Вольга Лойка (узята адсюль – https://news.tut.by/economics/700836.html ; надрукавана 17 верасьня 2020 г.)
«Гэта абсалютна не па-людску», абураецца МЗС Беларусі. «Паважаць фундаментальныя правы чалавека», «агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы» патрабуе яно [у перыяд рэпрэсій супраць мірных грамадзян Беларусі. – рэд.]. Урэшце, «прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму» (https://news.tut.by/society/700746.html). І наогул «спусьціцца на зямлю i проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі, яны не патрабуюць нічога звышнатуральнага, толькі павагі да сваіх базавых правоў». Калі вы пасьпелі падумаць, што кіберпартызаны, удзельніцы жаночых маршаў або яшчэ якія варожыя сілы захапілі беларускае МЗС, выдыхайце. Усё проста: зьявіўся зручны прадмет для “праведнага абурэньня”.