nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Мы – ня сайт навінаў, а ідэалагічны. Мы настроеныя на нясьпешны аналіз стратэгічных пытаньняў і ня маем магчымасьці рэагаваць на бягучыя падзеі. Аднак бываюць выпадкі, калі мы вымушаныя гэта рабіць. Ну, як не адрэагаваць на тое, што спадзеў на “лібералізацыю” рэжыму закончыўся так хутка. 25 і 27 сакавіка г.г. усё пачалося зноў – масавыя зьбіцьці й арышты мірных дэманстрантаў, масавая ператрусы ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў. З нагоды таго, што адбываецца, мы заяўляем пра свой пратэст і падмацоўваем яго артыкулам Алеся Астроўскага, надрукаваным у газеце “Пагоня” яшчэ ў 1995 годзе.
Рэдакцыя.
Да нас у рэдакцыю з просьбай надрукаваць адкрыты ліст да Аляксандра Казуліна зьвярнулася дачка былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена Захаранка. Мы выконваем яе просьбу, вычакаўшы, як прыстойныя людзі, патрэбны час пасьля вядомай трагедыі ў сям’і Казуліных. Каб усім чытачам была зразумелая фабула падзеі, спачатку мы пададзім словы А.Казуліна, якія сталі прычынай адпаведнай рэакцыі з боку сям’і былога міністра – вельмі паважанага чалавека.
Рэдакцыя.
Галіна Арцёменка (з Нямеччыны)
Такое пытанне у некаторых беларусаў выклікае насмешку над тым, хто пытае, у іншых – надзею. Сапраўды, гэтая тэма незвычайная для вуха беларусаў. Але спачатку невялікі аналіз.
Наш падыход да любых падзеяў у Беларусі быў і будзе выключна канструктыўны і дэмакратычны – ўсё, што адпавядае аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу, мы падтрымліваем; з усім, што ім пярэчыць – мы змагаемся. Таму мы палічылі магчымым выставіць дзьве заявы А.Мілінкевіча з нагоды падзеяў вакол 25 Сакавіка. Тое, што мы лічым станоўчым, выдзелена тоўстым шрыфтам, негатыўнае – абмеркавана пасьля тэкстаў.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Учора, 25 сакавіка, увесь беларускі сьвет адзначаў 90-я угодкі БНР. Адбывалася гэта ў розных формах – і ў хатах за сьвяточнымі сталамі, і на вуліцы. У сваю чаргу ў апошнім варыянце недзе гэта было мірна (як, напрыклад, у Гародні каля Каложы і знака “Пагоня на Грунвальд”, дзе каля 14 гадзін сабралася група актывістаў – кветкі, нашыя сьцяжкі, прамовы, віншаваньні й… адсутнасьць міліцыі), а недзе суправаджалася жорскім зьбіцьцём беларусаў (як, напрыклад, у Менску). Падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі, несумніўна былі найбольш значныя. Туды былі ўкінутыя ўсе рэсурсы “аб’яднанай апазіцыі”, а таму па тым, як адзначэньне адбылося там, можна судзіць і аб стане ўладаў, і беларускага грамадства, і “аб’яднанай апазіцыі”. Аналіз падзеі традыцыйна пачнем з фактаў, узятых з www.svaboda.org/content/Article/1049207.html, а таксама непасрэдна ад менчукоў.
Дарагія Суродзічы! Вітаю Вас зь вялікім Юбілеем у жыцьці беларускага народу: дзевяностымі ўгодкамі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Віншуем усіх шчырых беларусаў з найвялікшым сьвятам беларускага народу – Днём аднаўленьня дзяржаўнасьці Вялікай Літвы-Беларусі!
Кастусь Езавітаў (паводле “Нашага слова” №851 за 19 сакавіка 2008 г.)
У ноч з 24-га на 25-е сакавіка 1918 года, у Менску, пасля доўгіх абгавораў і спрэчак, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціла незалежнасць Беларусі ад Расеі і выдала з гэтага поваду “Трэцюю Устаўную Грамату” да жыхарства Беларусі. [Што гэтаму папярэднічала? – Рэд.]. Абмяжуемся толькі галоўнымі фактамі і этапамі, падрыхтаваўшымі гэты гістарычны акт.
Сяргей Высоцкі (старшыня незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды)
Узнікла нядаўна ў мяне спрэчка з адным нашым “дэмакратам”, чалавекам, які ў курсе ўсіх апазіцыйных павеваў, ходзіць на ўсе мітынгі.
– Вось хутка будзе падзея, збяруцца ўсе (назваў дату акцыі). Ты будзеш?
– Не, не буду.
Падаем частку інтэрвю, якое Ганна Соўсь узяла ў Зянона Пазьняка (поўны тэкст тут: www.svaboda.org/content/Article/1048448.html)
Рэдакцыя.
Соўсь: “Якія з каштоўнасьцяў БНР застаюцца і сёньня актуальнымі для беларускіх патрыётаў?”
Пазьняк: “Актуальна тое, што дзеячы БНР у вельмі цяжкіх умовах акупацыі, у цяжкіх умовах так званага Берасьцейскага міру, які заключылі чужыя людзі, і якім разрывалі Беларусь на часткі, у гэтых цяжкіх умовах дзеячы беларускага Адраджэньня паднялі сьцяг Незалежнасьці. Яны запалілі зорку, якая гарыць па сёньняшні дзень. Фактычна яны адрадзілі Вялікае Княства Літоўскае ў тых межах, акрамя Жмудзі, у якіх яно існавала ў залаты век сваёй гісторыі. І гэтае адраджэньне ўжо адбылося пад новай назвай, назвай Беларусь. Гэты ўсе ідэі і гэтыя пэрспэктывы былі закладзеныя і прапісаныя дзеячамі БНР. Я маю на ўвазе і грамадзкі лад – рэспубліканскі, і дэмакратыя, і нацыянальная дзяржава, і нацыянальныя межы, і этнічны склад, і культура, і будучыня. Гэтыя ідэі ўсе былі закладзеныя, і пра іх мы гаворым як пра ідэалы БНР. І гэтым ідэаламі жыло ўсё беларускае адраджэньне. І ўдалося іх ізноў паставіць на парадак дня і вярнуць незалежнасьць у часе беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў 1991 годзе. 25 жніўня, як і 25 сакавіка – гэта вялікая дата нашай гісторыі”.
Усё адбывалася ў памяшканьні Таварыства беларускай школы. Дыктоўку пісалі з 12 гадзін да 16.30 ў пяць этапаў (бо ў памяшканьні ТБШ можна было размясьціць да 60 чалавек). Тэксты для ўдзельнікаў, якія былі рознымі, чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык (на фота справа), кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч і студэнтка унівэрсытэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук. Кожны раз перад пачаткам дыктоўкі той, хто яе чытаў, выступаў з кароткай прамовай. Былая настаўніца сп-ня Талерчык, у прыватнасьці, сказала: “Шаноўныя сябры, вы ведаеце, зь якой мэтай сёньня праводзіцца дыктоўка. Гэты 2008 год ААН вызначыла Годам моваў. А хутка будзе сьвята абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. І вось у гонар гэтага вялікага нашага сьвята ўсе беларусы сьвету будуць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Так што будзем пісаць”.
Дыктоўку пісалі самыя розныя людзі – студэнты, пенсіянэры (нават, ветэраны ВАВ), настаўнікі, выкладчыкі з навуковымі ступенямі, бацькі зь дзецьмі… Абсалютная бальшыня ўдзельнікаў не пабаяліся здаць яе на праверку, хаця можна было адразу забраць дыктоўку для сямейнага архіву.
Яўген Мурашка, Германія
Крамлёўскія паны!
Усяму сьвету ўжо даўно надакучыла ваша вечнае імкненьне да сусьветнага панаваньня. Перш чым кіраваць чужымі краінамі, навучыцеся гаспадарыць на сваёй зямлі. Паглядзіце, да чаго вы давялі сваю краіну? Навокал бандытызм, п’янства, сіроцтва. А што ў вас робіцца ў войску? Дый у вас няма сказу бяз мата, без злачынства – няма дню, без падману – хвіліны. У вас рукі па локаць у крыві: дзе ступіць ваш сапог, куды дацягнецца рука – там рэкі крыві. Вы ўжо даўно зьнішчаеце наш працавіты беларускі народ. Што вам трэба ад яго?
Сяргей Высоцкі
Сённяшняя беларуская палітычная сітуацыя – надзвычай складаная. Нельга ацэньваць нашае становішча без глыбокага аналізу гісторыі, нацыянальнага этнагенэзу беларусаў, спецыфікі беларускай ментальнасці і характару. Беларусы яшчэ не мінавалі стадыю нацыянальна-дзяржаўнага станаўленьня. Таму, якія б новыя красамоўныя палітычныя “тэнары” не спявалі на блізкі заходняму вуху лад пра правы асобы, слабасць палітычных партый, адсутнасць свабоды СМІ – усё гэта толькі другасная частка аб’ектыўнага па змесце этапа нацыянальна-вызвольнай барацьбы. Не могуць пакуль беларусы цудоўна ўладкоўваць правы меншасцяў, калі самі на мяжы жыцця і смерці… [у такіх абставінах беларусы ня маюць права нічога іншага рабіць, як займацца найперш сваімі інтарэсамі; іншае – проста здрада свайму народу. – Рэд.]
Мы вырашылі падаць інтэрвю, якое ўзяў у Рыгора Сітніцы з нагоды 50-гадовага юбілею Аляксандр Уліцёнак (арыгінал тут: svaboda.org/content/Transcript/1048274.html), паколькі ў ім узьняты важныя пралемы – у прыватнасьці, гаворыцца пра сувязь паміж свабодай і маральлю (хаця зь некаторымі поглядамі сп-ра Рыгора мы пагадзіцца ня мажам). Сп-р Сітніца – удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх ды міжнародных мастацкіх імпрэзаў. Творы мастака знаходзяцца ў музэях Беларусі, Польшчы, Грэцыі, Нямеччыны, у прыватных зборах многіх краінаў. Ён першы намесьнік старшыні Беларускага саюзу мастакоў. У апошнія дзесяць гадоў спрабуе сябе ў паэзіі, публіцыстыцы: лаўрэат двух літаратурных прэмій – «Полымя-2003» і «Залаты апостраф-2007».
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Віталь Хромаў
Некалькі дзён таму вельмі адказны прадстаўнік расейскай імперскай бюракратыі (далей РІБ, імперыякратыя) міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (гл.фота) даў інтэрвю “Расейскай газеце” (поўны тэкст тут: www.rg.ru/2008/03/18/lavrov.html). У ім ён закрануў шэраг прынцыповых пытаньняў. У прыватнасьці, што ў час свайго візіту на Блізкі Ўсход ён падпіша пагадненьне пра поўную адмову ад візавага рэжыму паміж Расеяй і Ізраілем (!!!; наша сталеньне да гэтай справы мы ўжо сфармулявалі раней, гл. тут: https://nashaziamlia.org/2007/09/28/907; цяпер, калі прэзідэнтам расейскай імперыі стаў Мядзьведзеў-Мендэль, сітуацыя прасьвятляецца яшчэ больш). У інтэрвю было таксама пацьверджана дваістае стаўленьне РІБ да будаўніцтва Іранам уласнай АЭС. Але галоўны сэнс інтэрвю заключаўся ў тым, што расейская імперыякратыя вырашыла яшчэ раз абвясьціць сваё стаўленьне да праблемы “сепаратызму” (доказ – менавіта гэтую частку інтэрвю працытавалі практычна ўсе расейскія СМІ). Мы маглі б праігранаваць дадзены факт, але пан Лаўроў дазволіў сабе падаць праблему ў плоскасьці маралі-амаралі. А ўжо гэта ігнараваць нельга…
На пытаньне Галіны Абакунчык: “Чым ёсьць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі для Беларусі сёньняшняй? Як лепей адзначаць юбілей БНР?” – адказвае адзін з арганізатараў і заяўнікаў сьвяткаваньня ў розныя гады Вячаслаў Сіўчык. За гэта ў 1997 годзе супраць яго была распачатая крымінальная справа. На знак пратэсту палітык трымаў 30-дзённую галадоўку ў зьняволеньні. 25 сакавіка 2004 году Вячаслаў Сіўчык разам з аднадумцамі зь лёзунгамі “Няхай жыве БНР” прыкаваўся ланцугамі на Кастрычніцкай плошчы Менску (падаем паводле www.svaboda.org/content/Article/1048346.html).
“Сьвяткаваць 25 сакавіка я буду традыцыйна. Натуральна, што я прыйду на плошчу Якуба Коласа. І калі ў мяне будзе такая магчымасьць, то пасьля мы будзем сьвяткаваць у мяне ў хаце разам з усёй сям’ёй. Я вельмі спадзяюся, што дажыву да таго часу, калі гэта будзе сьвятам усяго майго народу, бо больш сур’ёзнай даты ў ХХ стагодзьдзі ў нашай нацыі няма… Для мяне гэта дата ня толькі абвяшчэньня нашай дзяржаўнасьці ў ХХ стагодзьдзі, але гэта таксама дата, асьвечаная нашымі шматлікімі змагарамі. Я ніколі не забуду ўспамінаў нашых эмігрантаў, у якіх распавядалася, што 25 сакавіка 1940 году аднаго беларуса так зьбілі ў вілейскай турме, што ён ня мог гаварыць. Адзінае, што ён мог зрабіць — гэта напісаць на пыле камэрнага вакна лічбу 25. Я ведаю найноўшую гісторыю нашай краіны, я ведаю, якія намаганьні даводзілася прыкладаць беларускім патрыётам, каб гэтая дата заставалася на менскіх вуліцах. Для мяне гэта таксама вельмі важна”.
Ня так даўно мы аналізавалі кітайскую імперыю, выводзілі нашыя прынцыпы ў стаўленьні да яе. Але сёньня з нагоды паўстаньня ў Тыбеце мы вымушаныя зноў вяртацца да тэмы, каб праявіць сваю салідарнасьць. З гэтай нагоды падаем артыкул Віталя Тараса пад назовам “Пунсавее Тыбэт”, які ўзяты з www.nn.by/index.php?c=ar&i=15819.
Паводле Ігара Карнея (www.svaboda.org/content/Article/1047930.html)
На пытаньні: Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі? Як лепей адзначаць гэтую дату? – сёньня адказвае адзін зь першых беларускіх палітычных вязьняў Уладзімер Лыско (за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 1997 году быў асуджаны да двух гадоў “хіміі”).
“Дзень Волі, Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта дзень нашай незалежнасьці. І я перакананы, што гэта самае вялікае сьвята ў нашай Беларусі. Гэтую дату буду адзначаць як і ўсе – 25 сакавіка будзе шэсьце, таксама пайду на плошчу Якуба Коласа. Гэта ўжо без аніякіх пытаньняў. … Я не шкадую, што быў пакараны за палітыную дзейнасьць. Да таго ж, ад прызначанага тэрміну я адбыў толькі палову, роўна год. І, як некалі сказаў Юры Хадыка, для мяне гэта гонар – “сядзець” за Радзіму”
Паводле Любові Лунёвай і www.svaboda.org/content/Article/1047770.html
Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня (15.03.2008 г.) першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.
А. Астроўскі, В. Хромаў
У мінулым артыкуле мы адзначылі стратэгічныя неадэкватнасьці ў сьветаглядзе некаторых расейскіх гора-аналітыкаў што да стану ўласнага грамадства і яго асобных груп. Па гэтай прычыне яны са сваімі прагнозамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расеі праваліліся. Але нас, акрамя стратэгічных пытаньняў, цікавяць тэхнічныя дэталі фальсіфікацыі народнага волевыяўленьня, якія пераўтвараюць зьмястоўную дэмакратыю ў фармальную, а затым і ў яе прафанацыю. Мы ведаем, як гэта адбываецца ў нас, у Беларусі, а як гэта робіцца ў Расеі? Давайце разьбярэмся. Напярэдадні пачатку выбарчай кампаніі ў “палатку” гэта можа быць карысным.