nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

ГІСТОРЫЯ ЗАКАРПАЦЬЦЯ Ў ХХ СТАГОДДЗІ. Частка ІІ.

9 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Ігар Макарэвіч

Далей »

ГІСТОРЫЯ ЗАКАРПАЦЬЦЯ Ў ХХ СТАГОДДЗІ. Частка І.

8 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Ігар Макарэвіч

Прысьвячаецца Аранжавай рэвалюцыі

Але перад тым, як пачаць знаёміцца з тэкстам варта “зарыентавацца на мясцовасьці”. Прапануем вам 4 мапы.
�ака�па���е 1.jpg
На першай зь іх бачна, што Закарпацьце – гэта самая заходняя вобласьць сучаснай Украіны, якая на поўначы і ўсходзе мяжуе з Львоўскай (Л) і Івана-Франкоўскай (І-Ф) абласьцямі.
Далей »

АМНІСТЫЯ ці КАПІТУЛЯЦЫЯ?

8 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Мы працягваем сачыць за агрэсіўнымі інстынктамі ворага №1 беларускага народу, страшэзнага паразітычнага монстра – расейскай імпербюракратыі, і падбіраць адэкватныя рэакцыі на іх. З гэтай нагоды мы прадстаўляем чарговы артыкул вядомага расейскага дысідэнта (яшчэ з савецкіх часоў), беларуса, які жыве ў Маскве, Міхася Кукабакі. Артыкул прысьвечаны сучасным падзеям на Каўказе.
Рэдакцыя.
��кабака.jpg
Далей »

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ і БУДУЧЫНЯ ЧАЛАВЕЦТВА (кБНІ)

4 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Гэтым артыкулам Алеся Астроўскага рэдакцыя пачынае прадстаўленьне матэрыялаў  раздзела «Сістэмны падыход» (іх было тры) канферэнцыі «Беларуская нацыянальная ідэя» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.

Далей »

НАФТА-ГАЗАВАЯ ІМПЕРЫЯ (расейская апазіцыя -3)

3 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Прадстаўляем артыкул яшчэ аднаго расейскага апазіцыянера – Гары Каспарава. Усім нам ён вядомы як чэмпіён сьвету па шахматах, што канешне жа выклікае вялікую павагу. Аднак апошнія два гады Гарык пачаў актыўную дзейнасьць на расейскім палітычным агародзе ў якасьці… палітолага і палітыка. У адпаведнасьці зь першай новай іпастасьсю Г. Каспараў – калумніст і пазаштатны сябра рэдкалегіі ўплывовай у ЗША газеты The Wall Street Journal, а ў адпаведнасьці з другой – старшыня Аб’яднанага грамадзянскага фронту Расеі й сустаршыня Камітэта Ўсерасейскага грамадзянскага кангрэсу. Як чалавек, блізкі да расейскай псеўдаліберальнай тусоўкі, ён ня можа ўспрымацца намі з поўным даверам. Але да яго крытыкі ў адрас палітыкі цяперашняга крамлёўскага рэжыму варта прыслухацца…
Рэдакцыя.

�а�па�а�.jpg
Далей »

ХТО ВАЮЕ ЗА ВЯЛІКУЮ ХАЗАРЫЮ? (СіА; расейская апазіцыя – 2)

2 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Гэты артыкул, аўтары якога Міхаіл Салтан і Глеб Шчарбатаў, узяты з сайта рускіх шавіністаў (менавіта так – шавіністаў, хаця яны любяць прэзэнтаваць сябе «рускімі нацыяналістамі»; але пра гэта іншым разам) – ari.ru. Мы прадстаўляем яго ў рамках тэмы «знаёмімся з расейскай апазіцыяй», а таксама ў адпаведнасьці з нашым агульным падыходам, па якім мы гатовыя прэзентавать факты, ідэі, погляды і нашых ворагаў (а рускія шавіністы, разам з рускімі левакамі імперыялістамі й таталітар-камуністамі, а таксама расейскімі псеўдалібераламі-імперыялістамі, напэўна ідуць па сваім значэньні небясьпекі для свабоды і самастойнасьці беларускага народа АДРАЗУ ПАСЬЛЯ расейскай імперскай бюракратыі) у такой ступені, у якой яны важныя для лепшай арыентацыі ў грамадскай рэчаіснасьці. Але папярэджваем, усялякія выказваньні ворагаў трэба заўсёды ўспрымаць вельмі крытычна.
Рэдакцыя.

Далей »

АПАЗІЦЫЯ І ЗАМЕЖНЫЯ ГРОШЫ (П пр-п 3)

29 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Значэньне матэрыяльных рэсурсаў у апазіцыйнай дзейнасьці – важнае пытаньне сучаснага змаганьня за дэмакратыю на постсавецкай прасторы.

Далей »

КАЛІ ВЫ ЧУЛІ «КОД ДА ВІНЧЫ» – ВЫ ЧУЛІ КАНАНАДУ ГЛАБАЛЬНАЙ ВАЙНЫ. Частка ІІ (П пр-п 2; кірункі глабалізацыі)

23 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

3.
Вяртаючыся да тэмы, давайце паспрабуем высьветліць: ці гэта адзіны выпадак нападу на хрысьціянства? Калі так, тады магчыма ён здарыўся выпадкова.

Далей »

КАЛІ ВЫ ЧУЛІ «КОД ДА ВІНЧЫ» – ВЫ ЧУЛІ КАНАНАДУ ГЛАБАЛЬНАЙ ВАЙНЫ. Частка І (Д пр-п 17; П пр-п 1; кірункі глабалізацыі)

23 ліпеня, 2006 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Кніга «Код да Вінчы» + фільм «Код да Вінчы» + глабальны скандал вакол яго (як ставіцца, у т.л. забараняць/не забараняць), сэнс якога ў тым, каб прыцягнуць дадатковую ўвагу = глабальная PR-акцыя, прызначаная ўкараніць у галовы людскай масы (ды яшчэ ў глабальным маштабе) нейкія новыя ўяўленьні.

Далей »

РАСЕЙСКАЯ СТАБІЛЬНАСЬЦЬ НЕВЫЛЕЧНА ХВОРАГА (расейская апазіцыя; Д пр-п 15,16)

17 ліпеня, 2006 | 2 каментарыя

Матэрыялам, прадстаўленым ніжэй, мы адкрываем яшчэ адзін кірунак нашых інтарэсаў – ХТО ЁСЬЦЬ ХТО Ў ШЭРАГАХ РАСЕЙСКАЙ АПАЗІЦЫІ. Гэтыя веды неабходныя, каб мець магчымасьць прадбачыць будучыню Расеі. Сёньня знаёмім вас з поглядамі на расейскую грамадска-палітычную сітуацыю Станіслава Бялкоўскага, выкладзенымі ім пад час выступу на канферэнцыі апазіцыйных сіл «Другая Россия». Найбольш важныя (як падаецца нам – беларусам) выказваньні мы дазволілі сабе выдзяліць вялікімі літарамі, многія спрэчныя думкі ці звычайныя «ўпайкі» – пракаментаваць у квадратных дужках. С.Бялкоўскі – былы дырэктар г.зв. «Інстытута нацыянальнай стратэгіі». Доўгі час лічыўся чалавекам, блізкім да Крамля. Каля года таму заявіў, што пераходзіць у апазіцыю да Пуціна, каб зьмяніць расейскую уладу. Заўважаны ў сувязях з КПРФ і Беразоўскім, Дарэнкам і Лімонавым… Нарадзіўся ў 1970 г. у Рызе. Бацька – паляк, рабочы; маці – габрэйка, настаўніца. Па адукацыі сістэматык, зараз паўсюль прадстаўляецца публіцыстам-палітолагам.
Рэдакцыя.
Далей »

СЬПІС ЗАМЕЖНЫХ СЯБРОЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

14 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

(Абнаўленьне 1)
Рэдакцыя.

Далей »

Спадар амбасадар. Дзякуем і запамінаем (- 4).

14 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

На днях карэспандэнт радыё «Свабода» Ганна Соўсь ўзяла інтэрвю ў надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ЗША ў Беларусі сп-ра Джорджа Альбэрта Крола (гл. http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/7/F840FEF0-94FA-4265-AA7A-1B767B4F6ACB.html). Інтэрвю было прысьвечана завяршэньню 3-гадовага перыяду яго амбасадарскай дзейнасьці ў нас. Прыводзім некаторыя выказваньні сп-ра Крола, з-за якіх і без асаблівых каментароў становіцца відавочнай прычына, па якой мы ўносім яго ў наш СПІС ГРАМАДЗЯН ЗАМЕЖНЫХ КРАІН (гл. наступны матэрыял), якія сьвядома ўнесьлі часьцінку сябе ў будучую перамогу сапраўднай беларускай дэмакратыі (часта насуперак «агульнай плыні»).
Рэдакцыя.
�ж.��ол.jpg
Далей »

ЗАСТАЎСЯ Ў ГІСТОРЫІ НЕПЕРАМОЖАНЫМ. Памяці Шаміля Басаева прысьвячаецца.

13 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Ня толькі прадстаўнікі нашай рэдакцыі, усе сумленныя людзі аднолькава ацэньваюць паведамленьні аб гібелі Шаміля Басаева. У якасьці ілюстрацыі прыводзім артыкул вядомага дысыдэнта (яшчэ з савецкіх часоў), беларуса Міхася Кукабакі. Матэрыял узяты з сайта http://www.caucasuslive.org/ru.htm/index.php/content/view/655/46/
Рэдакцыя.

Далей »

ПРА ЗАГІБЛАГА БАСАЕВА, ЖЫВОГА ПУЦІНА і АПАНАВАНЫ САТАНІСТАМІ СЬВЕТ (Д пр-п 14)

11 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Цікава назіраць, як і ў наш час сатаністы імкнуцца сказіць адэкватны сьветагляд людзей. Так, напрыклад, нам імкнуцца намовіць, што калі чалавек крадзе нешта ўласнымі рукамі й прадае, ці скупляе танна ў адным месцы, а затым, схаваўшы ў торбе, перавозіць кантрабандай праз мытню, каб у іншым месцы прадаць значна даражэй – ён вор, сьпекулянт, злачынца. Калі тое самае робяць розныя начальнікі, вывозячы ў замежжа тыя ж агульнанацыянальныя багацьці ЦЭЛЫМІ ЭШАЛОНАМІ, ТАНКЕРАМІ, ТРУБАПРОВАДАМІ – яны «паважаныя бізнесмэны».

Далей »

ПРА ДЗЬВЕ АДЭКВАТНАСЬЦІ

5 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Нашу размову пра інтэлігенцыю, гуманізм, іншае (гл. папярэднія матэрыялы, прысьвечаныя інтэрвю Л.Баршчэўскага) мы вырашылі праілюстраваць кароткім эсэ Яўгена Бяласіна. Ён берасьцеец. Працаваў выкладчыкам кафедры замежных моў Берасьцейскага дзяржаўнага універсітэта (высокакваліфікаваны выкладчык, добра валодае нямецкай і ангельскай мовамі), быў сябрам БНФ. Але, ужо некалькі гадоў, як пазбаўлены працы. Натуральна, за апазіцыйныя настроі й дзейнасьць. Вось ён  – тыповы лёс сучаснага беларускага інтэлігента-гуманіста…
Рэдакцыя.

Далей »

ХОЧАЦЦА ЎДАКЛАДНІЦЬ ЛЯВОНА. Частка ІІ. (Д пр-п 11, 12)

4 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Далей »

ХОЧАЦЦА ЎДАКЛАДНІЦЬ ЛЯВОНА. Частка І. (Д пр-п 9, 10)

3 ліпеня, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Зь Лявонам Баршчэўскім я пазнаёміўся, і даволі блізка, у другой палове 1990-х. У нас ёсьць нават сумесная кніга: «Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каляніялізму. – Гародня, Менск, Магілёў. – 1998. – 201 с.». Нядаўна сп-р Лявон даў інтэрвю «Свабодзе», большасьць палажэньняў якога (адкрытых і кантэкстных) я падзяляю. Але ёсьць і спрэчныя. Паколькі наш сайт ідэалагічны – менавіта тое, што спрэчнае, і ёсьць для нас самым цікавым і важным. Пры гэтым ня варта думаць, што маё стаўленьне да сп-ра Лявона неяк пагоршылася. Лічыў і, хутчэй за ўсё, буду лічыць яго чалавекам, які зрабіў і робіць вельмі шмат добрага для нашага народу.

Далей »

В.Сіўчык: «Я ёсьць прадстаўніком беларускага народу, а гэты народ вынішчаюць…»

23 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Мы ўжо казалі пра сваё неадназначнае стаўленьне да такіх асоб, як Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Але адносіны – гэта адно, а агульная справа – другое. Паколькі мы перакананыя ў  шчырасьці Вячаслава і яго палітычнай праніклівасьці, паколькі пытаньні ён узьняў надзвычай актуальныя і ўсе стратэгічныя моманты мы падзяляем амаль абсалютна, вырашана прадставіць найбольш важныя на наш погляд часткі яго інтэрвю, якое ён даў месяц таму «Свабодзе» пад час он-лайн канферэнцы.  Усё, што вялікімі літарамі, выдзелена намі.
Рэдакцыя.

Далей »

АПАЗІЦЫЯ ВЫРАШЫЛА АДМЫЦЦА. ПРАЎДА, ТОЛЬКІ ДА КАЛЕНАК… (Такая «апазіцыя» – 5)

21 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Як паведаміла радыё «Свабода», на днях лідары «аб’яднанай апазіцыі» ў асобах Мілінкевіча і Вячоркі наведалі Еўропу, дзе сустрэліся з шэрагам важных персон (з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, віцэ-сьпікерамі Эўрапарлямэнту Яцкам Сарыюшам-Вольскім і Эдвардам Макміланам Скотам, з прадстаўнікамі кабінэту гэнэральнага сакратара Рады Эўразьвязу Хавіера Саляны). Аказваецца, задалі яны сабе гэты клопат толькі для таго, каб перад самітам «васьмёркі» ў Пецярбурзе паведаміць вядучым палітыкам Еўропы ЭЛЕМЕНТАРНЫ ТРУІЗМ.

Далей »

ЗАБІТЫ ЧАРГОВЫ ПРЭЗІДЭТ ЧАЧНІ

20 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Міністэрства Інфармацыі й Друку ЧРІ павядоміла (у прыватнасьці, праз сайт www.kavkazcenter.com), што ў выніку няроўнага бою з расейскімі бандыцка-тэрарыстычнымі фармаваньнямі, якія незаконна акупуюць тэрыторыю Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, быў забіты 4-ы законны Прэзідэнт ЧРІ Абдул-Халім Садулаеў.

Сад�лае�.jpg

Рэдакцыя сайта nashaziamlia.org з гэтай нагоды выказвае свае спачуваньні родным сп-ра Садулаева, а таксама ўсяму чачэнскаму народу.

Ці быў Алексій ІІ вярбоўшчыкам РОА?

15 чэрвеня, 2006 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

Раней мы ўжо расказалі пра некаторыя пікантныя асаблівасьці біяграфіі будучага патрыярха Рускай Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ) мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла (Гундзяева), які зараз разам са сваім штучным барытонам рэгулярна мільгае ў «скрыні» з нагоды і без нагоды (https://nashaziamlia.org/2006/06/02/130/#more-130). Але сеціва запоўнена ня менш цікавымі падрабязнасьцямі біяграфіі цяперашняга патрыяха РПЦ Алексія ІІ. Паколькі людзі маюць права на праўду, вырашана прадставіць некаторыя найбольш даставерныя доказы супрацоўніцтва сп-ра Рыдзігера з КГБ.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы