Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Заўтра апошні й галоўны дзень галасаваньня па выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што вынікі будуць сфальшаваныя, што пераможцам будзе аб’яўлены Лукашэнка. Гэты вынік у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы спрагназавалі першымі, яшчэ летам (гл. кароткую серыю матэрыялаў, якая пачынаецца адсюль: https://nashaziamlia.org/2010/08/30/3580/ – і заканчваецца тут: https://nashaziamlia.org/2010/08/31/3590/#more-3590). Больш за тое, мы ня толькі даўно спрагназавалі гэты вынік, але і патлумачылі, чаму так будзе: таму што і “Расея”, і “Захад” вырашылі пакінуць нам Лукашэнку разам зь яго соцыяпаразітнай зграяй цяперцаў. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Мы паставілі апошняе цьверджаньне ў форме пытаньня і патлумачылі, чаму “Расея” і “Захад” так вырашылі. Адказ: таму што Лукашэнка ім выгадны! Бо ён разам зь цяперцамі, каб захаваць уладу, будзе перадаваць нашы каштоўнасьці (найперш уласнасьць, але ня толькі) расейскім і заходнім алігархічным кланам. А толькі гэта і цікавіць расейскую імперастыю ды заходнюю ліберастыю! Аказваецца, Лукашэнка – іх паплечнік! Такая вось іх “дэмакратыя”…, сапраўдны сэнс і сімвал якой ужо даўно пададзены ў адным з нашых артыкулаў (гл. https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/).