Рэдакцыя.
Усім вядома, што адныя з галоўных праблем чачэнскага народу ў апошнія стагоддзі й дзесяцігоддзі (як, дарэчы, і беларуска-літвінскага, украінскага ды шматлікіх іншых народаў у нашым рэгіёне) караняцца ў такой злачыннай зьяве, як расейскі імперыялізм. Аднак гісторыя нашых народаў магла б быць значна менш трагічнай, калі б тое, што некаторыя лічаць “дэмакратычным, цывілізаваным Захадам”, сапраўды адпавядала зьместу гэтага паняцьця. Паколькі на нашым сайце шмат увагі надаецца фактам, якія дапамагаюць людзям убачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць (бо толькі тады ў нашых ды шматлікіх іншых народаў сьвету будуць шанцы выбрацца з аблуднага кола бесперапынных трагедый), давайце паспрабуем ацаніць сапраўдную ролю г.зв. “Захаду” на прыкладзе нядаўняй гісторыі чачэнскага народу.