Паводле dobrowoletz.livejournal.com/87135.html
Мы – сайт ідэалагічны, і асабліва за гістарычнымі датамі не ганяемся. Але і такое магчыма. Сёньня 9 траўня, а ўчора быў Дзень капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне і яе завяршэньня ў Еўропе. У свой час мы ўжо падавалі некаторыя меркаваньні што да “сьвята перамогі Савецкага Саюзу” ў “Вялікай Айчыннай” і блізкіх тэм (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/05/18/681; nashaziamlia.org/2007/05/01/645; nashaziamlia.org/2007/05/19/684; nashaziamlia.org/2008/03/01/1218; nashaziamlia.org/2007/10/06/919; nashaziamlia.org/2008/02/26/1207; Д п-п 56). Галоўнае, што мы ня можам прыняць у цяперашняй інтэрпрэтацыі дадзенага “сьвята” – гэта маніпулятыўнае выкарыстаньне памяці пра тую вайну і яе мільённыя ахвяры (у тым ліку і з боку нашага народу) для ўмацаваньня сёньняшніх антынародных рэжымаў у Беларусі й Расеі. Такое мы лічым проста сатанінскай справай. Але, як высьвятляецца, “нешта ня тое” адчуваюць і многія іншыя людзі. Нехта пад нікам “Дабраволец” у сваім ЖЖ запрапанаваў усім жадаючым выказацца на тэму, пазначаную ў загалоўку. Яму паступілі сотні меркаваньняў. Многія зь іх можна лічыць сэнсоўнымі, некаторыя слабаватымі, а некаторыя – правакатыўнымі. Вы можаце самі зазірнуць на пададзены адрас і скласьці ўласнае меркаваньне. Мы ж вырашылі падаць ніжэй некаторыя выказваньні…
Рэдакцыя.