Рэдакцыя.
Сёньня акрамя тэлебачаньня ёсьць яшчэ адзін вялікі канал інфармацыйнага ўзьдзеяньня на грамадства – Інтэрнэт. Натуральна, расейскія імперыякраты не маглі не ўлічыць яго магчымасьці ў сваіх планах імперскай агрэсіі на Ўкраіну. Тым больш, што ў Сеціва свая сьпецыфічная аўдыторыя, больш схільная самастойна шукаць праўду ў параўнаньні са звычайнымі спажыўцамі тэлевізінай дэзынфармацыйнай жуйкі. Патрэбныя тут і свае адмысловыя прапагандысты, якім у свой час быў накінуты флёр “інтэлектуалаў”. Шукаючы, хто сёньня ў расейскім фрагменце Сеціва найбольш актыўна абгрунтоўвае расейскі імперыялізм у яго актыўнай фазе – агрэсіўным нападзе на Ўкраіну, мы трапілі на старога знаёмага. Як жа, пан Васерман, сваёй персонай асабіста… (гл. фота). Мы ўжо сустракаліся з гэтым тыпам па іншых прычынах – у свой час ён выступаў супраць беларускай мовы і нашага народу. Цяпер вось выступае ў якасьці актыўнага агітатара за “рускія інтарэсы на Ўкраіне” ды яшчэ ў такой арыгінальнай ці то каўбойскай, ці то сьпецназаўскай іпастасі… (карацей, цырк! раім паглядзець). Тэкст, які падаецца ніжэй, узяты з вось гэтага сайта: http://www.youtube.com/watch?v=XcWVYxO0hmE.