Рэдакцыя.
Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей – гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.