Рэдакцыя
27. Тры месяцы мы сачылі за падзеямі вакол трагічнай гібелі часткі польскай палітычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, што адбылася 10 красавіка г.г. пад старажытным беларускім Смаленскам. На шкоду сваім планам у гэты час мы нават не выстаўлялі ніякіх іншых матэрыялаў, каб не разрываць тэму. Гэтым мы дадаткова падкрэсьлівалі важнасьць шчырага аналізу той падзеі. Галоўным для нас было наблізіцца да Праўды. І шмат чаго праясьнілася… Стаўшы на бок праўды, патрэбнай пайперш польскаму народу, мы сьвядома ігнаравалі тое, што польскія палітыкі ў адносінах да беларусаў-літвінаў у цэлым працягвалі праводзіць імперскую палітыку. Што ж, няхай гэта застаецца на іх сумленьні. У гэтай сітуацыі мы абаранілі важнейшае – годнасьць нашага беларуска-літвінскага народу. Спадзяемся, што польскі народ калі-небудзь гэта ацэніць… Але мы ня можам дазволіць сабе бясконца заставацца ў данай тэме. Таму давайце падвядзем вынікі й будзем пераходзіць да аналізу іншых грамадскіх праблем, якія закранаюць інтарэсы нашага народу.