Сяргей Высоцкі
Апошні час у Беларусі так пачала складацца сітуацыя, што падзеі Другой сусьветнай вайны на нашай тэрыторыі зноў набываюць актуальнасьць. І гэта нягледзячы на тое, што з тых часоў прайшло ўжо 2/3 стагоддзя. У якой абстаноўцы мусілі знаходзіцца беларусы, у т.л. і лепшыя зь іх? Ці маем мы права асуджаць іх хаця б за нешта? Як ставіцца да ўчынкаў тых, хто выкарыстоўваў любыя магчымасьці, каб ратаваць наш народ, каб вярнуць яму памяць і годнасьць пасьля столькіх гадоў царскага ды бальшавіцкага тэрораў? А як бы кожны з нас паводзіў сябе на іх месцы? У чым прычына, што сапраўдныя героі беларускага народу, ня горшыя за ўкраінскіх ці летувіскіх, у той час былі, а мы – беларусы – так мала пра іх ведаем? Цяпер мы будзем імкнуцца больш надаваць увагі гэтым пытаньням – будзем даваць слова тым, каму ёсьць што сказаць на гэты конт, а таксама тым, хто быў непасрэдным сьведкам тых падзей. Сёньня рэсурсы сайта для абнародаваньня сваёй пазіцыі прадастаўлены вядомаму патрыёту Беларусі, сапраўднаму зьмястоўнаму дэмакрату, лідару Беларускай Партыі Свабоды Сержуку Высоцкаму.
Рэдакцыя.