nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Віншуем усіх наведвальнікаў нашага сайта зь вялікім сьвятам – ДНЁМ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!

7 верасня, 2007 | Каментары (1)

З гэтай нагоды друкуем выступ Зянона Пазьняка на жнівеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Рэдакцыя.

�аз�н�к.JPG

Далей »

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 2)

7 верасня, 2007 | Каментары (1)

Аляксандр Клюшнікаў

Далей »

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 1)

6 верасня, 2007 | Няма каментараў

Аляксандр Клюшнікаў (паводле www.russ.ru/politics/reakcii/zachem_nuzhna_rossiya)

Гэты артыкул аднаго зь ідэолагаў расейскай “дзяржаўнасьці”, а на справе – расейскага імперыялізму, мы друкуем з нагоды набліжэньня нашага вялікага сьвята – Дня беларускай вайсковай славы. Артыкул дазваляе нам – беларусам – ужыцца ў сьветагляд нашых ворагаў, даведацца пра іх плапы і хутчэй прачнуцца пасьля летняга расслабона. Вельмі карыснае чытаньне для паляпшэньня арыентацыі ў рэчаіснасьці. Тым больш што ідэалогіяй, пададзенай ніжэй, карыстаецца сучаснае кіраўніцтва г.зв. “Расеі”.

Рэдакцыя.

Далей »

Урад вызначыў заробкі кіраўнікам прадпрыемстваў (Д пр-п 71)

4 верасня, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (на аснове інфармацыі “Нашай нівы” і www.pahonia.promedia.by/str/2007-08/053.htm)

Далей »

Вялікі крымінал

4 верасня, 2007 | Няма каментараў

Дадзены артукал Зянона Пазьняка быў надрукаваны амаль 12 гадоў таму ў гарадзенскай газеце “Пагоня” ў нумары за 23-29 лютага 1996 г. Мы выстаўляем яго, каб выканаць абяцаньне папярэдняга артыкула – паказаць прыклады запаўненьня “таемных кішэняў”. Колькі акцый, падобных раскрытай і апісанай, пра якія мы ня ведаем, адбыліся за гэтыя 12 гадоў? А, мо, калісьці і даведаемся…

Рэдакцыя.

Далей »

Колькі і як плаціць прэзідэнтам? (Д пр-п 70)

3 верасня, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

G8.JPG 

Сусьветны досьвед паказвае, што ўзровень зарплаты палітыкаў і чыноўнікаў – дзейсная зброя ў палітычнай барацьбе, бо пытаньне, колькі зарабляюць палітыкі, увесь час цікавіць людзей. Хаця тыя і ня любяць выварочваць кішэні перад простымі грамадзянамі, аднак напярэдадні выбарчых кампаній сітуацыя мяняецца кардынальна. Абавязкова знаходзяцца людзі, якія пачынаюць падымаць гэтае пытаньне.

Далей »

Рэжым і “апазіцыя” баяцца людзей ідэі

1 верасня, 2007 | 8 каментарыяў

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ�.JPG 

Гэты ліст Сяргей Высоцкі  даслаў у нашу рэдакцыю і папрасіў выставіць на сайце, бо, як ён напісаў у P.S., “у ім адказы для многіх маіх сяброў”.

Рэдакцыя.  

Далей »

ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЧЫНОЎНІКАМ

31 жніўня, 2007 | Няма каментараў

�Х�-��Ф.GIF

Заўтра 1 верасьня. Кожны год у гэты дзень мы – беларусы – назіраем жахлівую,  сатанінскую карціну: нашыя дзеткі  на іх роднай беларускай зямлі ідуць вучыцца ў нашыя ж школы і зь першых дзён пачынаюць навучаньне там на… імперска-акупацыйнай мове!!!  Этнацыд працягваецца!  Гэта робіцца для таго, каб кожнае чарговае пакаленьне беларусаў не было гаспадаром на сваёй уласнай зямлі, а стала рабамі й салдатамі расейскай імперыякратыі! У сьвеце мала што можа параўнацца зь недарэчнасьцю, дзікунствам,  жахам  гэтай падзеі… Але яна паўтараецца з году ў год, зь дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе… Вось ужо нават ва Украіне справа пайшла на лад. У Кіеве ўжо больш за 99% школ працуюць толькі на ўкраінскай мове. Пра ўсіх іншых нашых суседзяў мы і ўвогуле ня кажам. А ў нас – не, у нас этнацыд і асіміляцыя! У гэтай абстаноўцы (у тым ліку на фоне поўнай бязьдзейнасьці г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”) сябраў рэдакцыі вельмі ўсьцешыла акцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвязаная з рассылкай чыноўнікам РБ папераджальна-інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Малойцы КХПоўцы! Так  трымаць!!!  (пададзены ніжэй матэрыял узяты з http://www.bielarus.net/archives/2007/05/06/1181#more-1181; www.bielarus.net/archives/2007/06/24/1243www.bielarus.net/archives/2007/06/27/1254www.bielarus.net/archives/2007/07/10/1264; http://www.bielarus.net/archives/2007/08/08/1285) 

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускія ўцекачы – хто яны?

31 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Франц Аўдзей

ФÑ�анÑ� 1.JPG 

Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма і быць ня можа, таму што кожны чалавек – гэта індывід, асоба, дакладнага падабенства якой няма, у тым ліку і сярод уцекачоў.

Далей »

Эканамічныя матывы нацыяналізма (частка 3, каментры чытачоў + наш каментар; Д пр-п 69)

27 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Водгукі, разьмешчаныя на http://ariru.info/doc/forum/?id=2932

Далей »

Эканамічныя матывы нацыяналізма (частка 2, каментры чытачоў)

25 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Водгукі, разьмешчаныя на http://www.apn.ru/publications/comments17450.htm#comments

Далей »

Эканамічныя матывы нацыяналізма (частка 1, тэкст)

23 жніўня, 2007 | Каментары (1)

Леанід Пайдзіеў (паводле http://www.apn.ru/publications/article17450.htm; http://ariru.info/doc/?id=2932).

Ð�айдзÑ�еÑ�.JPG 

Друкуем яшчэ адзін артыкул з эканамічнай тэматыкай. Але, паколькі сапраўдных дэмакратаў сярод рускіх мы яшчэ не сустракалі, мы вымушаныя былі, каб зрабіць тэкст больш стрававальным для нармальных людзей, скараціць некалькі абзацаў, у якіх, як шыла зь мяшку, праступалі імперска-шавіністычныя трызьненьні аўтара.

Рэдакцыя.

Далей »

Да пытаньня пра ўласнасьць (частка 2, водгукі на папярэдні артыкул + наш каментар; Д пр-п 68)

20 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Паводле http://ariru.info/doc/?id=2920

Далей »

Да пытаньня пра ўласнасьць (частка 1, тэкст)

19 жніўня, 2007 | Каментары (1)

Пётр Хамякоў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2920)

Бліжэйшыя два артыкулы мы друкуем для таго, каб параўнаць наша бачаньне (як беларускіх зьмястоўных дэмакратаў) стратэгіі вырашэньня прынцыповых эканамічных пытаньняў (гл. Д пр-пы 51 і 65) з бачаньнем тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Натуральна, калі будзе сэнс, ня грэх і тое-сёе пераняць.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму нельга спадзявацца на так званую «дэмапазыцыю» і яе кандыдатаў ў прэзыдэнты

17 жніўня, 2007 | Каментары (1)

Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com/articles/pseuda-apazycija.html)

Ð�азÑ�нÑ�к1.JPG 

Падаем гэта артыкул у падтрымку папярэдняга матэрыяла. Хаця дадзенаму артыкулу амаль два гады, яго актуальнасьць, значнасьць у многім ня толькі не паменела, а і ўзрасла.

Рэдакцыя.

Далей »

Апазіцыя зноў аб’ядноўваецца. Каб правесьці “Марш за свабоду” ці “Марш за грантамі”?

16 жніўня, 2007 | Каментары (1)

Завочна высьвятляюць Алег Грузьдзіловіч, Янка Базыль і наша рэдакцыя

�паз���� ма��.JPG

Далей »

Зварот да правых арганізацый і Белых народаў Еўропы

16 жніўня, 2007 | Каментары (1)

С�мвал ��.JPG

Выстаўляючы гэты зварот Паўночнага брацтва Расеі (аўтарскія памылкі ў знаках, а таксама вылучэньні вялікімі літарамі й тоўстым шрыфтам захаваныя – усё гэта іх вылучэньні), рэдакцыя перасьледуе дзьве мэты: даказаць, што расейская імперыякратыя не дарма баіцца руху рускіх нацыяналістаў (гл. папярэдні артыкул), і паказаць, што ў некаторых рускіх нацыяналістычных арганізацыяў ня толькі прачынаюцца антыімперскія настроі, а і пачынаюць зьяўляцца элементы інтэрнацыяналізму – скажонага, канешне, але тым ня менш. Апошняе надзвычай важна ў сувязі з магчымасьцю значна падвысіць верагоднасьць (праз інтэграцыю з тактычнымі саюзьнікамі) і нашай перамогі над рознымі соцыяпаразітнымі монстрамі – найперш, расейскай імперыякратыяй. Пры гэтым, адначасова, давайце не забываць, што мы – усё-ткі зьмястоўныя беларускія дэмакраты, сапраўдныя інтэрнацыяналісты, сістэмныя гуманісты, а не расісты…   

Рэдакцыя.

Далей »

НСП = ФСБ: гэта значыць, што ў Расеі пачалася чарговая “выбарчая кампанія”

15 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�абойÑ�Ñ�ва ФСÐ�.JPG 

Апошнім днямі ў Расеі то падарваныя цягнікі ідуць пад адхон з сотнямі людзей, якія калечацца і гінуць, то па-варварску забіваюць двух нярускіх – дагестанца і таджыка. Пры гэтым усю працэдуру здымаюць на відэа, а затым разьмяшчаюць у сеціве. Па ўсім відаць нехта вырашыў узьняць градус грамадскага напружання. Хто і навошта? – гэта мы ў рэдакцыі і вырашылі паспрабаваць высьвятліць.

Далей »

Прамаскоўскі рэжым, альбо Як адбываецца разбурэньне Беларусі (частка ІІІ)

10 жніўня, 2007 | 3 каментарыя

Зянон Пазьняк.

Далей »

Прамаскоўскі рэжым, альбо Як адбываецца разбурэньне Беларусі (частка ІІ)

10 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк.

Далей »

Прамаскоўскі рэжым, альбо Як адбываецца разбурэньне Беларусі (частка І)

10 жніўня, 2007 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com)

�аз�н�к.JPG

Матэрыял, пададзены ніжэй, выйшаў у Нью-Ёрку ў выглядзе брашуры амаль два гады тыму (у кастрычніку 2005 г.). На сёньня ня страціў актуальнасьці. Паколькі пытаньні, пастаўленыя ў ім, і абсалютная большасьць адказаў адпавядаюць кірунку дзейнасьці нашай рэдакцыі мы зь вялікім задавальненьнем падаем яго ў трох частках. Зьмест брашуры Пазьняка дзіўным чынам супаў са зьместам брашуры А.Астроўскага, напісанай у той жа час і пададзенай на нашым сайце адсюль https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14 і дасюль https://nashaziamlia.org/2006/04/11/30.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы