Рэдакцыя.
10. Для таго, каб і сёньня адэкватна ўспрымаць падзеі ўнутры і вакол Чачні, неабходна ня толькі аб’ектыўна ацаніць, але і эмацыйна прачуць сітуацыю, у якой знаходзіцца ўвесь чачэнскі народ, пачынаючы з 1994 году. Сярод найцяжкіх злачынстваў расейскай імперыякратыі, зьдзейсьненых супраць яго за гэты час, варта назваць практычна татальнае разбурэньне інфраструктуры краіны, істотнае забруджаньне асяроддзя, сьмерць (часта пакутлівую), фізічнае і псіхічнае калецтва, а таксама эміграцыю дзясяткаў тысяч людзей у вайну 1994-96 гг. (1-е злачынства); адсутнасьць якой-кольвек дапамогі чачэнскаму народу з боку Расеі (ці хаця б элементарнай кампенсацыі нанесеных страт для аднаўленьня нармальнага мірнага жыцьця) ў перыяд 1996-99 гг. (2-е злачынства; зьвярніце ўвагу, пасьля насаджэньня ў Чачэніі сваіх васалаў – клану Кадыравых – расейская імперыякратыя штогод выдаткоўвае мільярды даляраў “на аднаўленьне Чачні”); грубае разарваньне ў 1999 годзе Дамовы “Аб міры паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй”, падпісанай у Крамлі ў 1997 годзе, у якой абяцалася надалей усе праблемы паміж Чачнёй і Расеяй вырашаць толькі мірным шляхам, і пачатак новай яшчэ больш жудаснай вайны (3-е злачынства); разнастайныя найцяжкія і маштабныя злачынствы-жахі, якія абрынуліся на чачэнскі народ з канца 1999 года, працягваюцца і сёньня (4-е злачынства). Для таго, каб лепш усьвядоміць, пра што ідзе гаворка хаця б у апошнім выпадку, давайце больш падрабязна пазнаёмімся з тым, што вырабляла і працягвае вырабляць на чачэнскай зямлі расейская імперыякратыя з дапамогай сваіх ланцуговых псоў-вайскоўцаў, для чаго няма тэрміну даўніны.
Далей »