nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая “апазіцыя”

Чаму захлынулася чарговая беларусiзацыя

13 лютага, 2011 | 12 каментарыяў

Павал Біч

Было тры спробы вярнуць уласны нацыянальны твар нашаму народу. Першая – у 1917-30 гады, другая – у 1941-44 гг., i трэцяя – на нашых вачах, у 1990-94 гг. Усе яны скончылiся паразай. Толькi з другой усё адносна ясна – яна iшла пад прыкрыцьцём замежных войскаў, а ўплыў Расеі быў зведзены да мiнiмуму. З адыходам немцаў яна скончылася, яе ўдзельнiкi былi аб’яўленыя памагатымi фашыстаў i цi былi зьнiшчаны, цi эмiгравалi на Захад. Першая спроба скончылася масавым зьнiшчэньнем нацыянальнай iнтэлігенцыi ўключна  з нацыянал-камунiстамi. Трэцяя – абышлася амаль без фiзічнага вынiшчэньня нацыянальнага элементу. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеi ёсьць магчымасьць русiфiкаваць нярускiя народы больш тонкiмi, чым праз масавыя забойствы, спосабамi. Заўважым, што на iншыя народы былых Саюзных Республiк гэтыя спосабы не падзейнiчалi. Ад Эстонii да Кiргiзii прайшла незваротная хваля нацыяналiзацыi, i, здаецца, Расея з гэтым зьмiрылася [пакуль будзе “Расея”, яна з гэтым не зьмірыцца. – Рэд.].

Далей »

Тайныя спружыны й урокі сьнежаньскай “рэвалюцыі”

12 лютага, 2011 | 8 каментарыяў

Кастусь  Калiновiч

Нечакана жорсткімі й драматычнымі падзеямі завяршылася чарговая выбарчая “рэвалюцыя” 19 сьнежня ў Менску. Вельмі  стратнымі  вынікі “рэвалюцыі” сталі для ўсіх яе арганізатараў і шматлікіх удзельнікаў. Стратнымі яны сталі й для рэжыму Л. Стратнымі для Беларусі, для Захаду, стратнымі для ўсіх нас. Хто ж выйграў? Чаму так адбылося?

Далей »

Ці дадуць беларусам стаць “Швейцарыяй”

10 лютага, 2011 | 23 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Перад тым, як прыступіць да канчаткована аналізу ваколвыбарчай сітуацыі, мы вырашылі выставіць на нашым сайце серыю матэрыялаў, якія паступілі ў рэдакцыю ад нашых чытачоў і няштатных аўтараў за апошнія тыдні. Практычна ўсе яны ў той ці іншай ступені таксама закранаюць тэму выбараў. Першым выстаўляем артыкул старшыні Арганізацыйнага камітэту Беларускай партыі Свабоды (АК БПС) Сяргея Высоцкага.

Рэдакцыя.

Далей »

Як пазьбегчы “афрыканізацыі” замежнай дапамогі для Беларусі

9 лютага, 2011 | 14 каментарыяў

YK (Яраслаў Крывы)

Пасьля таго, як “Захад” вырашыў “дапамагчы беларускай дэмакратыі” аж на 120 мільёнаў, на гэтыя – будучыя – мільёны, як мухі на ***, пачалі зьлятацца розныя “дэмакраты” як у Беларусі, так і ў замежжы. Натуральна, са сваімі прапановамі. На аднаго такога “дэмакрата” нас вывела радыё “Свабода” (інфармацыя вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2300118.html), якое падала частку яго артыкула, выстаўленага па-англійску. Мы выстаўляем гэты артыкул цалкам у перакладзе на нашу мову (узята адсюль: http://belarusdigest.com/2011/02/07/preventing-africanization-of-foreign-aid-to-belarus/; аўтар падае сябе пад нікам “YK”, у матэрыяле “Свабоды” ён падаецца як Яраслаў Крывы; верагодна, гэта таксама псеўданім). Азнаямленьне з гэтым артыкулам дапамагае даведацца пра шмат з таго, што большасьці з нас малавядомага. Матэрыял ілюструе фота канферэнцыі “доранаў Беларусі ў Варшаве” (на трыбуне бачны Сікорскі, у прэзідыюме – Мілінкевіч; на заднім плане – сьцягі заходніх краін і лозуг “Салідарнасьць зь Беларусьсю”).

Рэдакцыя.

Далей »

Адкуль Алексіевіч ведае, што “за Лукашэнку напэўна 50-60%”

2 лютага, 2011 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы працягваем калекцыянаваньне асобаў, якія лічацца “апазіцыйнымі”, але адначасна чамусьці імкнуцца падводзіць нас да думкі, што ў Беларусі пасьля 19-га сьнежня ёсьць прэзідэнт. Чарговай такой асобай, якая ўчора аб’явілася ў сеціве з азначаным кантэкстам, схаваным у сваіх выказваньнях, стала Сьвятлана Алексіевіч – вядомая расейскамоўная пісьменьніца, якая паходзіць зь Беларусі, але шмат часу праводзіць на Захадзе. Свае адчуваньні на тэму сітуацыі ў Беларусі яна выказала ў інтэрвю нямецкаму выданьню Neue Zuercher Zeitung, якое хутка часткова было паўторана і на радыё “Свабода”. Падаем тэкст гэтага інтэрвю і рэакцыю на яго чытачоў свабодаўскага сайта (падаецца паводле http://www.svaboda.org/content/article/2293088.html).

Далей »

Што азначаюць даныя НІСЭПД: “за Лукашэнку 51%”

28 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач

Усім відавочна, што галоўнай інтрыгай “прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010-11 гг.  у Беларусі” (кампанія не завяршылася) застаецца пытаньне: колькі Лу-ка – вядомы ўсяму сьвету ўпыр-беларусаненавісьнік, пастаўлены на пасаду прэзідэнта Беларусі 17 гадоў таму агульным рашэньнем імперыякратыі Расеі й ліберастыі Захаду – набраў галасоў у першым туры палітычнай кампаніі, якую толькі ўмоўна можна назваць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Прычына інтрыгі ў тым, што меркаваньні па гэтым пытаньні істотна розьняцца. Афіцыйныя даныя ЦВК – “за Лу-ку аддалі свае галасы амаль 80% выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні”. Лічбы, якія паказваюць вымяральнікі, адносна незалежныя ад праімперскага беларусафобскага рэжыму, вагаюцца ад 30 да 44%. З элементарна разумных людзей (а такіх у Беларусі абсалютная бальшыня) у лічбу 80 ня верыць ніхто. Ключавая інтрыга, якая разгорваецца вакол відавочнага ўсім факту фальсіфікацыі вынікаў “выбараў” (нагадаю, такая фальсіфікацыя ёсьць вялікім дзяржаўным злачынствам!), заточана на два ўзаемазьвязаныя пытаньні: кім цяпер лічыць Лу-ку – прэзідэнтам ці ўзурпатарам?; а таксама колькі адсоткаў галасоў яму 19 сьнежня прыпісала здэмаралізаваная Ярмошына (ой, сядзець ёй – не перасядзець!) – 29? 39? ці ўсе 49?! Тое, што ва ўсіх “апазіцыйных СМІ” гэтыя пытаньні старанна замоўчваюцца, нічога не мяняе ў зьмесьце актуальных гістарычных падзей, якія перажывае беларускі народ…

Далей »

Няўжо гэта ня толькі піяр?!

13 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.



Сёньня, 12.01.11г., з Захаду прыйшлі дзьве даволі прыемныя навіны. Падаем ніжэй інфармацыю пра іх.

Далей »

Зварот беларускай грамадзкасьці да Еўрапарлямэнту

12 студзеня, 2011 | 2 каментарыя


Шэраг апазіцыйных палітыкаў, а таксама сваякі арыштаваных за акцыю ў дзень 19 сьнежня 2010 г., прынялі зварот да дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Падаем тэкст гэтага звароту, узяты з www.svaboda.org/content/article/2273303.html. Найбольш істотнае на наш погляд мы выдзелілі тоўстым.

Рэдакцыя.

Далей »

Калядныя пасланьні ад Беларускіх Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў

6 студзеня, 2011 | 11 каментарыяў


Зьлева япіскап Сявятаслаў, справа архіяпіскап Ёван.

Рэдакцыя.

Далей »

Мацкевіч засьвяціўся?

5 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Некаторыя даўнія чытачы нашага сайта могуць памятаць, што ў свой час з нагоды выхаду кнігі Ўл.МацкевічаНасуперак відавочнаму”, у якой закраналіся пытаньні, для якіх ствараўся і наш сайт, мы аб’явілі, што будзем сачыць за далейшымі паводзінамі гэтага “метадоляга-палітоляга” (і, дадазім, актыўнага каментатара на “Свабодзе”).  З аднаго боку, пытаньні ён падымаў важкія, але яго адказы на гэтыя пытаньні далёка не заўсёды адпавядалі аб’ектыўным інтарэсам беларусаў. У дадатак, некаторыя асобы казалі пра яго рознае нядобрае (гл. https://nashaziamlia.org/2006/09/22/297). Карацей, тады мы ня вызначыліся. І вось учора на сайце “Свабоды” зьявіўся артыкул У.Мацкевіча, які дапамагае вызначыцца. Таму спачатку артыкул (істотнае выдзелена тоўстым), а затым наш каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Кроў на сьнезе

2 студзеня, 2011 | 8 каментарыяў

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Іларыёнаў: 19 сьнежня былі дзьве правакацыі – расейская і “беларуская”

1 студзеня, 2011 | 3 каментарыя



Былы дарадца расейскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў у эфіры Еўрарадыё распавёў сваю версію таго, што адбывалася ў Менску 19 сьнежня. Чалавек яўна мае нейкія дадатковыя крыніцы інфармацыі (падаецца паводле http://euroradio.by/ru/1443/reports/59128/?tpl=208).

Далей »

Яшчэ прапановы і дзеяньні

29 снежня, 2010 | 9 каментарыяў

Як, магчыма, заўважылі нашы чытачы, у апошнія дні мы імкнемся выстаўляць матэрыялы, якія нясуць зарад канструктывізму, арганізаванасьці й аптымізму ў адказ на апошнія падзеі. Сёньня на сайце радыё “Свабода” зьявілася два такіх матэрыялы, падаем іх і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Алег Алкаеў: “Трэба пераходзіць у наступ і патрабаваць прыцягненьня вінаватых, а не прасіць літасьці”

27 снежня, 2010 | 3 каментарыя

Яшчэ адзін падыход да справы, альтэрнатыўны прадэманстраванаму групай “праваслаўных прыхаджан” (гл. перадпапярэдні матэрыял), падае былы начальнік мінскага сьледчага ізалятара Алег Алкаеў (гл. фота). На сайце “Нашай Нівы” ў адаптаванай форме выкладзены яго ліст (гл. http://nn.by/?c=ar&i=48207), у якім спадар Алкаеў зьвяртаецца да праваабаронцаў і сваякоў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Падаем зьмест ліста так, як ён быў пададзены на сайце НН.

Рэдакцыя.

Далей »

“Патрабуем забяспечыць Някляеву неабходную медычную дапамогу і вызваліць яго”

27 снежня, 2010 | Няма каментараў

Падыход, альтэрнатыўны прадэманстраванаму ў папярэднім матэрыяле, прысутнічае ў Патрабаваньні дзеячаў культуры, выстаўленым на сайце “Нашай Нівы” (гл. http://nn.by/index.php?c=ar&i=48008&c2=araddcompa). Пад гэтым патрабаваньнем, якое і мы падаем ніжэй, ужо падпісаліся сотні чалавек. Мы таксама заклікаем падпісвацца пад ім.

Рэдакцыя.


“Мы глыбока абураныя жорсткім зьбіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідара грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ўладзіміра Някляева.

Зараз гаворка ідзе пра захаваньне ягонага жыцьця. Уладзімір Някляеў павінен знаходзіцца не ў сьледчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам медыкаў.

Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзіміру Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна вызваліць яго”.

***

Далей ідуць подпісы сотняў людзей. Спадзяемся, іх будуць тысячы!

Дзіўны зварот групы “праваслаўных прыхаджан” да патрыярха РПЦ МП Кірыла

27 снежня, 2010 | 6 каментарыяў



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

ЗВАРОТ да беларускай грамадскасці

23 снежня, 2010 | 8 каментарыяў

Арганізацыйны Камітэт Беларускай Партыі  Свабоды (АК БПС), арганізацыя  “Самаабарона”, экалагічнае аб’яднанне “Зялёны Гай”, арганізацыя “Поўнач”, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) заклікаюць беларускую грамадскасць да нацыянальнага прымірэння і пошуку  кансалідацыі перад выклікам часу.

Далей »

Загінуў Іван Нікітчанка

21 лістапада, 2010 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Учора па сеціву распаўсюдзілася сумная, непрыемная навіна. Пасьля аўтакатастрофы загінуў вядомы дзеяч беларускай апазіцыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, Іван Нікітчанка. Прадстаўнікі беларускага ДАІ сьцьвярджаюць, што здарэньне адбылося 19 лістапада ў 14.55 на 56-м кіламетры аўтадарогі Менск-Маладзечна-Нарач. Нікітчанка рухаўся ў бок Маладзечна на сваім аўтамабілі “Фольксваген-Бора” (ехаў на лецішча, якое знаходзіцца пад Маладзечнам) і, быццам бы, выехаўшы на сустрэчную паласу, сутыкнуўся зь “ЗІЛам”. Памёр пасьля аварыі 20 лістапада ў 1 гадзіну 50 хвілін ночы.

Далей »

На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёбу (частка 2; Дпр-п 129)

18 лістапада, 2010 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі




Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).

Далей »

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

19 кастрычніка, 2010 | 24 каментарыя

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Далей »

Астап Ібрагімавіч і Шура. Беларуская версія вядомай гісторыі

31 жніўня, 2010 | 52 каментарыя

Яўген Мурашка






“Бяру на сябе ролю лідэра праеўрапейскіх сіл…”

А.Мілінкевіч.



Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы