Яўген Мурашка
Паважаныя суайчыннікі, Звяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) вітае вас у Бацькаўшчыне.
На вялікі жаль, прадстаўнікі нашай арганізацыі – ЗБН – не маюць магчымасці прысутнічаць у агульнай з вамі залі. Аргкамітэт з’езду не запрасіў нас прыняць удзел у такой важнай для кожнага беларуса замежжа падзеі, як сустрэча з суайчынікамі, і нават не даслаў тлумачэнняў на конт адмоўнага адказу, хаця мы своечасова даслалі у аргкамітэт (сп. Ніне Шыдлоўскай) усе неабходныя паперы. Таму мы вымушаны прасіць дапамогі у паважаннага сп-ра Юркі Станкевіча – сябра Аргкамітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнаг Руху – быць звязуючым звяном паміж намі і нашымі дарагімі суайчыннікамі.
20 чэрвеня г.г.
Вясной гэтага года ў адрозьненьні ад папярэдняй прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі, калі амаль уся “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” шукала “адзінага”, назіраюцца іншыя працэсы. “Адзінага” “апазіцыя” ўжо не шукае (хаця ў 2005 -м менавіта гэта аб’яўлялася надзейным лекам ад дыктатуры), затое маса яе прадстаўнікоў імкнецца вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Акрамя таго, да выбараў яшчэ два гады, а кампанія фактычна ўжо пачалася. Такога таксама раней не было. Няўжо кіраўніцтва розных апазіцыйных кланаў атрымала зьвесткі, што выбары адбудуцца на год-паўтара раней запланаванага часу? Пра апошняе мы ня ведаем. Ведаем толькі, што найлепшым спосабам кіраваньня апазіцыяй з боку рэжыма заўсёды былі чуткі, якія ўкідаліся ў яе асяроддзе… Як бы там ні было, але яшчэ да пачатку гэтага года пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі Мілінкевіч, Міхалевіч, зь дзясятак сябраў БНФ (нават Саньнікаў вынюхваў магчымасьці вылучацца ад БНФ), тры сябры БХК, іншыя. У будучай выбарчай кампаніі, гарантуем, будзе ўдзельнічаць і Пазьняк, паспрабуе хто-небудзь з АГП – Лябезька ці Раманчук. І вось прайшлі першыя зьезды, кангрэсы, сходы, канферэнцыі. Прэтэндэнтамі ў кандыдаты на вышэйшую пасаду ў беларускай дзяржаве афіцыйна былі вылучаны Рымашэўскі, Статкевіч, Баршчэўскі. Мы вырашылі зафіксаваць і, па-магчымасьці, прааналізаваць гэтыя факты. Пачнем з партыі БХД –
Працуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі. 

Набліжаецца чарговая правальная (


Вось і скончыўся яго чарговы “працоўны” дзень. Праблем вышэй крышы. Тут табе і крызіс, тут табе і газ, і Каўказ. Апазыцыя зноў пагражае ўсялякімі “сацыяльнымі маршамі” – і не надакучыла ім хадзіць туды-сюды. Зноў жа, МВФ захаміў пазыку. Вось жлабы. Хаця іх можна зразумець – гэта яны і справакавалі гэты крызіс. А Расея – “аддай кантрольны пакет “Белтрансгазу” – дадзім 100 мільярдаў драўляных “. Не, тут трэба меркаваць, можа здарыцца, як з Малдовай, ці той жа Аргенцінай – набралі пазыкаў, а вяртаць нечым. Забралі прамысловасць – поўны трындзец. Відаць, трэба патаньчыць з Бруселем. Можа так здарыцца, што і да новых выбараў не працягну, а ў мяне дзіцё малое без маці, шкада Міколку. Ніякія ахоўнікі-мардавароты яму яе не заменяць.
Мінулі яшчэ адныя, так званыя “выбары” бяз выбару. Колькі іх ужо было: і за савецкім часам, і ў незалежнай, але неправавой, недэмакратычнай Беларусі. Ці навучыліся мы чаму-небудзь? Ці можна ўзяць яшчэ якія-кольвек урокі акрамя абурэньня “ўладай” і “апазыцыяй” ды паглыбленьня атамізацыі грамадства? Пад час апошніх “прэзідэнцкіх” і апошніх “парлямэнцкіх” “выбараў” найбольш частай тэмай былі лінейныя спрэчкі “за” ўдзел ці “супраць” удзелу ў “выбарах”, нібыта ў гэтым слоўным перацягваньні каната (пры адсутнасьці стратэгіі будовы дэмакратычнай дзяржавы) нешта вырашалася. (Быццам бы жыцьцё і тысячы чыньнікаў, якія на яго ўплываюць, можна зьвесьці да пэўнай “лініі” ці нават “кропкі” бачаньня.) Розьніца паміж папярэднімі выбарамі і цяперашнімі толькі тая, што тады самае часта ўжываемае ключавое слова было “перамога”, а цяпер – слова “канец”. Да якога “канца” зьбіраліся ўдзельнічаць пэўныя асобы і групы людзей, яны не ўдакладнялі: “канца рэжыму”, “канца апазыцыі”, “свайго канца”, “канца выдзеленых рэсурсаў”, “канца выбараў” ці яшчэ якога. Вядома, добра мець дзяжурныя адказы на любыя пытаньні, што нам патрэбная “перамога” (як на “прэзідэнцкіх”) ці трэба дайсьці да нейкага “канца” (як на цяперашніх “парляманцкіх”). Але што мы будзем рабіць з той “перамогай” ці з тым “канцом”, калі яны раптам нам зваляцца?
Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд. 

































































