nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Латвія ў 2012, як Чачня ў 1999? (Д пр-п 132)

Студзень 27, 2012 | Каментары (13)

Барыс Стамахін

Адна з чытачоў нашага сайта пракаментавала перадпапярэдні артыкул у наступным ключы: маўляў, цяперашнія падзеі вакол Польшчы – гэта ні што іншае, як адпрацоўка еўрапейскімі касмапалітызатарамі (рознымі мультыкультуралістамі-талерастамі) на прыкладзе гэтай краіны тэхналогіі зьнішчэньня еўрапейскіх нацый. Зь іншага боку, у Беларусі не зьнікаюць енкі, сэнс якіх цалкам супрацьлеглы: маўляў, Беларусь можа стаць дэмакратычнай і незалежнай толькі ўвайшоўшы ў “Эўропу”. Якая з гэтых пазіцый рэалістычная, а якая рамантычна-ілюзорная? Хто правы: Dora ці беларускія “эўрааптымісты”? Рэдакцыя вырашыла пашукаць адказ на гэтыя пытаньні як у меркаваньнях паважаных людзей, так і ў сёньняшніх грамадска-палітычных падзеях у еўрапейскіх краінах. Нядаўна мы ўжо паказалі словамі прэзідэнта Эстоніі Томаса Ільвеса й расейскай ліберал-дэмакраткі Валерыі Навадворскай, што сёньняшні “Еўразьвяз” зусім не дапамагае прыбалтыйскім народам супрацьстаяць новаму наступу расейскай імперыякратыі на іх культуры і мовы  (гл. http://nashaziamlia.org/2011/12/13/4574/; http://nashaziamlia.org/2011/12/03/4511/). У працяг шэргу меркаваньняў названых асоб падаем артыкул вядомага расейскага ліберала (сапраўданага ліберала, зь вялікай літары, а не дэгенерата-лібераста!) Барыса Стамахіна (гл. фота). Яго артыкул прысьвечаны актуальным падзеям у Латвіі (узяты адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/01/25/88389.shtml). У ім спадар Стамахін сярод іншага таксама дае ацэнку той “дапамогі”, якую аказвае латвійскаму народу ў цяжкую гадзіну такі “цывілізаваны”, такі “дэмакратычны” Еўразьвяз.  

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 3, заключная)

Студзень 25, 2012 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Набліжаецца другая гадавіна падзеі 10/04 2010 году. Да яе засталося два з паловай месяцы. Калі ў сувязі з гэтым у сьвеце зьявіцца дадатковая асабліва важная інфармацыя, датычная аналізуемай падзеі, мы пастараемся вас, нашы чытачы, пра яе паінфармаваць. У завяршэньні ж аналізуемага фрагмента тэмы (тэма – татальная дэградацыя “ліберальнага Захаду”; фрагмент – падзеі вакол 10/04) прапануем вам даклад “Міжнароднага камітэту “Катынь-2””, падрыхтаваны да першай гадавіны смаленскай трагедыі. На жаль, усё, што нам вядома пра склад і дзейнасьць гэтага міжнароднага камітэту, гэта тое, што яго даклад быў выстаўлены на вядомым сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/12/80667.shtml; матэрыял ілюструецца калажам з удзелам твараў найбольш вядомых пальшавікоў; тэкст падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе).

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 2)

Студзень 23, 2012 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Штотыднёвік “Наш дзёньнік” у нумары ад 13 ліпеня паставіў пытаньне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/07/14/83426.shtml): як перавезьці рэшткі Тупалева ў Польшчу? Эксьперты мяркуюць, што, нягледзячы на ​​працяглую адтэрміноўку, рэшткі павінны быць вывучаныя. На думку прадстаўніка акруговай вайсковай пракуратуры ў Варшаве, якая вядзе рассьледаваньне крушэньня Ту-154М 10 красавіка 2010 г. у Смаленску, пакуль яшчэ занадта рана казаць аб дасьледаваньні абломкаў. Спачатку іх трэба яшчэ прывезьці ў Польшчу. Гэта, паводле папярэдняга запэўніваньня прадстаўніка пракуратуры, павінна адбыцца восеньню 2011 года (ужо хутка вясна 2012 году; а рэшткі самалёта амаль 2 гады праветрываюцца пад Смаленскам). Ён дадаў: “Тое, што на абломках няма сьлядоў выбуховых рэчываў (траціл, гексаген, октаген і да т.п.), сцьвярджаюць расейцы”.

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 1)

Студзень 21, 2012 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

У некалькіх папярэдніх артыкулах мы паказалі цэлую серыю ўсялякіх “праколаў”, якія рэгулярна ў наш час дапускае такі “цывілізаваны”, “дэмакратычны”, “прававы”  “Захад”, праз якія ён на справе выкрывае сваё сапраўднае нутро. Гэта і сяброўскія шахер-махер з азіяцкімі дыктатарамі, і невыкананьне сваіх унутрысаюзьніцкіх абавязальніцтваў, і здача на расправу ў Расею чачэнскіх уцекачоў, і шмат чаго аналагічнага. І ўсё ж гэта яшчэ кветачкі. Яны малавядомыя беларускаму абываталю, недастаткова кранаюць яго за жывое. Давайце пяройдзем да разгляду больш выразістых падзей, якія, аднак, дэманструюць усё той жа цынічна-крывадушны характар г.зв. “Захаду”. Адной з такіх падзей, несумніўна, зьяўлецца гібель амаль сотні прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-партыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, якая мела месца 10 красавіка 2010 года пад старажытным беларускім Смаленскам.

Далей »

Як Аўстрыя адпусьціла злачынцу, які забіваў летувісаў

Студзень 16, 2012 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Летась у чэрвені ўсчаўся чарговы еўрапейскі скандал, які працягваецца дасёньня — аўстрыйскі суд вызваліў праз суткі пасьля арышту ў Вене расейца, былога кіраўніка атрада КГБ “Альфа”, палкоўніка (па іншай інфармацыі, цяпер генерала ФСБ) Аляксея Галаватава (гл. яго фота на фоне жалобнага шэсьця летувісаў з паходнямі). Менавіта пад яго кіраўніцтвам 21 год таму (13 студзеня 1991 года) “Альфа” брала тэлевізійную вежу ў Вільні. Тады было забіта 14 мірных летувісаў і да 1000 чалавек паранены. Праз суткі пасьля свайго вызваленьня (і праз двое пасьля арышту) Галатаваў аб’явіўся ў Маскве. “У мяне ўсё нармальна, цяпер я адпачываю”, – сказаў ён РІА “Навіны”. А адзін зь яго паплечнікаў, віцэ-прэзідэнт асацыяцыі ветэранаў “Альфы” Аляксей Філатаў дадаў: “Хачу сказаць летувіскім ястрабам [сам ён, вядома, расейскі галубок. – Рэд.]: дзірку ад бубліка вы атрымаеце, а не Галатава!”. Сітуацыя не была б такой скандальнай, калі б не было вядома, што арышт Галаватава адбыўся па еўрапейскім ордэры, выданым генпракуратурай Летувы. Менш, чым праз суткі аб арышце паведамілі СМІ Летувы, Эстоніі, Расеі, Славаччыны.

Далей »

Нават асьцярожны Кавалёў кажа, што “Еўропа” не прытрымліваецца правоў чалавека

Студзень 14, 2012 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Лаўрэат першай летувіскай Прэміі свабоды Сяргей Кавалёў выступіў учора ў Сейме гэтай прыбалтыйскай краіны. Ён выказаў радасьць з нагоды таго, што Летува ідзе па шляху еўрапейскай інтэграцыі. Аднак выказаў і пэўныя сумненьні (падаецца паводле http://www.ves.lv/article/201340).

Далей »

10 гадоў катаваньняў у Гуантанама: усе дыктатары карыстаюцца гэтым прыкладам «дэмакратычных» ЗША…

Студзень 14, 2012 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Абама не стрымаў свайго перадвыбарчага абяцаньня закрыць турму ў Гуантанама і нават не наклаў вета на закон, які неабмежавана падаўжае знаходжаньне ў ёй мусульманскіх вязьняў — пішуць на гэтым тыдні заходнія СМІ (падаецца паводле http://ummanews.com/news/last- news/5040—10—————-.html).

Далей »

Ці могуць дапамагчы дэмакратыі крывадушнікі, цынікі, здраднікі? (частка 2)

Студзень 12, 2012 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пачуцьцё факталагічнага нядосыту прымусіла нас працягнуць тэму, распачатую ў папярэднім матэрыяле. Прыводзім чарговую нізку меркаваньняў і фактаў, якія паказаваюць усё на тое ж – “Захад” на справе  (прынамсі, цяперашнія яго вядучыя палітыкі) ні за якую свабоду і дэмакратыю ў “постсавецкіх краінах”, ні за якія высокія каштоўнасьці не змагаецца. Вырашае свае прыватныя пытаньні, пры гэтым нават на элементарную прыстойнасьць не зьвяртае ўвагі…

Далей »

Ці могуць дапамагчы дэмакратыі крывадушнікі, цынікі, здраднікі?

Студзень 10, 2012 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Увесь мінулы 2011-й год у сеціве множыліся навіны, якія сьведчылі – заходнія прыўладныя (у асноўным “ліберальныя”) цынікі ды крывадушнікі літаральна на рэгулярнай аснове здавалі інтарэсы дэмакратычных нацый. Прыводзім ніжэй шэраг сьведчаньняў пра гэта. Факты, як кажуць, рэч упартая… (матэрыял ілюструюць фота Бэла, Карымава, Барозу і Асанджа, які ад усіх іх адмяжоўваецца).

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная; Д пр-п 131)

Студзень 8, 2012 | Каментары (9)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Паскудная, вядома, тэма, за аналіз якой мы ўзяліся. Але, што зробіш, калі-небудзь зь ёй трэба было разьбірацца і вызначацца. Тым больш, што падзеі ў сьвеце прысьпешваюць. Дзякуй богу, наша справа набліжаецца да фінішу (у дадзеным ідэалагічным пытаньні, вядома). Абставіны такія, што многія, хто думае, як мы, баяцца і памоўкваюць у анучку (у т.л. прыкідваючыся “крутымі палітыкамі”), і гэтым пасіўна cаўдзельнічаюць у распаўзаньні зла… Хай сабе. Мы — іншыя, для нас такое непрымальна. Больш за тое – аплаціцца. Мы ў Беларусі зноў будзем аднымі зь першых, і так назаўсёды цяпер застанецца…

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 5; зьвесткі з Украіны)

Студзень 2, 2012 | Каментары (7)

Адзін з чытачоў нашага сайта пад нікам “Anton” падаў Е-адрас артыкула, які істотна дапаўняе разглядаемую тэму, аналізуючы сітуацыю ва ўладных органах Украіны.  Некаторыя факты, пададзеныя ў ім, нам патэбны для заключнага аналіза. Хаця не з усімі меркаваньнямі аўтара можна пагадзіцца (нашыя заўвагі адзначаны ў традыцыйным рэдакцыйным стылі […]), шалі пераважылі на карысьць выстаўленьня артыкула на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 4, тэарэтычная; Людская псіхіка як сістэма)

Снежань 31, 2011 | Каментары (7)

Алесь Астроўскі

Усе мы бачым, што ў соцыяпаразітных і адначасна соцыядэструктыўных сіл (дарэчы, адно без другога не бывае!) лёгка атрымліваецца накідваць, здавалася б, свабодным, культурным і дасьведчаным нацыям розныя збачэнствы-вычварэнствы-мярзоту. Пры гэтым яны – сацыяльныя паразіты — прапагандуюць гэтыя паскудствы ў якасьці ледзь не грамадскай нормы ці “новых, прагрэсіўных павеваў культуры”, а на справе абыдляючы народы па тэхналогіі, вядомай ужо тысячагоддзі (узяць хаця б аповед пра Садом і Гамору зь Бібліі). Гэты факт быў зафіксаваны намі й прадэманстраваны ў першых дзьвюх частках данай серыі матэрыялаў. Агульная і нацыянальная культура пад уплывам садаміі разбураецца, грамадства дэградуе, сем’і з-за дэмаралізацыі распадаюцца, чалавек губляе арыентыры грамадска-этычнай нормы – важнейшыя псіхічныя апоры для людскага жыцьця. Такім чынам, насаджэньне садаміі — відавочнае злачынства! Але гэты злачынны вынік якраз і пастаўлены кімсьці ў якасьці мэты сваёй дзейнасьці… Чаму ж у злачынцаў усё атрымліваецца?! Даць адказ на гэтае пытаньне немагчыма, не даведаўшыся пра тое, што ёсьць чалавек (людскае грамадства) і як пабудавана яго (іх) псіхіка. Псіхіка чалавека як сістэма – вось ён, ключавы аб’ект пазнаньня ў дадзеных абставінах!

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 3, тэарэтычная: Біялагічныя асновы полавай дыферэнцыяцыі)

Снежань 26, 2011 | Каментары (4)

Алесь Астроўскі


Для далейшага аналізу тэхналогіі выкарыстаньня сіяністамі-ліберастамі людзей з сексуальнымі адхіленьнямі з мэтай разбурэньня агульнай і нацыянальнай культуры народаў сьвету, нам патрэбны хаця б падставовыя Веды па праблеме пола і полавай дыферэнцыяцыі. Гэтыя веды здабывае і назапашвае біялагічная і медыцынская навука. Выстаўляю маю распрацоўку гэтай праблемы, пераапрацаваную ў публіцыстычным ключы.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 2; радыё “Свабода” – рупар ліберастызму ў Беларусі)

Снежань 21, 2011 | Каментары (4)

Рэдакцыя

Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 1)

Снежань 19, 2011 | Каментары (14)

Рэдакцыя.

Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў — прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі — і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты?  Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…

Далей »

Час ваяваць з ворагамі, узброенымі ЗМЗ – карпаратыўнымі СМІ

Снежань 14, 2011 | Каментары (5)

Джо Кліфард (Joe Clifford)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, узяты з сайта  http://www.salem-news.com/articles/december032011/wmd-media-jc.php (дарэчы, ЗМЗ – гэта зброя масавага зьнішчэньня). Аўтар — пісьменьнік, які жыве ў Джеймстаўне, штат Род-Айлэнд, ЗША. Пасьля шматгадовай працы настаўнікам сярэдняй школы пачаў вывучаць зьнешнюю палітыку ЗША (яго цікавасьць да гэтай праблематыкі была выклікана правалам амерыканскай палітыкі яшчэ ў В’етнаме) і цяпер нярэдка выказвае альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на грамадска-палітычныя працэсы. Выглядае яшчэ адным Дон-Кіхотам, але ніхто ня здольны абвінаваціць спадара Кліфарда ў няшчырасьці…

Рэдакцыя.

Далей »

Як адказваць тупагаловым заходнім на “моўныя” пытаньні

Снежань 13, 2011 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Нядаўна прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес даў інтэрвю швайцарскай газеце Der Bund. Гаворка ў інтэрвю ў асноўным ішла аб цяперашніх дачыненьнях Эстоніі й Расеі (гл. http://www.bbc.co.uk/russian/international/2011/12/111212_ilves_estonia_russian_language.shtml). Сярод іншых пытаньняў швайцарскі журналіст спытаў Ільвеса і пра тое, чаму руская мова ў Эстоніі не зьяўляецца афіцыйнай (вы бачыце, як ліберасты клапоцяцца пра інтарэсы расейскіх імперастаў). Адказ Прэзідэнта Эстоніі быў такі (мы яго неістотна адрэдагавалі):

“А чаму яна павінна быць афіцыйнай? Мы, да прыкладу, акупуем вашу краіну. Акупацыйная ўлада дэпартуе сотні тысяч [вашых] грамадзян у Сібір, а сваіх людзей зашле [ў вашу краіну]. Затым праз 50 гадоў мы заявім, што вы павінны зрабіць нашу мову афіцыйнай…

Цяпер, калі мы канчаткова здабылі незалежнасьць, атрымліваецца, што [мы] мову акупацыйнай ўлады павінны зрабіць другой дзяржаўнай мовай краіны?!

І не задавайце мне дурных пытаньняў!”

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

Снежань 12, 2011 | Каментары (14)

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

Снежань 11, 2011 | Каментары (3)




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

Снежань 7, 2011 | Каментары (7)

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

Снежань 5, 2011 | Каментары (7)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот — узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 20 з 76« Першая...10...1819202122...304050...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы