nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Уладзімер Лыско: “Для мяне было гонарам “сядзець” за Радзіму ”

17 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Паводле Ігара Карнея (www.svaboda.org/content/Article/1047930.html)

Ð�Ñ�Ñ�ко.JPG 

На пытаньні: Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі? Як лепей адзначаць гэтую дату? – сёньня адказвае адзін зь першых беларускіх палітычных вязьняў Уладзімер Лыско (за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 1997 году быў асуджаны да двух гадоў “хіміі”).

“Дзень Волі, Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта дзень нашай незалежнасьці. І я перакананы, што гэта самае вялікае сьвята ў нашай Беларусі. Гэтую дату буду адзначаць  як і ўсе – 25 сакавіка будзе шэсьце, таксама пайду на плошчу Якуба Коласа. Гэта ўжо без аніякіх пытаньняў.   …   Я не шкадую, што быў пакараны за палітыную дзейнасьць. Да таго ж, ад прызначанага тэрміну я адбыў толькі палову, роўна год. І, як некалі сказаў Юры Хадыка, для мяне гэта гонар – “сядзець” за Радзіму”

Вось, гэта да! Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску. Дзякуем і запамінаем!

16 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Паводле Любові Лунёвай і www.svaboda.org/content/Article/1047770.html

Ð�Ñ�кÑ�оÑ�ка.JPG 

Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня (15.03.2008 г.) першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Далей »

Як гэта робіць расейская імперыякратыя

16 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

А. Астроўскі, В. Хромаў

Ð�Ñ�баÑ�Ñ� Ð�Ñ�дведа Ñ� РФ.JPG 

У мінулым артыкуле мы адзначылі стратэгічныя неадэкватнасьці ў сьветаглядзе некаторых расейскіх гора-аналітыкаў што да стану ўласнага грамадства і яго асобных груп. Па гэтай прычыне яны са сваімі прагнозамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расеі праваліліся. Але нас, акрамя стратэгічных пытаньняў, цікавяць тэхнічныя дэталі фальсіфікацыі народнага волевыяўленьня, якія пераўтвараюць зьмястоўную дэмакратыю ў фармальную, а затым і ў яе прафанацыю. Мы ведаем, як гэта адбываецца ў нас, у Беларусі, а як гэта робіцца ў Расеі? Давайце разьбярэмся. Напярэдадні пачатку выбарчай кампаніі ў “палатку” гэта можа быць карысным.

Далей »

Чаму пралічыліся г.зв. “рускія арыйцы”

14 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

�едвед � ���.JPG

У свой час (сьнежань 2007 году) мы рабілі свой прагноз вынікаў бліжэйшых прэзідэнцкіх “выбараў” у Расеі. Тады мы заявілі, што наступным прэзідэнтам у РФ будзе Мядзьведзеў (на гэта мы аддалі 60% верагоднасьці), альбо Касьянаў – на 40%. Усе іншыя варыянты, калі б яны здарыліся, мы заранёў аб’яўлялі цудам (https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120). Цяпер ужо усе ведаюць, што Мядзьведзеў стаў прэзідэнтам-пераемнікам, а Касьянава – нахабна не дапусьцілі да выбараў, паколькі ён сапраўды быў адзіным рэальным канкурэнтам пратэжэ расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім выглядзе. Такім чынам, наш прагноз спраўдзіўся на ўсе 100%. А вось “самы лепшы рускі аналітычны рэсурс”, як самі сябе называюць прадстаўнікі рэдакцыі www.ariru.info, у сваіх прагнозных заявах двойчы ганебна праваліўся. Чаму так адбылося? – вырашылі высьветліць мы, зыходзячы зь істотнага аналітычнага і павучальнага значэньня такіх сітуацый.

Далей »

М.Купава: “Гэта штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна”

13 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org/content/Article/1047430.html)

��пава.JPG

Мікола Купава – мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня», так адказаў на пытаньні: чым ёсьць 90-я ўгодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі й як лепей адзначаць гэтую дату?

“На маёй памяці, апошнія 20 гадоў мы заўсёды сьвяткуем. Як правіла робім маштабныя шэсьці, паседжаньні, канцэрты, выставы. Прымяркоўваем да гэтага дня нейкія публікацыі і выданьні. І гэта ўжо наш звычайны штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна ў жыцьці[Абвяшчэньне БНР] Гэта сапраўды вялікая падзея. Бо пасьля гэтулькіх гадоў таптаньня нашай гісторыі на месцы, пасьля заняпаду грамадзтва і дзяржаўнасьці была абвешчаная вольная, незалежная дзяржава Беларусь. Іншая рэч, што мы не ўтрымалі гэтую незалежнасьць, ня здолелі яе адстаяць. Але гэта было вельмі цяжка, бо на нас абрынулася такая навала, такая варожая сіла, што мы не маглі выстаяць адны. Нас ніхто не падтрымаў. Проста высновы з гэтага неабходна рабіць. Бо далейшая барацьба працягваецца. І менавіта інтэлектуальнымі сіламі мы мусім дасягнуць таго, што было зроблена ў 1918 годзе”.

П.Севярынец: “ Як адзначаць 25 Сакавіка? Вельмі проста. З самай раніцы – у царкву, удзень – на плошчу, вечарам – з сябрамі”

10 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org/content/Article/1046926.html)

СевÑ�Ñ�Ñ�неÑ�.JPG 

На пытаньне: Што для беларусаў значыць Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі? Як варта адзначаць 90-я угодкі БНР? палітык, былы палітвязень Павал Севярынец адказаў так.

“Як адзначаць? Вельмі проста. З самай раніцы – у царкву. Удзень – на плошчу. Вечарам – з сябрамі. Кульмінацыяй сьвяткаваньня ёсьць Дзень Волі на плошчы. Ад гэтага нікуды ня сыдзеш. Самі плошчы – менскія, беларускія ўвогуле – гэта своеасаблівы сымбаль Волі. Волі – як свабоды, як прасторы… І Волі – як рашучасьці, як моцы…   Для мяне Дзень Волі – гэта дзень, калі звычайна я сустракаюся з тысячамі знаёмых, з сябрамі, з братамі, з сёстрамі – з усімі тымі, хто верыць у Бога, хто любіць Беларусь. І гэта – дзень вялікай сустрэчы для мяне. Сустрэчы тых людзей, якія сапраўды ўнутрана вольныя. Бо ў Беларусі воля азначае і свабоду, і рашучасьць. І калі ў адным месцы, на плошчы, у Дзень Волі зьбіраецца мноства людзей, якія адначасова і свабодныя, і рашучыя – безумоўна, трэба быць разам зь імі”.

 

Дажыліся. Аказваецца, у Беларусі небеларуская армія!

8 сакавіка, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/None/1046629.html)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

Для гісторыі й будучых судовых разьбіральніцтваў у нас ёсьць рубрыка “Фіксуем акты ўладнага варварства”. Мы зьбіраем пад ёй адпаведныя матэрыялы (якія ўдаецца), сістэматызуем іх і перыядычна выстаўляем. Але бываюць выпадкі, якія патрабуюць больш хуткага рэагаваньня. 

Далей »

Для змаганьня з такімі выказваньнямі заводзім рубрыку “Апазіцыйныя невукі”

7 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�����ов��.JPG

Сёння ў сеціве па адрасе: www.pahonia.org/str/2008-03/187.htm зьявілася кароткая зацемка Алеся Заблоцкага пад назовам “Мікалай Аўтуховіч: “Я на ўласнай скуры адчуў, што такое законнасць па-беларуску”

Далей »

Васіль Сёмуха: «Дзень Волі – сьвята душы»!

7 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

С�м��а.JPG

На пытаньне: Як лепей адзначыць беларусам Дзень Волі? –  Васіль Сёмуха – знакаміты беларускі перакладчык, адказаў так: “Трэба быць у гэты дзень шчасьлівым, вясёлым, радасным!!! Радавацца, што сьвята – ёсьць! Радавацца, што чалавек – жыве! І…ўсё прыходзіць, усё прыходзіць само! Трэба проста сьвяткаваць і запрашаць сваіх знаёмых далучацца да гэтага сьвята таксама. Бо гэта – вялікае сьвята. Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына… Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца… Дзень Волі ёсьць Дзень Волі. Усялякія атрыбуты выпрацоўваюцца не так вось, па схеме, як там нешта вось рэкамэндуецца, а трэба сьвяткаваць з году ў год і традыцыя ўстановіцца… Калі сьвята ў душы, чалавек заўсёды знойдзе як яго адсьвяткаваць, як адзначыць. Гэта ўсё – суцэльная імправізацыя ў кожнага чалавека. Калі ён рады, ён шчасьлівы, ён знойдзе нейкую акрасу і для душы”.

 

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

6 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Уладзімір Халіп 

ХалÑ�п.JPG 

Нарэшце – сакавік. Час нашай Волі. І новых спадзяванняў. Месяц бел-чырвона-белы. Што там ні кажы, а набліжаецца, нібы экзамен у студэнта, адметная дата. Можа, нават рубеж – 90-я ўгодкі БНР. І хочам мы таго ці не, а пэўныя вынікі падводзіць давядзецца. Чаго ж мы дамагліся ў адбудове Бацькаўшчыны за гэтыя дзесяцігоддзі?

Далей »

Анатоль Белы: “Лепшае адзначэньне – гэта добрая праца”

5 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле svaboda.org/content/Article/1046279.html)

Ð�елÑ� Ð�наÑ�олÑ�.JPG 

Выбітны заўзятар беларускай справы, краязнаўца, старшыня клубу “Спадчына” Анатоль Белы  нядаўна так адказаў на пытаньне: Як лепей сьвяткаваць дзень 25 Сакавіка?

“Лепшае адзначэньне сьвята – гэта праца. Трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР! Напрыклад, клуб “Спадчына” адзначае набліжэньне Дня Волі гэткімі высілкамі: па-першае, робім сайт. Ён будзе называцца “Адраджэнцы”. 250 асобаў – дзеячоў нацыянальнага адраджэньня – пададзеныя іх біяграфіі й мастацкія творы, прысьвечаныя той ці іншай асобе. Па-другое, мы усталёўваем помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Агромністыя лісты браніраванага жалеза, каб ворагі не пашкодзілі, прымацоўваюцца да сьцяны, а на іх – 18 барэльефаў тых бацькоў-заснавальнікаў, якія 25 сакавіка абвясьцілі аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. І, па-трэцяе, – робім кнігу “Пакліканыя Беларусьсю”.  Усё гэта – у гонар 90-годзьдзя”.

 

2 сакавіка г.г. у Менску перад расейскай амбасадай адбыўся антыядзерны пікет БПС, БАПЦ, БНДЦ (+ дапаўненьне)

4 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

��ке� ��С.JPG

Далей »

Чаму б й іншым ня ўзяць прыклад зь беларусаў Віцебску!

3 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/Article/1045781.html)

СÑ�Ñ�Ñ�г наÑ�.JPG 

Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, што была прымацаваная да сьцяга, было напісана: “Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон“. Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. У Віцебску цяпер праходзіць “Бел-чырвона-белы маратон”, прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар аднаўляльнікаў беларускай дзяржавы.

Беларусы Віцебску, мы ганарымся вамі! Заклікаем усіх жыхароў Беларусі падтрымаць ініцыятыву нашых слаўных віцьбічаў!

 

Усе – на агульнанацыянальную дыктоўку!

1 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

�адгол, Т���а�.JPG

На 23 сакавіка г.г. (праз тры тыдні) у Беларусі запланаваная агульнанацыянальная дыктоўка па нашай мове. Дыктоўка прысьвячаецца 90-годдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Падаем ніжэй тлумачэньні некаторых асоб, да якіх, мы лічым, варта прыслухацца.

Рэдакцыя.

Далей »

Фінляндыя, Беларусь, Расея: Дзе гісторыя, а дзе сучаснасьць

1 сакавіка, 2008 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�ка, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Артыкул паважанага сп-ра Яўгена прысьвечаны цікавай гістарычнай паралелі да сёньняшняга “Саюза” Беларусі й Расеі. Узгадваюцца падзеі, якія маюць значэньне павучальнага гістарычнага ўроку. Ілюструецца артыкул фотадакументам, які можна азаглавіць так: “Лёгка падпісваць дамовы з уласным агентам”.

Рэдакцыя.

Далей »

Параза беларускага лібералізму

29 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�1.JPG 

Эпоха Лукашэнкі канчаткова пераканала ў неэфектыўнасьці і бездапаможнасці лібералізму, ліберальных падыходаў і ліберальных партый для пераходнага перыяду. Беларусь, знаходзячыся на памежжы між адыходзячым сацыялізмам і капіталізмам, не зрушыла наперад. Ключавым рэцэптам Захаду, які стаў поўнай дамінантай у палітыцы Ст.Шушкевіча, а потым усёй апазіцыі, быў складнік левага ці правага лібералізму. Гэты складнік зазнаў вялікай паразы. І не толькі з-за бездапаможнасці і прадажнасці выканаўцаў.

Далей »

Доблесная міліцыя нас беражэ?

29 лютага, 2008 | Няма каментараў

Андрэй Якушонак

ЯкÑ�Ñ�онок.JPG 

Каму патрэбная такая міліцыя, як у нас, ведае, напэўна, толькі наш прэзідэнт і яго набліжаныя. А шараговы беларус толькі здагадваецца. Таму і не разлічвае на міліцыю, калі ў яго скрадуць мабільнік, паб’юць у падваротні п’яныя дэбашыры, альбо проста патрэбная будзе дапамога. Не дачакаецца ён гэтай дапамогі… У нашых службаў правапарадку добра атрымоўваецца разганяць дэманстрацыі і акцыі пратэсту апазіцыі, прадпрымальнікаў, штрафаваць начных пешаходаў, што ходзяць без флікераў. А калі справа тычыцца больш сур’ёзных намаганняў, тады міліцыя проста ўмывае рукі. Я вам гэта пакажу на сваім асабістым прыкладзе.

Далей »

Сучасная расейская армія – пераемніца сваіх папярэдніц (Д пр-п 97)

26 лютага, 2008 | 4 каментарыя

У сувязі з шумным адзначэньнем у г.г. як у Расеі, так і ў Беларусі мілітарысцкага “сьвята 23 лютага” падаем артыкул “Белыя плямы гісторыі” кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча, які колькі год таму быў надрукаваны ў “Народнай волі”. Сувязь паміж захопніцкімі войнамі імперскай Расеі супраць Вялікай Літвы-Беларусі ўсіх ранейшых часоў і цяперашняй расейскай арміяй хай праілюструе цытата, узятая з цалкам мірнага расейскага Інтэрнэт-выданьня “Вокруг света” (гл. vokrugsveta.ru/telegraph/history/562): “23 лютага ў Расеі адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны. Да 1992 года сьвята звалася Днём Савецкай Арміі й Ваенна-Марскога Флоту і зьвязвалася са зьяўленьнем у 1918 годзе рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Новая назва сьвята мае на ўвазе непарыўную сувязь сучаснай расейскай арміі й усіх яе папярэдніц”. Ілюструе матэрыял карціна Кіўшэнкі “Ваенныя гульні пацешных войскаў Пятра І каля сяла Прэабражэнскае”.

Рэдакцыя.

Ра�.а�м��.JPG

Далей »

Чаму я выкладаю па-беларуску

24 лютага, 2008 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі, прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта

����. 1.JPG

Кожны год, калі я знаёмлюся з новымі студэнтамі, мне даводзіцца 5-7 хвілін тлумачыць зрэдку некалькі зьбянтэжаным маладым людзям, чаму я буду чытаць ім лекцыі й праводзіць заняткі па медыцынскай біялогіі “на нашай беларускай мове”. Нядаўна я падумаў, а можа, варта запісаць тэкст сваёй прамовы, пашырыць яе і выставіць як артыкул на нашым сайце. Тым больш, толькі што (21 лютага) адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ніжэй вы можаце пабачыць, што атрымалася з гэтай ідэі.

Далей »

Да ісьціны шлях складаны… (частка 2)

21 лютага, 2008 | Няма каментараў

Далей »

Да ісьціны шлях складаны… (частка 1)

20 лютага, 2008 | Няма каментараў

Паводле www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/rav19?OpenDocument

�андаж���к�.JPG

Каб не выглядаць перадузятымі пасьля выстаўленьня папярэдняга матэрыялу, друкуем інтэрвю (найлепшае, якое нам удалося знайсьці) зь Юрыем Бандажэўскім, зробленае Тацьцянай Рэвяка. Тут шмат цікавай інфармацыі. Але адначасова яшчэ раз папярэджваем, што верыць прафесару Бандажэўскаму варта… ня поўнасьцю (чаму? гл. папярэдні артыкул). А таксама прапануем зьвярнуць увагу, што тыя ключавыя пытаньні, якія мы ўзьнялі ў папярэднім артыкуле, у дадзеным інтэрвю не ўзьнятыя. І яшчэ. Трэба ведаць і ўвесь час памятаць, што ў Беларусі ў такім жа ключы, як Бандажэўскі, працуе і дзейнічае шмат навукоўцаў! Толькі пра іх ніхто ня ведае, ніхто не піярыць…

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы