nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Вынікам вайны стала паўстаньне Каўказу

17 снежня, 2008 | Няма каментараў

Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)

Ча�н�.JPG

Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)

Рэдакцыя.

Далей »

Некалькі раёнаў Бранскай вобласьці хочуць далучыцца да Беларусі

16 снежня, 2008 | Няма каментараў

Паводле http://briansk.ru/politics/20081111/187518.html)

УÑ�Ñ�однÑ�Ñ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�оÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

11 лістапада ў Маскве адбылася прэс-канферэнцыя, прысьвечаная праблемам сацыяльнага разьвіцьця “Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі”. У яе час было зададзена пытаньне што да народных сходаў, якія адбыліся ў шэрагу раёнаў Бранскай вобласьці. На іх былі прынятыя звароты да мясцовых радаў прыняць рашэньні па далучэньні гэтых раёнаў да Беларусі.  

Далей »

200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі па Севярынцу

16 снежня, 2008 | 7 каментарыяў

Іна Студзінская (паводле www.svaboda.org/content/Article/1360199.html)

200 Ñ�еноменаÑ�.JPG 

У матэрыяле сп-ні Іны гаворка пойдзе пра другое выданьне кнігі Паўла СевярынцаНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. Фэнамэналёгія Беларусі”. Паколькі мы ўзялі на сябе абавязак друкаваць усе матэрыялы, прысьвечаныя тэме “Беларуская нацыянальная ідэя”, на якія мы напаткаем, мы гэтую кнігу ўжо даўно выставілі на нашым сайце (пачынаць адсюль https://nashaziamlia.org/2007/07/29/809/). Аднак, вымушаны папярэдзіць нашых наведвальнікаў, каб не сьпяшаліся радавацца – у першай кнізе Севярынца адсутнічае беларускі народ, затое на фоне разнастайных каштоўнасьцяў нашай бацькаўшчыны – Беларусі – шматкроць праслаўляецца… народ габрэйскі. Што гэта азначае, мы дакладна пакуль ня ведаем, але быць пільнымі заклікаем.

Рэдакцыя.

Далей »

Самая моцная ўлада

15 снежня, 2008 | Каментары (1)

Галіна Арцёменка

����менка.JPG

Калі праўду казаць, то мой узровень ведаў і блізка не дазваляе мне стаяць з такімі людзьмі як Белы, Лыч, Янка Купала, а не тое што дыскутаваць. І тым не менш, я рызыкну выказаць сваё меркаванне. На днях, выпадкова, напаткала геніальную думку: “Няма больш моцнай улады, чым маральная (духоўная)”. Сапраўды так. Ідэя адраджэння сваёй мовы, культуры, гісторыі, сімвалаў – гэта і ёсць адраджэнне маральнай (духоўнай) улады ў нашым беларускім грамадстве.

Далей »

Бумеранг *

14 снежня, 2008 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

���а�ка.JPG

20 лістапада Яго працоўны дзень пачынаўся, як заўсёды, з прагляду зводкі МУС аб падзеях за мінулыя суткі. Паводле яе, асаблівых здарэнняў не адбылося, калі не лічыць, што ў папраўчай калоніі №1 горада Менска была спроба захопу закладнікаў. Аднак злачынец быў знішчаны, ахвяры захопу адчуваюць сябе добра. Каля Вярхоўнага суду быў спынены пікет, яго ўдзельнікі трымалі расцяжку з надпісам “Нюрнбергскі працэс над камунізмам” [мы ў рэдакцыі гэты лозунг лічым разводкай; патрэбны суд над расейскім імперыялізмам і над адной зь яго форм – бальшавізмам. – рэд.].

Далей »

Ці ўсеагульнай ёсьць Дэкларацыя правоў чалавека?

10 снежня, 2008 | Каментары (1)

Ян Максімюк

Ð�Ñ�клаÑ�аÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

З нагоды 10 сьнежня – Дню правоў чалавека, мы вырашылі знайсьці найлепшы артыкул, прысьвечаны гэтай даце, і выставіць яго на нашым сайце. Лепшым быў прызнаны артыкул Яна Максімюка, які мы і падаем ніжэй (узята з www.svaboda.org/content/Article/1358337.html). Ня будзем хаваць, яго пярлінкай стаўся апошні абзац, які цудоўным чынам пераклікаецца з нашымі ранейшымі высновамі, зробленымі па выніках аналізу ўзаемаадносін карэннага народу і мігрантаў (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2008/08/09/1467).

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму просты цясьляр Людвіг Брюгман – сапраўдны Сябра беларускага народу?!

9 снежня, 2008 | 4 каментарыя

Яўген Бяласін

Гэты артыкул асабліва прыемна чытаць на фоне папярэдняга. Рэдакцыя.

���гман.JPG

Час існуе таксама і для таго, каб прааналізаваць, ці правільна яго выкарыстоўваў, ці на тых людзей яго аддаваў, ці прайшоў міма нейкіх кантактаў, якія ня сьлед было мінаць. Сустрэў нядаўна акурат такі сьлед, сьлед таго, што як мадэль было б правільным з боку дэмакратычнай Эўропы на пачатку 1990-х. Прынамсі, не было б чорнай дзіры, якая ўтварылася тут, у Беларусі, бо дэмакратычныя сілы склаліся без унутраных рэсурсаў, як домік з даміно.

Далей »

Слова да беларуса!

6 снежня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 1.JPG 

Аб дэградацыі  беларускага грамадства сказана шмат. Можна пачытаць С.Законнікава, Св.Алексіевіч ці А.Астроўскага. На свае вочы штодня бачым страшэзныя праявы хваробы “лукашызм”. Таталітарызм бывае розны, але мясцовы грунтуецца на татальнай хлусні, бездухоўнасці і падлючасці. Аднак колькі суайчыннікаў прымаюць сатанінскія правілы гульні! Кажуць, узрасла плыня генетычных рабоў. Гэта у мадэрновым варыянце паўтарае 30-я гады мінулага стагоддзя. Каб не знікнуць у лагерах, трэба было апярэдзіць суседа ў складанні даносу. А цяпер і яшчэ прасцей – адцурацца нацыянальнай годнасці, гісторыі і памяці! Культывуецца такое: “а я у гэтым не разбіраюся і ў такія тэмы не лезу”.Многія нават не хочуць ведаць. Такая новая парадыгма ад недаразвітага тырана.

Далей »

Адкладзена чарговая акцыя па зьнішчэньні нашай дзяржавы. Чаму ж мы ня скачам ад радасьці? (Д пр-п 109)

5 снежня, 2008 | Каментары (1)

��ка � ��двед.JPG

Запланаванае на 1 сьнежня паседжаньне Вышэйшай дзяржрады г.зв. “Саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі” было адменена. Візіт у Маскву Лукашэнкі не адбыўся. Мы вырашылі ўдакладніць, што адбылося (інфармацыя была ўзята з шэрагу сайтаў, якія пададзены ніжэй), і выказаць сваё меркаваньне. 

Рэдакцыя.

Далей »

Афёра са збожжам – яшчэ адзін кірунак кантролю над сьветам

4 снежня, 2008 | 3 каментарыя

П.Красноў (псеўданім)

аÐ�аÑ�Ñ�Ñ�а.JPG 

І, нарэшце, трэці матэрыял, справакаваны выказваньнем Ганса Віка пра эканамічны лібералізм (а, што? – хай “лібералы” думаюць перад тым, як нешта казаць). Ён узяты з сецевай версіі газеты “Заўтра” за 2005 год (гл. http://zavtra.ru/cgi/veil/data/zavtra/05/623/32.html). Мы не асаблівыя прыхільнікі гэтага выданьня. Але, па-першае, мы бярэм факты (а ня іх інтэрпрэтацыю), а, па-другое, кампанія “Мансанта” – галоўны “герой” ніжэй пададзенага матэрыяла – актыўна імкнецца пранікнуць на расейскую й беларускую тэрыторыі… Цікава таксама, што зьмест дадзенага арыкула нейкім дзіўным чынам пераклікаецца са зьместам некаторых ранейшых нашых матэрыялаў, якія закраналі, здавалася б, зусім іншыя тэмы (гл., напрыклад, https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/#more-1606).

Рэдакцыя.

Далей »

Валянцін Інгульскі vs Яраслаў Раманчук : альбо як Рыхтуюць да “зьяданьня” Украіну

3 снежня, 2008 | 8 каментарыяў

Раман��к - �нг�л��к�.JPG

“Прастымуляваныя” заявай Ганса Віка, мы вырашылі падаць яшчэ адзін артыкул. У ім распавядаецца, што “ліберальныя эканамічныя рэформы” ў дадатак да ўсяго негатыўнага, што пералічана ў папярэднім матэрыяле, яшчэ, як правіла, і не вядуць да паляпшэньня эканамічнага стану краіны… Пры чым тут Яраслаў Раманчук? – запытаюцца некаторыя (гл. фота). Па-першае, ну, не Лукашэнку ж паказваць – той проста суне галаву ў даўгавую пастку – і ўсё. Што пра яго можна яшчэ сказаць?.. Іншая справа Я.Раманчук. Ён у “аб’яднанай апазіцыі” галоўны прапагандыст радыкальных ліберальных рэформ, яго ўзахлёб прапагандуюць усе “незалежныя” “беларускія” СМІ (г.зн., што “Захад” ужо прызначыў яго міністрам эканомікі ў будучы ўрад Мілінкевіча). Раманчук – гэта запланаваная для Беларусі будучыня. Аднак, тое, на чым настойвае ён, ужо зрабілі ў суседніх краінах розныя бальцаровічы ды чубайсы. Жалосныя вынікі, думаем, вам таксама вядомыя…

Рэдакцыя.    

Далей »

Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма! (Д пр-п 108)

30 лістапада, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

��к-�аган.JPG

Нядаўна радыё “Свабода” паведаміла (гл. www.svaboda.org/content/Article/1353789.html), што “доктар Ганс-Георг Вік (на фота зьлева) лічыць пазітыўным працэс паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў” паміж рэжымам Лукашэнкі й кіраўніцтвам Еўразьвязу, бо, на яго думку, “ліберальныя эканамічныя рэформы ў Беларусі прывядуць да дэмакратыі”… Мы даўно заўважылі нездаровую цікавасьць да нашых эканамічных каштоўнасьцяў як з боку заходнікаў, у тым ліку і немцаў (гл. гл. www.svaboda.org/content/Transcript/1328893.html; www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/3CB8A170-D658-4A09-8F28-21C9E30FB3E7.html), так і з боку розных фрыдманаў, дзерыпасак, абрамовічаў з Усходу (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/17/1447). Акрамя таго, нам добра вядома стаўленьне Зянона Пазьняка да асобы Віка, які, на думку пана Зянона, асабіста вінаваты ў тым, што ператварыў беларускую нацыянальна-дэмакратычную апазіцыю ў сёньняшнюю афіцыйную практычна небеларускую апазіцыю, абсалютна бездапаможную ў адносінах да рэжыму. Але справа не ў асобах. Справа ў прыцыпе: ці сапраўды прыхватызацыя вядзе да дэмакратызацыі, ці словы Г.Г.Віка ўсяго толькі чарговая разводка, разьлічаная на неадукаваных недасьведчаных лохаў? Вось гэтае пытаньне мы і вырашылі паддаць нашаму аналізу.

Далей »

Х. ЭЎРАПЕЙСКАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ (+літаратура)

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ІХ. ГЛЯБАЛІЗАЦЫЯ, КАНФЛІКТАЛЁГІЯ І БУДУЧЫНЯ ЭЎРОПЫ

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VIII. АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ГІСТОРЫІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ (частка 2)

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VIII. АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ГІСТОРЫІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ (частка 1)

29 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VII. ПАДЗЕЛЫ І РЭГІЯНАЛІЗАЦЫІ ЭЎРОПЫ

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VI. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЬЦІ

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 3)

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 2)

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 1)

28 лістапада, 2008 | Няма каментараў

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы