nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.5. Паралелі сацыяльныя

Расейская імперыякратыя аб’явіла вайну ўкраінскаму народу — злачынства, якому ня будзе прабачэньня!

Сакавік 2, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

ВАЙНА

 

Сёньня, 1 сакавіка 2014 года, нягледзячы на выхадны дзень, Савет Федэрацыі Расеі прагаласаваў (адзінагалосна) за “ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны”. Старшыня Савету Федэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстаньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця. Савет Федэрацыі сабраўся па просьбе Пуціна.

Далей »

Ад саветчыны да рускасьці

Люты 25, 2014 | Каментары (9)

Мамонаў 5

 

Выстаўлены ніжэй тэкст узяты намі з г.зв. “Блакнота рускага недабітка” (http://ugunskrusts83.livejournal.com/). Аўтар яго нібы і невядомы, але па стылі й індэйных прынцыпах артыкул напэўна належыць аўтару папярэдняга артыкула — рускаму нацыяналісту Фёдару Мамонаву. Лічым, што гэты тэкст можа быць цікавы ня толькі рускім, а і тым, хто цікавіцца беларускай ідэалогіяй і палітыкай. Дзякуючы гэтаму артыкулу перад намі вымалёўваецца яшчэ адзін тып “рускага нацыяналіста” (узята адсюль: http://ugunskrusts83.livejournal.com/358633.html; дзіўная ілюстрацыя адтуль жа).

Далей »

Чаму ўкраінская рэвалюцыя не магла не перамагчы

Люты 23, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Украінская РэвалюцыяУ гэтым годзе 23 лютага, калі ўсе “саўкі́”, самі ня ведаючы таго, адзначаюць габрэйскае сьвята Пурым (з ушанаваньнем Юдзіф, Эсьфір, вушамі Амана і да т.п. рэчамі — гл.: http://nashaziamlia.org/2013/03/08/5437/#more-5437), самы прасьвядны час для збору інфармацыі, якая дае адказы на ключавыя пытаньні, што заставаліся схаванымі ў час украінскай рэвалюцыі. Таму, выкарыстоўваючы эфект “крука ў лесе”, мы працягваем сачыць за эвалюцыяй сьветагляду “рускіх нацыяналістаў” (гэта, як многім вядома, адна з ключавых для рэдакцыі тэм). І тут, бывае, сутыкаешся зь сітуацыямі, калі “рускія нацыяналісты” ў моманты прасьвятленьня выдаюць такое, што нам застаецца толькі выставіць іх матэрыял ці спаслацца на яго… Яскравейшы прыклад такіх прасьвятленьняў — матэрыял пад назвай “Перахаватушкі” (гл. тут: http://via-midgard.info/news/article/perepryatushki.htm). Кантраст паміж сьвядомымі ўкраінцамі, якія гатовыя абсалютна ахвярна змагацца за сваю нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву (з аднаго боку), і расейскамоўнымі дэгенератамі-напаўкрымінальнікамі (г.зв. “цітушкамі” — агентамі расейскай імперыякратыі), якія прыязджалі ў Кіеў “зрубіць бабла на халяву” (з другога боку), настолькі ўражвальны, што кожнаму становіцца відавочным, ня толькі чаму перамагла лютаўская рэвалюцыя ва Ўкраіне, а і чаму яна не магла не перамагчы. Заклікаем наведвальнікаў сайту пазнаёміцца з матэрыялам па адзначаным е-адрасе, праглядзець відэа ў ім і пракаментаваць яго на нашым сайце.     

 

Зварот да данскіх казакоў

Люты 16, 2014 | Каментары (4)

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана — паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

Швайцарыя супраць імігрантаў і “ліберальнай” агрэсіі з боку ЕЗ увогуле

Люты 11, 2014 | Каментары (5)

ШвайцарыяПасьля адносна нядаўніх прыемных навін з Францыі (http://nashaziamlia.org/2013/06/02/5731/; http://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/), а таксама зь Ісландыі ды Венгрыі (http://nashaziamlia.org/2013/11/18/6077/; http://nashaziamlia.org/2013/11/18/6082/), прыйшлі пазітыўныя навіны яшчэ з адной Еўрапейскай краіны — Швайцарыі. Усё гэта яўныя прыкметы таго, што Еўропа пачынае патроху прачынацца ад ліберастычнага ачмурэньня. Тэкст, выстаўлены ніжэй, узяты адсюль —  http://via-midgard.info/news/konservativnaya-shvejcariya-protiv-liberalnogo.htm — і нязначна скарэктаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

«Эскадроны сьмерці» ва Украіне: саюз бандытаў і прадажных мянтоў

Люты 9, 2014 | Каментары (1)

Юры Райхель, Іван Капсамун

Бандыты ва Ўкраіне 1Акрамя ўкраінскіх сьпецслужбаў, АМАПу (“Беркуту”), і крымінальных “цітушак” (усе яны выступаюць на баку расейскай імперыякратыі й “банды Януковіча”) у сёньняшняй Украіне ў грамадскай рэчаіснасьці голасна заявіла пра сябе яшчэ адна група — г.зв. “эскадроны сьмерці”. Зусім нядаўна лічылася, што гэтая ганебная зьява можа быць дзе-небудзь у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, некаторых іншых краінах. Але, каб ва Ўкраіне… Таму, калі й тут аб’явіліся “эскадроны сьмерці”, дый у такім маштабе, многім даводзіцца як мінімум, карэктаваць свой грамадскі сьветагляд. Развагі на гэтую тэму, нярэдка яшчэ каравыя, выплёсківаюцца ў інфармацыйную прастору. Лічым гэтую зьяву дастаткова істотнай, каб думкі пра яе, хай сабе і нясьпелыя, былі зафіксаванымі й на нашым сайце (узята адсюль:  http://politica-ua.com/eskadrony-smerti-v-ukraine-soyuz-banditov-i-prodazhnyx-mentov/; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Лідар “ультраправай ваяўнічай украінскай групы” даў эксклюзіўнае інтэрвю ключавому заходняму СМІ. І “Захад” зноў “засьвяціўся”

Люты 6, 2014 | Каментары (3)

Яраш 1  Праз два месяцы пасьля пачатку  антыкаланіяльнага і антыдыктатарскага паўстаньня ва Ўкраіне “Захад” нарэшце зацікавіўся пытаньнем: “а што там адбываецца?”. Нягледзячы на ўсю сваю нягегласьць, некаторыя заходнія назіральнікі ўсё ж ськемілі, што ключавым чыньнікам, які вызначае асаблівасьць апошніх  палітычных падзей ва Ўкраіне, зьяўляецца чыньнік Майдану, а баявітасьць апошняга ў асноўным вызначаецца г.зв. “Правым сектарам”…  Тэкст, які выстаўлены ніжэй, належыць пяру Сімона Шустэра – журналіста ўплывовага амерыканскага часопіса “TIME”, які ўзяў інтэрвю ў, як ён піша, “лідара скрайне правай ваенізаванай групоўкі Правы Сектар” Дзьмітро Яраша (гл. фота зьлева). Гэты тэкст узяты адсюль: http://world.time.com/2014/02/04/ukraine-dmitri-yarosh-kiev/. Фота, якія яго суправаджаюць, узятыя з таго ж артыкула на сайце часопіса “TIME”. Мы іх не падпісвалі, бо, здаецца, яны і так добра кажуць самі пра сябе…

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» — найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

Люты 5, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй — фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна — усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

Люты 3, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

Далей »

Украінская шызафрэнізацыя “рускай” “нацыянальнай” сьвядомасьці

Студзень 31, 2014 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Рас.шыза 1Адзін зь кірункаў нашай дзейнасьці – сачэньне за разьвіцьцём сьветагляду тых, хто аб’яўляе сябе “рускімі нацыяналістамі”. Мы даўно ўжо адкрылі істотны факт, што гэтыя людзі ў сваёй абсалютнай большасьці на справе ніякімі нацыяналістамі не зьяўляюцца, а зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі. Другі факт, які харакратызуе грамадска-палітычны сьветагляд гэтых людзей — гэта расшчапленьне (шызафрэнізацыя) іх сьвядомасьці разнастайнымі выклікамі аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Здавалася б, адзіная супольнасьць “рускіх нацыналістаў”, але яна адразу распадаецца на варагуючыя паміж сабой групы, як толькі гаворка заходзіць пра правільнае (на іх погляд) уладкаваньне Расеі, палітыку Пуціна, будучыню Паўночнага Каўказу, стаўленьне да Беларусі ды Украіны, да іх народаў, і да т.п. Натуральна, мы зьбіраем матэрыялы па гэтых пытаньнях. Але сёньняшнія падзеі ў геаграфічным цэнтры Еўропы прымушаюць нас выставіць хаця б тую частку зь іх, якая паказвае стаўленьне г.зв. “рускіх нацыяналістаў” да цяперашніх падзей ва Ўкраіне.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5б: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2001-03 гг.)

Студзень 28, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 11 

 

Працягваем апавядаць пра пакуты чачэнскага народу пад ботам расейскіх акупантаў – служак расейскай імперыякратыі. Магчыма, на прыкладзе часткі 5а некаторыя адчулі, што знаёміцца з жахлівымі фактамі ім надзвычай цяжка. І, тым ня менш, мы заклікаем нашых наведвальнікаў прачытаць чарговую нізку матэрыялаў, у якіх гаворка ідзе пра падзеі 2001-02 гг. Праўду заўсёды варта ведаць, якой бы яна ні была… 

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5а: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 1999-2000 гг.)

Студзень 22, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Чачня 210. Для таго, каб і сёньня адэкватна ўспрымаць падзеі ўнутры і вакол Чачні, неабходна ня толькі аб’ектыўна ацаніць, але і эмацыйна прачуць сітуацыю, у якой знаходзіцца ўвесь чачэнскі народ, пачынаючы з 1994 году. Сярод найцяжкіх злачынстваў расейскай імперыякратыі, зьдзейсьненых супраць яго за гэты час, варта назваць практычна татальнае разбурэньне інфраструктуры краіны, істотнае забруджаньне асяроддзя, сьмерць (часта пакутлівую), фізічнае і псіхічнае калецтва, а таксама эміграцыю дзясяткаў тысяч людзей у вайну 1994-96 гг. (1-е злачынства);  адсутнасьць якой-кольвек дапамогі чачэнскаму народу з боку Расеі (ці хаця б элементарнай кампенсацыі нанесеных страт для аднаўленьня нармальнага мірнага жыцьця) ў перыяд 1996-99 гг. (2-е злачынства; зьвярніце ўвагу, пасьля насаджэньня ў Чачэніі сваіх васалаў — клану Кадыравых — расейская імперыякратыя штогод выдаткоўвае мільярды даляраў “на аднаўленьне Чачні”); грубае разарваньне ў 1999 годзе Дамовы “Аб міры паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй”, падпісанай у Крамлі ў 1997 годзе, у якой абяцалася надалей усе праблемы паміж Чачнёй і Расеяй вырашаць толькі мірным шляхам, і пачатак новай яшчэ больш жудаснай вайны (3-е злачынства); разнастайныя найцяжкія і маштабныя злачынствы-жахі, якія абрынуліся на чачэнскі народ з канца 1999 года, працягваюцца і сёньня (4-е злачынства). Для таго, каб лепш усьвядоміць, пра што ідзе гаворка хаця б у апошнім выпадку, давайце больш падрабязна пазнаёмімся з тым, што вырабляла і працягвае вырабляць на чачэнскай зямлі расейская імперыякратыя з дапамогай сваіх ланцуговых псоў-вайскоўцаў, для чаго няма тэрміну даўніны.

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 4: гістарычныя дасягненьні Масхадава вачыма чачэнцаў і ня толькі)

Снежань 31, 2013 | Каментары (15)

Рэдакцыя.

Яндарбіеў 77. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю  “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).

Далей »

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 1: XVIII — ХХ стагоддзі)

Снежань 25, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 1аУсім вядома, што адныя з галоўных праблем чачэнскага народу ў апошнія стагоддзі й дзесяцігоддзі (як, дарэчы, і беларуска-літвінскага, украінскага ды шматлікіх іншых народаў у нашым рэгіёне) караняцца ў такой злачыннай зьяве, як расейскі імперыялізм. Аднак гісторыя нашых народаў магла б быць значна менш трагічнай, калі б тое, што некаторыя лічаць “дэмакратычным, цывілізаваным Захадам”, сапраўды адпавядала зьместу гэтага паняцьця. Паколькі на нашым сайце шмат увагі надаецца фактам, якія дапамагаюць людзям убачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць (бо толькі тады ў нашых ды шматлікіх іншых народаў сьвету будуць шанцы выбрацца з аблуднага кола бесперапынных трагедый), давайце паспрабуем ацаніць сапраўдную ролю г.зв. “Захаду” на прыкладзе нядаўняй гісторыі чачэнскага народу.

Далей »

Імя тваё — РЭВАЛЮЦЫЯ

Снежань 11, 2013 | Каментары (9)

Высоцкі 1

 

 

Практычна ад пачатку самых значных падзей апошніх тыдняў ва Ўкраіне ў Кіеве на Майдане знаходзіцца кіраўнік АК БПС Сяргей Высоцкі. Выстаўляем яго артыкул, у якім думкі, назіраньні гэтага несамавітага Беларуса-літвіна, данесеныя непасрэдна з эпіцэнтра гістарычных украінскіх падзей.

Рэдакцыя.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

Снежань 7, 2013 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Станавіцца на бок то аднаго, то другога твайго ворага ня ёсьць стратэгіяй перамогі. Гэта — тактыка пагібелі

Снежань 6, 2013 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Неперамога 1Адзін  з наведвальнікаў нашага сайта ў сваіх каментарах упарта адстойвае думку, што паколькі ў нас — беларусаў-літвінаў — шмат ворагаў, мы павінны абраць галоўнага зь іх і пайсьці на супрацоўніцтва на любых умовах з “ворагам нашага ворага” (канкрэтна, аб’яднацца з “Захадам” супраць “Расеі”). Маўляў, толькі такі падыход зьяўляецца вяршыняй палітычнай мудрасьці. Тых жа, хто контраргументуе, што гэта абсалютна бесперсьпектыўна, што нашы ворагі здольны дамовіцца за нашымі сьпінамі, каб зноў захапіць і падзяліць Беларусь паміж сабой, называе цемрашаламі. Калі ж мы нагадваем, што, напрыклад, “Польшча” разам з “Расеяй” ужо двойчы толькі ў ХХ-м стагоддзі дзяліла Беларусь (Беласточчына дасёньня захоплена імі), што і больш далёкі “Захад” разам  з “Расеяй” здушваў нацыянальна-вызвольнае паўстаньне народаў Паўночнага Каўказу пры Дудаеве і падсоўваў ім ісламізм, не пускаў Украіну ў Еўразьвяз пасьля Памаранчавай рэвалюцыі, “прыбіраў” Леха “качора” з палітычнай арэны Ўсходняй Еўропы і г.д., наведвальнік адказвае прыкладна так, што гэта “дзеі даўно мінулых часоў”. Таму мы вырашылі паказаць прыкметы шчыльнага ўзаемадзеяньня розных ворагаў свабоды народаў Еўропы бачныя і ў нашы дні. Мы наўмысна ўзялі тыя матэрыялы, якія прачыталі толькі сёньня, і выстаўляем іх ніжэй.

Далей »

Першыя стрэлы будучай грамадзянскай вайны ў Расеі прагучалі ў маскоўскім метро

Лістапад 23, 2013 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Расстрэл 117 лістапада на “шэрай” лініі маскоўскай падземкі ў адным з вагонаў цягніка адбылася непрыемная і адначасна знамянальная падзея, задакументаваная бесстароннай відэакамерай (гл. тут : http://www.youtube.com/watch?v=seR4w6WhMmo ці тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=33312). На кадрах бачна, як у вагоне спачатку спакойна едуць два русавалосых хлопца (верагодна, браты), але потым увагу аднаго зь іх прыцягвае чалавек, які сядзіць насупраць (прысутнасьць таго чалавека бачная пазьней). У нейкі момант старэйшы з двух пасьля кароткай слоўнае перапалкі ўстае, дастае пісталет, страляе апаненту, які ўжо падскочыў да яго, у жывот, дае пендаля, затым страляе яшчэ раз у левую шчаку, а малодшы прыкрывае выхад абодвух з вагона. На сёньня злачынцы не затрыманы. Пацярпелы шпіталізаваны, яму зроблена шэраг аперацый.

Далей »

Сацыяльны малюнак Сьвету

Лістапад 22, 2013 | Каментары (3)

Сяргей Шынкевіч (рэдактар: Уладзімір Крукоўскі)

Шынкевіч 1а 

Аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй — наш сталы чытач і сябра некаторых чальцоў рэдакцыі. Мы вітаем яго імкненьне самастойна аналізаваць грамадскую рэчаіснасьць, абапіраючыся на надзейныя факты, а таксама лічым найбольш каштоўнымі спробы разабрацца з універсальным соцыяпаразітным злом карупцыі, запрапанаваць матэматычныя мадэлі грамадскіх зьяў, ацаніць значэньне тэхналагічнага прагрэсу для будучыні людскай цывілізацыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Як сучасныя вугорскія ўлады ўводзяць краіну з-пад вонкавага кантролю

Лістапад 18, 2013 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Вугоршчына 1

Другой еўрапейскай краінай, якая сьледам за Ісландыяй, нягледзячы ні на што, усё больш вяртаецца да палітычнай самастойнасьці й уласных нацыянальных інтарэсаў, зьяўляецца Вугоршчына. Гэта бачна з двух паданых ніжэй матэрыялаў (якія часткова рэдакцыйна скарэктаваныя), якія ўзятыя адсюль:  http://www.pravda-tv.ru/2013/09/28/27586 і адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/10/24/93906.shtml.

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 1)

Лістапад 13, 2013 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

Запрашэньне на  1-ы Зьезд cлавянаў Стаўрапольля сталася для мяне досыць нечаканым і цікавым адначасна. Урэшце, ніхто з беларускіх апазіцыянераў ніколі ня меў справаў з рускімі нацыяналістамі, за выключэньнем мясцовых шавінюжак… Ідэйнае несупадзеньне, я думаю, і проста чалавечы страх не дазволілі нашым апазіцыянерам паглядзець непасрэдна на новую расейскую зьяву…

Далей »

Старонка 5 з 17« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы