nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.3. Такая “апазіцыя”

Ідэнтыфікацыя нацыі

19 сакавіка, 2013 | 6 каментарыяў

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС

Ня так ужо даўно нарадзіўся,  мажліва, ня самы паліткарэктны тэрмін “ліберасты”, але хутка стаўся агульнапапулярным і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Літоўскай Рэспубліцы… Пад гэтымі паняцьцямі – “ліберастызм і ліберасты” – людзі пачалі вызначаць агрэсіўны, таталітарны  характар палітычнай лініі, узросшай на глебе ліберальнай ідэалогіі, а таксама носьбітаў гэтай лініі. Гэта ўжо не класічны лібералізм. Гэта – новы таталітарызм са сваімі багамі, канонамі, догмамі. Ёсьць прынцыпы, якія сталіся ўжо, бадай, рэлігійнымі. Крытыка іх і нават абмеркаваньне – ужо ерась і страшны грэх з пункту гледжаньня дагматыкаў ліберастычнай веры.

Далей »

Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4

4 сакавіка, 2013 | 11 каментарыяў

Нядаўна ў сеціве разгарэлася цікавая дыскусія паміж некаторымі беларускімі грамадска-палітычнымі дзеячамі, добра вядомымі ў колах, апазіцыйных цяперашняму беларусафобскаму рэжыму. Ініцыятарам яе стаў Уладзімір Падгол, які ў сваім блогу на сайце “Беларускі партызан” зрабіў “ідэнтыфікацыю” Ўладзіміра Барадача (гл. тут: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15434/). У гэтую справу ўмяшаўся Яўген Мурашка, які выказаў сваю порцыю меркаваньняў. І разгарэлася… Паколькі ўзьнятыя ў дыскусіі пытаньні падаліся нам дастаткова важнымі для вырашэньня шэрагу ключавых праблем агульнанацыянальнага маштабу, мы вырашылі ня толькі зафіксаваць пазіцыі бакоў на нашым сайце (пры гэтым нязначна скараціўшы, адрэдагаваўшы матэрыял, тое-сёе пераклаўшы на мову), а і разьвілі тэму. Атрымаўся досыць вялікі матэрыял, які падаецца ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Акцыя беларускай салідарнасьці ў Празе

23 лютага, 2013 | 4 каментарыя

 

 

 

 

16.02.2013 г. беларускія палітуцекачы і актывісты правялі каля амбасады РБ у Празе акцыю салідарнасьці пад назвай “За вызваленьне палітвязьняў”. Некаторыя ўдзельнікі гэтага пікету папрасілі нашу рэдакцыю паінфармаваць наведвальнікаў сайта пра акцыю. Адгукаючыся на гэтую просьбу, падаем ніжэй некалькі фота з падзеі.

Рэдакцыя.

Далей »

НЯ БЫЦЬ СКОТАМ

11 верасня, 2012 | 26 каментарыяў

 

 

Паколькі падрыхтоўка чарговага матэрыяла сайта зацягваецца, вырашана выставіць артыкул аднаго з нашых сталых аўтараў – старшыні АК БПС Сяргея Высоцкага. Гэты артыкул, вядома, перарывае калекцыю матэрыялаў, прысьвечаных аналізу сучаснага расейскага апазіцыйнага і праўладнага “нацыяналізму”. Але, па-першае, мы гэтую серую тут жа працягнем, а, па-другое, артыкул спадара Сяргея, на наш погляд, з-за сваёй актуальнасьці варты таго.

Рэдакцыя

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН)

16 ліпеня, 2012 | 12 каментарыяў

 

Зыходзячы з агульналюдскіх каштоўнасьцяў і аб’ектыўна ацэньваючы сітуацыю, склаўшуюся ў Беларусі, ЗБН канстатуе, што нелігітымнае, а таму злачынная групоўка, на чале якой стаіць Лукашэнка, вось ужо 18 гадоў праводзіць палітыку, скіраваную на разбурэньне беларускай дзяржаўнасьці, зьнішчэньне  беларуска-літвінскай нацыі.

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

29 сакавіка, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

Жонка Сяргея Каваленкі: «Сяргей слабне на вачах»

12 сакавіка, 2012 | 3 каментарыя

Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён.  Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

8 сакавіка, 2012 | 36 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт – народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс – грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму – быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

6 сакавіка, 2012 | 17 каментарыяў

Зянон Пазьняк – старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі – хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

Баляваньне ў час чумы

20 лютага, 2012 | 31 каментарый

Сяргей Высоцкі

У поўнай інфармацыйнай зацыкленасьці на лёсе церпячых Саньнікава і Бандарэнкі (праўда, за кратамі шмат іншых ня менш годных людзей) адсутнічае ўвага да падрыхтоўкі новай хвалі рэпрэсіяў супраць патрыятычных сіл. Напрыклад, сябраў незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды пачалі выклікаць па справах мінулага стагоддзя – адносна сутычак беларускіх патрыётаў з баявікамі РНЕ. Нечаканы інтарэс да сябе з боку Крымінальнай міліцыі ГУУС адчуў і аўтар гэтых радкоў. Разам зь сябрамі выпрацавалі падыход, як на гэта рэагаваць, бо дапамогі ад апазіцыі й апазіцыйных СМІ чакаць ня варта – у беларускай апазіцыйнай прэсе ўсё больш выразнай становіцца тэндэнцыя татальнага замоўчваньня “няправільных апазіцыянераў”.

Далей »

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

12 снежня, 2011 | 14 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

7 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Во, прапанова!

16 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня некаторыя апазіцыйныя СМІ (гл., напрыклад,  http://www.svaboda.org/content/article/24392593.html; http://www.svaboda.org/content/article/24392133.html) паведамілі, што старшыня Хельсінскай каміі ЗША, кангрэсмэн Крыстафер Сміт, запрапанаваў ініцыяваць абвінавачаньне супраць Лукашэнкі ў Гаазе.

Далей »

Усе агрэсары так рабілі перад агрэсіяй

13 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Янка Базыль

Працягваючы крытычна аналізаваць бездапаможную дзейнасьць цяперашняй “аб’яднанай беларускай дэмапазіцыі”, як і “дапамогу” беларускаму народу з боку “Захаду”, мы вырашылі падаць на нашым сайце артыкул сябры КХП, які піша ў сеціве пад нікам “Янка Базыль” (матэрыял узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2011/11/02/2499, нязначна адрэдагаваны). Многія ацэнкі, якія даюцца ім, супадаюць з нашымі, рэдакцыйнымі. Але ёсьць адрозьненьні. Варта перыядычна зьвяраць нашы аналітычныя гадзіньнікі, каб мы – прыхільнікі сапраўднай беларускай дэмакратыі – маглі бачыць асаблівасьці нашага разуменьня сітуацыі ў Беларусі й вакол яе і спрыяць праз гэта як разьвіцьцю адзін аднаго, так і выніковасьці змаганьня за нашу агульную справу.

Рэдакцыя.

Далей »

Ні рэжым, ні афіцыйная апазіцыя!

7 лістапада, 2011 | 20 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Патрэба сапраўднай альтэрнатывы

Калі чалавек прафесійна займаецца нейкай справай, прысвячае ёй ільвіную долю часу, то, натуральна, лепш яе робіць, чым іншыя. Бачыць напрацаваным вокам тыя дэталі, якія нябачныя для большасці абываталяў. Гэта ж датычыць і палітыкі. Менавіта таму так скептычна і жорстка ацэньваюць сённяшняе становішча беларускага народу і апазіцыйныя перспектывы інтэлектуалы-патрыёты. Усе прыёмы марыянетак ва ўладзе і ў апазіцыі ўжо даўно раскрытыя і меркаванні недасведчаных міжволі выклікаюць іранічную ўсмешку…

Далей »

Ул. Падгол прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксьце “Лістоў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага

11 сакавіка, 2011 | 16 каментарыяў


У другім такім лісьце Каліноўскі пісаў (гл. be.wikipedia.org):  “ Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… . Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.

Далей »

Хто жанглюе лёсамі беларусаў у PR-аўскіх мэтах, а хто падыгрывае

7 сакавіка, 2011 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя



Прайшло 2,5 месяцы з часу гістарычных падзей Крывавай нядзелі, а цяперцы ўсё ніяк ня могуць супакоіцца. Во як перас*лі – карацей, перапужаліся… Вось толькі некалькі цытатаў з апазіцыйных СМІ, якія адлюстроўваюць грамадскую атмасьферу ў лукашэнкаўскай РБ пачатку 2011 году:

Далей »

Вакол Някляева

5 сакавіка, 2011 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя

Мы ў рэдакцыі выдатна разумеем супярэчлівае стаўленьне, якое магло скласьціся ў шчырых беларускіх патрыётаў у сувязі зь нядаўняй прэзідэнцкай кампаніяй у адносінах да асобы Ўладзімера Някляева. З аднаго боку – гэта чалавек, які ўвайшоў у выбары зь незразумелымі палітычнымі мэтамі й зь невядома адкуль узятымі вялікімі грашыма (хто іх даваў і пад якія мэты?!); які ў палітыцы практычна аматар і, па ўсім відаць, думаў, што здольны ўзяць прэзідэнцкую ўладу так сабе – “зь лёту”, “з кандачка”; які акружыў сябе людзьмі з далёка ня лепшай рэпутацыяй у вачах сапраўдных беларускіх дэмакратаў (напрыклад, тыя ж Фядута, Дзьмітрыеў); і г.д. З другога боку, Някляеў – сучасны і добры беларускі паэт – яркая, валявая асоба, на якую аддаў астатак свайго аўтарытэту хаця б той жа Зянон Пазьняк (дый Генадзя Бураўкіна з гэтай нагоды варта ўзгадаць). Урэшце Някляеў – гэта кандыдат у прэзідэнты, які па розных даных набраў галасоў выбаршчыкаў больш за іншых апазіцыянераў і павінен быў супрацьстаяць Лукашэнцы ў другім туры выбараў, калі б той ужо канчаткова ня вырашыў перайсьці ў клуб злачынцаў гістарычнага маштабу – стаць дыктатарам-узурпатарам.

Далей »

Магчыма, Міхалевіч казаў і праўду, але высьвятляецца, што як мінімум ня ўсю…

4 сакавіка, 2011 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.


Сёньня апазіцыйныя і ня толькі СМІ падалі інфармацыю, якую можна лічыць працягам гісторыі, зьвязанай зь нядаўняй сенсацыйнай заявай Міхалевіча. Паколькі мы спрагназавалі гэта і паколькі абяцалі сачыць за разьвіцьцём падзей вакол данага чалавека, падаем асноўны зьмест новаадкрытых фактаў і на нашым сайце. Каб пазьней дадаткова не тлумачыць нашу пазіцыю ў сувязі зь імі, адразу скажам: новыя зьвесткі істотна прасунулі постаць Міхалевіча ў тое месца ў гісторыі Беларусі, у якім цяпер знаходзіцца вядомы многім пан Раманчук

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

28 лютага, 2011 | 10 каментарыяў

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Цяжка быць чалавекам у часы дыктатуры (+ дадатак)

14 лютага, 2011 | Няма каментараў

Аляксандар Лялікаў

На нашым сайце мы ўжо выстаўлялі матэрыялы, у якіх вядомыя сьнежаньскія падзеі апісваюцца з пазіцыі ўнутраных перажываньняў іх удзельнікаў (гл. https://nashaziamlia.org/2010/12/26/3866/;  https://nashaziamlia.org/2011/01/14/3929/). Матэрыял, які падаецца ніжэй, у тым жа ключы. У ім дацэнт гарадзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы апісвае ўласны досьвед. Перажытыя пачуцьці прымусілі яго напісаць ліст на радыё “Свабода”, які мы падаем і на нашым сайце (узята з http://www.svaboda.org/content/transcript/2304348.html).

Рэдакцыя.
Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы