
Пасьля абвестак з прапановай пачаць ствараць зародак БДР, якія былі пададзены раней на нашым сайце, мы абавязаны даць справаздачу.
На першую сустрэчу прыйшлі людзі, якіх вы бачыце на фота (гэта вядомы беларускі дзеяч Анатоль Белы, прадпрымальнікі Сяргей Шынкевіч і Алег Віцень, студэнты Зьміцер, Зьміцер, Ягор, Зьміцер і рэдактар сайта “нашазямля.орг” Алесь Астроўскі), а таксама а. Леанід Акаловіч (які трохі спазьніўся і таму на агульнае фота ня трапіў). З улікам сябраў рэдакцыі, а таксама палітычных уцекачоў у Нямеччыне – Галіны Арцёменкі й Яўгена Мурашкі, якія заранёў даслалі свае Е-лісты з просьбай уключыць іх у справу – вось тыя 12 чалавек, якія і ёсьць зародкам, зь якога ўсё пачынаецца… Дата падзеі: 28 сакавіка 2009 г.

Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае).
Шматлікія руніцкія помнікі Паўночнай Еўропы прысвечаныя багам. Гэта залатыя і срэбныя
У першай частцы свайго артыкула “Самая моцная улада”
Пэўны час, як з нашым сайтам перапісваецца магістар Кіева-магілянскай акадэміі Антон Глушко. Вось што ён паведаміў пра сябе ў адным зь лістоў: “Я 1987 г. нараджэння, магістр Гуманітарнага факультэта Нацыянальнага універсітэта “Кіева – Магілянская Акадэмія”, галоўны трэнэр НаУКМА з шахмат. Палітычнай дзейнасцю не займаўся, але ўдзельнічаў у шэрагу грамадскіх асьветных праэктаў, працую над праблемамі славістыкі, праводзіў прэзэнтацыю беларускамоўнай літаратуры ў бібліятэке НаУКМА, аднойчы чытаў вершы Я. Коласа па Нацыянальным радыё Украіны. Мая запаветная мроя – авалодаць усімі славянскімі мовамі і ў будучыні ажыццявіць праэкт Інстытута славістікі пры НаУКМА. Добрую глебу дзеля гэтага закладае вывучэньне беларускай і сэрбскай моў, якія паміж усіх працягваюць знаходзіцца в кепскіх умовах, нават на мяжы знішчэння. Супрацьстаяць моцнаму інфармацыйнаму прэсынгу Расеі можна толькі праз яднання нашых славянскіх народаў, у першую чаргу, – беларусаў і ўкраінцаў, як найблізкароднаснейшых суседзяў. Такім чынам, для мяне і для нашай навучальнай установы працэс супраціву імперыям (найперш, в культурна-адукацыйнай галіне) ідзе сінхронна з атрыманнем ведаў па гісторыі і культуры розных народаў навакол. Выдатна бачна, што вывучыць розныя славянскія мовы ня дужа складана, калі ёсць унутранае мэтанакіраванае жаданне і крыху часу”.
Вось і скончыўся яго чарговы “працоўны” дзень. Праблем вышэй крышы. Тут табе і крызіс, тут табе і газ, і Каўказ. Апазыцыя зноў пагражае ўсялякімі “сацыяльнымі маршамі” – і не надакучыла ім хадзіць туды-сюды. Зноў жа, МВФ захаміў пазыку. Вось жлабы. Хаця іх можна зразумець – гэта яны і справакавалі гэты крызіс. А Расея – “аддай кантрольны пакет “Белтрансгазу” – дадзім 100 мільярдаў драўляных “. Не, тут трэба меркаваць, можа здарыцца, як з Малдовай, ці той жа Аргенцінай – набралі пазыкаў, а вяртаць нечым. Забралі прамысловасць – поўны трындзец. Відаць, трэба патаньчыць з Бруселем. Можа так здарыцца, што і да новых выбараў не працягну, а ў мяне дзіцё малое без маці, шкада Міколку. Ніякія ахоўнікі-мардавароты яму яе не заменяць.
Мінулі яшчэ адныя, так званыя “выбары” бяз выбару. Колькі іх ужо было: і за савецкім часам, і ў незалежнай, але неправавой, недэмакратычнай Беларусі. Ці навучыліся мы чаму-небудзь? Ці можна ўзяць яшчэ якія-кольвек урокі акрамя абурэньня “ўладай” і “апазыцыяй” ды паглыбленьня атамізацыі грамадства? Пад час апошніх “прэзідэнцкіх” і апошніх “парлямэнцкіх” “выбараў” найбольш частай тэмай былі лінейныя спрэчкі “за” ўдзел ці “супраць” удзелу ў “выбарах”, нібыта ў гэтым слоўным перацягваньні каната (пры адсутнасьці стратэгіі будовы дэмакратычнай дзяржавы) нешта вырашалася. (Быццам бы жыцьцё і тысячы чыньнікаў, якія на яго ўплываюць, можна зьвесьці да пэўнай “лініі” ці нават “кропкі” бачаньня.) Розьніца паміж папярэднімі выбарамі і цяперашнімі толькі тая, што тады самае часта ўжываемае ключавое слова было “перамога”, а цяпер – слова “канец”. Да якога “канца” зьбіраліся ўдзельнічаць пэўныя асобы і групы людзей, яны не ўдакладнялі: “канца рэжыму”, “канца апазыцыі”, “свайго канца”, “канца выдзеленых рэсурсаў”, “канца выбараў” ці яшчэ якога. Вядома, добра мець дзяжурныя адказы на любыя пытаньні, што нам патрэбная “перамога” (як на “прэзідэнцкіх”) ці трэба дайсьці да нейкага “канца” (як на цяперашніх “парляманцкіх”). Але што мы будзем рабіць з той “перамогай” ці з тым “канцом”, калі яны раптам нам зваляцца?
Ад перакладчыка: Імануэль Кант (1724 – 1804 гг.) у нас вядомы як абьект
Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.
Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе… 


































































