У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.
Рэдакцыя.





Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.
Пра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.
Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “к
Натуральна, мы ведаем, што 27 студзеня рашэньнем ААН аб’яўлена “Днём памяці ахвяр халакосту”. Мы, як нармальныя людзі, спачуваем габрэйскаму народу, які за час Другой сусьветнай вайны перажыў вялікія пакуты, панес істотныя страты. З гэтай нагоды мы, натуральна, далучаемся да ўсіх тых, хто лічыць, што чалавецтва павінна памятаць пра гэты факт. Аднак справа ў тым, што адзначэньне гэтай даты кожны раз (і на гэты раз таксама – па сутнасьці ўжо сістэматычна) азмрочваецца парай-тройкай “але”.
Апошнія пару гадоў нашы РБ-шныя ўлады-цяперцы робяць столькі злачынстваў супраць беларусаў, што мы патанулі ў шматлікасьці фактаў і з-за гэтага даўно не абнаўлялі матэрыялы нашай рубрыкі “Фіксуем варварства ўладаў”. Але бываюць выпадкі, калі мы абавязаны назваць усё сваімі імёнамі. На гэты раз гаворка пойдзе пра ўчынкі двух людзей, фота якіх вы бачыне зьлева. На першым фота – кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, на другім –
На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
У сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта т
Так супала, што на наступны дзень пасьля выстаўленьня нашага папярэдняга матэрыяла Менск наведала група ПА АБСЕ па Беларусі й фактычна пацьвердзіла нашы найгоршыя меркаваньні, выказаныя ў канцы папярэдняга артыкула. Нагадаем, там былі прыведзены аргументы да гіпотэзы, што цяперскі рэжым Лукашэнкі выгадны “Захаду” і падтрымліваецца ім, бо першы робіць для “Захаду” тое, што той і сам бы хацеў рабіць у Беларусі. Падаем новыя факты ў падтрымку гэтага меркаваньня й іх кароткае абмеркаваньне.
Пра новую ператасоўку зашмальцаванай апазіцыйнай калоды і ролю ў гэтым працэсе г.зв. “Захаду” акрамя нас (гл. раздзелы: Такая “апазіцыя”, Прыглядаемся да “Захаду”) і лідэра БПС Сяргея Высоцкага (гл. nashaziamlia.org/2009/12/02/2811) ўжо адносна даўно і адкрыта выказваецца і пан Пазьняк. Мы прааналізавалі матэрыялы з сайтаў, дзе выстаўляюцца друкаваныя працы й інтэрвю апошняга, і вырашылі падаць пару найбольш паказальных зь іх, прысьвечаных азначанай тэме (узята адсюль 

“Форум” праходзіў у Менску, у памяшканьні 

































































