nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая “апазіцыя”

Пра рускую культуру, літаратуру, “дэмакратыю” і пра стаўленьне да іх нашай інтэлігенцыі

Кастрычнік 10, 2009 | 40 каментарыяў

Павал Біч

d091d196d187Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 4: аналіз, прагноз, рэкамендацыі)

Верасень 27, 2009 | 63 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d09fd0b0d0b3d0bed0bdd18fНа грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 3: хуткія наступствы)

Верасень 22, 2009 | 7 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d0b7d091d09dd0a4-4

 

3.1. Каментары розных апазіцыйных палітыкаў аб зьмене кіраўніцтва БНФ на апошнім зьездзе былі ў асноўным невыразнымі (www.svaboda.org/content/article/1815592.html). Выразны аптымізм што да абраньня Янукевіча выказаў толькі Севярынец. Далей стане ясна – чаму.

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 2: на зьездзе)

Верасень 18, 2009 | 8 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d0b7d091d09dd0a4-2

 

У гэтай частцы пададзім храналогію асноўных падзей, якія адбыліся 5 верасьня г.г. пад час 12-га зьезда Партыі БНФ і адразу пасьля яго (асноўная інфармацыя і фота ўзяты ў асноўным адсюль: www.svaboda.org/content/transcript/1815060.html; www.nn.by/index.php?c=ar&i=29229).

Далей »

Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 1: напярэдадні)

Верасень 16, 2009 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

d0b7d091d09dd0a4-1У сувязі з чарговым (ХІІ-м) зьездам Партыі БНФ ва ўсёй г.зв. “беларускай апазіцыі” адбыліся, і несумніўна будуць мець працяг, тыктанічныя зрухі. Думаем, чытачам нашага сайта вядомыя асноўныя факты зьездаўскіх падзей. Аднак мы лічым неабходным дадаткова зафіксаваць іх на нашым сайце і пракаментаваць. Зьвяртаем увагу, з усіх беларускіх СМІ тое, што адбылося, было спрагназавана толькі намі (гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/09/2417). Мы гэта нагадваем для таго, каб нашы чытачы і далей параўноўвалі нашу аналітыку з аналітыкай іншых прафінансаваных (“Захадам”), у адрозьненьне ад нас, беларускіх рэсурсаў, і прыходзілі да высновы: грошы ня ёсьць адпаведнік аб’ектыўнасьці. Хутчэй наадварот. Мы гэта шмат разоў даводзілі, паказалі й на гэты раз. На пачатак працытуем, пра што мы папярэджвалі “старых БНФаўцаў” за два месяцы да зьезда, калі яны яшчэ на многае маглі паўплываць:

Далей »

У Менску жорстка разагнана акцыя “Расейская армія, ідзі дамоў!”

Верасень 9, 2009 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

909-1У свой час Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) зьвярнуўся, у т.л. і праз наш сайт, з заклікам да беларускага народу пратэставаць супраць запланаваных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі (nashaziamlia.org/2009/06/10/2324). Пазьней да гэтага закліку далучыліся й іншыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі. Яны заклікалі грамадзкасьць прыйсьці сёньня ў 18 гадзін на Кастрычніцкую (Каліноўскага) плошчу Менска, каб прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Лозунг акцыі: “Не — расейскай акупацыі!

Далей »

«Памятай, маскаль, 1514 год!»

Верасень 8, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

809-1Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам. Прычым, колькасна войска ВКЛ саступала ворагу ледзь ня ў тры разы — 30 тысяч супраць 80 тысяч. Перамога пад Оршай была самай значнай у шматвекавым супрацьстаянні ВКЛ і Маскоўскага княства. Сёння гэтая дата лічыцца ў нас Днём беларускай вайсковай славы.

Далей »

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

Верасень 6, 2009 | 17 каментарыяў

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.

Далей »

Прыхільнік беларускасьці? Гэць з працы! (+дадатак)

Верасень 3, 2009 | 21 каментарый

d0a3d0bbd0b0d0bdd0b0d0b2d0b0Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як ілюстрацыю да папярэдняга. Яго аўтар – карэспандэнт радыё “Свабода” Алег Грузьдзіловіч (гл. www.svaboda.org/content/article/1812328). Здавалася б, зьява звычайная ў наш час – шчырых, сумленных, прафесійных, дэмакратычна арыентаваных беларусаў улады выкідаюць з працы, пазбаўляючы магчымасьці зарабляць на жыцьцё. І робяць гэта менавіта таму, што яны шчырыя, сумленныя, дэмакратычна арыентаваныя (г.зн. здольныя ахвярна служыць інтарэсам свайго народу). Факт, абнародаваны сп-ром Грузьдзіловічам, дазваляе больш прадметна абмеркаваць некаторыя істотныя моманты нашага жыцьця, у т.л. тыя, што закрануў прафесар Лыч у сваім артыкуле.

Рэдакцыя.

Далей »

Калі б мы мелі голас у канцылярыі Чысьцілішча…

жнівень 31, 2009 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўкі

d09cd0b0d0bad181d196d0bcd18ed0ba-d0a1d182d183d0b4d0b7d196d0bdd181d0bad0b0d18fЭх, калі б мы маглі ўплываць на рэгламент Чысьцілішча… Тады ў сьпіс найбольш цяжкіх грахоў, з-за якіх нябожчыка трэба адразу адпраўляць у пекла і не глядзець ні на што іншае, мы б абавязкова ўпісалі “прыпісваньне чужых грахоў невінаватым людзям” і “здрада свайму народу”. Пасьля гэтага мы б зрабілі ўсё магчымае, каб кожны чалавек на Зямлі ведаў пра гэта. Бо, відаць, інакш розныя максімюкі-лісецкія яшчэ доўга будуць працягваць сваю гнюсную справу… Але давайце ўсё па парадку.

Далей »

І іжэ зь імі Шэрамет (частка 2: праўда па загадзе і прапаганда таксама)

жнівень 24, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

d0a8d18dd180d0b0d0bcd0b5d182-2Тое, што расейская імперыякратыя і яе шаўкі, спрабуючы ле́каваць свае комплексы імперскай непаўнавартасьці, мараць пра захоп Беларусі – не навіна ня толькі для нас (праўда, такое іх лекаваньне нагадвае прыём алкаголікам стопкі водкі з раніцы, каб “зьняць” пакуты ўчорашняга перапою). Навіной для многіх усё яшчэ зьяўляецца тое, што агентура глабалісцкай сіянакратыі выступае зь імперцамі ў адзіным саюзе – утварае адзінае соцыяпаразітнае імперскае кубло. Сіяністы рэгулярна падзужваюць імперастаў і адкрыта выступаюць разам зь імі ў адзіных шэрагах (як і ў дадзеным выпадку). Мы, у рэдакцыі, гэтую заканамернасьць заўважылі даўно – нават увялі адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны (гл. Д пр-п 83-85, 114, 115, 125; каму гэтага недастаткова, можа паглядзець матэрыялы пад рубрыкамі “Расейская імперыякратыя” і “Сіянізм і антысіянізм”). Таму існаваньне сімбіятычна-злачыннай кампашкі кургінянаў-галкоўскіх-пераседавых нас не зьдзіўляе. Адкрыцьцём ёсьць сінхроннае падвываньне гэтай воўчай зграі пана Шарамета. Гэты журналіст любіць апранаць маску прыхільніка беларускай дэмакратыі, здольнага крытычна глядзець на падзеі ў Беларусі й нават даваць адпаведныя парады. Адзін з такіх выступаў-парадаў 2,5-гадовай даўніны мы падаем ніжэй, а потым зноў пагаворым пра гэтага “прыстойнага на выгляд” чалавека…

Далей »

І іжэ зь імі Шэрамет (частка 1: у імперскім кубле)

жнівень 23, 2009 | 3 каментарыя

Галіна Арцёменка

d0a8d18dd180d0b0d0bcd0b5d182

Ня толькі да Алексіевіч сёньня ў нас маюцца прэтэнзіі. Ёсьць той-сёй і іншы. Гэты артыкул шаноўнай спадарыні Галіны мы ўзялі з сайта http://bel-diaspora-de.livejournal.com (bel-diaspora-de.livejournal.com/86061.html; … /86350.html), трохі перапрацавалі й падаем вам. Ён пераклікаецца з шэрагам нашых папярэдніх матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі, удакладняючы разуменьне пэўных падзей, якія адбываюцца ў і вакол Беларусі. Але галоўнай персонай, на якую мы цяпер хацелі б зьвярнуць увагу, зьяўляецца П.Шэрамет.

Рэдакцыя.

Далей »

Цені рэжыму

жнівень 20, 2009 | 7 каментарыяў

Зянон Пазьняк

d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0ba-d090d0bbd0b5d0bad181d196d0b5d0b2d196d187

Гэты артыкул мы ўзялі з сайта www.bielarus.net/archives/2009/07/15/1633. У ім аналізуецца дзейнасьць вядомай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Мы даўно зьвярнулі ўвагу на гэтую асобу (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14). Артыкул дазваляе сфармуляваць канчатковае стаўленьне да яе. Таму мы яго і падаем нашым чытачам, а за яго напісаньне выказваем падзяку спадару Пазьняку (тое, што далей падкрэсьлена, выдзелена намі).

Рэдакцыя.

Далей »

Вучымся бараніць нашых і адстойваць сваё…

жнівень 15, 2009 | 32 каментарыя

d094d0b7d18cd0b2d0b5-d196d0bcd0bfd0b5d180d18bd196Артыкул, пададзены ніжэй, мае назву “Карта паляка: прагматычны патрыятызм”. Ён узяты з http://pbnf.org/2008/02/19/old_2528.html і, вельмі верагодна, належыць таму ж аўтару, што і ў папярэднім артыкуле – Пятру Садоўскаму (аднак напісаны быў на год раней – 19 лютага 2008 г.). У кожнага беларуса ёсьць магчымасьць пераканацца, наколькі невыразнай і неабгрунтаванай была тады пазіцыя аўтара (якую ён, дарэчы, паўтараў – гл. nashaziamlia.org/2009/01/01/1709). Здавалася б, аўтар інтэлектуал, беларус, сябра БНФ з 20-гадовым стажам (ды яшчэ блізкі да кіраўніцтва арганізацыі), былы сябра апазіцыі БНФ у ВС РБ 12-га скліканьня, але ня можа асэнсаваць і сфармуляваць найпростую ісьціну, што ў ацэнцы падзей, датычных Беларусі, трэба найперш сыходзіць з беларускіх нацыянальных інтарэсаў. І тады, дзе і што б ты ні казаў, прынамсі, ня будзеш выглядаць бездапаможна, жалосна… Артыкул Садоўскага ёсьць ілюстрацыяй таго, што наша будучая нацыянальная перамога – гэта найперш навядзеньне парадку ў галовах беларускай інтэлігенцыі. Мы ілюструем паданы матэрыял вядомай карыкатурай пра Рыжскі падзел 1921 г. (гл. http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8B%D1%8F%D0%B2%D0%B0:Caricature_for_Riga_Peace_1921.png); чырвонымі кропкамі пазначаны Бельск і Смаленск; іншыя заўвагі па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Цывілізацыйныя каштоўнасці і геапалітыка

жнівень 13, 2009 | 2 каментарыя

Пётр Садоўскі

d0a1d0b0d0b4d0bed19ed181d0bad196

Гэты артыкул быў апублікаваны ў “Народнай волі” 30 красавіка г.г., а 6 траўня – на сайце ПБНФ (pbnf.org/2009/05/06/pjotr-sadoski.-cyvilizacyjjnyja-kashtonasci-i.html). Падаем яго як прыклад таго, што і ў Партыі БНФ пачалі зьяўляцца асобы, здольныя крытычна глядзець ня толькі на “Ўсход”, а і цьвяроза – на “Захад”.

Рэдакцыя.

 

Далей »

«Маладыя ваўкі» №2

жнівень 7, 2009 | 2 каментарыя

Валеры Грыцук

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

Як прыйшоў да ўлады будучы дыктатар? Хто яму дапамагаў?

На Беларусі пануе дыктатура. Але дыктатар ня быў бы дыктатарам, калі б яму не дапамаглі стаць ім.

Далей »

Імідж беларускіх пісьменьнікаў: саманакдаўн. На вялікі жаль…

жнівень 7, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя (паводле www.nn.by/index.php?c=ar&i=28316#; на фота беларускія пісьменнікі выносяць партрэты класікаў беларускай літаратуры з будунку Дома літаратараў у Менску, 30 жніўня 2006 г.)

d09fd196d181d18cd0bcd0b5d0bdd18cd0bdd196d0bad196

 

Па зьвестках з сайта “Нашай Нівы” (www.nn.by) цяперашні Саюз беларускіх пісьменьнікаў (СБП) ледзь не “згнаіў” дзесяткі партрэтаў класікаў беларускай літаратуры. Істотна пашкоджана вільгацьцю дакументацыя пісьменьніцкага Саюзу, якая мае гістарычную каштоўнасьць.

Далей »

Сурвіла і Шушкевіч зьвярнуліся да прэзыдэнта ЗША

жнівень 6, 2009 | 3 каментарыя

d094d0b0-d090d0b1d0b0d0bcd18bУчора ў СМІ прайшла інфармацыя (гл. www.svaboda.org/content/article/1793359.html) аб падзеі, якую мы ня маем права праігнараваць. Былы старшыня ВС РБ Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнуліся з “Адкрытым лістом” да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы “… з краіны Ўсходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТО і Эўразьвяз”. Відавочна, што гэтая падзея ідзе ў фарватары аналагічнага зварота ад былых кіраўнікоў краін Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у вышэйпамянёныя міжнародныя структуры (гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/21/2449/). Адразу скажам: сп-ры Сурвіла і Шушкевіч зрабілі тое, што павінны і што змаглі (адзінае, нам не падабаецца, што ў лісьце няма акцэнта на галоўных беларускіх праблемах). Аднак у цэлым мы глядзім на практычную персьпектыву гэтага звароту хутчэй песімістычна. Палітыка ЗША што да Беларусі па вядомых прычынах наўрадці зьменіцца (гл. https://nashaziamlia.org/2008/12/20/1684) – яна як была неэфектыўнай, зыходзячы з крытэраў беларускай дэмакратыі, так, найверагодней, і застанецца такой… Таму дакумент мы выстаўляем з большага для таго, каб яго зафіксаваць.

Рэдакцыя.

Далей »

І тыя, хто ідзе ім на зьмену… Да 15-годдзя беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі

жнівень 4, 2009 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

d0a6d18bd0b3d0b0d0bdd0bad0bed19eПайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.

Далей »

Хто хаваецца ў цемры

Ліпень 29, 2009 | 3 каментарыя

Сяргей Высоцкі

d092d18bd181d0bed186d0bad196-1

Ніколі не лічыў патрэбным, ды і цяпер не лічу, адказваць на выпады інтэрнэтаўскіх ананімаў. Чалавек, які баіцца нават назваць сваё прозьвішча ды сказаць, хто ён – гэта нават не апанент. Аднак выказаць яшчэ некалькі сваіх думак у рэчышчы той сур’ёзнай тэмы, якая выклікае такі жах у ворагаў Беларускай дзяржавы – Аўтакефалія, лічу вартым.

Далей »

АНТЫБЕЛАРУСІЗМ

Ліпень 28, 2009 | 15 каментарыяў

Галіна Арцёменка

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-2

 

 

Неяк выпадкова я ў сеціве знайшла цікавы запіс пра саму сябе. Вось гэты запіс.

Далей »

Старонка 9 з 16« Першая...7891011...Апошняя »
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы