nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў аўтара

Дарагія беларусы-вялікалітвіны і асабліва нашы чытачы!

24 снежня, 2020 | 3 каментарыя

Віншуем вас з Калядамі і, адпаведна, Новым годам!   Жадаем, каб у наступным годзе ў вас ўсё ладзілася!

З нагоды інфармуем, што пасьля 10 гадоў упартай працы беларускага калектыву з амаль 30 чалавек пачынаецца кампанія прэзентацыі Беларуска-Літвінскіх шахмат. Пакуль – у інфармацыйнай прасторы (гл. тут: https://pchess.by/be; раім уключаць музыку).

Хай гэта падзея будзе калядным падарункам для вас.

Знаёмцеся з нашымі нацыянальнымі шахматамі, гуляйце ў іх, хваліце, райце іншым…

 

Трамп ці Байдэн: пасьля выбараў у ЗША прайшло паўтара месяцы, але… (частка 2)

20 снежня, 2020 | 24 каментарыя

Рэдакцыя.

 

 

Увесь гэты час усе “ліберальныя” СМДІ (а імі ў ЗША і Еўразьвязе захоплена больш за 90% інфармацыйнай прасторы) называюць Байдэна “абраным прэзідэнтам”. Той  публічна выступае ў гэтай ролі з рознымі заявамі (праўда, нячаста – узрост, аднак), робіць прызначэньні ў склад сваёй адміністрацыі (https://ru.euronews.com/2020/11/24/biden-s-picks). Між тым, у сямі спрэчных Штатах ЗША працягваюцца перападлікі бюлетэняў і судовыя разьбіральніцтвы, у чым можна пераканацца, калі зазірнуць на сайт, які падае афіцыйныя зьвесткі пра вынікі прэзідэнцкіх ды іншых выбараў у ЗША (гл. фота зьлева;  https://www.theepochtimes.com). Большасьць людзей у Беларусі й ЕЗ, якія адмыслова не шукаюць інфармацыю пра тое, што на самай справе адбываецца, працягваюць верыць у перамогу Байдэна. Між тым, у ЗША сітуацыя ўсё больш напружваецца і адначасна вагаецца ў той ці іншы бок (тыя, хто атрымлівае праўдзівыя зьвесткі пра вынікі выбараў, усё больш схіляюцца на бок Трампа). Падаем ніжэй дадатковы набор найбольш уражвальных фактаў (вядома, у адпаведнасьць з нашымі ведамі), якія былі сабраны за прайшоўшы час, з мэтай папярэдзіць вас – нашы чытачы – што да актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў ЗША.

Далей »

Трамп ці Байдэн: прайшло больш за 3,5 тыдні пасьля галасаваньня, але будучы прэзідэнт ЗША па-ранейшаму невядомы (частка 1)

29 лістапада, 2020 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.

Далей »

Трамп ці Байдэн: апошні дзень рабіць прагнозы

2 лістапада, 2020 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі – гэта без сумневу падзеі №1 ва ўсім цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне. Аднак, у сусьветным маштабе тое, што будзе адбывацца ў ЗША ў бліжэйшыя дні, пачынаючы ад заўтра, несумненна важней. А заўтра там адбудзецца канчатковая і вырашальная фаза галасаваньня па пытаньні: каму быць прэзідэнтам ЗША наступныя 4 гады. У данай кароткай абвестцы мы хацелі б зафіксаваць “стаўкі”, зробленыя некаторымі асобамі, якія для многіх зьяўляюцца дастаткова вялікімі аўтарытэтамі. Мы падабралі групу з 4 чалавек, хто адпавядаў некалькім прынцыповым крытэрам – тых, хто некалі быў грамадзянамі на тэрыторыі былога СС (таму ведае расейскую), а цяпер зьяўляецца жыхаром ЗША, і адначасна ёсьць чалавекам шырока вядомым, дзякуючы рэгулярным выступам (найперш на Ютубе) з палітычнай аналітыкай ды прагнозамі.

Далей »

Ці здольна большасьць вучыцца на чужым досьведзе (частка 1)

1 лістапада, 2020 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы ад пачатку перад- і пасьлявыбарчых падзей у Беларусі заклікаем нашых людзей не разглядаць неабходнасьць замены Лу-кі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на іншую асобу ў адрыве ад захаваньня і ўмацаваньня нашай незалежнасьці. А такое магчыма толькі, калі ў пазітыўным ключы можа быць вырашана пытаньне: на каго мяняць? Калі не на сапраўднага беларускага патрыёта (а такія людзі ёсьць!; адзінае, што іх не пускае пад сафіты грамадска-палітычнага жыцьця інтэрнацыянальная мафія – саюз імперастаў зь ліберастамі), а на чарговага агента Крамля – Луку 2.0, гэта будзе кепская замена. Яна прывядзе да далейшага пагаршэньня сітуацыі ў нашай краіне – магчыма, да вайны і канчатковай страты незалежнасьці. Думка настолькі простая, што нават відавочная. Частка беларусаў яе засвоіла і выходзіць на пратэсты супраць правіцеля-узурпатара ў т.л. і з адэкватнымі слоганамі пра Пуціна і яго “рукі” (гл. фоты вышэй справа). Аднак гэтая думка большасьцю пратэстоўцаў усё яшчэ не засвоена. Працягваюць супраціўляцца нават былыя БНФ-аўцы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы – у т.л. і ў форме блявузганьня на нас: “памагатыя Лу-кі…”.  Таму працягваем падаваць на сайце ня толькі нашы аргументы, а і меркаваньні іншых аўтарытэтных асоб. На гэты раз хай гэта будуць больш дасьведчаныя ў абсалютна аналагічным пытаньні – адзінае, што ў сваёй краіне – украінцы. Пачнем з жыхара Украіны, публіцыста Віталя Портнікава (гл. фота вышэй зьлева), які нядаўна даў інтэрвю “Свабодзе”, дзе заявіў, што Беларусь – калонія Расеі, і што пакуль будзе так, ніякая барацьба грамадзян за свабодныя выбары ня дасьць плёну (на “беларускай” “Свабодзе” – нездарма мы ўвесь час пішам гэтыя словы ў дзьвюкосьсях – матэрыял быў выдалены; гл. тут –  https://svabod1.azureedge.net/a/30882473.html).

Далей »

НАША ЧАРГОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ДЛЯ ТЫХ, ХТО “ПРОСТА ЗА ПЕРАМЕНЫ…”

29 кастрычніка, 2020 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Адзін зь недахопаў дарослай людскай большасьці ў тым, што яна, нібы малыя дзеці, “хоча верыць”, што любыя перамены вядуць да лепшага. Удумлівая меншасьць ведае, што, каб так здарылася, трэба прыкладаць адмысловыя разумовыя ды фізічныя высілкі! Часта – вялікія, бо само па сабе “Лепшае” зь неба ня зваліцца, а лёс (у т.л. лёс краіны), будучы пушчаны на самацёк, хутчэй прывядзе да горшага. Занадта шмат вакол нас драпежнікаў ды шакалаў… Мы, як толькі зразумелі, што гістарычны час набліжае Беларусь да істотных перамен, увесь час імкнемся зьвярнуць увагу нашых чытачоў на гэтую простую думку. Вынікі ёсьць, але малыя. Таму сёньня выстаўляем матэрыял, які нядаўна пачаў гуляць па Сеціве (яго аўтар нейкі расеец “А.Паўлаў), і ў якім гаворыцца пра страшную небясьпеку, якая пагражае нашаму народу, калі мы ня будзем дастаткова пільнымі. Матэрыял ілюструецца карыкатурамі “Ёлкіна”, які паказвае, каму на справе пазарэз патрэбна т.зв. “интеграция”.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць разьвязка набліжаецца (частка 3)

25 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цяпер, пасьля лепшай арыетацыі ва ўнутры- і вакол-беларускай гамадска-палітычнай сітуацыі, можна перайсьці да аналізу асноўных падзей апошніх двух тыдняў. Яны нечакана “выбухнулі” на фоне паступовага сьціханьня маштабных падзей на вуліцах нашых гарадоў (на што несумніўна паўплывалі псіхічная стомленасьць людзей, рэпрэсіі з боку оркаў рэжыму, пэўнае расчараваньне ў “новай апазіцыі”) і азнаменавалі сабой пераход рэвалюцыі пратэсту ў новую фазу. Можна было чакаць, што ў сувязі з азначанай хадой падзей у Беларусі найперш актывізуюцца зь нейкімі новымі прапановамі і метадамі дзеяньня “апазіцынеры-2020”. Аднак першым, хто “падкінуў дроваў” у падзеі найноўшай гісторыі Беларусі, аказаўся сам Лу-ка.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 2)

23 кастрычніка, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія кажуць, што ўжо ведаюць Лу-ку, “як аблупленага” ­– настолькі, што ўжо глядзець на яго ня могуць… Аднак перад тым, як казаць пра тых, хто ірвецца яму на зьмену, варта нагадаць некаторыя забытыя факты пра Лу-ку, якія дапамогуць паставіць правільныя пытаньні ў дачыненьні да яго “зьменшчыкаў”. Памятаеце, т. Лу-ка спачатку, у 1994-м, быў “усенародна абраным ПП РБ”? Аднак пазьней аказаўся “аўтарытарным кіраўніком”, яшчэ пазьней – “апошнім дыктатарам Еўропы”, а сёньня ўжо чутно пра “тыранію ў Беларусі”… Між тым Лу-ка, якім ёсьць цяпер, такім і быў 26 гадоў таму! Першы “рэферэндум” зь вяртаньнем БССРаўскай сімболікі і, фактычна, адменай дзяржаўнасьці нашай мовы адбыўся, дзякуючы Лу-ку, яшчэ ў 1995-м. Зьбіцьцё і выкіданьне дэпутатаў-галадоўнікаў з авальнай залы беларускага Парламенту (гл. фота ўверсе) адбылося тады ж і па яго загадзе. Праз год Лу-ка пры падтрымцы з Расеі і ўвогуле разганяе Вярхоўны Савет і фактычна прызначае свой ВС – “ручны ды ператраханы” (у 1996-м ужо чарговая частка ВС на чале з Сямёнам Шарэцкім, дарэчы, вельмі прыстойным чалавекам, не пагадзілася з такімі падзеямі – засталася ў апазіцыйным ВС, які, аднак, праіснаваў нядоўга). Літаральна яшчэ праз пару гадоў у Беларусі пачалі “зьнікаць” многія ключавыя фігуры апазіцыі, прычым, настолькі далёка, што дасёньня не вярнуліся… Усё адзначанае і рознае іншае было больш за 20 гадоў таму. Уяўляеце, колькі гадоў мы страцілі? Між тым, ужо тады, у сярэдзіне 1990-х, было шмат людзей, якія “цалкам прачыталі” Лу-ку. Аднак на іх заклікі маса ў сваёй большасьці рэагавала маўчаньнем. Чаму не абуралася так, як цяпер? А таму, што заўвагі прыстойных людзей тады маса лічыла неістотнымі на фоне абяцаньняў “пабудаваць нябачаную ў Сьвеце дзяржаву”, якія гучалі з боку  “ўсенародна-абранага”. Многім, хто належыць сёньня да “ачунялых”, спатрэбілася страціць да чвэрці стагоддзя ўласнага жыцьця (!), каб нарэшце і ў іх галовах “туркнула”… Аднак цяпер многія ачараваныя Ціханоўскай, і зноў ня вераць папярэджаньням дальнабачных, патрыятычных беларусаў, нават не задумваюцца аб магчымасьці прыходу на месца Лу-кі 1 Лукі 2. Няўжо хочуць страціць яшчэ чвэрць стагоддзя жыцьця? Напэўна, не. Проста ня думаюць. Відаць, яшчэ замала страцілі, каб назапасіць дастаткова жыцьцёвага досьведу. Каб гісторыя не паўтарылася, давайце прыгледзімся да кіраўнікоў “новай апазіцыі”…

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 1)

18 кастрычніка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Беларускі народ моцна зьдзівіў многіх сваімі рашучымі і ўпартымі пратэстнымі дзеяньнямі, якія ён, дзякуючы сучасным СМІ, дэманструе на ўвесь сьвет вось ужо больш за два месяцы (https://www.youtube.com/watch?v=4emeGGBZe_Q). Ужо гэта настолькі ўзьняла нашу нацыянальную годнасьць і міжнародную рэпутацыю, што агульным месцам для шэрагу палітолагаў стала меркаваньне пра “нараджэньне новай беларускай нацыі”. Яны, вядома, забылі пра аналагічныя “нараджэньні” ў 1918-20 гг., у 1990-91 гг. (гл. фоты вышэй), але, бог зь імі… У ходзе даных падзей асаблівае значэньне набывае тое, што адбылося ў апошні тыдзень. Гэтыя зусім нядаўнія падзеі па сваім значэньні істотна перавысілі асярэднены паказчык грамадска-палітычнай значнасьці таго, што адбывалася два папярэднія месяцы. Масаваць вулічных акцый з часам паступова зьмяншалася (мелі ўплыў іх працяглы час, рэпрэсіі з боку лукашыстаў, але ня толькі), і тут раптам адбыўся выбух якасна новых і значных падзей… Іх варта абмеркаваць, каб вызначыцца што да будучыні.

Далей »

Да 4-х дадалася яшчэ 40…

5 кастрычніка, 2020 | 29 каментарыяў

Дзякуючы падказцы аднаго з нашых наведвальнікаў, выстаўляем прозьвішчы і прафесійны статус 40 асоб, адносна якіх Еўразьвяз 2 кастрычніка г.г. вырашыў увесьці персанальныя санкцыі (узята адсюль: https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=OJ:L:2020:319I:FULL&from=EN). Усе яны дадаліся да 4 асоб, якія патрапілі пад санкцыі ЕЗ яшчэ ў 2004 годзе (гэта Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Уладзімір Навумаў і Дзьмітры Паўлічэнкаhttps://yandex.by/turbo/news.tut.by/s/politics/470765.html).  Кожны жыхар Беларусі цяпер можа пашукаць свайго “знаёмца” сярод 44 прадстаўнікоў лукашэнкаўска-цяперскай “вертыкалі”.

Далей »

У Маскве на Кунцаўскіх могілках адбылося пахаваньне Максіма Марцінкевіча (Цесака)

4 кастрычніка, 2020 | 3 каментарыя

Паводле https://360tv.ru/news/obschestvo/pohorony-tesaka-prohodjat-na-kuntsevskom-kladbische-s-povyshennymi-merami-bezopasnosti/ ; https://www.mk.ru/social/2020/10/03/pokhorony-tesaka-v-moskve-tolpy-za-cvetami-ramki-na-vkhode.html

 

 

 

Пахаваньне рускага нацыяналіста Марцінкевіча прайшло на Кунцаўскіх могілках на захадзе Масквы. Яно ўразіла масавасьцю і празьмернымі мерамі бясьпекі.

Далей »

На саміце ЕЗ дамовіліся пра санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў РБ

3 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

 

Першы ж дзень пазачарговага саміту ЕЗ завяршыўся прарывам – у Бруселі лідары ЕЗ змаглі пераканаць Кіпр зьняць блакаваньне санкцый супраць уладаў Беларусі (https://www.dw.com/ru/kak-na-sammite-es-dogovorilis-o-sankcijah-protiv-minska/a-55128400).

Далей »

У ХАСІДАЎ ЁСЬЦЬ… “БЕЛАРУСКАЕ” МЗС, А Ў БЕЛАРУСАЎ – НЯМА НІЧОГА

30 верасня, 2020 | 4 каментарыя

Вольга Лойка (узята адсюльhttps://news.tut.by/economics/700836.html ; надрукавана 17 верасьня 2020 г.)

«Гэта абсалютна не па-людску», абураецца МЗС Беларусі. «Паважаць фундаментальныя правы чалавека», «агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы» патрабуе яно [у перыяд рэпрэсій супраць мірных грамадзян Беларусі. – рэд.]. Урэшце, «прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму» (https://news.tut.by/society/700746.html). І наогул «спусьціцца на зямлю i проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі, яны не патрабуюць нічога звышнатуральнага, толькі павагі да сваіх базавых правоў». Калі вы пасьпелі падумаць, што кіберпартызаны, удзельніцы жаночых маршаў або яшчэ якія варожыя сілы захапілі беларускае МЗС, выдыхайце. Усё проста: зьявіўся зручны прадмет для “праведнага абурэньня”.

Далей »

Чаму Масква пакуль не зрабіла апошні крок па анэксіі Беларусі (+ дадатак)

28 верасня, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія памятаюць, што за паўтара тыдні да таемнай інагурацыі (якая мела месца 23 верасьня г.г. у Менску) Лу-ка сустракаўся з Пуціным у Сочы (гэта было 14 верасьня). Перад паездкай сітуацыя, у якую сам сябе загнаў правіцель РБ пасьля 26 гадоў “царскіх паўнамоцтваў” на нашай зямлі, была крытычна небясьпечнай для лёсу нашага народу. Многія аналітыкі небеспадстаўна меркавалі, што з Сочы Лу-ка вернецца ўжо не прэзідэнтам Беларусі (хай сабе і з канчаткова падарванай легітымнасьцю), а ў якасьці губернатара заходняй правінцыі Расеі. Маўляў, там ён вымушаны будзе падпісаць пагадненьні, якія будуць завяршаць яго ролю “Маўра” ў паўзучым аншлюсе Беларусі расейскай імперыяй. Чакалася падпісаньне найперш двух дакументаў: аб стварэньні “адзіных кіраўнічых органаў Саюзнай дзяржавы” (першы) і аб “адзінай валюце” – натуральна, расейскім рублі (другі). Аднак, як стала вядома пазьней, даныя паперы засталіся непадпісанымі… Больш за тое, Лу-ка вярнуўся з дамовай аб адтэрміноўцы выплаты даўгоў па ранейшых крэдытах на агульную суму каля 1,5 млрд. даляраў.

Далей »

ПРА НАШУ РЭВАЛЮЦЫЮ : НАТАТКІ САЦЫЯЛ-ДЭМАКАРАТА

26 верасня, 2020 | 10 каментарыяў

Анатоль Сідарэвіч (узята адсюль – http://bsdp.org/naviny/palityka/24-09-2020/anatol-sidarevich-pra-nashu-revalyucyyu ; аўтарская арфаграфія захаваная; намі выдзелены толькі тры моманты)

 

Жыццё дабягае канца. Трэба дарабіць тое, што ніхто за мяне не зробіць. Як даследчык, я жыву цяпер у часавых рамках 1900–1919. Працую з дакументамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Вымушаны каторы раз асэнсоўваць рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ стагоддзя. Ногі ўжо “не тыя” і на дэманстрацыі я не пайшоў. А мітынгі я не люблю, бо навошта слухаць прамоўцаў, калі я і без іх ведаю, у чым і ў кім “прычына нашых крыўд і бед”. І ўсё ж 15 жніўня я не стрымаўся і паехаў на развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім.

Далей »

Што сёньня кажа “Захад” пра Беларусь і наш народ

24 верасня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія пачаліся ў Беларусі ў першай дэкадзе жніўня і працягваюцца сёньня, сталі настолькі нечаканым і яркім грамадска-палітычным фактам (і ўжо нават гістарычным), што не маглі не справакаваць, як мы яго называем, “эфект крука ў лесе”. То бок, многія з тых міжнародных структур і адказных асоб, якія іх прадстаўляюць – людзей на вялікіх дзяржаўных пасадах, хто ў іншых абставінах мог бы моўчкі адседзецца ў сваіх офісах, замках, бунгала, сёньня мусяць (!) рабіць адваротнае – публічна выказвацца, даючы свае ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай Бацькаўшчыне. За 26 гадоў яны, магчыма, не прысьвяцілі Беларусі й 26 хвілін сваёй увагі, затое ў апошнія дні мусяць аддаваць значна больш. І ў гэты самы момант мы можам пабачыць-пачуць ня толькі сам тэкст іх заяў, а і на грунце таго, што імі было абнародавана, ацаніць тое, чым напраўду “жывуць і дыхаюць” гэтыя людзі, які іх грамадска-палітычны сьветагляд. У гэтым заключаецца істотная дадатковая карысьць (у дадатак да факта саміх выказваньняў) ад пралёта беларускага “крука” над заходнім “лесам”.

Далей »

Рэзалюцыя Еўрапарламенту (2020/2779(RSP)) што да сітуацыі ў Беларусі

20 верасня, 2020 | 16 каментарыяў

 

 

(узята адсюль: https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/RC-9-2020-0271_EN.html; перакладзена і выдзелена рэдакцыяй)

 

Далей »

Тое-сёе пра “Нехту”

18 верасня, 2020 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя.

Паколькі набліжаюцца чарговыя выхадныя і многія беларусы пойдуць на вуліцы гарадоў працягваць выказваць свае патрабаваньні ў адрас уладаў, мы прапануем бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто ў многім кіруе пратэстнымі акцыямі. Робім гэта таму, што заўсёды выступалі за тое, каб людзі ведалі праўду рэчаіснасьці. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=jrOxsjdeccw – знаходзіцца інтэрвю, якое расейскі блогер Дудзь узяў у некаторых прадстаўнікоў каманды “Нехта”.  Назва: “NEXTA – галоўнае медыя беларускага пратэсту”.

Далей »

Зьбіцьці ды катаваньні – адна з галоўных рыс “выбарчай кампаніі” ў Беларусі ў 2020-м годзе (частка 2)

15 верасня, 2020 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Зьбіцьці беларусаў і зьдзекі над імі пачаліся ў гэтым годзе яшчэ 9 жніўня адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, працягваліся больш за месяц, адбываюцца і цяпер. Напрыклад, 13 верасьня ў нашай Горадні на вуліцы Горкага беларусаў таксама хапаˊлі оркі Лу-кі, якія прыехалі на аўтобусах з чорнымі вокнамі і ў аўтазаках – разам было 9 адзінак тэхнікі (гл. фота версе справа, жоўтыя стрэлкі паказваюць на 7 адзінак тэхнікі, дзьве ня ўвашлі ў кадр). Зь іх павыскоквалі АМАПаўцы і пачалі хапаць людзей (па назіраньнях некаторых сябраў рэдакцыі, больш за палову затрыманых былі… жанчыны). У многіх прысутных, асабліва тых, хто калісьці наглядзеўся савецкіх фільмаў пра вайну, уся гэтая аперацыя адразу стала выглядаць, як нямецкі хапун на нейкім кірмашы ў час акупацыі Беларусі ў Другой сусьветнай вайне. Такая асацыяцыя аўтаматычна выклікала патрэбу разам крычаць: “Фа-шыс-ты! Фа-шыс-ты!”.

Далей »

Зьбіцьці ды катаваньні – адна з галоўных рыс “выбарчай кампаніі” ў Беларусі ў 2020-м годзе (частка 1)

15 верасня, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Вось ужо больш за месяц працягваюцца масавыя пратэсты беларусаў-вялікалітвінаў супраць сфальшаваных Лу-кам і яго памагатымі т.зв. “выбараў”. Як і раней, недапушчэньне рэальных апанентаў беларусафобскага рэжыму да вылучэньня ў якасьці кандыдатаў (асабліва тых, хто гатовы біцца за аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў на ўласнай зямлі), абмежаваньне магчымасьцяў для прэзентацыі сваёй праграмы (т.б. таго, што ў выпадку абраньня будзе рабіццца пасьля перамогі – а гэта самае галоўнае!), татальная фальсіфікацыя вынікаў галасаваньня і на гэты раз сталі характэрнымі рысамі “выбараў” у выкананьні Лу-кі й яго цяперскай “вертыкалі”. Абавязковым кампанентам тэхналогіі “пасьпяховага пераабраньня” Лу-кі на чарговы тэрмін таксама заўсёды было выкарыстаньне гвалту. Не засталіся бяз працы ягоныя оркі і на гэты раз. Тое, што адбывалася на вуліцах нашых гарадоў, многія беларусы бачылі на ўласныя вочы і напэўна могуць пабачыць яшчэ. Але зьвестак пра тое, што адбывалася і адбываецца ў аўтазаках і за сьценамі турмаў мала. Нашым людзям цяжка пра гэта апавядаць… Таму першыя сьведчаньні пайшлі ад іншаземных грамадзян, якім гэта рабіць значна лягчэй і бясьпечней. Іх успаміны выстаўляем ніжэй.

Далей »

Лілія Шаўцова: БЕЛАРУСЬ і гэты цынічны, баязьлівы ЗАХАД

31 жніўня, 2020 | 19 каментарыяў

( 28.08.2020; узята адсюль –  https://newtimes.ru/articles/detail/196900)

 

Беларусь сваёй драмай завяршае распад СССР. Менавіта беларусы ставяць у гэтым працэсе кропку, размарожваючы рэшткі савецкасьці.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы