Павел Бiч (аўтар), Алег Гаеўскі (сааўтар)
(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго)
Здушэнне беларускай мовы i культуры, насаджэнне ў нас усяго рускага; перадача (продаж) у рускiя рукi такiх стратэгiчных каштоўнасцяў, як газа- i нафтаправоды; вайсковыя дамовы аб «коллективной безопасности» (з штабам у Маскве!); бясконцыя ваяжы нашага “правадыра” ў Маскву, ягоныя пацалункi з выпрошваннем там чагосьцi, заявы аб тым, што “беларусы з рускiмi адзiны народ”, якi “ляжа пад танкi НАТА, калi яны пойдуць на Маскву”; антызаходняя азiяцка-расейская рыторыка ў прамовах па знешняй палiтыцы i гэтак далей пераканаўча сведчаць, што Беларусь была i ёсць калонiяй Расеi з 1794 г. І на кожную небяспеку страты ўлады (напрыклад, ад iмпiчменту ў 1996 г. «нашага» прэзiдэнта выратаваў расейскi дэсант перамоўшчыкаў, якi i абдурыў Шарэцкага) Масква зрэагуе так, як i належыць – гэта значыць дакладным ударам, так што наша абалваненае афiцэрства з паперкамi аб калектыўнай бяспецы нават не зразумее, у чым справа.