Рэдакцыя.
На фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…