Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.