Яўген Мурашка, старшыня Зьвязу Беларусаў Нямеччыны
26 лістапада ў шпіталі горада Мар’іна Горка памёр актывіст Партыі Беларускага Народнага Фронту (ПБНФ) Валянцін Доўнар. Як паведаміў газеце “Наша Ніва” аднапартыец загінулага Алесь Васьковіч, 20 лістапада прыкладна ў 22:00 на Валянціна Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, зьбілі яго жалезнымі прутамі па галаве і зьбеглі. 49-гадовага актывіста ПБНФ даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць яго не ўдалося. Валянцін Доўнар быў вядомым у Мар’інай Горцы распаўсюднікам незалежнай прэсы. Кожную пятніцу ён прывозіў зь Менску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісантам, астатнія нумары раздаваў.
Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
У сувязі з чарговым (ХІІ-м) зьездам Партыі БНФ ва ўсёй г.зв. “беларускай апазіцыі” адбыліся, і несумніўна будуць мець працяг, тыктанічныя зрухі. Думаем, чытачам нашага сайта вядомыя асноўныя факты зьездаўскіх падзей. Аднак мы лічым неабходным дадаткова зафіксаваць іх на нашым сайце і пракаментаваць. Зьвяртаем увагу, з усіх беларускіх СМІ тое, што адбылося, было спрагназавана толькі намі (гл. https://nashaziamlia.org/2009/07/09/2417). Мы гэта нагадваем для таго, каб нашы чытачы і далей параўноўвалі нашу аналітыку з аналітыкай іншых прафінансаваных (“Захадам”), у адрозьненьне ад нас, беларускіх рэсурсаў, і прыходзілі да высновы: грошы ня ёсьць адпаведнік аб’ектыўнасьці. Хутчэй наадварот. Мы гэта шмат разоў даводзілі, паказалі й на гэты раз. На пачатак працытуем, пра што мы папярэджвалі “старых БНФаўцаў” за два месяцы да зьезда, калі яны яшчэ на многае маглі паўплываць:
Грамадзянін Лукашэнка А.Р.
У свой час Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) зьвярнуўся, у т.л. і праз наш сайт, з заклікам да беларускага народу пратэставаць супраць запланаваных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі (nashaziamlia.org/2009/06/10/2324). Пазьней да
Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам.
У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль:
Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як
Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы
Эх, калі б мы маглі ўплываць на рэгламент Чысьцілішча… Тады ў сьпіс найбольш цяжкіх грахоў, з-за якіх нябожчыка трэба адразу адпраўляць у пекла і не глядзець ні на што іншае, мы б абавязкова ўпісалі “прыпісваньне чужых грахоў невінаватым людзям” і “здрада свайму народу”. Пасьля гэтага мы б зрабілі ўсё магчымае, каб кожны чалавек на Зямлі ведаў пра гэта. Бо, відаць, інакш розныя максімюкі-лісецкія яшчэ доўга будуць працягваць сваю гнюсную справу… Але давайце ўсё па парадку.
Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі ўзбагаціць нашу калекцыю істот, зьвязаных са СМІ й культурай, якія стала верцяцца на нашых тэлеэкранах, прапагандуючы імперскія ідэі. У адрозьненьне ад расейскіх палітыкаў, гэтыя істоты, як правіла, дзейнічаюць больш вытанчана. Іх задача – паступова прывучаць беларусаў успрымаць злачынныя выказваньні, мысьленьне, дзеяньні ледзь не за норму. Яны ствараюць спрыяльны фон для ўсходняй імперскай палітыкі. У пачатку жніўня г.г. Марына Коктыш, журналіст “Народнай волі” (на фота зьлева), узяла інтэрвю ў скандальна вядомага журналіста Сяргея Дарэнкі (справа), які ня так даўно купіў кватэру ў адным з найпрэстыжных раёнаў Менска (узята з www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=15666). Дарэнка, 1959 г.н., у 1982 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя П.Лумумбы. Працаваў у Анголе. Быў кіраўніком інфармацыйнага вяшчаньня ОРТ. Цяпер удзельнік праграмаў “Эха Масквы”, галоўны рэдактар радыястанцыі “Руская служба навінаў”. У свой час крытыкавай Лукашэнку, у 2003 г. уступіў у КПРФ.
Тое, што расейская імперыякратыя і яе шаўкі, спрабуючы ле́каваць свае комплексы імперскай непаўнавартасьці, мараць пра захоп Беларусі – не навіна ня толькі для нас (праўда, такое іх лекаваньне нагадвае прыём алкаголікам стопкі водкі з раніцы, каб “зьняць” пакуты ўчорашняга перапою). Навіной для многіх усё яшчэ зьяўляецца тое, што агентура глабалісцкай сіянакратыі выступае зь імперцамі ў адзіным саюзе – утварае адзінае соцыяпаразітнае імперскае кубло. Сіяністы рэгулярна падзужваюць імперастаў і адкрыта выступаюць разам зь імі ў адзіных шэрагах (як і ў дадзеным выпадку). Мы, у рэдакцыі, гэтую заканамернасьць заўважылі даўно – нават увялі адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны (гл. Д пр-п 83-85, 114, 115, 125;
14 жніўня г.г. беларуская газета “Звязда” падала крытычны артыкул на акцыю польскіх імперыялістаў “Карта паляка”. 17 жніўня на яго адрэагавала папулярнае польскае выданьне “Dziennik” (Дневнік), у якім ёсьць словы, вартыя запамінаньня, сказаныя адказнай асобай – дарадцам прэзідэнта Польшчы. Мы вырашылі падаць на нашым сайце і першы артыкул, і другі (з наступным перакладам), паколькі там утрымліваюцца і цікавыя факты, якія ўзбагачаюць нашы веды па тэме (гаворка пра першы артыкул), і паклёп на беларусаў, якія ў складаных гістарычных умовах спрабуюць адстойваць інтарэсы ўласнага народу.
Артыкул, пададзены ніжэй, мае назву “Карта паляка: прагматычны патрыятызм”. Ён узяты з http://pbnf.org/2008/02/19/old_2528.html і, вельмі верагодна, належыць таму ж аўтару, што і ў папярэднім артыкуле –


































































