Рэдакцыя.
У пытаньні стаўленьня да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША высьвецілася адна істотная зьява (хаця ў пэўным сэнсе і пабочная), якая патрабуе аналізу. Так, назіраючы за ходам кампаніі, узважваючы факты, імкнучыся быць масімальна бесстароннымі, мы з усёй відавочнасьцю мусілі заняць… пратрампаўскія пазіцыі. Гэта падавалася нам настолькі аб’ектыўным ды натуральным, што мы былі вельмі зьдзіўлены, калі высьветлілася, што многія на выгляд аўтарытэтныя і нават паважаныя намі людзі ў прэзідэнцкай гонцы аказаліся заўзятарамі зусім іншай каманды – байданаўскай. Пагадзіцеся, істотная супярэчнасьць, а таму адначасна і важная тэма для аналізу. Таму далей давайце зробім так: зафіксуем пазіцыі многіх людзей, да меркаваньняў якіх мы лічым вартым прыслухоўвацца, а затым паспрабуем высьветліць прычыны іх палітычна-сьветагляднай альтэрнатыўнасьці. Але перад гэтым мы зробім адно акцэнтаванае папярэджаньне…