Рэдакцыя.
Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы – адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі – якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе…