Уладзімір Букоўскі
Вядомы і аўтарытэтны расейскі дысідэнт і пісьменьнік Уладзімір Букоўскі (гэта пра яго была частушка “абмянялі хулігана на Луіса Карвалана”) цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Нядаўна ён наведаў Баўгарыю па запрашэньні тамтэйшых выдаўцоў. Яго выступ перад чытачамі, прысьвечаны крытыцы ідэалогіі “Паліткарэктнасьці”, выклікаў бурны скандал [патрабаваньне паліткарэктнасьці – адна з праяў ліберастызму, які ахапіў заходні сьвет; паліткарэктнасьць не зьяўляецца асобнай ідэалогіяй. – Рэд.]. Падаем у перакладзе з баўгарскай, а затым расейскай, некаторыя фрагменты з выступленьня спадара Букоўскага ў час прэзентацыі яго новай кнігі (паводле http://community.livejournal.com/ru_ds).
Рэдакцыя.
Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут:
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта – алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска – узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна – даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Прэзідэнт РФ Дзьмітры Мядзведзеў публічна заявіў, што Расея павінна зьмяніць свой курс, калі ня хоча ў канчатковым выніку стаць краінай трэцяга сьвету. Ігар Шувалаў, першы намесьнік прэм’ер-міністра, нядаўна заявіў інвестарам, што хоць Расея пацярпела з нагоды найгоршай рэцэсіі за 10-годдзе, яна будзе пераўтворана ў “новую краіну” да 2020 года з дапамогай інавацый ды інвестыцый у “людскі капітал”. Ён сказаў, што інвестыцыйны клімат будзе значна палепшапны на працягу года за кошт скарачэньня бюракратычных перашкод і ачышчэньня судовай сістэмы.
Перыядычна мы мусім адкідаць усё іншае, каб дапілнаваць ворага №1 беларускага народа, якім ёсьць расейская імперская бюракратыя. Таму давайце ў серыі матэрыялаў паглядзім на сітуацыю ў сучаснай Расеі вачыма розных разумных людзей. Першым у дадзенай серыі матэрыялаў падаем пераклад артыкула зь нямецкага друку, зроблены нашым сталым аўтара і перакладчыкам Яўгенам Бяласіным. Адразу адзначым: большая частка артыкула нам вельмі спадабалася, канец – не. Бо высьветлілася, што аўтар, як ліберал, усур’ёз разьлічваў на “добрага цара” – ліберала Мядзьведзева. Для нас падобнае – даўно пройдзены этап.
Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.
2.
Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
У сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта т
У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са
Эх, калі б мы маглі ўплываць на рэгламент Чысьцілішча… Тады ў сьпіс найбольш цяжкіх грахоў, з-за якіх нябожчыка трэба адразу адпраўляць у пекла і не глядзець ні на што іншае, мы б абавязкова ўпісалі “прыпісваньне чужых грахоў невінаватым людзям” і “здрада свайму народу”. Пасьля гэтага мы б зрабілі ўсё магчымае, каб кожны чалавек на Зямлі ведаў пра гэта. Бо, відаць, інакш розныя максімюкі-лісецкія яшчэ доўга будуць працягваць сваю гнюсную справу… Але давайце ўсё па парадку.
П
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.