Гэтым артыкулам мы адкрываем кароткую серыю публікацый, якія ілюструюць розныя варыянты адносін аднаго народу (умоўна моцнага) да другога (умоўна слабога). Мы абралі самы цяжкі выпадак – стаўленьне да вельмі далёкіх ад нас – беларусаў – народаў Блізкага Усходу, якія істотна адрозьніваюцца па сваіх генафонду, культуры, рэлігіі. Лічым, што гэта будзе больш паказальным. Усе прыклады ўзяты з сайта чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны kavkazcenter.com.
Рэдакцыя.
У ІРАКУ ПРАЦЯГВАЮЦЦА ЗАБОЙСТВЫ НАВУКОЎЦАЎ
У Багдадзе забіты дэкан Вышэйшай школы адміністрацыі й эканомікі. Яго машыну абстралялі. Разам зь ім загінулі яго сын і жонка. Некалькі дзён да таго там жа быў забіты іншы выбітны сьпецыяліст – геолаг, старшыня Асацыяцыі універсітэцкіх выкладчыкаў Ірака.
Далей »