nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Міхась Кукабака (сьнежань 2002 г.)
У сітуацыі неабходнасьці маральнага выбару варта зьвяртацца да маральных аўтарытэтаў. Таму, працягваючы аналіз сіянісцкай тэмы, мы вырашылі зьвярнуцца да меркаваньня Міхася Кукабакі – вядомага дысідэнта, праваабаронцы, грамадскага дзеяча і, што вельмі прыемна для нас, беларуса па паходжаньні. Па прафесіі ён – просты рабочы, цяпер жыве ў Маскве, супрацоўнічае зь Хельсінскай Асацыяцыяй. Паводле www.gulag.ipvnews.org сп-р Міхаць у 1968 годзе адмовіўся ўдзельнічаць у здушэньні “Праскай вясны” і заявіў уладам: “Калі пашлёце, буду вымушаны павярнуць свой аўтамат супраць Саветаў – выступіць на баку чэхаў”. За гэта ды іншае быў паддадзены персьледу. У 1977 годзе Кукабаку памясьцілі ў “шпіталь сьпецтыпу”. Праз год яго асудзілі за “антысавецкую агітацыю і прапаганду”. Калі тэрмін закончыўся, яго зноў падоўжылі. Так было некалькі разоў. Сп-р Міхась адмовіўся напісаць сьпецыяльную заяву з абяцаньнем ніколі больш не займацца “антыдзяржаўнай дзейнасьцю”. У выніку ён стаў апошнім савецкім дысідэнтам: быў выпушчаны з турмы толькі ў сьнежні 1988 г. – сьпецыяльна да сесіі ААН з удзелам М.Гарбачова. Яго імя ў дэмакратычных краінах стала сімвалічным. Вызвалілі яго пад ціскам міжнароднай грамадскасьці з актыўным удзелам Андрэя Сахарава.
Рэдакцыя.
Падаем чарговы артыкул Сяргея Высоцкага. Ілюструем яго фотаздымкам помніка лідэру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру, які нядаўна адкрыты ў Львове.
Рэдакцыя.
Вяртаемся ў Беларусь. Тут цяперцы ў сваёй сатанінска-этнацыднай дзейнасьці супраць беларускага народу не супыняюцца. А таму пара падаць чарговую падборку фактаў іх злачынстваў у гэтай сьферы за апошні час. Папярэджваем, усё зафіксаванае будзе выкарыстана як доказная база ў будучых судах…
Рэдакцыя
Мы лічым гэты матэрыял надзвычай каштоўным з пазіцый дастаткова дакладнага тлумачэньня мінулага, сёньняшняга стану і магчымай будучыні расейскай імперыі – нашай галоўнай небясьпекі на ўсходзе. Шмат думак паважанага Ўладзіміра Букоўскага могуць быць выкарыстаны і для фармаваньня Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (паволе http://blogsnews.ru/doc_17193/).
Рэдакцыя.
26 кастрычніка ў Менску адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Леаніда Маракова “Ахвяры і карнікі”. У ёй разам з тысячамі імёнаў бязьвінна закатаваных у гады сталінскага тэрору прыведзеныя і дзясяткі прозьвішчаў тых супрацоўнікаў НКВД, якія ўдзельнічалі ў допытах і катаваньнях арыштаваных. Пасьля прэзентацыі аўтар кнігі прыйшоў у “Вольную студыю”, дзе ў яго ўзяў інтэрвю Міхась Скобла (паводле svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/6C1D11AB-C058-4B5C-AC53-30DF831F7706.html).
Сёньня 29 кастрычніка. А таму мы часова перапыняем выстаўленьне кнігі Алеся Астроўскага “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, каб адзначыць 70-ю гадавіну піка рэпрэсій у Беларусі і на ўсёй тэрыторыі былога СССРа, якія былі арганізаваныя ўсё яшчэ з невядома якімі мэтамі (гэта думка аўтара пададзенага ніжэй матэрыялу). 1937 г. лічыцца найбольш крывавым за ўсю гісторыю савецкіх рэпрэсій. Чаму камуністычная ўлада ўзяла на ўзбраеньне масавыя расстрэлы і высылкі? Якім быў агульны маштаб рэпрэсій? У якім ракурсе гісторыя сямідзесяцігадовай даўніны ўспрымаецца ў сённяшняй Беларусі? На гэтыя й іншыя пытаньні Алеся Кудрыцкага – прадстаўніка “Офісу за дэмакратычную Беларусь”, адказвае Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, каардынатар беларускага аддзяленьня Міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мэмарыял”, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. На фота ўверсе – Крыж пакутаў у Курапатах, адрэстаўраваны сябрамі й прыхільнікмі КХП БНФ.
Словы “сталінскія рэпрэсіі” ўжо даўно зрабіліся трывалым словазлучэньнем. Але ці слушна абмяжоўваць рэпрэсіі рамкамі перыяду кіраваньня Іосіфа Сталіна?
Актыўныя рэпрэсіі [у сучасным успрыняцьці трэба пісаць – самы сапраўдны крывавы масавы тэрор. – Рэд] пачаліся нашмат раней, а менавіта – адразу пасьля кастрычніцкага перавароту. У сьнежні 1917 г. была створана спецслужба ВЧК на чале з Дзяржынскім, якая ўпершыню выпрабавала на практыцы пазасудовыя расправы. Зь яе дапамогай без усялякай бачнасьці судоў ці трыбуналаў зьнішчаліся палітычныя ворагі.
Быў час, калі мы прынялі на сябе абавязак сачыць за праявамі такой ганебнай соцыяпаразітнай зьявы, як сіянізм, якая пусьціла карані і ў нашай Беларусі (дарэчы, ва ўсёй адкрытай беларускамоўнай інфармацыйный прасторы ў найноўшай гісторыі мы першыя такія і мы гэта ведаем…). Сярод шматлікіх спосабаў яе выяўленьня ёсьць адзін просты і надзейны. Сіянізм заўсёды там, дзе людзей, якія шукаюць і распавядаюць гістарычную ці навуковаю праўду альбо ставяць пытаньне аб парушэньні сацыяльнай справядлівасьці, аб’яўляюць… антысемітчыкамі. Вось у такіх сітуацыях (дакладна як па сімптомах хваробы – хваробу) можна сьмела выяўляць прысутнасьць габрэйскага шавінізму – сіянізму, і… саміх сіяністаў. Тое, што пра адну такую сітуацыю распавядзе радыё “Свабода” (паўторым: радыё “Свабода”!), мы не чакалі. Аднак 4 кастрычніка г.г. Валер Каліноўскі падаў цікавае інтэрвю зь Віктарам Хурсікам (гл. http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/04ED4370-D27F-49B2-9ED9-AF57CD770844.html). Спачатку пададзім гэтае інтэрвю цалкам, каб не было ніякіх непаразуменьняў, а потым абмяркуем.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя (гаворка пойдзе пра старшыню Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгора Васілевіча – яго фота ўнізе; матэрыял грунтуецца на рэпартажах карэспандэнта радыё “Свабода” Ігара Карнея).
18 верасьня старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгор Васілевіч падчас сэмінару, прысьвечанага пытаньням міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і правасудзьдзя, адзначыў, што “ў беларускай Канстытуцыі замацаваная недапушчальнасьць дыскрымінацыі грамадзянаў паводле рэлігійнага, палавога, расавага і моўнага прынцыпаў”. “З усім, апроч мовы, у нас добра”,– заявіў Васілевіч і нагадаў, што “адказнасьць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў”. У якасьці прыкладу дыскрымінацыі паводле моўнай прыкметы Рыгор Васілевіч згадаў выпадак з жыхаром Гомелю Сяргеем Сямёнавым.
Рэдакцыя (паводле радыё “Свабода”)
Сёньня раніцай жыхары Баранавічаў убачылі на будынку гарадзкой адміністрацыі, што на цэнтральнай плошчы гораду, бел-чырвона-белы сьцяг. Усталяваў яго там актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня. Ён уначы замяніў на будынку сімвал улады цяперашняй посткамуністычнай бюракратыі – цяперцаў – на наш беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сімвал… У горадзе зьявіліся яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, але міліцыянты не знайшлі асобаў, якія гэтак адзначылі “сьвята афіцыйных сьцяга і герба”. Дый Яраслаў папаўся толькі таму, што супрацоўнікі міліцыі прагледзелі відэастужку з камэры сачэньня, якая зафіксавала дзеяньні падлетка. У выніку міліцыянты прыйшлі да Яраслава, калі той яшчэ спаў. Яны патлумачылі маці, што гэта ён замяніў сьцяг на будынку гарадзкой управы.
Яраслава Грышчэню завялі ў пастарунак і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Паколькі хлопец непаўнагадовы, то справу накіруюць у баранавіцкі выканкам на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя гэтай справы Яраслаў мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за “ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. 30 траўня, у дзень, калі пачнуць судзіць ягоных паплечнікаў у Менску — Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага — Яраславу споўніцца 18 гадоў.
Паводле радыё “Свабода”.
Да кніг прафэсара Юр’я Туронка (гл. фота) ў Беларусі апошнім часам назіраецца павышаная ўвага. Паводле апытаньня газэты “Наша Ніва”, ягоная “Мадэрная гісторыя Беларусі” прызнаная лепшай кнігай 2006 году. А частка накладу другога дасьледаваньня – “Людзі СБМ” – была сёлета сканфіскаваная супрацоўнікамі КДБ на складзе МГА беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Пра гэтую, сканфіскаваную, кнігу мы й гутарым зь Юр’ем Туронкам у ягонай варшаўскай кватэры на вуліцы Тамковай.
Аўтар артыкула, пададзенага ніжэй, Юрген Граф – швайцарскі навуковец, супрацоўнік Інстытута перагляду гісторыі, Лос-Анжэлес. Выкрывае гістарычныя міфы, створаныя сусьветнай закулісай для абгрунтаваньня сваіх прэтэнзій на сусьветнае панаваньне і пераўтварэньне людзей у шрубак новага сусьветнага парадку (паводле http://www.palestine-info.ru).
Рэдакцыя.
Мы ў рэдакцыі былі вельмі зьдзіўленыя, калі некаторыя нашы чытачы знайшлі элементы “антысемітызму” ў нашых матэрыялах, бо, па праўдзе, нават самых дробных праяваў гэтай ганебнай зьявы ў нас няма і ня можа быць (мы нічога ня маем супраць габрэйскага, арабскіх ды іншых семіцкіх народаў як такіх: жывіце сабе на здароўе ды ўзбагачайце генетычную і культурную разнастайнасьць чалавецтва). Іншая справа, што мы лічым нашым прамым абавязкам шукаць, аналізаваць і папярэджваць наша беларускае грамадства пра самыя розныя соцыяпаразітычныя зьявы – найперш пра расейскі імперыялізм (!), але ў тым ліку і пра сіянізм.
Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Беларусі ў Баранавічах. Да першага арышту ў 1969 годзе за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” вучылася ў інстытуце замежных моў імя Тарэза. Скончыла факультэт замежных моваў Маскоўскага пэдагагічнага інстытута. Займалася самвыдатам. У савецкія часы неаднаразова была асуджаная за дысыдэнцкую дзейнасьць. У 1988 заснавала “Дэмакратычны саюз”, цяпер лідэр партыі “Дэмакратычны саюз Расеі”. Некалькі дзён назад Валерыя Навадворская дала он-лайн інтэрвю, арганізаванае радыё “Свабода”. Падаем яго часткова ў больш сістэматызаваным выглядзе, згрупаваўшы пытаньні й адказы на іх па раздзелах. Не з усімі выказваньнямі сп-ні Навадворскай мы згодныя – найменш з тымі, якія прысьвечаны беларускай гісторыі й беларускай апазіцыі (гэта зразумела – яна іх проста ня ведае…). Найбольш каштоўнымі лічым тыя, якія прысьвечаны характарыстыцы апазіцыі расейскай і расейскай палітычнай сітуацыі.
Рэдакцыя.
Учора ў “Начной Свабодзе” карэспандэнт Аляксей Знаткевіч узяў інтэрвю ў вядомага сьвятара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айца Леаніда Акаловіча. Гэта унікальны чалавек, прысутны ў апошнія гады на шмат якіх акцыях апазіцыі, што надзвычай важна для многіх (гл. фота ўнізе: айцец Л.Акаловіч у цэнтры падзей 25 сакавіка 2006 году). Сьвятароў іншых канфесій там, як правіла, не бывае… Падаем гэтае інтэрвю са скарачэньнямі.
Рэдакцыя.
Cяргей Дудаліч [Сяргей Ёрш], “Пагоня”, 1994, № 33, 14-20 кастрычніка.
Кожны раз надзвычай прыемна назіраць праявы сапраўднага інтэрнацыяналізму. На гэты раз на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны – Ічкерыі – (http://kavkazcenter.com/russ), мы раптам натрапілі на артыкул, прысьвечаны змаганьню беларускіх партызанаў супраць нямецкай акупацыі ў час Другой сусьветнай вайны і супраць расейскай акупацыі ў першыя гады пасьля яе (дарэчы, гэта дакладна тое, што рабілі ў той жа час ва Украіне г.зв. бандэраўцы). Яго аўтар беларускі гісторык Сяргей Ёрш. У сваім каментары да артыкулу чачэнцы (няўжо ў іх больш магчымасьцяў падымаць важкія пытаньні беларускай гісторыі, чым у нас, беларусаў?) адзначаюць, што тэма, якую ўздымае беларускі навуковец, вельмі актуальная, “… паколькі марыянэткавы рэжым спрыяе акупацыі краіны Расеяй і ўсё, што здольна так альбо інакш умацаваць нацыянальную самасьвядомасьць людзей, паддаецца жорсткаму перасьледу. Асобныя групы беларускіх патрыётаў змагаюцца супраць такога становішчы спраў і праўдзівае асьвятленьне нядаўніх гістарычных падзей зьяўляецца істотным асьпектам іх барацьбы з рускім імперыялізмам і яго памагатымі”. Акрамя таго, што сказана, як кажуць, “у яблачка”, чачэнцы далі спасылку на аўтарскі сайт сп-ра С.Ярша http://autary.iig.pl/jorsz/art_publicystyka_01.htm. У знак падтрымкі любых сапраўды інтэрнацыянальных памкненьняў, мы друкуем пададзены чачэнцамі артыкул, нягледзячы на тое, што ён ужо выстаўляўся ў Гарадзенскай дэмакратычнай газеце больш 12 гадоў.
Рэдакцыя.
Андрій Блінець
Гэты матэрыял узяты з украінскага сайту www.banderivets.org.ua. Зыходзячы з павагі да аўтара артыкула, арганізатараў сайту і да ўсяго украінскага народу, падаем артыкул так, як ён быў выстаўлены, на украінскай мове.
Рэдакцыя.
Многім, хто жыве цяпер, здаецца, што геніі й героі ў беларуска-ліцьвінскага народу былі калісьці. Сапраўды, з гістарычнай персьпектывы, хто быў кім, бачна лепей. Але людзі, якіх нашы нашчадкі назавуць сваімі героямі, жывуць і сёньня сярод нас. Толькі часта мы іх не заўважаем. Напрыклад, Пазьняка, і ў шмат чым заслужана, ведае практычна кожны беларус, а многіх іншых людзей, якія заслугоўваюць павагі НЯ МЕНШАЙ, бывае, ведаюць літаральна адзінкі. Гэта НЕСПРАВЯДЛІВА! Сутыкнуўшыся з адным матэрыялам, выстаўленым на сайце tut.by, мы вырашылі адкрыць адмысловую рубрыку «Героі сярод нас», каб ушаноўваць такіх людзей па магчымасьці пры жыцьці. Сёньня, з нагоды «Сьвята Вялікага Кастрычніка», а на справе – даты захопу ўлады ў Расейскай імперыі тэрарыстычна-сіянісцкай групоўкай, мы прадстаўляем такога беларуса-Героя. Інтэрв’юэр і аўтар матэрыялу, выстаўленага на tut.by, Кастусь ЛАШКЕВІЧ.
Рэдакцыя.
69 гадоў таму, у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў менскіх скляпеньнях НКВД абарвалася жыцьцё 100 беларускіх інтэлектуалаў: пісьменьнікаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі……. У ліку 22 зьнішчаных літаратараў быў і любімы вучань Янкі Купалы, 28-гадовы паэт Валер Маракоў, пляменьнік якога ўжо ў ХХІ стагоддзі вярнуў зь небыцьця ДЗЯСЯТКІ ТЫСЯЧ загубленых лёсаў…