Алесь Астроўскі
Адзін з нашых чытачоў пад нікам “VITAL” у сваім каментары на мой нядаўні артыкул “Сьвет і Бог” параіў зьняць яго, а на просьбу патлумачыць прычыну падаў спасылкі на тры крэацыянісцкія сайты. Праігнараваць такую паставу нельга: па-першае, мы, у рэдакцыі, імкнемся да максімальнага ідэйнага адзінства ўсіх патэнцыйных паплечнікаў у нашай беларускай справе, а, па-другое, пытаньне сапраўды найістотнае, так што да яго, відаць, прыйдзецца вяртацца, можа, яшчэ і не раз…
Ключавым момантам у сур’ёзным адказе на пытаньне сп-ра Vitala (якое, паўтаруся, было сфармулявана своеасабліва – у выглядзе спасылкі на крэацыянісцкія сайты) зьяўляецца тое, што гэты адказ трэба даваць на трох асобных узроўнях – сьветаглядным, узроўні грамадска-палітычнай практыкі й індывідуальна-псіхалагічным (калі жадаеце, інтымным). Буду так і рабіць, але на пачатак паспрабую яшчэ раз патлумачыць неабходнасьць прынцыповага вызначэньня ў сьветаглядных пытаньнях для нашай справы (што, дарэчы, было пастаўлена ў якасьці адной з задачаў сайта яшчэ ў час яго заснаваньня).
Далей »