nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

ХОЧАЦЦА ЎДАКЛАДНІЦЬ ЛЯВОНА. Частка І. (Д пр-п 9, 10)

3 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Зь Лявонам Баршчэўскім я пазнаёміўся, і даволі блізка, у другой палове 1990-х. У нас ёсьць нават сумесная кніга: «Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каляніялізму. – Гародня, Менск, Магілёў. – 1998. – 201 с.». Нядаўна сп-р Лявон даў інтэрвю «Свабодзе», большасьць палажэньняў якога (адкрытых і кантэкстных) я падзяляю. Але ёсьць і спрэчныя. Паколькі наш сайт ідэалагічны – менавіта тое, што спрэчнае, і ёсьць для нас самым цікавым і важным. Пры гэтым ня варта думаць, што маё стаўленьне да сп-ра Лявона неяк пагоршылася. Лічыў і, хутчэй за ўсё, буду лічыць яго чалавекам, які зрабіў і робіць вельмі шмат добрага для нашага народу.

Далей »

ІДЭЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ Ў ГІСТАРЫЧНЫМ АСПЕКЦЕ І Ў СУЧАСНАСЦІ (кБНІ)

25 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Анатоль Грыцкевіч

Далей »

В.Сіўчык: «Я ёсьць прадстаўніком беларускага народу, а гэты народ вынішчаюць…»

23 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Мы ўжо казалі пра сваё неадназначнае стаўленьне да такіх асоб, як Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Але адносіны – гэта адно, а агульная справа – другое. Паколькі мы перакананыя ў  шчырасьці Вячаслава і яго палітычнай праніклівасьці, паколькі пытаньні ён узьняў надзвычай актуальныя і ўсе стратэгічныя моманты мы падзяляем амаль абсалютна, вырашана прадставіць найбольш важныя на наш погляд часткі яго інтэрвю, якое ён даў месяц таму «Свабодзе» пад час он-лайн канферэнцы.  Усё, што вялікімі літарамі, выдзелена намі.
Рэдакцыя.

Далей »

АПАЗІЦЫЯ ВЫРАШЫЛА АДМЫЦЦА. ПРАЎДА, ТОЛЬКІ ДА КАЛЕНАК… (Такая «апазіцыя» – 5)

21 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Як паведаміла радыё «Свабода», на днях лідары «аб’яднанай апазіцыі» ў асобах Мілінкевіча і Вячоркі наведалі Еўропу, дзе сустрэліся з шэрагам важных персон (з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, віцэ-сьпікерамі Эўрапарлямэнту Яцкам Сарыюшам-Вольскім і Эдвардам Макміланам Скотам, з прадстаўнікамі кабінэту гэнэральнага сакратара Рады Эўразьвязу Хавіера Саляны). Аказваецца, задалі яны сабе гэты клопат толькі для таго, каб перад самітам «васьмёркі» ў Пецярбурзе паведаміць вядучым палітыкам Еўропы ЭЛЕМЕНТАРНЫ ТРУІЗМ.

Далей »

НАША СТАЎЛЕНЬНЕ ДА РЭЛІГІЙНА-КАНФЕСІЙНАГА ПЫТАНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ (Д пр-п 8)

20 чэрвеня, 2006 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

40 дзён галоўным кірункам нашай працы было прадстаўленьне матэрыялаў па тэме: “Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі й аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”. Пара падводзіць вынікі й вызначацца.

Далей »

Япіскап БАПЦ Пётр (Гушча): “Беларускі Экзархат РПЦ з’яўляецца філіялам акупацыйнай царквы”

17 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

СКАРОЧАНЫ ТЭКСТ ПРАМОВЫ ЯПІСКАПА БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ПЯТРА (ГУШЧА) НА СУСТРЭЧЫ З ПРАВАСЛАЎНЫМІ ПАТРЫЁТАМІ г. ПОЛАЦКА

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 6

13 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Прыводзім чарговыя доказы, што намі – беларусамі – «кіруюць» агрэсіўныя праімперскія шэрасьці (у асноўным, зь мясцовых…). Усе матэрыялы ўзяты з сайта радыё «Свабода».
Рэдакцыя.

Далей »

Элітнае швэдскае кіно «пакаралі» за субтытры на беларускай мове

8 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

(ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 5,
Дзякуем і запамінаем – 2
)

Да Нацыянальнага дня Швэцыі, які адзначаўся 6 чэрвеня, прадпрыемства “Менскі кінавідэапракат” падрыхтавала своеасаблівы «падарунак» – адмовілася прадставіць арганізатарам Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі традыцыйную для такіх выпадкаў пляцоўку –кінатэатр “Перамога”.

Далей »

Няўжо «аб’яднаная апазіцыя» сапраўды вырашыла ня толькі «дзейнічаць», а і думаць? Наўрад ці… (Такая “апазіцыя” – 4)

4 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У часы прыснапамятнага СССРа ў армейскім асяродку быў папулярны адзін анэгдот. І хаця аднаму з нас пэўны час давялося паслужыць прапаршчыкам, мы ўсё роўна хочам яго расказаць. Галоўнае, каб маладыя беларусы нешта разумелі ў гэтым жыцьці!

Далей »

НАША СПРАЎКА (прыглядаемся да Захаду – 4)

4 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Дзеля справядлівасьці нельга не сказаць і пра тыя сродкі, якія выдзяляе Захад на «барацьбу за дэмакратыю» ў Беларусі. Вось некаторыя зьвесткі, атрыманыя з адкрытых крыніц за апошні год.

Далей »

ДЗІЎНЫЯ СПРАВЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМЕЖЖЫ (працяг)

3 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк.

Далей »

ДЗІЎНЫЯ СПРАВЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ЗАМЕЖЖЫ (пачатак)

3 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА Ў СЁНЬНЯШНЯЙ БЕЛАРУСІ (фота)

30 мая, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мы, ведаючы пра дзейнасьць БАПЦ ва ўмовах сёньняшняй РБ – сапраўды ахвярную, вырашылі не абмяжоўвацца той інфармацыяй, якую далі гэтыя сьціплыя людзі пра сябе (гл. папярэднія артыкулы сайта), і дапаўняем яе вядомымі нам фактамі.

Далей »

ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ АЎТАКЕФАЛІІ (Ч.4)

29 мая, 2006 | Няма каментараў

(з выданьня “Голас Царквы беларускай”, 2006 г., №24)

На падставе агульнага духоўнага пісьма мітрапаліта Антона і япіскапа Макара Хараненкі ў 1991 годзе архіяпіскап Саратаўскі і Вольскі Пімен пры саслужэнні яшчэ аднаго япіскапа здзейсніў хіратонію айца Пятра Гушчы ў япіскапы. Хіратонія адбылася ў Свята-Траецкім кафедральным саборы горада Саратава. Такім чынам уладыка Пётр заняў мейсца супачылага ўладыкі Макара і права звацца япіскапам Полацкім і Наваградскім, месцаахоўнікам мітрапалітавага пасаду.

Далей »

ХРЫСЦІЯНСКАЯ ІДЭЯ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ ХХ СТАГОДДЗЯ (кБНІ)

24 мая, 2006 | Няма каментараў

Артыкулам Алега Пятровіча мы працягваем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.

Далей »

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ (ЦП)

20 мая, 2006 | Няма каментараў

да магчымых удзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”, які павінен прайсьці праз 2 тыдні ў Гародні

УСІМ, ХТО КАРЫСТАЕЦЦА ГАСЦІННАСЦЮ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ ЭТНІЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ (мапа)

20 мая, 2006 | Няма каментараў

(паводле артыкула В.С.Цітова, узятага з “ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ”, ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. – Мн., «Бел.савец.энцыклапедыя» імя П.Броўкі. – 1989 г.)

Этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенэз і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча акаляючага прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар культурнага ландшафту, а родны край (бацькаўшчына) становіцца для яго, як і для народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай.

Далей »

Прыкінуцца няведаючым – дзіўныя паводзіны “свабодных” людзей (Такая “апазіцыя” – 3)

13 мая, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

У 1995 г., калі я ўжо быў доктарам медыцыны, мне давялося перажыць вялікі нутраны крызіс (як, відаць, і многім чытачам). Аказалася, што я зусім ня ведаў наша грамадства. У мяне было адно ўяўленьне пра яго ўласьцівасьці, а яно ў большасьці было іншым. Я ж думаў, што людзі (а тым больш, беларусы) ні за што не прададуць на злачынным “рэферэндуме” сьвятыя каштоўнасьці ўласнага народу – мову, нацыянальна-гістарычныя сімвалы. А яно вунь як выйшла… Як сьпявала Пугачова:”За цукерку, за таблетачку зьнялі дзетку-малалетачку”.

Далей »

Эўрапейскі гуманітарны універсітэт: яшчэ адна прыкмета варожасьці Захаду да беларускай справы? (Прыглядаемся да Захаду – 3)

12 мая, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач

Мы ў рэдакцыі паглядзелі, што ў нас накопліваецца занадта шмат фактаў, якія прымушаюць зьняць ружовыя акуляры з позірку ў бок Захаду і прыглядзецца да яго больш уважліва (гл. папярэднія матэрыялы – “ЗАХАД ВА ЎПОР НЯ БАЧЫЦЬ ГАЛОЎНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ПРАБЛЕМУ – ЭТНАЦЫД” https://nashaziamlia.org/2006/04/28/68/; “ЗА СВАБОДУ ЧАЧНІ : НАША САЛІДАРНАСЬЦЬ і НІКЧЭМНАСЬЦЬ ЗАХАДУ” https://nashaziamlia.org/2006/05/06/80). У выніку мы вырашылі адкрыць новую тэматычную рубрыку – “Прыглядаемся да Захаду” (нумар 3 у ёй адпавядае фактычна 3-му матэрыялу па дадзенай тэме).

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 4

11 мая, 2006 | Няма каментараў

Апошнімі днямі назіраецца новая хваля нападаў на беларускую моладзь з боку прадстаўнікоў праімперскага  рэжыму. Вось некаторыя факты.
Рэдакцыя.

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ Ў ХРЫСЦІЯНСКІМ КАНТЭКСЦЕ (кБНІ)

8 мая, 2006 | Няма каментараў

Гэтым артыкулам Любові Уладыкоўскай-Канаплянік (на той час дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны, Менск) мы распачынаем прэзентацыю матэрыялаў раздзела “БАГАЦЦЕ  РЭЛІГІЙНАЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ” міжнароднай канферэнцыі “БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ” (18-19 красавіка 1999 г., Гародня).
Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы