Рэдакцыя.
Тры тыдні таму (а менавіта 15 лютага 2013 г.) у небе над Паўднёвым Уралам адбылася неардынарная падзея. У паветраную прастору над Чэлябінскай, Сьвярдлоўскай, Цюменскай абласьцямі (а па некаторых зьвестках – і ў паветраную прастору Казахстана – гл. тры мапы ўнізе; мапы 2 і 3 узяты адпаведна адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=S717Jo-dPVk і адсюль: http://top.rbc.ru/incidents/15/02/2013/845392.shtml) зь вялікай хуткасьцю ўварваўся невядомы аб’ект значнага памеру. Тут ён выбухнуў нібы гіганцкая петарда (выбух быў найбольш моцным над паўднёвымі ваколіцамі Чэлябінска), а затым зрабіў яшчэ некалькі адносна невялікіх выбухаў. У чыстым цёмна-сінім блакіце ранішняга неба застаўся выразны асьветлены ўзыходзячым Сонцам сьлед, а ў Чэлябінску і некаторых населеных пунктах вакол яго бяз шкла засталіся многія вокны (гл. фота ў пачатку артыкула; паказана: выгляд з Кацерынбургу за 200 км ад эпіцэнтра выбуху, а таксама месца на мапе Расеі, дзе адбыліся найбольшыя разбурэньні; гл. таксама мапу 1 ніжэй). Па афіцыйных зьвестках, каля 1200 чалавек былі паранены кавалкамі шкла, мэблі. У Чэлябінску і суседніх населеных пунктах спыніла працу ўся мабільная сувязь. Там-сям пачалася паніка… Хутка ўсе афіцыйныя расейскія СМІ дружна паінфармавалі расейскую і міжнародную грамадскасьць, што ў небе над Чэлябінскам 15 лютага ў 7.20 па маскоўскім часе “узарваўся ВЯЛІКІ МЕТЭАРЫТ”. А прэм’ер РФ Мядзьведзеў заявіў нават аб метэарытным дажджы (http://interfax.ru/russia/news.asp?id=290638). За прайшоўшыя тыдні па тэме “падзеньня метэарыта пад Чэлябінскам” выказаліся ўсе жадаючыя. Час выказацца і нам.