Рэдакцыя.
Пасьля правалу спробы разавага і татальнага захопу Ўкраіны з дапамогай Януковіча, расейская імперыякратыя перайшла да захопу Ўкраіны па частках. Але пра тых, хто ёй “сапсаваў танцы”, не забыла. Галоўны герой Майдана – Яраш – быў аб’яўлены “Расеяй” злачынцам, які падлягае затрыманьню (у т.л. з дапамогай сіл міжнароднага вышуку). Праз расейскія СМІ заяўлялася, што Яраш – “нацыяналіст, бандэравец, экстрэміст, тэрарыст, вораг”, які нібыта папрасіў Доку Ўмарава “пачаць тэрарыстычныя акцыі па ўсёй Расеі”. Некаторыя асабліва барзыя ветэраны-сьпецназаўцы, натхнёныя ўсім гэтым, выступілі ў запале нават з публічнымі пагрозамі ліквідаваць Яраша (гл. http://www.youtube.com/watch?v=na1KymyIGpM). Але мы, нягледзячы на ўсю скандальнасьць сітуацыі, вырашылі пільней прыглядзецца да матывацыі расейскага боку. З доказаў віны Яраша, прыведзеных у расейскіх СМІ афіцыйнымі асобамі ды адстаўнымі сьпецназаўцамі, давайце і пачнем наш аналіз.