nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

“Гэтая вайна – не за справядлівую справу!”

23 чэрвеня, 2014 | Няма каментараў

БасілашвіліПапулярны актор тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Басілашвілі (гл. фота зьлева) даў інтэрвю пецярбужскаму інфармацыйнаму агенцтву “Росбалт”. Яго асноўная тэма – падзеі на паўднёвым усходзе Ўкраіны і роля ў іх кіраўніцтва Расеі. Задаваў пытаньні актору (часта правакацыйныя) журналіст Андрэй Валодзін. Большую частку гэтага інтэрвю мы падаем ніжэй (узята адсюль: http://www.rosbalt.ru/piter/2014/06/22/1282692.html). Нашая мэта – зафіксаваць, што нават прыстойныя расейцы з-за расейскай прапаганды мала ў чым здольныя разабрацца…

Рэдакцыя.

Далей »

З Масквы – імперскі брэх, зь Менску – падбрэхваньне

15 чэрвеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Яраш - ДугінУ сувязі з абраньнем украінскім народам новага прэзідэнта і нарастаньнем ціску ўкраінскіх патрыятычных сіл на расейскіх агрэсараў ды іх памагатых на ўсходзе Ўкраіны расейска-украінская вайна пераходзіць у ключавую фазу. Пытаньне становіцца рубам: альбо расейскія ды прарасейскія тэрарысты-сепаратысты будуць цалкам здушаныя, альбо Пуціну трэба ўводзіць рэгулярныя войскі на тэрыторыю сувярэннай Украны. У апошнім варыянце Пуціну давядзецца канчаткова скінуць маску “я тут ні пры чым, гэта ўсё сілы самаабароны” і ператварыць сучасную гібрыдную вайну, у якой дадаткова да класічных ваенных дзеяньняў ключавую ролю адыгрываюць новыя формы прапаганды, у тыповую імперска-захопніцкую вайну. У іншым выпадку ўкраінскі народ канчаткова выйграе даную партыю гістарычных шахмат з усімі вынікаючымі для расейскай імперыі наступствамі. Натуральна, у такіх абставінах цяперашняе кіраўніцтва Расеі й персанальна Пуцін атрымліваюць рознанакіраваныя парады па пытаньні, што ж рабіць у данай кропцы біфуркацыі. Можна лёгка прадказаць, што пры гэтым адныя раяць яму ні за што далей ня лезьці ва “ўкраінскую пастку”, а іншыя зь ястрабінай безагляднасьцю заклікаюць як мага хутчэй… нападаць (дарэчы, пра ястрабіную безагляднасьць; вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=oOB24oweSC8 – можна пабачыць, як аднаногі ястраб-перапёлачнік напаў на каўку, і чым усё закончылася; вельмі сімбалічныя кадры…).

Далей »

Лукашэнка быў у Кіеве 7 чэрвеня на інаўгурацыі Парашэнкі

8 чэрвеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лу-ка на інагурац.Параша

 

Лічым неабходным зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя асьпекты ўчорашняй важнай падзеі – прысутнасьці Лу-кі на інаўгурацыі новага прэзідэнта Ўкраіны, якім пасьля славутых падзей на Майдане канца мінулага году і пачатку гэтага стаў Пётар Парашэнка. Цяпер мы яшчэ ня ведаем, ці паехаў Лу-ка ў Кіеў па ўласным рашэньні, ці па “просьбе” Пуціна. Калі гэта канчаткова высьветліцца, толькі тады сэнс яго зьяўленьня і заяваў у Кіеве можна будзе адэкватна інтэрпрэтаваць. Таму пакуль толькі факты (усе паданыя ніжэй факты ўзятыя з сайта “Нашай нівы”: http://nn.by/?c=ar&i=129775; http://nn.by/?c=ar&i=129778; http://nn.by/?c=ar&i=129782).

Далей »

Песьні й пляскі ў доме гаспадара… цяжка параненага і амаль закатаванага злачынцамі

7 чэрвеня, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

ФестывальЭтнацыд – адзін са спосабаў генацыду, які пераважна заснаваны на інфармацыйных тэхналогіях. Выконваюцца яны так: людзям – прадстаўнікам адпаведнага карэннага народу-гаспарада – на іх уласнай этнічнай тэрыторыі й нават у іх уласнай дзяржаве проста не даюць ведаў пра іх славутую гісторыю, не дазваляюць ганарыцца сваімі продкаму і сімваламі, не даюць магчымасьці выхоўвацца ва ўласнай культуры, прымушаюць зьняважліва ставіцца і забываць іх уласную мову… Гэта ўсё тое, што адбываецца сёньня ў нашай Беларусі (як і ўсе апошнія 20 гадоў найноўшай гісторыі).  Аднак, паколькі этнацыд робіцца ціха ды паступова, многія простыя людзі яго сатанінскіх крокаў нават не заўважаюць, пра наступствы не задумваюцца. Наступствы, між тым, вядомыя. Як і пры класічным генацыдзе – гэта сьмерць народа!   Усяго адзначанага ня могуць ня ведаць і не ўсьведамляць прадстаўнікі самых розных народаў, якія жывуць у нашай Беларусі.  Па-першае, яны жывуць тут і бачаць усе асьпекты трагедыі беларусаў-літвінаў – народа-гаспадара. А, па-другое, яны ведаюць і адкрыта заяўляюць пра важнасьць захаваньня іх уласных культур, моваў, гістарычнай памяці.       Карацей, у Гародні праходзіць чарговае сьвята сатаны – г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”…

Далей »

Другое інтэрвю “Сяменчанка”

4 чэрвеня, 2014 | Няма каментараў

 Сяменчанка

 

 

Другі раз даем слова на нашым сайце Сямёну Сяменчанка – камандзіру батальёна “Данбас”. Батальён быў створаны вясной бягучага года з мэтай захаваньня непадзельнасьці Ўкраіны, зьнішчэньня ўзброеных прарасейскіх сепаратыстаў (інтэрвю ўзята адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=129546).

Рэдакцыя.

Далей »

Іншы рускі, але з супрацьлеглага боку

1 чэрвеня, 2014 | 3 каментарыя

ШчукаУ папярэднім матэрыяле мы разьмясьцілі важны дакумент нашага часу – інтэрвю рускага чалавека, які ва Ўкраіне змагаецца за ўкраінскую дэмакратыю. А цяпер падаем ніжэй інтэрвю – яго мы ўзялі з сайта радыё “Свабода” – якое 29 траўня даў гэтаму радыё 27-гадовы нацбол зь беларускага Салігорска Ігар Шчука (гл. фота зьлева). Ён трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне на баку сепаратыстаў-тэрарыстаў. Называе сябе «палявым камандзірам» і кажа, што мае ў падпарадкаваньні ўзброеных людзей. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.

Далей »

Камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас”: “Гэта сур’ёзны вораг, але яго трэба зьнішчаць”

31 мая, 2014 | Няма каментараў

Данбас

 

Сямён Сяменчанка (псеўданім?), інтэрвю зь якім мы ўзялі адсюль: http://www.belaruspartisan.org/politic/268516/ – гэта камандзір праўкраінскага батальёна “Данбас”. Ён не здымае балаклаву, калі мае зносіны з журналістамі. Сямён рускі па нацыянальнасьці, бацька 4-х дзяцей. Нарадзіўся і вырас на Данбасе, ніколі не рыхтаваў сябе да палітычнай дзейнасьці і, тым больш, ня мог падумаць, што яму са зброяй у руках давядзецца абараняць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Камандзір “Данбаса” падкрэслівае, што ваюе ня супраць рускіх, а супраць расейскага фашызму і бандытаў

Рэдакцыя.

Далей »

Паказальныя факты расейска-украінскай вайны

29 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Пракол палякаў 1Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы – выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.

Далей »

Істархаў. У самую кропку, але замала

26 мая, 2014 | 3 каментарыя

Істархаў  1

 

Другім рускім нацыяналістам, які хоць трохі ўзьняўся па-над шавіністычна-імперскім бачаньнем “рускага нацыяналізму”, стаў Уладзімір Істархаў.  Ён аб’явіўся ў Сеціве праз два месяцы пасьля выступу Дзёмушкіна па “ўкраінскім пытаньні” (гл. папярэдні матэрыял) у якасьці аднаго з прамоўцаў на мітынгу, які з нагоды 1 Траўня праводзілі ў Маскве розныя арганізацыі “рускіх нацыяналістаў” (гл. фота зьлева). Тэкст яго выступу мы выставілі ніжэй. Хто жадае паглядзець выступ Істархава па відэа, можа зрабіць гэта па наступных адрасах:  http://www.youtube.com/watch?v=oMvZnOyhAx8; http://www.youtube.com/watch?v=EkwML26289w.

Рэдакцыя.

Далей »

Гутарка за палітыку і Ўкраіну

25 мая, 2014 | Няма каментараў

Дёмушкін 1На нашым сайце ўжо назьбіраліся невялікія калекцыі з выказваньнямі з нагоды “ўкраінскіх падзей” прадстаўнікоў расейскіх імперыялістаў і расейскіх ліберастаў. Першыя выступаюць у асноўным з пазіцыі абароны інтарэсаў расейскай імперыякратыі, другія – зыходзячы зь інтарэсаў заходняй фінансавай алігархіі. Час на новым вітку паслухаць думкі тых, хто падае сябе як “рускіх нацыяналістаў”, заяўляючы, што ўся іх дзейнасьць накіраваная на абарону інтарэсаў рускага народу. У серыю, якую мы зьбіраемся паказаць далей, мы не ўключылі тых “рускіх нацыяналістаў”, чый сьветагляд  на справе аказваецца… яскрава імперскім. Але паколькі, як высьветлілі мы раней у нашых папярэдніх дасьледваньнях, сярод публічных “рускіх нацыяналістаў” няма ніводнага чыстага рускага нацыяналіста (заўсёды прысутнічае імперскі дамешак; а сапраўднымі рускімі нацыяналістамі аказаліся рускія нацыянал-дэмакраты – Шырапаеў, Штэпа, некаторыя іншыя), усім нам давядзецца гэта проста ўлічваць.  Адзначанае датычыць і Дзьмітрыя Дзёмушкіна (гл. фота). Падаем ніжэй нязначна скарочаную пісьмовую версію яго вуснай прамовы (узяты адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=SS1AiJFSNxo#t=260). Яшчэ раз заклікаем улічваць, што Дзёмушкін ня чысты нацыяналіст і што яго выступ быў выстаўлены на Ютубе 3 сакавіка г.г. Імперскія ды некаторыя іншыя залёты выступоўцы мы ў цэлым пракаментавалі.

Рэдакцыя.

Далей »

Украіна: расейскія разьлікі

20 мая, 2014 | Няма каментараў

Расея 1Каб не памыліцца ў сваіх чаканьнях, хочаш ня хочаш, але перыядычна трэба зазіраць у лагер сваіх апанентаў. Таму пасьля інтэрвю Піянткоўскага мы вырашылі паказаць меркаваньне альтэрнатыўнага аналітыка на тую саму сітуацыю – вайсковы напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу. Па сваім сьветаглядзе аўтар – ашалелы расейскі імперыяліст. Яго прозьвішча знайсьці не атрымалася, ёсьць толькі псеўда “Вараг”  (атрымліваецца, чалавек выдае сябе за крутога, а на справе жахаецца адкрыць сябе – г.зн., ён ведае, што ён злачынца!). Улічваючы гэтую і дадатковыя прыкметы, мы лічым, што тэкст, паданы ніжэй, найверагодней належыць нейкай групе піяршчыкаў з расейскай канторы “глыбокага бурэньня”, якая ў такой форме таксама актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць украінскага народу, зарабляючы на братазабойчай вайне свае злачынныя срэбранікі (тэкст узяты адсюль: http://www.liveinternet.ru/community/lj_varjag_2007/post325009176/; матэрыял суправаджаецца разнастайнымі ілюстрацыямі – сур’ёзнымі й ня вельмі, якія можна знайсьці ў Сеціве). 

Рэдакцыя

Далей »

Яшчэ адна спроба спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка

15 мая, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Крэсы 1бВядома, расейскай імперыякратыі няёмка знаходзіцца перад усім сьветам у кампаніі Зімбабвэ, Кубы, Паўночнай Карэі, Судана, Лу-кі (гл. папярэдні матэрыял). Таму для дасягненьня сваёй злачыннай мэты – зьнішчэньня Ўкраіны як патэнцыйна магутнай і квітнеючай дзяржавы – расейская імперыякратыя ўпарта імкнецца ўцягнуць у сваю шайку Вугоршчыну, Румынію, Польшчу. Мы ўжо апавядалі пра спробу, зробленую Жырыноўскім і накіраваную на стварэньне міждзяржаўнай злачыннай групоўкі для разьдзярбаньваньня Ўкраіны (гл. https://nashaziamlia.org/2014/04/13/6877/). Нядаўна трапілі на чарговую аналагічную спробу (выкананую, найверагодней, па заказу “двухгаловага кураняткі табака”) спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка. З прапановай аддаць Польшчы ўсе “Крэсы всходне” выступіла нейкая цьмяная асоба па прозьвішчы Ігар Беркут (гл. фота), якая падае сябе лідарам партыі “Вялікая Ўкраіна” (поўны абсурд: як можа стаць Україна вялікай, калі будзе аддаваць направа і налева свае этнічныя тэрыторыі?…).

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, перадзёргіваньні, нахабства, хлусьня, прапаганда… (факт 5; Васерман)

6 мая, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Васер 1Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства – Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе – агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах – у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.

Далей »

Адэса – мірны ўкраінскі горад (аб падзеях у ім 2 траўня 2014 г.)

3 мая, 2014 | Каментары (1)

Адэса 1Мы вымушаныя часова перапыніць цяперашнюю серыю матэрыялаў, каб зафіксаваць на сайце значна больш актуальныя падзеі, якія маюць месца ва Ўкраіне ў нашы дні. Усялякае рознае і надзвычай важнае, актуальнае адбываецца там на ўсходзе, у Крыме. Але найбольш важнымі, на наш погляд, сталі ўчорашнія падзеі ў Адэсе. Адзін зь лепшых матэрыялаў, прысьвечаных адэскай трагедыі, зь якімі атрымалася пазнаёміцца, трагедыі, справакаванай прарасейскімі сепаратыстамі-тэрарыстамі (карацей, усё тымі ж цітушкамі), мы знайшлі тут: https://www.facebook.com/poll.lenec/posts/655941377832016?stream_ref=5 – і трохі адрэдагавалі. Відавочца (падае сябе пад нікам Poll Lenec) шчыра апісвае, што бачыў і адчуваў. Ілюстрацыі да апісаньня – гэта стоп-кадры, якія некаторыя сябры рэдакцыі зрабілі ўчора, назіраючы за падзеямі ўжывую, а таксама фота, узятыя адсюль: http://sokrytoe.net/15613-odessa-glazami-uchastnika-sobytiy-02-maya-2014-goda.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 3 – Жырыноўскі)

29 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Жырык 1

 

Наступнай фігурай, пазіцыю якой па пытаньні нападу Расеі на Ўкраіну мы вырашылі пісьмова зафіксаваць, зьяўляецца шырока вядомы на прасторах СНД “сын юрыста” і адначасна стары крамлёўскі прыхлябай-правакатар Уладзімір Жырыноўскі.  Мы палічылі, што з разнастайных яго інтэрвю, якія можна паглядзець на Ютубе і якія прысьвечаныя “ўкраінскаму пытаньню”, адным з найбольш паказальных зьяўляецца тое, якое ён даў расейскаму тэлеканалу LifeNews напярэдадні 11 сакавіка 2014 года (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=wmweLBzWcHM). Падаем ніжэй яго тэкст.

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 2; Кургінян; мітынг супраць украінскай дэмакратыі ў Маскве)

26 красавіка, 2014 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кургіняша 1Адна з самых яскравых ілюстрацый расейскага імперскага агідства, прыклады якога мы вырашылі пазьбіраць у сувязі з агрэсіяй расейскай імперыі на Ўкраіну, сталі шэсьце ды мытынг У падтрымку Крыма і супраць фашызму, якія адбыліся ў Маскве 15 сакавіка г.г. Галоўным арганізатарам гэтых дзеяў падаецца даволі вядомая сёньня на Расеі асоба –  Сяргей Кургінян (гл. фота зьлева). На мітынгу гэтаму чалавеку давялося цалкам скінуць зь сябе флёр інтэлігента, інтэлектуала, які ён пеставаў раней, і пераўтварыцца ў прапагандысцкага графамана. Відаць, была пастаўлена задача пераплюнуць у гэтай іпастасі старэючага Жырыноўскага ці, нават, дух Гебельса. А, можа, нават самаго…  Каб пераканацца, як нізка давялося ўпасьці пану Кургіняну, можна паглядзець фільм-рэпартаж з таго мітынгу (гл., напрыклад, тут:  http://www.youtube.com/watch?v=O0vyneLOuWI ці тут: http://www.youtube.com/watch?v=lCvcIeHwcqw). Мы ж, са свайго боку, вырашылі дадаткова зафіксаваць у пісьмовай форме выступ новага расейскага прапагандысцкага дараваньня…

Далей »

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства… (факт 1; невядомы аўтар на via-midgard.info)

23 красавіка, 2014 | 2 каментарыя

Фанабэрыя 1Можа стацца так, што праз пэўны час сітуацыя вакол Украіны так ці інакш разрадзіцца (гл. папярэдні матэрыял). А яшчэ праз пэўны час расейцы, якія заўсёды імкнуліся падаваць сябе культурнымі, інтэлігентнымі людзьмі, але якія сёньня так бязбашанна-агрэсіўна ўдзельнічаюць у цкаваньні ўкраінцаў, заявяць, што яны нічога падобнага не казалі, што ўпіканьне іх, напамін пра былы ўдзел у псіхічна-інфармацыйнай вайне расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу – гэта гнюсны паклёп. У сувязі з гэтым мы адчуваем, што настае час зьбіраньня яшчэ аднаго віду “ўраджаю” – фактаў слоўнага, інфармацыйнага злачынства, зьдзейсьненых з боку расейскіх імперыялістаў. Сёньня мы вырашылі завесьці адпаведную рубрыку (“Фанабэрыя, пыха…”) і зафіксаваць ды выставіць на агульны агляд адзін з прыкладаў такога злачыннага выслоўліваньня. Артыкул мы знайшлі месяц таму на “галоўным сайце рускіх нацыяналістаў” (канкрэтна тут: http://via-midgard.info/news/zheleznyj-zhrebij-broshen-obrashhenie-k.htm).

Рэдакцыя.

Далей »

Прадчуваньне пералому

22 красавіка, 2014 | 9 каментарыяў

Рускія-данецкія 1Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай мае вялікую інфармацыйна-псіхалагічную складовую. Сёньня нам усё цяжэй знайсьці аб’ектыўную інфармацыю, датычную як фармальнага, так і зьмястоўнага бакоў падзей гэтай вайны. Справа ў тым, што, дзякуючы агенту Масквы – Лу-ку – інфармацыйнае асяроддзе ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем расейскай імперыякратыі. Мы – беларусы-літвіны – вось ужо два дзесяцігоддзі інфармацыйна жывем нібы не ў Беларусі, а ў Расеі. Галоўнае тут, вядома, ЭТНАЦЫД! Але сёньня дадалося яшчэ і тое, што расейская імперыякратыя з-за вайны адключае сваё грамадства (а заадно і нашае!) ад любых аб’ектыўных крыніц інфармацыі (таму, напрыклад, на знакаміты КаўказЦэнтар, інфармацыйным адборам якога мы раней, бывала, карысталіся, у нас сёньня немагчыма выйсьці ні наўпрасткі, ні празь люстэркі; калі хто ў каментарах падкажа, як цяпер гэта рабіць, будзем удзячныя!). Зь іншага боку, пасьля перамогі Майдану, як і варта было чакаць, разышліся сьцежкі-дарожкі ўкраінскіх лібералаў і дэмакратаў-патрыётаў. У выніку, напрыклад, той жа ўкранскі канал Espresso TV дае сёньня інфармацыю толькі на карысьць некаторых украінскіх алігархаў, “ігнаруючы” многае з таго, што неабходна ведаць для складаньня аб’ектыўнай карціны падзей. Таму мы вымушаныя карыстацца другаснымі крыніцамі інфармацыі, якія пасьля аналізу могуць, на шчасьце, даць дастаткова аб’ектыўную інфармацыю. Прыклад такога матэрыяла пададзены ніжэй. 

Далей »

“Украінцы, вам здрадзілі й вас прадалі”

18 красавіка, 2014 | Каментары (1)

Іларыёнаў 

 

Сёньня апублікаваны афіцыйны тэкст чатырохбаковай заявы, датычнай сітуацыі ва Ўкраіне, па выніках сумеснай сустрэчы афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, Еўразьвязу, Расеі ды Ўкраїны, якая адбылася 17 красавіка ў Жэневе (гл. тут: http://www.nytimes.com/2014/04/18/world/europe/text-of-joint-diplomatic-statement-on-ukraine.html?ref=world&_r=0). Мы выставілі ніжэй наш пераклад гэтай заявы, а таксама каментар да яе былога радніка Пуціна і цяперашняга яго апанента Адрэя Іларыёнава (каментар апошняга ўзяты адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/675700.html).

Рэдакцыя.

Далей »

НАТА: “Расея гатовая да буйной ваеннай аперацыі ва Ўкраіне”

16 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Фота НАТА 1

 

Яшчэ ў пачатку красавіка галоўнакамандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў (гл. фота ніжэй) заявіў, што расейскім войскам спатрэбіцца менш за 12 гадзін, каб пачаць напад на Украіну, калі будзе адданы адпаведны загад. Паводле яго слоў, Расея мае ўсе вайсковыя рэсурсы, неабходныя для ўварваньня ва Ўкраіну, а “дасягнуць сваіх мэтаў яна можа за 3-5 дзён”(http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/04/140402_nato_ukraine_russia_threat.shtml).

Далей »

Брудныя прыёмы ды імперскае хамства расейскіх дыпламатаў і дэпутатаў у Еўропе

15 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Рус.дыпламаты 1На мінулым тыдні многія маглі назіраць, як Парламенцкая Асаблея Рады Еўропы (ПАРЭ) на сваёй сесіі пазбавіла Расею права голасу і кіраўніцтва ў структурах Асамблеі. Былі й напал абмеркаваньня гэтага пытаньня, і адназначная фармулёўка: “Для таго, каб выказаць сваё асуджэньне-неўхваленьне дзеяньняў Расейскай Федэрацыі ў дачыненьні да Украіны, Асамблея прымае рашэньне … прыпыніць права расейскай дэлегацыі галасаваць да канца сесіі 2014 г.” . Пры гэтым за кадрам засталіся паводзіны прадстаўнікоў Расеі ў сесійнай зале і за яго межамі. Дэлегат Украіны ў ПАРЭ Ірына Герашчанка распавяла аб брудных прыёмах пуцінскай “дыпламатыі” й аб хамстве расейцаў на нядаўняй сесіі Асамблеі. Інтэрвю ў яе ўзяў Яўген Кузьменка (матэрыял узяты адсюль: http://sokrytoe.net/15067-irina-geraschenko-o-gryaznyh-priemah-putinskoy-diplomatii-i-o-hamstve-rossiyan.html).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы