nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.2. Фіксуем варварства ўладаў

Вялікі крымінал

Верасень 4, 2007 | Няма каментараў

Дадзены артукал Зянона Пазьняка быў надрукаваны амаль 12 гадоў таму ў гарадзенскай газеце “Пагоня” ў нумары за 23-29 лютага 1996 г. Мы выстаўляем яго, каб выканаць абяцаньне папярэдняга артыкула – паказаць прыклады запаўненьня “таемных кішэняў”. Колькі акцый, падобных раскрытай і апісанай, пра якія мы ня ведаем, адбыліся за гэтыя 12 гадоў? А, мо, калісьці і даведаемся…

Рэдакцыя.

Далей »

ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЧЫНОЎНІКАМ

жнівень 31, 2007 | Няма каментараў

�Х�-��Ф.GIF

Заўтра 1 верасьня. Кожны год у гэты дзень мы – беларусы – назіраем жахлівую,  сатанінскую карціну: нашыя дзеткі  на іх роднай беларускай зямлі ідуць вучыцца ў нашыя ж школы і зь першых дзён пачынаюць навучаньне там на… імперска-акупацыйнай мове!!!  Этнацыд працягваецца!  Гэта робіцца для таго, каб кожнае чарговае пакаленьне беларусаў не было гаспадаром на сваёй уласнай зямлі, а стала рабамі й салдатамі расейскай імперыякратыі! У сьвеце мала што можа параўнацца зь недарэчнасьцю, дзікунствам,  жахам  гэтай падзеі… Але яна паўтараецца з году ў год, зь дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе… Вось ужо нават ва Украіне справа пайшла на лад. У Кіеве ўжо больш за 99% школ працуюць толькі на ўкраінскай мове. Пра ўсіх іншых нашых суседзяў мы і ўвогуле ня кажам. А ў нас – не, у нас этнацыд і асіміляцыя! У гэтай абстаноўцы (у тым ліку на фоне поўнай бязьдзейнасьці г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”) сябраў рэдакцыі вельмі ўсьцешыла акцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвязаная з рассылкай чыноўнікам РБ папераджальна-інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Малойцы КХПоўцы! Так  трымаць!!!  (пададзены ніжэй матэрыял узяты з http://www.bielarus.net/archives/2007/05/06/1181#more-1181; www.bielarus.net/archives/2007/06/24/1243www.bielarus.net/archives/2007/06/27/1254www.bielarus.net/archives/2007/07/10/1264; http://www.bielarus.net/archives/2007/08/08/1285) 

Рэдакцыя.

Далей »

Уладам не патрэбна актыўная, ініцыятыўная моладзь?

жнівень 6, 2007 | 3 каментарыя

Андрэй Якушонак (актывіст дэмакратычнага руху Мядзельскага рэгіёна)

��дзел�, Як��онок1.JPG

Як піша аўтарытэтнае аналітычнае беларускае выданне “Беларусы и рынок”, «за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ўжо трапілі пад крымінальны пераслед 7 актывістаў «Маладога фронту», яшчэ два знаходзяцца ў чаканні суду» (№26 ад 16.07.2007 г., ст. 4).

Далей »

ФІКСАЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 14

жнівень 6, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org)

�а�одн�. Фл�гел�.JPG

Далей »

Partal Prauda пра мясцовую прадажную бюракратыю – цяперцаў (частка VІ)

Ліпень 7, 2007 | Няма каментараў

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 13. Штрафы бяруць ужо зь дзяцей актывістаў

Чэрвень 19, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода” за  8 чэрвеня 2007)

Далей »

Гарадзенскія навіны: усьлед за этнацыдам – дэградацыя архітэктуры, агульнай культуры, прыроды

Чэрвень 6, 2007 | 4 каментарыя

Алесь Астроўскі (артыкул прысьвячаецца Дню аховы навакольнага асяроддзя, які быў учора)

СÑ�меÑ�Ñ�Ñ�е вакол Ð�.Ð�.JPG 

1.

Апошнім часам у беларускай частцы сеціва шмат пішуць пра наўмыснае разбурэньне гістарычнай часткі Гародні (гл., напрыклад, сайт, пра які мы інфармавалі і раней harodnia.com). Па адной з найбольш абгрунтаваных версій, расейскія “браткі” (дарэчы, па шэрагу прыкмет – перадавы атрад расейскай імперыякратыі), каб легалізаваць свае крымінальныя “бабкі”, вырашылі прыкупіць сабе цэлы квартал у цэнтры нашага гораду, дзе яны плануюць пабудаваць катэджы ды офісы, а ўсё іншае – сьцерці з твару зямлі і часу. Між тым, гэта гектары тэрыторыі й дзесяткі прыватных дамоў у даволі прыстойным стане, а таксама сады, гароды, якія ўсе разам ставараюць непаўторную архітэктурную, гістарычную, культурную атмасьферу Гародні (для тых, хто ведае наш горад – найбольшая пагроза навісла над цэлым кварталам паміж вуліцамі Горкага, Астроўскага, Міцкевіча).

Далей »

Толькі наперад

май 15, 2007 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк (Выступ на травеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, 13 траўня 2007 г.)

�аз�н�к.JPG

Зьвяртаю ўвагу Сойму на характарыстычную прыкмету, якая выяўляецца вельмі выразна цяпер у беларускім грамадзтве – узмацненьне антыбеларускай палітыкі. Здавалася б, пасьля нафта-газавага канфлікту з Масквой і філіпікаў супраць Пуціна рэжым мусіў бы ўнесьці нейкую карэктыроўку ва ўнутраную палітыку на карысьць нацыі. Нічога падобнага, якраз з дакладнасьцю да наадварот. Рэзка ўзмацніўся перасьлед беларускай школьнай і навучэнскай моладзі за беларускую мову і беларускія погляды. Выявілася, што ў школах існуе сістэма сексотаў сярод настаўнікаў, якія адсочваюць ідэёвых беларусаў і даносяць на вучняў у КГБ. Маладых людзей цяпер арыштоўваюць за нацыянальныя патрыятычныя погляды, рыхтуюць суды пад выглядам “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.

Далей »

У Баранавічах над гарадзкой управай зьявіўся наш бел-чырвона-белы сьцяг

май 14, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода”)

СÑ�Ñ�Ñ�г.JPG 

Сёньня раніцай жыхары Баранавічаў убачылі на будынку гарадзкой адміністрацыі, што на цэнтральнай плошчы гораду, бел-чырвона-белы сьцяг. Усталяваў яго там актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня. Ён уначы замяніў на будынку сімвал улады цяперашняй посткамуністычнай бюракратыі – цяперцаў – на наш беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сімвал… У горадзе зьявіліся яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, але міліцыянты не знайшлі асобаў, якія гэтак адзначылі “сьвята афіцыйных сьцяга і герба”. Дый Яраслаў папаўся толькі таму, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі відэастужку з камэры сачэньня, якая зафіксавала дзеяньні падлетка. У выніку міліцыянты прыйшлі да Яраслава, калі той яшчэ спаў. Яны патлумачылі маці, што гэта ён замяніў сьцяг на будынку гарадзкой управы.
Яраслава
Грышчэню завялі ў пастарунак і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Паколькі хлопец непаўнагадовы, то справу накіруюць у баранавіцкі выканкам на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя гэтай справы Яраслаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. 30 траўня, у дзень, калі пачнуць судзіць ягоных паплечнікаў у Менску — Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага — Яраславу споўніцца 18 гадоў.

ЗВАРОТ управы Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў

сакавік 22, 2007 | Няма каментараў

да грамадзян Рэспублікі Беларусь, настаўнікаў, літаратуразнаўцаў, бацькоў беларускіх школьнікаў

Як нам стала вядома, рыхтуецца маштабнае “ідэалагічнае” перапісванне школьных праграм па беларускай літаратуры. Стылістыка некаторых дакументаў сведчыць: на Беларусь вяртаюцца змрочныя часы, калі ап’янелыя рэвалюцыйнымі падзеямі дзяржаўныя чыноўнікі па-вар’яцку змагаліся з нацыянальнай літаратурай, у выніку чаго ў 20-30-х гадах былі рэпрэсаваныя сотні беларускіх пісьменнікаў, а іх творы на дзесяцігоддзі забараняліся.

Далей »

“ГОВОРИТЕ ПО-ЧЕЛОВЕЧЕСКИ”…

студзень 30, 2007 | Няма каментараў

Любоў Лунёва (паводле сайта www.svaboda.org)

����1.gif

Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначаюць, што апошнім часам ПАЧАСЬЦІЛІСЯ ВЫПАДКІ, калі прадстаўнікі ўлады перасьледуюць іх за размовы па-беларуску.

Далей »

Героі сярод нас: Леанід МАРАКОЎ

Лістапад 7, 2006 | Няма каментараў

�а�ако�.jpg

Многім, хто жыве цяпер, здаецца, што геніі й героі ў беларуска-ліцьвінскага народу былі калісьці. Сапраўды, з гістарычнай персьпектывы, хто быў кім, бачна лепей. Але людзі, якіх нашы нашчадкі назавуць сваімі героямі, жывуць і сёньня сярод нас. Толькі часта мы іх не заўважаем. Напрыклад, Пазьняка, і ў шмат чым заслужана, ведае практычна кожны беларус, а многіх іншых людзей, якія заслугоўваюць павагі НЯ МЕНШАЙ, бывае, ведаюць літаральна адзінкі. Гэта НЕСПРАВЯДЛІВА! Сутыкнуўшыся з адным матэрыялам, выстаўленым на сайце tut.by, мы вырашылі адкрыць адмысловую рубрыку «Героі сярод нас», каб ушаноўваць такіх людзей па магчымасьці пры жыцьці. Сёньня, з нагоды «Сьвята Вялікага Кастрычніка», а на справе – даты захопу ўлады ў Расейскай імперыі тэрарыстычна-сіянісцкай групоўкай, мы прадстаўляем такога беларуса-Героя. Інтэрв’юэр і аўтар матэрыялу, выстаўленага на tut.by, Кастусь ЛАШКЕВІЧ.
Рэдакцыя.

69 гадоў таму, у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў менскіх скляпеньнях НКВД абарвалася жыцьцё 100 беларускіх інтэлектуалаў: пісьменьнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі……. У ліку 22 зьнішчаных літаратараў быў і любімы вучань Янкі Купалы, 28-гадовы паэт Валер Маракоў, пляменьнік якога ўжо ў ХХІ стагоддзі вярнуў зь небыцьця ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ загубленых лёсаў…

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 1

красавік 21, 2006 | Няма каментараў

Прыведзенымі ніжэй фактамі (дыскрэдытацыя Ордэна Францішка Скарыны, патрабаваньне публічнага пакаяньня ад студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў сакавіцкіх падзеях…) мы адкрываем рубрыку, у якой перыядычна будуць выстаўляцца матэрыялы, раскрываючыя сапраўдныя якасьці сёньняшніх «беларускіх» уладаў. Гэтыя матэрыялы будуць зьбірацца з розных крыніц. Мы лічым, што факты вялікіх і малых злачынстваў не павінны заставацца незаўважанымі.
Рэдакцыя.
Далей »

Старонка 6 з 6« Першая...23456
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы