nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Март Хэльме пра вэрхал вакол “Бронзавага салдата” (ПрПр).

14 лютага, 2007 | Няма каментараў

Паводле матэрыялаў сайта www.regnum.ru/news/773327.html

 

Далей »

АСНОВЫ ДЗЯРЖАЎНА-НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ (кБНІ)

30 студзеня, 2007 | Каментары (1)

Максім Пуранок, Валянціна Забароўская

У сённяшні неспрыяльны для існавання беларускай нацыі час глабальных працэсаў знікнення культурных межаў, складанай палітычнай сітуацыі ў краіне і г.д. мы лічым недастатковым развіццё нацыянальнай ідэі ў традыцыйна прынятым на Беларусі разуменні гэтай ідэі. Улічваючы рэальную пагрозу існаванню асновы нацыі – гаранта яе захавання і развіцця дзяржавы, – мэтазгодна распрацоўваць менавіта ДЗЯРЖАЎНА-НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ІДЭЮ, стрыжнем якой будзе ўмацаванне беларускай дзяржавы, што ў сваю чаргу забяспечыць магчымасці ўсебаковай самарэалізацыі нацыі. Пры гэтым дзяржаву мы разумеем не толькі як асноўны інстытут палітычнай сістэмы грамадства, але шырэй – як пэўную тэрыторыю са своеасаблівымі духоўнымі і матэрыяльнымі багаццямі, а нацыю – не проста як гістарычна складзеную ўстойлівую спалучнасць людзей, якая ўзнікла на базе агульнай мовы, культуры, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхалагічнага складу, але як спалучнасць людзей незалежна ад паходжання, веравызнання, адукацыі, месца жыхарства і г.д. з агульнымі пэўна вызначанымі духоўнымі ідэаламі і жыццёвымі мэтамі, акрэсленым жаданнем захавання сваёй непаўторнасці і адасобленасці [у рэдакцыі мы лічым, што абавязковым (!) ядром беларускай нацыі заўсёды павінен быць беларускі народ. – Рэд.]. Пры ўмове стварэння такой ідэі, добра распрацаванай тэарэтычна і выказанай у дасціпнай лаканічнай форме, можна разлічваць на аб’яднанне вакол яе насельніцтва краіны.

Далей »

“ГОВОРИТЕ ПО-ЧЕЛОВЕЧЕСКИ”…

30 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Любоў Лунёва (паводле сайта www.svaboda.org)

����1.gif

Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адзначаюць, што апошнім часам ПАЧАСЬЦІЛІСЯ ВЫПАДКІ, калі прадстаўнікі ўлады перасьледуюць іх за размовы па-беларуску.

Далей »

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ і КУЛЬТУРА (кБНІ)

29 студзеня, 2007 | Каментары (1)

Зьміцер Абразцоў

Гістоpыя зьяўленьня чалавека на планеце яшчэ зусім маладая. Маладая ў паpаўнаньні з гістоpыяй самой планеты. Маланкавае імгненьне. Але гэтае імгненьне вельмі багатае вопытам, які набыло чалавецтва на шляху свайго pазьвіцьця. Тут было ўсё: жыцьцё асобных людзей і наpодаў, наpаджэньне і скон дзяpжаў і цывілізацый. Усё гэта каштоўны скаpб чалавецтва – ягоны досьвед, які здабываўся заўсёды на вастpыні ляза – паміж жыцьцём і сьмеpцю. Чалавецтву, якое існуе на планеце цяпер, выпала нялёгкая доля – адказнасьць ня толькі за сябе як за жывых істот, але і за ўсіх, хто жыве і хто жыць будзе, за ўсё жывое ў сьвеце, за той бясконцы Дух, які завецца Жыцьцём. Сваю частку гэтай адказнасьці нясем і мы – наpод Белаpусі.

Далей »

НАШЫ ІЛЮЗІІ й ІХНЫЯ СТРАХІ (Расея)

29 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.

У��одн�� �����о���.jpg
Далей »

Яшчэ адзін рускі вырашыў выказацца па нацыянальным пытаньні

26 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Працягваем вышукваць хоць нешта нацыяналістычнае з рускай шавіністычнай плыні. Вашай увазе падаецца яшчэ адна знаходка, аналагічная папярэдняй (г.зн. у тэксьце, пададзеным ніжэй, прысутнічаюць элементы здаровага нацыянальнага мысьленьня). Матэрыял узяты з сайта рускіх шавіністаў ari.ru. Яго аўтар хаваецца пад нікам Helgi. Yar Chally. Зьвярніце ўвагу, як ня хочацца аўтару (а гэта, напэўна, яшчэ перадавы прадстаўнік «вялікароса») аддаваць этнічныя тэрыторыі іншых народаў «Расеі» пад іхныя дзяржаўныя ўтварэньні, як вагаецца яго мысьленьне… А прыйдзецца аддаваць! Без дэмантажу расейскай імперыі расейская праблема на карысьць рускага народу вырашана быць ня можа.
Рэдакцыя.

Далей »

Пробліскі нацыяналізму ў рускіх шавіністаў

25 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Доўгае назіраньне за думкамі рускіх шавіністаў, у асноўным па іх інтэрнэт-сайтах, дазволіла выявіць пэўную эвалюцыю поглядаў. Спачатку выключна імперскія («усіх «пастроім» і «замочым»»; «паўсюль, дзе стаяла нага рускага салдата – наша тэрыторыя» і да т.п.), гэтыя погляды паступова набывалі рысы рускага шавінізму з адмежаваньнем ад значнай часткі імперскіх ідэй (“Расея – гэта дзяржава рускіх”, «колькі рускіх людзей было загублена дзеля гэтай Расіяніі, каб потым розныя «малдаване» тут на нас і нашых багацьцях жыравалі?»). А цяпер на асноўным рупары рускіх шавіністаў – сайце ari.ru, упершыню пачалі зьяўляецца пробліскі сапраўднай нацыянальнай ідэалогіі. Усё большая небясьпека для захаваньня рускай нацыі (тым больш у яе антрапалагічна-, культурна-, палітычна- і г.д. пераемнасным выглядзе) паступова прымушае гэтых псіхапатычна-агрэсіўных імперска-шавіністычных дзікуноў з Ўсходу прымаць усё больш нармальныя пазіцыі. У пацьверджаньне сказанаму выстаўляем артыкул “Новы рускі нацыяналізм”, які нядаўна зьявіўся на памянёным сайце. Яго аўтар Аляксей Шырапаеў.
Рэдакцыя.

Ш��апае�.jpg

Прамінулы год – гэта год ня толькі сапраўды гістарычнага падзелу на «імперцаў» і «нацыяналістаў» і вострай палемікі паміж імі. Галоўнае, што летась вызначыліся дакладныя параметры НОВАГА РУСКАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ, якія ўяўляюць зь сябе прынцыпова новую зьяву ў расейскім ідэйна-палітычным і культурным сьпектры.

Далей »

Пра ЎНІВЕРСАЛЬНЫ НАЦЫЯНАЛІЗМ 30 гадоў таму

24 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Сябры нашай рэдакцыі даўно сочаць за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе «рускімі нацыяналістамі» (на справе яны, канешне ж, пакуль шавіністы) праз аналіз дзейнасьці іх галоўнага рупару – сайту www.ari.ru. У канцы 2002 году яны, відаць – па-недаглядзе, ўзялі цікавае інтэрвю ў «Прадстаўніцы польскага нацыянальнага руху Барбары Крыгер-Буцкай». Падаем гэтае інтэрвю вашай увазе.
Рэдакцыя.

Далей »

ДВАЙНОЕ СУПАДЗЕНЬНЕ. І гэтага больш чым дастаткова

23 студзеня, 2007 | Каментары (1)

Нядаўна на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду http://kavkazcenter.com (КЦ) зьявілася інтэрвю лідара Усеўкраінскай арганізацыі «Трызуб» імя Сцяпана Бандэры, палкоўніка Васіля Іванышына. У гэтым інтэрвю, якое было азаглаўлена «За нашу і вашу Свабоду!», уразіла ня толькі надзвычай высокае супадзеньне ідэалагічна-палітычнага сьветагляду сп-ра Васіля са сьветаглядам сябраў нашай рэдакцыі, а й істотнае падабенства сітуацыі ва Украіне і Беларусі (хаця, прызнаемся, многае з апошняга было адкрыцьцём і для нас). Двайное супадзеньне – істотная прычына, каб такое інтэрвю зь невялікім скаротам зьявілася на нашым сайце.
Рэдакцыя.

�ван���н.jpg
Кароткая даведка: Палкоўнік Васіль Іванышын – выбітны ўкраінскі палітык і навуковец. Аўтар шэрагу паліталагічных і гістарычных прац, дацэнт Драгобычскага педагагічнага універсітэта. В.Іванышын зьяўляецца кіраўніком і ідэолагам УА «Трызуб» імя С.Бандэры (гл. сайт: http://www.banderivets.org.ua).

Далей »

МОВА. НАЦЫЯ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ. IНТЭЛIГЕНЦЫЯ (частка ІІ; кБНІ)

22 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Мікола Савіцкі

Далей »

МОВА. НАЦЫЯ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ. IНТЭЛIГЕНЦЫЯ (частка І; кБНІ)

22 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Мікола Савіцкі

Далей »

21 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Гэтыя рубрыкі (пазначаны лічбамі 2, 3, 4 і г.д.) прызначаны для таго, каб забясьпечыць дадатковую структурызацыю матэрыялаў сайта. Іх больш поўнае апісаньне можна знайсьці на старонцы “Хто мы. Пачынаць адсюль” (гл. кнопку ў верхнім левым вугле).

21 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Галоўныя рубрыкі (пазначаны лічбай 1) прызначаны для таго, каб забясьпечыць прынцыповую структурызацыю матэрыялаў сайта

НОВЫЯ АКЦЭНТЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ ІДЭІ (кБНІ)

21 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Пасьля пэўнага перапынку працягваем выстаўляць матэрыялы канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (18-19 красавіка 1999 г., Гародня). Цяпер яны будуць асьвятляць яе апошні раздзел “Праектаваньне будучыні”. Пададзены ніжэй артыкул належыць пяру доктара філалагічных, кандыдату гістарычных навук, гісторыку, літаратуразнаўцу, вядомаму грамадскаму дзеячу Аляксею Каўку (Масква, РФ).
Рэдакцыя.

Далей »

ЭФЕКТ “КРУКА Ў ЛЕСЕ” (прыглядаемся да Захаду, такая “апазіцыя”)

20 студзеня, 2007 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі
���мка�.jpg
Здаецца, завершыліся апошнія акты “расейска-беларускай” газа-нафтавай бойкі пачатку гэтага году. Можна падводзіць вынікі. Яны несуцяшальныя і большасьці чытачоў нашага сайту вядомыя. З гэтай нагоды самы час распавесьці, пры чым тут крук.

Далей »

Два падыходы да “беларусізацыі” ва ўмовах улады цяперцаў-этнацыдчыкаў (ФАУВ; Д пр-п 47)

18 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў.
����.gif
4 студзеня г.г. мы выставілі артыкул пад назвай “«Дазвольце, дзядзечка, ва ўласнай хаце пад лаўкай пераначаваць» альбо Што зрабіў бы наш продак – ліцьвін, на месцы свайго нашчадка – беларуса сёньняшняга” (адрас: https://nashaziamlia.org/2007/01/04/479/). У ім мы крытыкуем той варыянт змаганьня за беларусізацыю ва ўмовах антынароднай, этнацыднай дыктатуры, які прапануе ТБМ. Гэты падыход можна назваць словам ПРАСІЦЬ. Мы ж лічым, што адзіна адэкватным стылем паводзін (менавіта стылем, бо мэты ў нас з ТБМ прынцыпова аднолькавыя) у нашай сітуацыі зьяўляецца падыход пад назвай ПАТРАБАВАЦЬ. У доказ праваты нашага падыходу ў вышэй узгаданым артыкуле мы прывялі некалькі аргументаў. Свае аргументы прыводзілі й сябры ТБМ. Спрэчку паміж намі магло вырашыць толькі жыцьцё. І яно не прымусіла сябе доўга чакаць.

Далей »

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 12

17 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Дэструктыўная дзейнасьць мясцовых прадажных бюракратаў-цяперцаў у Беларусі выяўляе сябе ва ўсім – у разбурэньні мовы, культуры, гістарычнай памяці, архітэктуры, нашай прыроды… Імі робіцца ўсё, каб пазбавіць нас – беларусаў-літвінаў – пачуцьця ГАСПАДАРОЎ НА ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ. Яны думаюць, што паклаўшы ў кішэню дадатковую тысячу  баксаў наўзамен за зьнішчаную будучыню сваіх нашчадкаў, яны выйграюць. Выйграе толькі іхная прымітыўна-блізарукая, жлобская хцівасьць – галоўная прыкмета любога цяперца, а нават ужо іхныя дзеці (мы ўжо ня кажам пра нашых нашчадкаў) ПРАЙГРАЮЦЬ…  У доказ сказанага падаем матэрыял Ігара Карнея (сайт www.svaboda.org), у якім распавядаецца пра разбурэньне гістарычнага цэнтру Менску. Нагадаем, што пра аналагічныя разбурэньні ў Гародні мы ўжо паведамлялі.
Рэдакцыя.

�ен�к �азб��ае��а.jpg
Далей »

Памяці Зьмітрака Бядулі (СіА)

17 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Валянціна Аксак (паводле www.svaboda.org)

Выйшаў з друку трыццаць пяты том кніжнага праекту “Беларускі кнігазбор”. Ён прысьвечаны аднаму з самых малавядомых клясыкаў беларускае літаратуры Зьмітраку Бядулю.

Далей »

Дадатковыя сучасныя сутыкненьні з «балцкай тэмай» (мапа)

16 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі
�апа �енагеаг�а���.jpg

Разгледжаныя ў папярэднім артыкуле магчымасьці антрапаметрычнага і асабліва папуляцыйна-статыстычнага метадаў надзвычай пажадана выкарыстаць для далейшага праўдзівага высьвятленьня двух прынцыповых пытаньняў.

Далей »

Сутыкненьне з «балцкай тэмай» 25 гадоў таму

16 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі
�ап�л���� 1.gif

У папярэднія 12 дзён мы выставілі тры цікавыя, часам занадта складаныя, гістарычныя артыкулы, прысьвечаныя пытаньню паходжаньня беларуска-літвінскага этнасу на сучасных беларускіх землях. Яны былі дасланыя групай навукоўцаў з Цэтру этнакасмалогіі «Крыўя». Нечаканыя высновы пра жыцьцё нашых ПРАМЫХ ПРОДКАЎ на нашай этнічнай тэрыторыі, як мінімум, на працягу апошніх 3.500 гадоў (як максімум, да 9.000 гадоў), а таксама падставовае палажэньне, што сучасныя беларусы-літвіны – гэта, па-сутнасьці, СЛАВЯНІЗАВАНЫЯ БАЛТЫ, для многіх гучаць нязвыкла. Але ж гэта выклікае і пэўную палёгку. Па-першае, вынікае, што нашыя продкі ёсьць АБСАЛЮТНЫЯ АЎТАХТОНЫ – першыя з краманьёнцаў (людзей сучаснага тыпу), якія аселі тут пасьля адыходу апошняга ледніку, што адбылося прыкладна 10.000 гадоў таму! А, па-другое, нашыя продкі нікога не заваёўвалі, нікому не зрабілі ніякай крыўды (гэта нас увесь час спрабавалі заваяваць і падпарадкаваць)! Проста ў пэўны час нашыя продкі шмат што ўзялі са  славянскай мовы, культуры, адаптуючы іх пад сябе, чым і стварылі такую непаўторную, прыгожую, каштоўную беларуска-літвінскую мову, культуру.

Далей »

Лукашэнка нарэшце зразумеў тое, што было вядома ўсім нармальным людзям, як мінімум, з 1994 году. Паглядзім, якія ён зробіць высновы…

14 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле паведамленьня радыё “Свабода”)
Ð?Ñ?.jpg
Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы