nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Зародак Беларускага Дэмакратычнага Руху (БДР) утвораны

29 сакавіка, 2009 | 2 каментарыя

28-d181d0b0d0bad0b0d0b2d196d0bad0b0-d09cd0b5d0bdd181d0ba


Пасьля абвестак з прапановай пачаць ствараць зародак БДР, якія былі пададзены раней на нашым сайце, мы абавязаны даць справаздачу.

На першую сустрэчу прыйшлі людзі, якіх вы бачыце на фота (гэта вядомы беларускі дзеяч Анатоль Белы, прадпрымальнікі Сяргей Шынкевіч і Алег Віцень, студэнты Зьміцер, Зьміцер, Ягор, Зьміцер і рэдактар сайта “нашазямля.орг” Алесь Астроўскі), а таксама а. Леанід Акаловіч (які трохі спазьніўся і таму на агульнае фота ня трапіў). З улікам сябраў рэдакцыі, а таксама палітычных уцекачоў у Нямеччыне – Галіны Арцёменкі й Яўгена Мурашкі, якія заранёў даслалі свае Е-лісты з просьбай уключыць іх у справу – вось тыя 12 чалавек, якія і ёсьць зародкам, зь якога ўсё пачынаецца… Дата падзеі: 28 сакавіка 2009 г.

Далей »

“Эксьперты ААН”: “… а абязьлюдзелую Беларусь трэба засяліць выхадцамі… з Азіі й Афрыкі” (ФАЗВ–1)

26 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a4d090d097d092-1Некаторым нашым чытачам можа падацца, што мы сваімі прагнозамі пішам гісторыю будучых падзей, а паколькі прагнозы ў асноўным негатыўныя – дык ледзь ня самі наклікаем бяду. Аднак, па-першае, падзеі ў сёньняшнім сьвеце масава разгортваюцца ў дэструктыўным ключы (фактычна, усе сацыяльныя паразіты што хочуць – тое і робяць, адкрыта рыхтуючы чарговы глабальны катаклізм). А, па-другое, проста мы, як і павінны рабіць усе навукоўцы, робім свае высновы не пад уплывам намаўленьня, а на грунце аб’ектыўных фактаў, сістэматызуючы іх і выяўляючы заканамернасьці. Так і атрымліваюцца прагнозы, якія спраўджваюцца. Адсюль пытаньне ня ў тым, што мы ў нечым вінаватыя, а чаму ў беларускай інфармацыйнай прасторы мы такія адзіныя… Так, вось ужо пару гадоў мы паказваем, што самому існаваньню беларускага народу, а тым больш яго свабоде і дабрабыту пагражае ня толькі “Расея”, а і г.зв. “Захад” (мы нават адпаведныя рубрыкі завялі, каб зьбіраць факты). Гэтую лінію мы праводзім насуперак магутнай і багата праплочанай плыні, якая дамінуе ў сёньняшняй “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (тая сьцьвярджае, што “Захад” – наша выратаваньне…). Пакуль Захад ціха дэградаваў, мы абмяжоўваліся крытыкай таго, што там адбываецца. Аднак сёньня “Захад” пачаў актыўна ўмешвацца ў беларускія падзеі – маска “памочнікаў” у будаваньні беларускай дэмакратыі скінутая. У такіх абставінах адэкватным становіцца ня проста сачэньне, а пратэст. Для таго, каб наша такая пазіцыя не зацерлася наступнымі падзеямі, вырашылі завесьці рубрыку: Фіксуем акты “заходняга” варварства (усе фота і малюнкі, а таксама ўсе іншыя матэрыялы ўзяты з сайта радыё “Свабода”).

Далей »

25 сакавіка, 2009 | Няма каментараў


Рэдакцыя сайта “нашазямля.орг” шчыра віншуе ўсіх беларусаў-літвінаў са Сьвятам 25 Сакавіка – Днём першага аднаўленьня нашай дзяржавы!

23 сакавіка, 2009 | 13 каментарыяў

Паўторная абвестка аб прапанове стварыць зародак

Беларускага Дэмакратычнага Руху

У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася вакол папярэдняй абвесткі, стала зразумелым, што неабходна пацьвердзіць, а што ўдакладніць.

1. Месца і час сустрэчы застаюцца ранейшымі. Гэта Менск, помнік Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць Цырку), 28 сакавіка 2009 г. (субота) у 10.30 раніцы.

Далей »

Хто вынайшаў баявую сякеру

18 сакавіка, 2009 | 4 каментарыя

Галіна Арцёменка.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-d181d18fd0bad0b5d180d0b0Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае). Гэтую штучную перашкоду надзвычай варта пераадолець, бо сапраўдная гісторыя беларуска-літвінскага народу пачынае выглядаць больш-менш цьмяна толькі недзе за мяжой 4.500-5.000 гадоў. А таму наш гістарычны сьветагляд, калі ён ахоплівае меншы час, варта запоўніць больш-менш навуковымі ведамі, а ня міфамі. Так, у апошняй кнізе нашага знакамітага навукоўца-генетыка Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы” (да скарочанага агляду гэтай кнігі мы, на жаль, аніяк не дабярэмся) сьцьвярджаецца: “Карыстаючыся “генетычным гадзіньнікам”, можна сьцьвярджаць, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць, пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым”. Гэты й іншыя факты заклікаюць нас набываць веды аб перыядзе жыцьця нашых далёкіх продкаў у інтэравале часу 5.000-1.000 гг. таму. На асьвятленьне гэтага пытаньня накіравана энтузіястная праца шаноўнай пані Галіны. Таму мы выстаўляем трэцюю запар яе працу. Нагадваем таксама пра сайты, на якіх падобныя матэрыялы падаюцце спадарыняй Галінай больш шырока і свабодна: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/.

Рэдакцыя.

Далей »

Богі ў руніцкіх надпісах Паўночнай Еўропы

16 сакавіка, 2009 | 15 каментарыяў

Галіна Арцёменка.

d091d180d0b0d0bad182d18dd0b0d182d18b-1Шматлікія руніцкія помнікі Паўночнай Еўропы прысвечаныя багам. Гэта залатыя і срэбныя брактэаты з малюнкамі багоў і руніцкімі надпісамі са словамі “бог”, “божа” або імёнамі пэўных багоў. Сустракаюцца згадкі аб багах і на некаторых руніцкіх камянях Скандынавіі. У скандынаваў сустракаюцца нашы богі (Пярун, Мара, Чарабог або Чарнабог). Так, на малюнку ўверсе пад лічбай 1 паказаны залаты брактэат, знойдзены на выспе Готланд, дзе, па апошніх дадзеных археалогіі, жылі беларусы. Руніцкі надпіс на ім паведамляе, што на брактэаце намалявана аблічча Бога. Надпіс чытаецца справа налева: “БоХъ-Чэ“, гэта значыць “Божа”. Аблічча Бога намалявана на міфічным (агністым) кані, прычым, на брактэаце прысутнічаюць сонечны і месяцовы знакі (адпаведна: свастыка ўнізе і паўмесяц над галавой каня). Магчыма, што гэта малюнак Бога Сонца, але нельга выключыць, што гэта можа быць абагульнены малюнак Бога. Такі кароткі, вельмі часта сустракаемы надпіс-зварот – “Божа” – спадары прафесійныя рунолагі агучваюць нічога не значным словам “алу“, лічачы, што гэта нейкае сакральнае слова або старажытны загавор. Прызначэнне гэтага слова яны (вельмі прыблізна) адгадалі, што не мудрагеліста, але дакладны сэнс яго аматарам “футаркоў” недаступны.

Далей »

Самая моцная улада – 2

15 сакавіка, 2009 | 11 каментарыяў

Галіна Арцёменка.

d090d180d186d191d0bcd0b5d0bdd0bad0b0-1У першай частцы свайго артыкула “Самая моцная улада” я пісала, што самая моцная улада – гэта маральная (духоўная) улада. У праблеме з “картай паляка” самай галоўнай прычынай з’яўляецца тое, што людзі апалячаны і думаюць, што яны палякі. З іншага боку, у нас таксама вельмі шмат людзей у Беларусі, якія думаюць, што яны рускія, бо яны абрусачаныя. І тое, і другое ёсць вялікая няпраўда, бо беларусы – адзіны народ, за выключэннем невялікіх групаў іншых этнасаў. І апалячванне, і абрусачванне праводзілася, вядома, пад націскам з боку тых ці іншых каланіялістаў. Метады, натуральна, разнастайныя. Але вось вельмі цікавая рэч: ні матэрыяльнай, ні духоўнай культурай, ні генетычнымі даследваннямі, ні гістарычнымі фактамі, ні мовай не пацвярджаецца ў Беларусі наяўнасць іншых карэнных этнасаў, акрамя беларусаў. Тут заўсёды жылі і да сёняшняга дня жывуць беларусы, як сёння мы называемся. Можна было б пра гэта і не казаць, калі б не было прэтэнзіяў на нашы землі. Палякі ўадкрытую кажуць пра “ўсходнія крэсы”, расеяне – пра «исконно русские земли», украінскія бандэраўцы не знайшлі агульнай мовы з беларускімі нацдэмамі з-за беларускага Палесся. Як бачыце, пытанне, каму належаць беларускія землі, вельмі востра стаіць паміж некалькімі краінамі. І гэта факт, што землі беларусаў паступова звужаюцца ў сваіх межах. Вось цікава: ці ёсць у гэтых планах хоць нейкая выспа для саміх беларусаў? Звярніце увагу на той факт, што палітыка захопу беларускіх земляў вядзецца на працягу шмат стагоддзяў. Улады ў краінах мяняюцца, а палітыка знішчэння беларускага этнасу і захопу беларускіх земляў застаецца нязменнай.

Далей »

Ню-Ёрк убачыў унікальны музей Анатоля Белага

14 сакавіка, 2009 | Няма каментараў

Алесь Васількоў

d090d0bdd0b0d182d0bed0bbd18c-d091d0b5d0bbd18b

 

 

Нядаўна ў Ню-Ёрку быў паказаны 15-хвілінны фільм пра Музей беларускага мастацтва, створаны ў Старых Дарогах высілкамі знакамітага беларуса і яго блізкіх. Гэта, як на наш час, унікальная падзея, калі не сказаць, што пэўная этапная перамога. Віншуем і дзякуем найперш шаноўнага спарада Анатоля, а таксама ўсіх тых, хто спрычыніўся да падзеі як тут, у Беларусі, так і па той бок Атлантакі. Кароткі артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты адсюль (http://nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=196&Itemid=71; http://www.bulletinonline.org).

Рэдакцыя.

Далей »

Антон Глушко запрашае ў Кіеў

14 сакавіка, 2009 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

d093d0bbd183d188d0bad0beПэўны час, як з нашым сайтам перапісваецца магістар Кіева-магілянскай акадэміі Антон Глушко. Вось што ён паведаміў пра сябе ў адным зь лістоў: “Я 1987 г. нараджэння, магістр Гуманітарнага факультэта Нацыянальнага універсітэта “Кіева – Магілянская Акадэмія”, галоўны трэнэр НаУКМА з шахмат. Палітычнай дзейнасцю не займаўся, але ўдзельнічаў у шэрагу грамадскіх асьветных праэктаў, працую над праблемамі славістыкі, праводзіў прэзэнтацыю беларускамоўнай літаратуры ў бібліятэке НаУКМА, аднойчы чытаў вершы Я. Коласа па Нацыянальным радыё Украіны. Мая запаветная мроя – авалодаць усімі славянскімі мовамі і ў будучыні ажыццявіць праэкт Інстытута славістікі пры НаУКМА. Добрую глебу дзеля гэтага закладае вывучэньне беларускай і сэрбскай моў, якія паміж усіх працягваюць знаходзіцца в кепскіх умовах, нават на мяжы знішчэння. Супрацьстаяць моцнаму інфармацыйнаму прэсынгу Расеі можна толькі праз яднання нашых славянскіх народаў, у першую чаргу, – беларусаў і ўкраінцаў, як найблізкароднаснейшых суседзяў. Такім чынам, для мяне і для нашай навучальнай установы працэс супраціву імперыям (найперш, в культурна-адукацыйнай галіне) ідзе сінхронна з атрыманнем ведаў па гісторыі і культуры розных народаў навакол. Выдатна бачна, што вывучыць розныя славянскія мовы ня дужа складана, калі ёсць унутранае мэтанакіраванае жаданне і крыху часу”.

Далей »

Аргентынскае танга ці Беларускі лохатрон

12 сакавіка, 2009 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b0Вось і скончыўся яго чарговы “працоўны” дзень. Праблем вышэй крышы. Тут табе і крызіс, тут табе і газ, і Каўказ. Апазыцыя зноў пагражае ўсялякімі “сацыяльнымі маршамі” – і не надакучыла ім хадзіць туды-сюды. Зноў жа, МВФ захаміў пазыку. Вось жлабы. Хаця іх можна зразумець – гэта яны і справакавалі гэты крызіс. А Расея – “аддай кантрольны пакет “Белтрансгазу” – дадзім 100 мільярдаў драўляных “. Не, тут трэба меркаваць, можа здарыцца, як з Малдовай, ці той жа Аргенцінай – набралі пазыкаў, а вяртаць нечым. Забралі прамысловасць – поўны трындзец. Відаць, трэба патаньчыць з Бруселем. Можа так здарыцца, што і да новых выбараў не працягну, а ў мяне дзіцё малое без маці, шкада Міколку. Ніякія ахоўнікі-мардавароты яму яе не заменяць.

Лукашэнка – відаць, вы яго ўжо пазналі – паклаўся на ложак і, цяжка ўздыхнуўшы, прамовіў – “ О, Господи Иисусе, вперёд не суйся и в зад не адставай”. Аднак не пасьпеў заплюшчыць вочы, як пачуў:

– Хто імя Госпада спамінае мімаходзь?

Спалохана ўсхамянуўшыся, навастрыўшы вушы, пачаў пільна ўглядацца ў цемру:

– Нет, видно, показалось. Да и что удивительного, с такими проблемами и не то памярэшчыцца. Крыша и так набекрень, можа и совсем съехать.

Далей »

Думкі шэрагоўца

10 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Ігар Макарэвіч (ліст у рэдакцыю, прозьвішча зьменена)

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

Цікавыя метады ў апошні час выкарыстоўвае ў сваёй працы кіраўніцтва БНФ у адносінах да сваіх чальцоў. Напрыклад, мне, як шараговаму чальцу партыі БНФ (я не выходзіў з шэрагаў), сталі пастаянна прыходзіць канверты то зь якой-небудзь газэтай, то з запрашэньнем на справаздачна-выбарчы сход. Некалькі разоў я схадзіў на гэтыя сходы. Пасяджу, паслухаю палымяную прамову Вячоркі ці Івашкевіча, падыму за нешта руку і ціхонька сыходжу. Ні прамога дыялогу, ні дыскусіяў няма, што ты думаеш – нікому не цікава. Сходаў рады раёна няма, ці проста мяне не запрашаюць. А я і не напрошваюся.

Далей »

“Выбары” – закончыліся, Выбары – пачаліся!

10 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

З. Сейбіт

d091d183d181d0bbd18b-d0a1Мінулі яшчэ адныя, так званыя “выбары” бяз выбару. Колькі іх ужо было: і за савецкім часам, і ў незалежнай, але неправавой, недэмакратычнай Беларусі. Ці навучыліся мы чаму-небудзь? Ці можна ўзяць яшчэ якія-кольвек урокі акрамя абурэньня “ўладай” і “апазыцыяй” ды паглыбленьня атамізацыі грамадства? Пад час апошніх “прэзідэнцкіх” і апошніх “парлямэнцкіх” “выбараў” найбольш частай тэмай былі лінейныя спрэчкі “за” ўдзел ці “супраць” удзелу ў “выбарах”, нібыта ў гэтым слоўным перацягваньні каната (пры адсутнасьці стратэгіі будовы дэмакратычнай дзяржавы) нешта вырашалася. (Быццам бы жыцьцё і тысячы чыньнікаў, якія на яго ўплываюць, можна зьвесьці да пэўнай “лініі” ці нават “кропкі” бачаньня.) Розьніца паміж папярэднімі выбарамі і цяперашнімі толькі тая, што тады самае часта ўжываемае ключавое слова было “перамога”, а цяпер – слова “канец”. Да якога “канца” зьбіраліся ўдзельнічаць пэўныя асобы і групы людзей, яны не ўдакладнялі: “канца рэжыму”, “канца апазыцыі”, “свайго канца”, “канца выдзеленых рэсурсаў”, “канца выбараў” ці яшчэ якога. Вядома, добра мець дзяжурныя адказы на любыя пытаньні, што нам патрэбная “перамога” (як на “прэзідэнцкіх”) ці трэба дайсьці да нейкага “канца” (як на цяперашніх “парляманцкіх”). Але што мы будзем рабіць з той “перамогай” ці з тым “канцом”, калі яны раптам нам зваляцца?

Далей »

Самая вялікая хлусьня – гэта паўпраўда : Чаму беларускае адраджэнне атрымлівае паразу за паразай

9 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Біч Павал Макаравіч (на фота 1), пенсіянер, кандыдат тэхнічных навук.

Гаеўскі Алег Міхайлавіч (на фота 2), пенсіянер, інжынер-электронік

d091d196d0b3-d093d0b0d0b5d19ed181d0bad196

Мяркуем, што беларускім сродкам масавай інфармацыі трэба больш увагі надаваць асвятленню таго перыяду нашай гісторыі, калі мы былі вольнымі і незалежнымі. А ў тым перыядзе ніхто нашу краіну не называў Беларуссю, а нас беларусамі. Маем на ўвазе час ад нараджэння ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) да часу падзелу Рэчы Паспалітай (якая была канфедэрацыяй ВКЛ і Польшчы). У выніку гэтага падзелу мы сталі часткай Расеі, што прывяло да поўнага разбурэння ўсяго – нашыя землі сталі глухім кутком Расеі, сяляне сталіся прыгоннымі рабамі, з вышэйшымі клясамі (з тымі, што не загінулі) зрабілася тое, што А.Міцкевіч трапна назваў ападленнем нацыі. Бальшавікі падоўжылі гэтае запрыгоньванне і ападленне ўжо цэлага народу. З распадам Саюзу амаль усе народы пачалі адбудоўваць свае нацыянальныя дзяржавы. У нас гэтага не адбылося. Больш за тое, з 1995 г. пачалася брутальная русіфікацыя. Чаму так сталася?

Далей »

Праблемы сацыяльнага транзіту ў Кыргызскай Рэспубліцы

8 сакавіка, 2009 | 2 каментарыя

Валенцін Багатыроў, віцэ-прэзідэнт Цэнтральнаазіяцкага інтэлектуальнага фонда “Усход”

d09ad18bd180d0b3d18bd0b7d181d182d0b0d0bd

Гэты даклад зь семінара «(Не)Грамадзянская  супольнасьць» у Цэнтральнай Азіі» (27 траўня 2008 г., Варшава) даслаў у рэдакцыю з Польшчы наш сталы чытач Франц Аўдзей. Мы падаем яго (у значна скарочаным выглядзе), каб паказаць агульнасьць праблем розных грамадстваў на постсавецкай прасторы. Нягледзячы на модны цяпер псеўда-ліберальны дыскурс, у матэрыяле прысутнічае шмат фактаў, якія цікавыя і для нас – зьмястоўных дэмакратаў.

Рэдакцыя.

Далей »

Што такое асьвета?

8 сакавіка, 2009 | Каментары (1)

Імануэль Кант (пераклаў Яўген Бяласін)

d09ad0b0d0bdd182Ад перакладчыка: Імануэль Кант (1724 – 1804 гг.) у нас вядомы як абьект крытыкі філосафаў-марксістаў. Гэты філосаф распрацаваў сваю сістэму этыкі, яго вылучаюць самастойнасьць і неардынарнасьць думкі. Кант мае вялікі наробак і на мяжы філасофіі ды літаратуры: менавіта ён зьяўляецца тэарэтыкам асьветніцкай плыні ў нямецкай літаратуры ХVIII стагодзьдзя. Прапануючы ўвазе чытачоў пераклад яго трактоўкі крэда асьветнікаў, я думаю, што тэкст будзе ацэнены ня толькі як гісторыка-філасофскі, але і сугучны нашым сёньняшнім дачыненьням.

Яўген Бяласін.

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

8 сакавіка, 2009 | 2 каментарыя

d09fd0b0d0bbd18fd0bad0bed0b2d0b0У ноч з 6-га на 7-е сакавіка 2009 года злачыны беларускі рэжым задзьмуў сьвечку жыцьця 33-гадовай Яніны Паляковай. Яна стала ахвярай пераследу за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта мужная жанчына кінула выклік магутнаму рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі і – загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэлу, а ад цкаваньня, пераследу і абыякавасьці тых, хто быў побач. Яна коштам свайго жыцьця абрала свабоду, не пагадзіўшыся на няволю. У 1968 годзе чэскі студэнт Ян Палех спаліў сябе ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхіі савецкімі войскамі. Народ Чэхіі лічыць гэты ўчынак гераічным і памятае аб ім. Чаму Яна пайшла на гэты гераічны учынак, з маральнага пункту гледжаньня? Таму, што беларускае грамадства і палітычныя апаненты рэжыму моўчкі назіраюць за прававым бязмежжам, лічачы, што гэта іх абміне. Сёньня Я.Палякова, раней А. Майсеня, Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З. Завадскі В.Чаркасава. А колькі загінула простых нашых суайчыньнікаў, прозьвішчы якіх мы ня ведаем? Рэпрэсіўны механізм патрабуе ахвяр і яны пастаўляюцца. Сёньня за кратамі знаходзяцца А.Дубскі, М.Аўтуховіч, У.Астапенка, Ю.Лявонаў. Які лёс рэжым падрыхтаваў ім? Хто наступны?

Далей »

6 сакавіка, 2009 | 28 каментарыяў


У сувязі з складанымі гістарычнымі абставінамі ў Беларусі й вакол яе (грамадска-палітычны зьмест гэтых абставін тры гады аналізуецца на даным сайце), прапануецца сабрацца тым, каму неабыякавы лёс беларускага народа. Мэта – стварыць зародак

Беларускага Дэмакратычнага Руху (партыі)

Далей »

Што яднае Гебельса, ідэолагаў КПСС і… Галівуд

5 сакавіка, 2009 | Каментары (1)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b0d0bbd196d0b2d183d0b4-1Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.

Не, шаноўныя. Сувязь тут ёсьць і яна нашмат больш зьмястоўная. Усе трое – зацятыя стваральнікі міфаў, заснаваных на хлусьні й прызначаных абслугоўваць злачынныя мэты. Розьніца толькі ў тым, што два першыя ўжо гісторыя, а апошні – Галівуд – гэта наша з вамі рэчаіснасьць. Прычым, найактуальная. У папярэднім матэрыяле наша рэдакцыя трохі пакрытыкавала філосафа В.Акудовіча, але потым мы падумалі, што варта дапамагчы дзядзьку, усё ж, магчыма, беларус. І паколькі ён любіць разбураць міфы, варта знайсьці яму добрую работу – паказаць які-небудзь сапраўды вялікі і сапраўды значны МІФ. Хай выкарыстоўвае свае памкненьні па прызначэньні. Будзе карысьць і яму асабіста, і беларусам.

Далей »

Другая сусветная вайна

2 сакавіка, 2009 | 4 каментарыя

Валянцін Акудовіч (паводле baj.by/belkalehium/lekcyji/litaratura/akudovicz01_3-4.htm; частка артыкула “Нацыянальная парадыгма: Ракурс канцэптуальнай перамены”)

d090d0bad183d0b4d0bed0b2d196d187Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе…

Рэдакцыя.

Далей »

Лёсы беларусаў – вымушаных эмігрантаў

1 сакавіка, 2009 | Няма каментараў

d091d0b0d186d18cd0bad0b0d19ed188d187d18bd0bdd0b0Працягнуць тэму Другой сусьветнай вайны і лёсаў беларусаў у ёй мы вырашылі ўспамінамі некаторых нашых людзей, якія вымушаны былі эміграваць за межы бацькаўшчыны, СССР і нават краінаў Варшаўскай дамовы пасьля 1944 г. Для гэтага мы практычна выпадковым чынам узялі некалькі ўспамінаў з сайта Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, дакладна з lib.zbsb.org/node/364, і вырашылі падаць і ў нас. Хто жадае пазнаёміцца з тэмай глыбей, прапануем зазірнуць на сайт ЗБС “Бацькаўшчына”.

Рэдакцыя.

Далей »

У НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ (частка 2)

26 лютага, 2009 | 3 каментарыя

Вячаслаў Бойка

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы