Мы вымушаны часова перапыніць выстаўленьне серыі матэрыялаў, прысьвечаных Чэ Гевару, каб, выкарыстаўшы свае сьціплыя магчымасьці, хоць неяк паўдзельнічаць у ратаваньні жыцьця аднаго з сучасных расейскіх журналістаў і адначасна палітыкаў-рэвалюцыянераў. Гаворка пра Барыса Стамахіна. Гэты чалавек прытрымліваецца радыкальных ліберальных поглядаў, якія мы не падзяляем. Акрамя таго, віну за шматлікія заганы расейскай імперыі ён часта перакладае на рускі народ (хаця ўсім вядома, што ў гэтым у найбольшай ступені вінаватая рас.імперыякратыя і пэўныя глабальныя сілы, якія стаяць па-над ёй). Аднак, зь іншага боку, Стамахін быў адным з тых нямногіх расейцаў, якія ў свой час голасна пратэставалі супраць злачыннага нападу расейскай імперыякратыі на чачэнскі народ. Гэта шмат каштуе і патрабуе вяртаньня доўгу. У дадатак, ён просіць дапамагчы. Стамахін знаходзіцца ў расейскай вязьніцы ўжо другі раз і толькі за свае погляды, якія ён выказаў публічна. Іншае вы зразумееце зь яго адкрытага ліста, які пададзены ніжэй (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/05/24/98129.shtml).