nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Пагроза глабальнага Садома

2 чэрвеня, 2013 | 11 каментарыяў

Вольга Чацьверыкова

Францыя 1Мы ўжо зьбіраліся былі прыступіць да завяршальнага этапа аналізу грамадска-палітычнага сьветагляду Чэ Гевары, але зноў не атрымліваецца. У Еўропе адбываюцца падзеі (асабліва непрыемныя для “беларускіх” прыхільнікаў уступленьня ў Еўразьвяз), якія мы даўно прадказвалі. У Вялікабрытаніі негры пад акампанемент ісламісцкіх лозунгаў насьмерць нажамі й мачэтэ пакрэмзалі паліцэйскага (прычым, зрабілі гэта паказальна-публічна – гл. фота зьлева, а таксама  http://podrobnosti.ua/podrobnosti/2013/05/23/906359.html ; http://expert.ru/2013/05/23/britanskij-zvonochek), у Швецыі ўжо шмат дзён улады ня могуць спыніць начныя пагромы, зьдзяйсьняемыя ксенаэтнічнай моладдзю (яе бацькоў шведы ў свой час гасьцінна прынялі ў сваёй краіне; гл. http://www.1tv.ru/news/world/233636 ; http://zn.ua/WORLD/nochnye-besporyadki-v-shvecii-vyshli-za-predely-stokgolma-122866_.html), у Францыі народ актыўна пратэстуе супраць татальнай садамізацыі краіны – праходзяць масавыя акцыі, колькасьць удзельнікаў якіх бывае перавальвае за мільён (гл. http://flashnord.com/news/bolee-1-mln-chelovek-prinyali-uchastie-v-akcii-protiv-odnopolyh-brakov-v-parizhe). Здрадніцкую, антынацыянальную палітыку праводзіць урад Оланда па загадзе сапраўдных кіраўнікоў Еўразьвязу, ад якіх прэзідэнт Францыі, аказваецца, больш залежны, чым ад уласнага народу (вось яна – хвалёная еўрапейская дэмакратыя). Трэба фіксаваць і аналізаваць падзеі. З гэтай нагоды выстаўляем ніжэй артыкул Вольгі Чацьверыковай (гл. фота), у якім называюцца шматлікія цікавыя факты, датычныя палітычных механізмаў садамізацыі  Еўропы і ўсяго сьвету (узята адсюль: http://www.fondsk.ru/news/2013/05/27/ugroza-vsemirnogo-sodoma-20718.html).  

Рэдакцыя.

Далей »

Барыс Стамахін просіць ратаваць яму жыцьцё (+ дадатак)

30 мая, 2013 | 14 каментарыяў

Стамахін 1Мы вымушаны часова перапыніць выстаўленьне серыі матэрыялаў, прысьвечаных Чэ Гевару, каб, выкарыстаўшы свае сьціплыя магчымасьці, хоць неяк паўдзельнічаць у ратаваньні жыцьця аднаго з сучасных расейскіх журналістаў і адначасна палітыкаў-рэвалюцыянераў. Гаворка пра Барыса Стамахіна. Гэты чалавек прытрымліваецца радыкальных ліберальных поглядаў, якія мы не падзяляем. Акрамя таго, віну за шматлікія заганы расейскай імперыі ён часта перакладае на рускі народ (хаця ўсім вядома, што ў гэтым у найбольшай ступені вінаватая рас.імперыякратыя і пэўныя глабальныя сілы, якія стаяць па-над ёй). Аднак, зь іншага боку, Стамахін быў адным з тых нямногіх расейцаў, якія ў свой час голасна пратэставалі супраць злачыннага нападу расейскай імперыякратыі на чачэнскі народ. Гэта шмат каштуе і патрабуе вяртаньня доўгу. У дадатак, ён просіць дапамагчы. Стамахін знаходзіцца ў расейскай вязьніцы ўжо другі раз і толькі за свае погляды, якія ён выказаў публічна.  Іншае вы зразумееце зь яго адкрытага ліста, які пададзены ніжэй (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/05/24/98129.shtml).

Далей »

Якім быў Гевара (частка 2; погляды на міжнародную палітыку)

29 мая, 2013 | 6 каментарыяў

Гев 16Пасьля азнаямленьня з асноўнымі фактамі біяграфіі, варта пазнаёміцца з грамадска-палітычнымі поглядамі Чэ Гевары. Так нас абавязвае зрабіць ня толькі цікавасьць да гэтай неардынарнай асобы і логіка азнаямленьня зь ёй, а й ідэалагічная накіраванасьць нашага сайта. Пералапаціўшы зь дзясятак працаў вядомага рэвалюцыянера, сёньня мы выстаўляем тры найбольш паказальныя (на наша меркаваньне) дакументы, якія былі створаны Чэ Геварам у інтэрвале 1961-67 гг. і ў якіх раскрываюцца погляды камандантэ Чэ на міжнародную палітыку. Матэрыял атрымаўся вялікім, затое ў ім шмат цікавага і павучальнага, у т.л. для людзей з нацыянальна-дэмакратычным сьветаглядам.

Рэдакцыя.

Далей »

Якім быў Гевара (частка 1; факты біяграфіі)

25 мая, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Гев 1

 

У папярэднім артыкуле мы падалі Че Гевару як адзін са спосабаў вырашэньня пытаньняў з рознымі чарнамырдзінамі. Было такое зроблена з большага для чырвонага слаўца. Але не для ўсіх гэта відавочна – некаторыя могуць падумаць, што і мы такія, як таварыш Чэ. А што, калі чалавек меў, напрыклад, скрайне лявацкія погляды ці што-небудзь яшчэ неадэкватнае, а мы, прарэкламаваўшы яго на нашым сайце, ідэйна  зьвязалі сябе зь ім? Таму мы вырашылі падрабязьней пазнаёміцца зь біяграфіяй ды сьветаглядам гэтага надзвычай распіяранага і ў наш час чалавека. Тым больш, што любое маштабнае піяраньне, якое зьдзяйсьняецца, як правіла, нейкімі невядомымі сіламі, павінна выклікаць, як мінімум, насьцярожанасьць.

Далей »

Усё на “чэ”: Чарнобыль,Чэлябінск, Чарнамырдзін, час Чэ. Што за чартаўшчына?

20 мая, 2013 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чэ 1Высьветліўшы некаторыя асьпекты веснавых “сьвятаў” – “Пасхі” ды “Дня Перамогі”, давайце ад нашых разборак зь мінуўшчынай зьвернемся да сёньняшняга дню і будучыні. Так, у шэрагу папярэдніх аналітычных матэрыялаў мы высьветлілі, што “выбух метэарыта над Чэлябінскам” быў на справе пралётам і падрывам высока ў паветры ракеты, хутчэй за ўсё амерыканскай (верагоднасьць менавіта гэтага варыянта падзеі мы сёньня ацэньваем на ўзроўні 90-95%). Гэта вынікае з раней зробленага намі аналізу ўсёй даступнай нам сістэмы фактаў вакол чэлябінскай падзеі; з пазьнейшых выказваньняў некаторых навукоўцаў узроўню акадэмікаў, якія ўсё жыцьцё прафесійна займаюцца метэарытамі; з пробнага артыкула ў расейскай “Незалежнай газеце”, які зандзіраваў рэакцыю расейскага грамадства на паказ кавалачка праўды; са шчырых выказваньняў навукоўца-ядзерніка Максімава.  

Далей »

Ці быў надпіс?

17 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

9-май 5У папярэдніх матэрыялах мы разглядалі асаблівасьці сьвяткаваньня 9-мая цяперцамі й рас.імперыякратамі. Адзначаныя ды іншыя “нюансы”, натуральна, бачым ня толькі мы, а і многія іншыя людзі. Пратэстуем ня толькі мы, а й іншыя. У т.л. дастаткова мужна, ахвярна. Так, мы ўжо апавядалі пра герояў, якія перакрылі адну з маскоўскіх вуліц расьцяжкай “Сьмерць крамлёўскім акупантам!” Ня можам мы праігнараваць й інфармацыю пра тое, што ў час рэпетыцыі да сьвяточнага параду на днішчы аднаго з самалётаў – стратэгічным бамбардыроўшчыку Ту-160, якога цягнуў запраўшчык – лацінскімі літарамі было напісана “Путлер капут!” (гл. фота; адпаведныя відэа можна паглядзець, напрыклад, тут – http://www.from-ua.com/news/edb47f2569f2a.html – і тут – http://sir-michael.ru/2013/05/16/nadpis-putler-kaput-na-dnishhe-strategicheskogo-bombardirovshhika-vse-taki-byla/).

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 3: істотныя пытаньні; Д пр-п 133а)

14 мая, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

9-май 1

 

Сёньня, у дзень памяці продкаў рода – на Родаўніцу (які часьцей завуць Радуніцай) – мы завяршаем ідэалагічны аналіз “сьвята 9-мая”. Зьвернем увагу на чарговыя факты, якія маюць істотнае значэньне для разуменьня сітуацыі вакол формы адзначэньня гэтага “сьвята” цяперцамі й рас.імперыякратамі. Гаворка ў гэты раз пойдзе ў асноўным пра лёс значнай часткі “пераможцаў у Вялікай Айчыннай”, якія вярнуліся адтуль інвалідамі.  Матэрыял, выстаўлены ніжэй, заснаваны на артыкуле Сяргея Мельнікафа “Колы пекла на востраве Валаам”, у якім ён падаé цытаты-успаміны шэрагу сьведак адпаведных падзей, і дакументальна-мастацкім фільме Генадзя Зямелі “Бунт палачоў”.

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 2: падзеньне Карабанава)

12 мая, 2013 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Карабанаў 1 

Пагаворым цяпер пра “сьвята Перамогі”, альбо 9-май. Летась мы сфармулявалі прынцыпы свайго стаўленьня да шэрагу асьпектаў адзначэньня цяперцамі (і расейскай імперыякратыяй) гэтага сьвята (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2012/05/28/5162/). Карыстаючыся сфармуляванымі крытэрамі, цяпер можна аналізаваць ацэнкі іншых (да таго ж, гэта ідэалагічна карысна). Давайце зробім такі аналіз з нагоды толькі што адсьвяткаванага 9-мая ў Беларусі й на Расеі, што справакавала выказацца многіх…

Далей »

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 1: Няўзороў узьняўся)

10 мая, 2013 | 35 каментарыяў

Рэдакцыя.

Няўзораў 1

 

Веснавыя сьвяты, якія толькі што адзначаліся ў Беларусі, Еўропе, на Расеі (гаворка пра “Пасху” і 9-май), выявілі некаторыя ідэалагічныя моманты, якія напэўна паўплываюць на лёсы некаторых асоб з апазіцыйнага лагеру расейскай палітыкі. Гэтыя моманты могуць быць істотнымі й для нас – беларусаў-літвінаў. З гэтай нагоды мы вырашылі часова перапыніць абраны ў рэдакцыі кірунак дзейнасьці, каб зафіксаваць сьвежыя факты на старонках нашага сайта. Пачнем з “Пасхі”, бо яна адзначалася раней.

Далей »

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 2)

8 мая, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Чэл 15

 

Інтэвал 0:27:30 – 1:13:15.

У гэтым інтэрвале паказаны фрагмент іншага фільма Ўладзіміра Воўкава за 2003 год. Выступаючы ў пачатку, Воўкаў прэзентуе будучага выступоўцу Ільва Максімава (гл. фота), апавядае, што той зьяўляецца выбітным і адначасна мужным расейскім навукоўцам у ядзернай фізіцы, які  супрацоўнічаў яшчэ зь генералам Ільвом Рохліным. Апошні хацеў раскрыць уранавыя махінацыі расейскага ўраду і тагачаснага прэзідэнта Барыса Ельцына, за што, верагодна, і быў забіты.

Далей »

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 1)

5 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 9Пачынаючы аналіз выбуху “метэарыта над Чэлябінскам”, мы і не ўяўлялі, наколькі інфармацыйна важкай можа быць даная падзея. Мы думалі, што гэта ўсяго толькі сімбалічны акт, пакліканы прадэманстраваць незадаволенасьць з боку глабалісцкай сіянакратыі некаторымі дзеяньнямі расейскай імперыякратыі. Напрыклад, тым, што тая працягвае займацца “интеграцией на постсавецкай прасторы” (у т.л. ствараньнем Еўразійскага саюзу). Менавіта таму “метэарытны сьлед” нібы ўказкай паказаў на цэнтральную зону сучаснай расейскай імперыі й адначасна мяжу паміж Расеяй і Казахстанам. Але аказалася, што ў чэлябінскай падзеі ёсьць дадатковы асьпект, які яе надзвычай актуалізуе. Найверагодней, месца падзеньня “метэарыта” было абрана сіянакратыяй яшчэ па адной прычыне, значэньне якой у шмат разоў пераўзыходзіць вышэйадзначанае. Гаворка пра сховішча радыяактыўных адкідаў пад… Чэлябінскам. Матэрыял, які пададзены ніжэй, актуалізуе гэты асьпект. Мы лічым, што важкасьць яго яўна недаацэнена. Нічога, пройдзе час, і ўсё стане на свае месцы…

Далей »

Ад хлусьні пра “метэарыт” у кірунку Праўды

2 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 1Выстаўляючы свой першы матэрыял аб чэлябінскім “метэарыце” (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/03/11/5456/), мы і не разьлічвалі, што ўсе людзі, якія азнаёмяцца зь ім, адразу пагодзяцца, што гэта быў ніякі не метэарыт, а галаўная частка балістычнай ракеты (магчыма, новага тыпу). Мы адкрыта пра гэта папярэдзілі нашых чытачоў і нават патлумачылі дзіўны на першы погляд псіхічны феномен непрыняцьця Праўды чалавекам масы, абумоўлены асаблівасьцямі яго псіхікі (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/03/14/5478/). Мы былі ў свой час адзінымі, хто на фоне ўсіх іншых СМІ казаў пра ракету – найверагодней амерыканскую – прыводзячы рацыянальныя аргументы (Жырыноўскага можна не лічыць – ён, гаворачы пра напад на Расею амерыканцаў, слова “ракета” ні разу не вымавіў…). У гэтых умовах людзі, азнаёмленыя з фактамі, пададзенымі намі, заканамерна падзяліліся на тры групы – тых, хто прыняў нашае тлумачэньне (першая і самая малая група); тых, хто працягваў упарта верыць татальнай хлусьні праўладных СМІ (другая і самая вялікая група; гэта група людзей пачне казаць пра ракету толькі пасьля таго, як Пуцін і Лукашэнка ім па ўсіх СМІ пра гэта скажуць); і тых, хто дасёньня вагаецца (трэцяя, прамежкавая па колькасьці й месцы ў аб’ектыўнай сацыяльнай ерархіі, група). Для нас апошнія людзі самыя цікавыя…

Далей »

Расейскі “ядзерны парасон” і што за ім стаіць

1 мая, 2013 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

Р.вайскоўцы 1 

 

Колькі дзён таму на сустрэчы ў Менску міністар абароны Расеі Шайгу паведаміў Лукашэнку пра намер расейскай імперыякратыі разьмясьціць у Беларусі расейскую вайсковую авіябазу. Сёлета плануецца разьмясьціць першае дзяжурнае вязьмо баявых зьнішчальнікаў (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24966427.html).

 

Далей »

Чаму такія розныя лёсы ў зорак кіно

29 красавіка, 2013 | 13 каментарыяў

Акторы 1За аснову матэрыяла, выстаўленага ніжэй, мы ўзялі адносна сьвежы артыкул нейкага “генерала Філатава”  (гл. тут: http://planeta.moy.su/blog/gollivud_segodnja_ehto_mirovoj_sionistskij_brend/2013-04-11-48652). Артыкул, як відаць, належыць пяру расейца зь імперскім сьветаглядам, які хаваецца пад гэтым нікам. Просім пры азнаямленьні зь ім адзначанае ўлічваць (хаця многае мы адрэдагавалі, сьляды імперскага сьветагляду засталіся). Але, з другога боку, немагчыма ігнараваць пэўныя факты і пытаньні, пададзеныя і пастаўленыя ў артыкуле. Тым больш, што ў папярэднім нашым матэрыяле мы таксама казалі пра нядаўнія дзіўныя сьмерці вядомых беларусаў-літвінаў й іх блізкіх у Беларусі (за прайшоўшы час дадалася яшчэ і яўна заўчасная сьмерць былога маладафронтаўца Міхала Шарамета). Нешта зашмат такіх выпадкаў “здараецца” у Беларусі й на Расеі ў апошні час, каб казаць выключна пра выпадковасьць. Колькасьць стала новай якасьцю…

Рэдакцыя.  

Далей »

“Нашай зямлі” 7 гадоў (П пр-п 19)

14 красавіка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падаем кароткую справаздачу за чарговы год працы рэдакцыі. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе прысутнічаюць у табліцы. На жаль, мінулы год быў не такі ўдалы, як ранейшыя – сябры рэдакцыі як ніколі былі занятыя прафесійнымі й сямейнымі абавязкамі. Таму нашы дасягненьні мінімальныя – папулярнасьць сайта вырасла за год толькі ў 1,1-1,2 разы. Зь іншага боку, мы па-ранейшаму існуем толькі за кошт уласных беларускіх рэсурсаў, і чым далей, тым больш лічым гэта прынцыповым. Вынікам зьяўляецца наша поўная свабода ў пошуку і абвяшчэньні Праўды. А гэта самае галоўнае! Дайшло да таго, што з усіх СМІ, якія існуюць на беларускай і нават постсавецкай інфармацыйнай прасторы, мы, бывала, заставаліся адзінымі, хто казаў Праўду…

Далей »

Беларусы-літвіны, з Днём Адраджэньня Дзяржаўнасьці!

24 сакавіка, 2013 | 21 каментарый

З нагоды набліжэньня 25 Сакавіка – Дня першага Адраджэньня Дзяржаўнасьці нашага народу – віншуем усіх беларусаў-літвінаў з гэтым вялікім Сьвятам! Жадаем кожнаму паасобку зьдзяйсьненьня асабістых планаў, а ўсім нам разам – дачакацца часу, калі наш народ, адзіны законны гаспадар Вялікалітвы-Беларусі, стане такім ня толькі ў прынцыпе па законах справядлівасьці, а і ў сапраўднасьці. З нагоды нашага сьвята выстаўляем ніжэй невялікую падборку фотафактаў,  сімвалізуючых знакамітую беларускую ўпартасьць у змаганьні за нашы агульнанацыянальныя каштоўнасьці – свабоду, дзяржаву, дэмакратыю, прагрэс. Перамога, несумненна, будзе за намі!

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 7)

21 сакавіка, 2013 | 2 каментарыя

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 6)

21 сакавіка, 2013 | Каментары (1)

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 5)

21 сакавіка, 2013 | Няма каментараў

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 4)

21 сакавіка, 2013 | Няма каментараў

Далей »

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЭЎРОПЫ (частка 3)

21 сакавіка, 2013 | Няма каментараў

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы