nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас”: “Гэта сур’ёзны вораг, але яго трэба зьнішчаць”

31 мая, 2014 | Няма каментараў

Данбас

 

Сямён Сяменчанка (псеўданім?), інтэрвю зь якім мы ўзялі адсюль: http://www.belaruspartisan.org/politic/268516/ – гэта камандзір праўкраінскага батальёна “Данбас”. Ён не здымае балаклаву, калі мае зносіны з журналістамі. Сямён рускі па нацыянальнасьці, бацька 4-х дзяцей. Нарадзіўся і вырас на Данбасе, ніколі не рыхтаваў сябе да палітычнай дзейнасьці і, тым больш, ня мог падумаць, што яму са зброяй у руках давядзецца абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Камандзір “Данбаса” падкрэслівае, што ваюе ня супраць рускіх, а супраць расейскага фашызму і бандытаў

Рэдакцыя.

Далей »

Паказальныя факты расейска-украінскай вайны

29 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Пракол палякаў 1Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы – выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.

Далей »

Істархаў. У самую кропку, але замала

26 мая, 2014 | 3 каментарыя

Істархаў  1

 

Другім рускім нацыяналістам, які хоць трохі ўзьняўся па-над шавіністычна-імперскім бачаньнем “рускага нацыяналізму”, стаў Уладзімір Істархаў.  Ён аб’явіўся ў Сеціве праз два месяцы пасьля выступу Дзёмушкіна па “ўкраінскім пытаньні” (гл. папярэдні матэрыял) у якасьці аднаго з прамоўцаў на мітынгу, які з нагоды 1 Траўня праводзілі ў Маскве розныя арганізацыі “рускіх нацыяналістаў” (гл. фота зьлева). Тэкст яго выступу мы выставілі ніжэй. Хто жадае паглядзець выступ Істархава па відэа, можа зрабіць гэта па наступных адрасах:  http://www.youtube.com/watch?v=oMvZnOyhAx8; http://www.youtube.com/watch?v=EkwML26289w.

Рэдакцыя.

Далей »

Гутарка за палітыку і Ўкраіну

25 мая, 2014 | Няма каментараў

Дёмушкін 1На нашым сайце ўжо назьбіраліся невялікія калекцыі з выказваньнямі з нагоды “ўкраінскіх падзей” прадстаўнікоў расейскіх імперыялістаў і расейскіх ліберастаў. Першыя выступаюць у асноўным з пазіцыі абароны інтарэсаў расейскай імперыякратыі, другія – зыходзячы зь інтарэсаў заходняй фінансавай алігархіі. Час на новым вітку паслухаць думкі тых, хто падае сябе як “рускіх нацыяналістаў”, заяўляючы, што ўся іх дзейнасьць накіраваная на абарону інтарэсаў рускага народу. У серыю, якую мы зьбіраемся паказаць далей, мы не ўключылі тых “рускіх нацыяналістаў”, чый сьветагляд  на справе аказваецца… яскрава імперскім. Але паколькі, як высьветлілі мы раней у нашых папярэдніх дасьледваньнях, сярод публічных “рускіх нацыяналістаў” няма ніводнага чыстага рускага нацыяналіста (заўсёды прысутнічае імперскі дамешак; а сапраўднымі рускімі нацыяналістамі аказаліся рускія нацыянал-дэмакраты – Шырапаеў, Штэпа, некаторыя іншыя), усім нам давядзецца гэта проста ўлічваць.  Адзначанае датычыць і Дзьмітрыя Дзёмушкіна (гл. фота). Падаем ніжэй нязначна скарочаную пісьмовую версію яго вуснай прамовы (узяты адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=SS1AiJFSNxo#t=260). Яшчэ раз заклікаем улічваць, што Дзёмушкін ня чысты нацыяналіст і што яго выступ быў выстаўлены на Ютубе 3 сакавіка г.г. Імперскія ды некаторыя іншыя залёты выступоўцы мы ў цэлым пракаментавалі.

Рэдакцыя.

Далей »

Як глядзець тэлевізар у час вайны

22 мая, 2014 | 3 каментарыя

Салавей 1Выстаўлены ніжэй тэкст – гэта падрабязна запісаны кансьпект лекцыі (але не стэнагарама), якую чытаў студэнтам прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных дачыненьняў (МДІМА) Валеры Салавей (гл. фота зьлева). Веды, якія ён дае, надзвычай каштоўныя і актуальныя, паколькі лектар – адмысловец у праблеме медыя-маніпуляваньня, і апавядае пра прынцыпы і метады вядзеньня інфармацыйнай вайны (у т.л. на прыкладзе цяперашняй інфармацыйнай вайны, якая адбываецца паміж “Расеяй” і “Ўкраінай”). Ніхто так глыбока яшчэ тэарэтычна не выварочваў сподні бок тэлебачаньня (ТБ). Праўда, спадар Салавей – найверагодней ліберал, што не дазваляе ўсё, што ён кажа, успрымаць за чыстую манету. Там, дзе ён сам намаўляе студэнтам пэўныя памылковыя ўяўленьні, мы падалі свае каментары [як заўсёды, у квадратных дужках]. Хто жадае проста праслухаць лекцыю, можа зрабіць гэта тут: http://www.youtube.com/watch?v=eUq7Sds_9bI ці тут: http://svyatorus.com/video/5398-kak-smotret-novosti-vo-vremya-voyny-instrukciya.html

Далей »

Украіна: расейскія разьлікі

20 мая, 2014 | Няма каментараў

Расея 1Каб не памыліцца ў сваіх чаканьнях, хочаш ня хочаш, але перыядычна трэба зазіраць у лагер сваіх апанентаў. Таму пасьля інтэрвю Піянткоўскага мы вырашылі паказаць меркаваньне альтэрнатыўнага аналітыка на тую саму сітуацыю – вайсковы напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу. Па сваім сьветаглядзе аўтар – ашалелы расейскі імперыяліст. Яго прозьвішча знайсьці не атрымалася, ёсьць толькі псеўда “Вараг”  (атрымліваецца, чалавек выдае сябе за крутога, а на справе жахаецца адкрыць сябе – г.зн., ён ведае, што ён злачынца!). Улічваючы гэтую і дадатковыя прыкметы, мы лічым, што тэкст, паданы ніжэй, найверагодней належыць нейкай групе піяршчыкаў з расейскай канторы “глыбокага бурэньня”, якая ў такой форме таксама актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць украінскага народу, зарабляючы на братазабойчай вайне свае злачынныя срэбранікі (тэкст узяты адсюль: http://www.liveinternet.ru/community/lj_varjag_2007/post325009176/; матэрыял суправаджаецца разнастайнымі ілюстрацыямі – сур’ёзнымі й ня вельмі, якія можна знайсьці ў Сеціве). 

Рэдакцыя

Далей »

Андрэй Піянткоўскі пра Пуціна, Расею, Крым, Украіну

19 мая, 2014 | Няма каментараў

Піянткоўскі 1

 

Самы час паслухаць аднаго з найаўтарытэтных расейскіх палітычных аналітыкаў, які, на жаль, прытрымліваецца збольшага ліберальных поглядаў, Андрэя Піянткоўскага (гл. фота; на ім пан Андрэй справа). Інтэрвю ў яго дома, на кухні, бярэ маскоўскі журналіст Валеры Адстаўных (гл. фота; Адстаўных зьлева).  Інтэрвю ўзята адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=_JC9quM_tts. У даным выпадку з-за яго вялікай працягласьці (больш за гадзіну) мы набіралі тэкст не з абсалютнай дакладнасьцю, а так, каб былі ясна зафіксаваныя ў пісьмовым выглядзе галоўныя думкі пана Піянткоўскага. 

Рэдакцыя.

Далей »

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

17 мая, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы – АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі – шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

Далей »

Фініта ля камедыя

16 мая, 2014 | Няма каментараў

АрэшкінПасьля таго, як мы сабралі пэўную калекцыю меркваньняў самых розных расейскіх імперастаў па праблеме нападу расейскай імперыі на Ўкраіну (у тым ліку такіх як Кургінян, Жырыноўскі, Кісялёў, Салаўёў, Васерман і нават сам Пуцін – для выказваньняў усіх іх былі характэрныя фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша і т.п. уласьцівасьці), настаў час паслухаць меркаваньні расейскіх ліберастаў ці людзей блізкіх да іх. Прычым, нас, як ідэолагаў, ня столькі цікавяць выказваньні асуджэньня (такія, напрыклад, як тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/13/6692/#more-6692), колькі аналіз і прагноз далейшага разьвіцьця сітуацыі з боку людзей з такім сьветаглядам. З гэтай нагоды падаем ніжэй артыкул вядомага расейскага палітолага, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута геаграфіі Расейскай акадэміі навук Дзьмітрыя Арэшкіна (гл. фота; яго артыкул узяты адсюль: http://www.echo.msk.ru/blog/oreshkin/1291114-echo/; зьвяртаем увагу, што артыкул быў напісаны паўтара месяцы таму).

Рэдакцыя.

Далей »

Яшчэ адна спроба спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка

15 мая, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Крэсы 1бВядома, расейскай імперыякратыі няёмка знаходзіцца перад усім сьветам у кампаніі Зімбабвэ, Кубы, Паўночнай Карэі, Судана, Лу-кі (гл. папярэдні матэрыял). Таму для дасягненьня сваёй злачыннай мэты – зьнішчэньня Ўкраіны як патэнцыйна магутнай і квітнеючай дзяржавы – расейская імперыякратыя ўпарта імкнецца ўцягнуць у сваю шайку Вугоршчыну, Румынію, Польшчу. Мы ўжо апавядалі пра спробу, зробленую Жырыноўскім і накіраваную на стварэньне міждзяржаўнай злачыннай групоўкі для разьдзярбаньваньня Ўкраіны (гл. https://nashaziamlia.org/2014/04/13/6877/). Нядаўна трапілі на чарговую аналагічную спробу (выкананую, найверагодней, па заказу “двухгаловага кураняткі табака”) спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка. З прапановай аддаць Польшчы ўсе “Крэсы всходне” выступіла нейкая цьмяная асоба па прозьвішчы Ігар Беркут (гл. фота), якая падае сябе лідарам партыі “Вялікая Ўкраіна” (поўны абсурд: як можа стаць Україна вялікай, калі будзе аддаваць направа і налева свае этнічныя тэрыторыі?…).

Далей »

Як вош на грабеньчыку

14 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Лу-ка 1Напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу з паліталагічных пазіцый зьяўляецца тыповай сітуацыяй “крука ў лесе” (гл. https://nashaziamlia.org/2007/01/20/513/), бо прымушае многіх вызначацца і публічна тлумачыць сваё разуменьне таго, што адбываецца, выказваць сваю пазіцыю. І калі “беларускія” апазіцыйныя СМІ й непасрэдна сама афіцыйная “беларуская апазіцыя” яшчэ могуць скарыстацца з прывілея маўчаньня (дарэчы, як мы сёньня назіраем, усе яны карыстаюцца з гэтага прывілея зь вялікім энтузіязмам…), гэтага не заўсёды можа дазволіць сабе той жа Лу-ка – займаная пасада прымушае яго казаць хоць нешта. Акрамя таго, “Захад і Ўкраіна”, з аднаго боку, а з другога боку “Расея” ўвесь час падціскаюць яго зрабіць адназначны выбар. Вось давайце і паглядзім, як у сапраўды больш-менш крытычнай сітуацыі паводзіць сябе “моцны прэзідэнт”, “круты палітык”, “сапраўдны мужык”, “апошні дыктатар Еўропы” і да т.п. (гэта ўсё эпітэты, якія даюць Лу-ку розныя каментатары і якім ён сам старанна падыгрывае) – гэта табе ня юных студэнтаў  у Менску разганяць, схаваўшыся за сьпінамі незьлічонай арміі жлабоў-АМАПаўцаў…

Далей »

Пад дываном заварушыліся. Мы прыпаднялі край. Ба! Старыя знаёмыя…

13 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Кісінджар-Рагозін 1Усё пачалося з міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Ён, адпрацоўваючы прывілей прыналежнасьці да шэрагаў расейскай імперыякратыі, на днях заявіў, што гэта кіраўнікі краін Захаду вінаватыя ва ўсіх негатыўных працэсах, якія адбываюцца апошнім часам ва і вакол Украіны, і што спробы асудзіць “Расею” за яе напад на Ўкраіну – гэта “перакладаньне на Расею [іх] адказнасьці за тое, што адбываецца там”.  Натуральна, расейскія тэлеканалы тут жа распаўсюдзілі гэтую “глыбокую і вельмі праўдзівую думку”, але і дадалі, што “з такой ацэнкай згодныя многія ўплывовыя эксьперты і дыпламаты – напрыклад, былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар” (гл. http://www.1tv.ru/news/print/258526). І тут мы адчулі, што пад дываном нехта заварушыўся…

Далей »

Псеўда-рэферэндум як новы метад вядзеньня захопніцкай вайны

13 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Псеўдарэферэндум 1Расейскай імперскай бюракратыі на чале з Пуціным па ўсім відаць спадабалася тэхналогія, па якой да Расеі быў “далучаны” ўкраінскі Крым, і яны з жаданьнем рынуліся паўтараць апрабаваны сцэнар на тэрыторыі Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны (гл. мапу Ўкраіны, на якой пазначаны яе паўднёва-усходні рэгіён; больш падрабязная мапа зь пяцьцю ўсходнімі вобласьцямі Ўкраіны падаецца ніжэй).  Аднак сітуацыя тут значна адрозьніваецца ад крымскай па трох прынцыповых рысах: па-першае, доля рускіх на Луганшчыне і Данеччыне істотна мешная, чым у Крыме; па-другое, тут няма расейскіх вайсковых кантынгентаў, што ўскладняе магчымасьць зьяўленьня “зялёных чалавечкаў”, а, па-трэцяе, новае кіраўніцтва Ўкраіны, а таксама ўкраінскія вайскоўцы за апошні месяц трохі апрытомнелі й пачынаюць аказваць – у адрозьненьне ад крымскай сітуацыі – усё большы супраціў расейскім агрэсарам й іх калабарантам зь мясцовых. З-за гэтых прычын Пуціну і яго падзельнікам давялося карэктаваць сцэнар імперскай анэксіі Данеччыны і Луганшчыны. У выніку яны зрабілі акцэнт на імітацыі “ўсенароднага рэферэндуму”, які й адбыўся ўчора, 11 траўня 2014 г.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 6; Пуцін і яго “Крымская нядзеля”)

8 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуця 1Відаць, самы час паслухаць інтэрпрэтацыю падзей у і вакол Украіны з вуснаў самаго Пуціна. Давайце, каб  настроіцца, пачнем з апісаньня таго, што зафіксавана ў “Расейскай газеце” ад 20 сакавіка 2014 г. №6336 (паводле http://www.rg.ru/2014/03/20/crym.html): “18 сакавіка 2014 г. – абедзьве палаты Федэральнага сходу – Дзярждума і Савет Федэрацыі – сабраліся ў Георгіеўскай залі Крамля, каб заслухаць пазачарговае Пасланьне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў сувязі са зваротам Рэспублікі Крым і горада Севастопаля аб прыёме ў склад Расейскай Федэрацыі. Дэпутаты Дзярждумы, члены Савету Федэрацыі, кіраўнікі рэгіёнаў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэлі першыя словы Пуціна стоячы, бурнымі апладысьментамі. Напэўна, раней ні адзін выступ прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна не суправаджаўся такімі эмацыйнымі рэакцыямі – дэпутаты Дзярждумы і члены Савету Федэрацыі ўскоквалі з месцаў, выкрыквалі ўхваляльныя лозунгі, хапаліся за рукі, крычалі «Ўра!» [нарэшце расейскіх імперастаў “падкармілі”… – Рэд.]. Усё гэта было вельмі эмацыйна… Затым ў Георгіеўскай залі Вялікага Крамлёўскага палаца была падпісаная гістарычная дамова аб прыняцьці Крыма і Севастопаля ў склад Расеі. Свае подпісы пад дакументам паставілі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Дзяржсавету Крыма Уладзімір Канстанцінаў, прэм’ер рэспублікі Сяргей Аксёнаў і ўпаўнаважаны прадстаўнік Севастопаля Аляксей Чалы (гл. фота)” (канец цытаты). Але гэта ўсё для нас – фармальнасьці. Час паслухаць самаго Пуціна.

Далей »

Шматкроць злачынная імперская стужачка

8 мая, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Стужачка 1Заўтра 9 траўня. Усе прыхільнікі былога Савецкага Саюзу і магчымасьці яго рэстаўрацыі, прыхільнікі сучаснай расейскай імперыі, а таксама камуністычнай ідэалогіі будуць адзначаць гэтую дату як сваё адно з самых галоўных  сьвятаў. Хаця тут ёсьць прынцыповае пытаньне: а беларусы, украінцы, іншыя народы не ўдзельнічалі ў змаганьні зь германскім нацызмам, ці яны не паўнапраўныя саўласьнікі вялікай перамогі? Вядома, удзельнічалі, вядома, саўласьнікі. Прычым, удзел, напрыклад, беларусаў-літвінаў, калі лічыць па адноснай колькасьці ахвяр, пакладзеных на алтар Перамогі, большы, чым у любога іншага народу! Але ці шмат разоў вы пачуеце гэты факт з расейскіх СМІ, якія запаланілі (дзякуючы Лу-ку) нашу інфармацыйную прастору? Вельм верагодна, што такая заўвага не прагучыць адтуль ні разу… Замест гэтага нам увесь час будуць казаць пра Савецкі Саюз, “вялікі рускі народ” (у адпаведнасьці з новай прапагандысцкай модай), больш ці менш празрыста намякаючы пры гэтым, што мы – беларусы-літвіны – некаму нечым абавязаныя… А таксама нам у нос будуць тыцкаць “георгіеўскімі” стужачкамі, быццам тыя зьяўляюцца ня сімвалам расейскага імперыялізму, а галоўнымі сімваламі перамогі над фашызмам (хутка моладзь пачне думаць, што над Берлінам у траўні 1945-га залунаў не чырвоны сьцяг, а… чорна-жоўты паласаты). Такая вось падмена сімвалаў…

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, нахабства, хлусьня, прапаганда… (факт 5; Васерман)

6 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Васер 1Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства – Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе – агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах – у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.

Далей »

Пра што апавёў медалік

4 мая, 2014 | Няма каментараў

Сяргей Сухабок (узята з – http://sokrytoe.net/15584-prikaz-i-na-rasstrel-maydana-i-na-agressiyu-otdal-prezident-rossii-vladimir-putin.html)

Медалік 

 

Адзін з прынцыпаў логікі сцьвярджае, што «пасьля» не азначае «з-за». Але чорны для Украіны дзень 20 лютага 2014 г. – калі быў расстраляны кіеўскі Майдан і калі пачалася акупацыя Крыма войскамі РФ – зьвязвае гэтыя падзеі разам. Гэта пацьвярджаюць усе дзеяньні тагачаснага прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Яны ж пацьвярджаюць, што загад і на расстрэл, і на агрэсію аддаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Далей »

Магчымае на Данбасе

4 мая, 2014 | Няма каментараў

Пётар Шуклінаў (узята з – http://sokrytoe.net/15618-chto-delat-s-donbassom.html)

Данецк

 

 

Дыверсійнае ўварваньне Расеі абвастрыла сітуацыю ў некалькіх абласьцях Украіны. Самымі буйнымі агменямі інсьпіраванага маскоўскім рэжымам сепаратызму сталі Луганская і Данецкая вобласьці, дзе ўзброеныя баевікі й найміты захапілі органы ўлады пры падтрымцы расейскіх дыверсантаў, мясцовых сілавікоў і рэшткаў клану Януковіча. Што рабіць з Данбасам – усе сцэнары.

Далей »

Адэса – мірны ўкраінскі горад (аб падзеях у ім 2 траўня 2014 г.)

3 мая, 2014 | Каментары (1)

Адэса 1Мы вымушаныя часова перапыніць цяперашнюю серыю матэрыялаў, каб зафіксаваць на сайце значна больш актуальныя падзеі, якія маюць месца ва Ўкраіне ў нашы дні. Усялякае рознае і надзвычай важнае, актуальнае адбываецца там на ўсходзе, у Крыме. Але найбольш важнымі, на наш погляд, сталі ўчорашнія падзеі ў Адэсе. Адзін зь лепшых матэрыялаў, прысьвечаных адэскай трагедыі, зь якімі атрымалася пазнаёміцца, трагедыі, справакаванай прарасейскімі сепаратыстамі-тэрарыстамі (карацей, усё тымі ж цітушкамі), мы знайшлі тут: https://www.facebook.com/poll.lenec/posts/655941377832016?stream_ref=5 – і трохі адрэдагавалі. Відавочца (падае сябе пад нікам Poll Lenec) шчыра апісвае, што бачыў і адчуваў. Ілюстрацыі да апісаньня – гэта стоп-кадры, якія некаторыя сябры рэдакцыі зрабілі ўчора, назіраючы за падзеямі ўжывую, а таксама фота, узятыя адсюль: http://sokrytoe.net/15613-odessa-glazami-uchastnika-sobytiy-02-maya-2014-goda.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 4; расейскія тэлевядоўцы)

1 мая, 2014 | Няма каментараў

Кіся 1аУ наш час цяжка пераацаніць значэньне тэлевядоўцаў у грамадскіх падзеях –  асабліва тых, хто працуе на цэнтральных, найбольш агляданых тэлеканалах. Гэта тычыцца практычна ўсіх краін сьвету – у тым ліку цяперашняй Беларусі. Бо СМІ сёньня (асабліва тэлебачаньне!) – галоўная прылада маніпуляваньня грамадска-палітычным сьветаглядам масы з боку ўладаў. А гэта галоўнае, што заўсёды цікавіла і працягвае цікавіць большасьць уладароў.  Наколькі ўдала тэлевядоўцы выконваюць гэтую ролю, настолькі яны цэняцца ўладамі, прыласканыя імі. “Праўда”, “веды”, “зьмест падзей”, “справядлівасьць”, “аб’ектыўнасьць” і г.д. – такіх графаў у сьпісе, па якім ацэньваюцца тэлевядоўцы, тэлеканалы, іншыя СМІ, у большасьці выпадкаў і блізка няма. Найперш цэніцца майстэрства ўбіваньня ў галовы масавага тэлегледача тых меркаваньняў ды вобразаў, якія патрэбныя ўладам. Сёньня, у час нападу расейскай імперыякратыі на Ўкраіну, усё адзначанае праяўляецца найбольш выразна. Для прыкладу давайце возьмем такога тыпа, як Дзьмітры Кісялёў (гл. фота), бо ён галоўны, найбольш рэйтынгавы каментатар Першага расейскага тэлеканала.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 3 – Жырыноўскі)

29 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Жырык 1

 

Наступнай фігурай, пазіцыю якой па пытаньні нападу Расеі на Ўкраіну мы вырашылі пісьмова зафіксаваць, зьяўляецца шырока вядомы на прасторах СНД “сын юрыста” і адначасна стары крамлёўскі прыхлябай-правакатар Уладзімір Жырыноўскі.  Мы палічылі, што з разнастайных яго інтэрвю, якія можна паглядзець на Ютубе і якія прысьвечаныя “ўкраінскаму пытаньню”, адным з найбольш паказальных зьяўляецца тое, якое ён даў расейскаму тэлеканалу LifeNews напярэдадні 11 сакавіка 2014 года (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=wmweLBzWcHM). Падаем ніжэй яго тэкст.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы