nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.2. Маніпуляваньне СМІ

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 3)

2 красавіка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

У пачатку апошняй часткі гэтых матэрыялаў мы выстаўляем сілуэт, які напэўна многім знаёмы. Прычым настолькі, што зьяўляецца распаўсюджанай вобразнай метафарай – сімбалам вядомага літаратурнага героя. Прапануем паспрабаваць прадказаць, для якога асьпекта сітуацыі вакол COVID-19 можа быць карысным распрацаваны ім “дэдуктыўны метад”?

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 2)

31 сакавіка, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

 

Такім чынам, многія крупінкі-пазлы (вядома, ня ўсе), патэбныя для таго, каб пачаць складаць больш-менш праўдзівую мазаіку, датычную каронавіруснай пандэміі, сабраныя (гл. 1-ю частку). Будзем прыступаць да зборкі гэтай мазаікі… Але перад тым, як адкрыць поўны тэкст 2-й часткі, які выстаўлены ніжэй, для зыходнай актывізацыі інтэлекту прапануем паспрабаваць адгадаць, дзеля чаго ў пачатку данай часткі артыкула стаіць гравюра, якую вы бачыце. Якую зьяву, датычную інфекцыі, яна сімбалізуе?

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 1)

29 сакавіка, 2020 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

У Беларусі сёньня напэўна будзе цяжка знайсьці чалавека, увагу якога не закрануў бы вэрхал вакол каронавіруснай інфекцыі. Дый ня толькі ў Беларусі. Па зьвестках буйных СМІ, у т.л. зь міжнародным ахопам, эпідэмія набыла глабальны маштаб і таму мае права называцца пандэміяй. Аднак кідаецца ў вочы адзін істотны факт: усё тыя ж буйныя міжнародныя СМІ яўна нагнятаюць гістэрыю, але інфармаваць людзей так, каб замест страху ў іх зьявіліся ВЕДЫ, не сьпяшаюцца. Ня першы раз мы, дый ня толькі мы, заўважаем феномен, калі СМІ (сродкі масавай інфармацыі), выкрываюць сябе як СМДІ (сродкі масавай дэз’інфармацыі)… На шчасьце сёньня і ў даным выпадку маем дзьве дадатковыя апоры, якія дапамагаюць наблізіцца да праўды. Першая зь іх – Сеціва, зь якога можна самастойна браць інфармацыю, а зь яе, пасьля прасейваньня, нібы залатыя крупінкі, выбіраць патрэбныя факты. Другая – апісаны раней на нашым сайце феномен “крука ў лесе”, калі нейкая яркая грамадская падзея прымушае многіх выказваць свае меркаваньні. Аналізуючы апошнія, як адразу, так і праз пэўны час, можна пабачыць, ХТО напраўду перад намі і якім чынам ды навошта ЁН спрабуе запудрыць нам мазгі.

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА ЗАХОПЛЕНАЯ АКУПАНТАМІ ДЫ ІХНЫМІ ПАМАГАТЫМІ

29 красавіка, 2019 | 26 каментарыяў

Сяргей Высоцкі – лідар БПС-Самаабарона

 

Калі я так кажу, дык маю на ўвазе ня толькі афіцыйныя СМІ, якія альбо рэтрансьлююць голас Масквы, альбо адмоўчваюцца. Такая ж злавесная роля “ліберальных апазіцыйных” СМІ…   Доўгія гады КДБ і ФСБ вяла распрацоўку апазіцыйных СМІ – вярбоўка, шантаж, подкуп. Ім надавалася такая ж роля, як і апазіцыйным сілам. Трэба адразу сказаць, што большасьць апазіцыйных рэдактараў – былыя партыйныя ці камсамольскія важакі. Збудаваць кар’еру за савецкім часам без падтрымкі КДБ было немагчыма. ЯК І ЦЯПЕР! Гэта насамрэч вялікая тэма…

Далей »

Сёньня 9-я гадавіна крушэньня Ту-154 пад старабеларускім Смаленскам

10 красавіка, 2019 | 9 каментарыяў

Асноўная наша ўвага ў гэтыя дні прыцягнута да нядаўніх падзей у Курапатах. Мы спрабуем падрыхтаваць адпаведны аналітычны матэрыял. Істотны. Аднак пакуль не падрыхтавалі – відаць, спатрэбяцца дні, калі ня тыдні… Затое роўна 9 гадоў таму, 10 красавіка, пад Смаленскам разьбіўся Ту-154 з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Тады разам зь ім загінулі 96 чалавек. На якой стадыі рассьледаваньне авіякатастрофы? Давайце сёньня адкажам на гэтае пытаньне, выкарыстаўшы даступны матэрыял. Тым больш, што ўсе 9 гадоў мы сочым за тым, што адбываецца вакол гэтай знакавай падзеі (асноўнае ўзята адсюль –  https://fakty.com.ua/ru/svit/20190410-richnytsya-smolenskoyi-tragediyi-tu-154-pochav-rozpadatysya-u-povitri/ – і нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Палітычна крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі (частка ІІІ)

31 жніўня, 2017 | 3 каментарыя

Арсені Сівіцкі, Юры Царык (узята адсюль: http://csfps.by/ru/posts/20170825)

Далей »

Рускія ды казакі – памочнікі Гітлера – на беларускай зямлі (сумесным вайсковым вучэньня РФ і РБ у Беларусі прысьвячаецца)

26 жніўня, 2017 | Няма каментараў

Уладзіслаў Ахроменка

 

 

Аўтар – беларускі пісьменьнік, які цяпер жыве ў Чарнігаве і шмат часу аддае працы ў архівах Службы бясьпекі Украіны, былых архівах КГБ УССР. Яны адкрытыя для наведнікаў і поўныя матэрыялаў, якія тычацца беларускай гісторыі. Падборку, прысьвечаную расейскім вайсковым фармаваньням на службе ў гітлераўцаў, Уладзіслаў Ахроменка зрабіў для «Нашай Нівы» (http://nn.by/?c=ar&i=195628). У сувязі з тым, што адзначана ў заналоўку, мы выстаўляем гэты матэрыял і на нашым сайце (нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Ці вінаваты генерал Лі, што Расея можа напасьці на Беларусь?

18 жніўня, 2017 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Чарлотсвіл 1

 

 

 

Генерал Роберт Э. Лі – гэта галоўнакамандуючы арміі Канфедэратаў у грамадзянскай вайне ў ЗША ў 1860-х, адна з найаўтарытэтных постацяў у амерыканскай гісторыі, для многіх – сімбал адвагі ды гонару (гл. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B8,_%D0%A0%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D1%80%D1%82_%D0%AD%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B4). Яму на тэрыторыі ЗША пастаўлена некалькі помнікаў (фота аднаго зь іх, пра які будзе ісьці гаворка далей, гл. зьлева). Здавалася б, якое дачыненьне гэтая асоба можа мець да Беларусі, тым больш сучаснай?.. Ужо ад якога зь гістарычных герояў Амерыкі можна чакаць уплыву на сёньняшнія працэсы ў Беларусі, дык гэта ад знакамітага “паляка-амерыканца-француза” (а на справе этнічнага беларуса-вялікалітвіна!) Андрэя Т. Касьцюшкі. Помнік Касьцюшку таксама ёсьць у ЗША, знаходзіцца ў сталіцы, у скверы насупраць Белага Дому! (гл. фота ніжэй).

Далей »

“Таварышч, у вас вус адклеіўся…” (+ дадатак)

15 жніўня, 2017 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Таварышч 1Ня першы раз нам даводзіцца зьвяртацца да савецкай камедыйнай кіна-класікі. Так ужо было аднойчы (https://nashaziamlia.org/2014/02/21/6561/), сёньня даводзіцца зноў. Бо справа, пра якую мы хочам вас паінфармаваць, адначасна і сур’ёзная, і камічная. Але, як заўсёды, усё па парадку… На адным зь незразумелых сеціўных інфа-рэсурсаў (што гэта за рэсурс, гаворка будзе пазьней) на днях зьявіўся матэрыял, прысьвечаны лідару БПС-Самаабарона Сяргею Высоцкаму (http://www.belvpo.com/ru/85577.html). Мы прааналізавалі артыкул, напісаў свой “адказ Рыбентропу” і сп. Сяргей. Таму ніжэй падаем сам матэрыял (у такім выглядзе, у якім ён ёсьць, і на мове арыгінала, каб ніхто не казаў потым пра недакладнасьць перакладу ці што-небудзь яшчэ), тэкст Сяргея Высоцкага, наш аналіз. Ну, а рашэньне за вамі…

 

Далей »

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 2)

5 мая, 2017 | 19 каментарыяў

Смаленск 7

Першыя дасьледваньні

Адказ на пытаньне, як высока і ў якой кропцы адбыўся адрыў [той ці іншай] канкрэтнай часткі, быў дадзены ў выніку палётнага эксьперымента, які быў выкананы групай [навукоўцаў з] Ваенна-тэхнічнай акадэміі на Цэнтральным палігоне паветраных сілаў.

Далей »

“Смаленская” падкамісія: на ТУ-154 непасрэдна перад прызямленьнем адбыўся выбух (частка 1)

4 мая, 2017 | Няма каментараў

Смаленск 1аЗ часу, калі 10.04.2010 пад старабеларускім Смаленскам пры таямнічых абставінах загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі разам зь 9 дзясяткамі прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты, прайшло 7 гадоў. Два гады прайшло пасьля таго, як прэзідэнтам Польшчы стаў Анджэй Дуда – сябра партыі “Закон і справядлівасьць” (ЗіС – гэта партыя загіблага Качыньскага; https://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/). Паўтара гады – пасьля таго, як ЗіС на чале з Яраславам Качыньскім (братам-блізьнюком загіблага прэзідэнта) перамагла на выбарах у Сейм і Сенат Польшчы (https://nashaziamlia.org/2015/10/31/8107/). Хутка пасьля гэтага новым міністрам абароны краіны Антонам Мацэрэвічам была створана Падкамісія, прызначаная для паўторнага высьвятленьня прычын аварыі самалёта ТУ-154М у Смаленску. Натуральна, што ў такіх абставінах мы чакалі далейшых істотных зрухаў у аднаўленьні праўды пра тыя падзеі. Мы лічым іх прынцыпова важнымі й сочым за імі ўсе апошнія гады.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

24 сакавіка, 2017 | 12 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 4: меркаваньне С.Высоцкага)

22 лютага, 2017 | 19 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

 

 

 

 

 

Выстаўляем артыкул Сяргея Высоцкага – кіраўніка БПС-Самаабарона.

 

Далей »

Беларусь у аптычным прыцэле расейскага экспансіянізму

13 снежня, 2016 | 3 каментарыя

Імантас Мелянас – этнаканфліктолаг, Вільнюс (артыкул аўтара, які выстаўлены ніжэй, узяты адсюль: https://informnapalm.org/30498-belarus-and-russian-expansionism/; нязначна адрэдагаваны)

%d1%96%d0%bc%d0%b0%d0%bd%d1%82%d0%b0%d1%81-1

 

 

“Ёсьць некалькі прычын, якія паўплывалі на выбар тэмы гэтага артыкула, але галоўная зь іх – разуменьне таго, што зло ніколі не бывае статычным. Яно альбо адступае, сустрэўшы рашучы адпор, альбо працягвае свой наступальны рух. Менавіта гэта можна сказаць пра экспансіянісцкую палітыку, якую праводзіць у дачыненьні да сваіх постсавецкіх суседзяў цяперашняе расейскае кіраўніцтва.

Далей »

ІДЗЕ ВАЙНА ЗА БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка, 2016 | 22 каментарыя

Сяргей Высоцкі

%d0%b2%d1%8b%d1%81%d0%be%d1%86%d0%ba%d1%96-1

 

 

 

Выстаўляем даную публікацыю па настойлівай прапанове аўтара і шэрагу людзей. Зь нязначнымі рэдакцыйнымі праўкамі.

Рэдакцыя.

Далей »

“Эстрэміст? Нацыст? Ісламіст? Значыць – беларускі нацыяналіст…”

6 жніўня, 2016 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

НацыяналістАдразу пасьля таго, як расейскім імперцам засьвярбіць на каго-небудзь чарговага напасьці, яны пачынаюць прыдумваць, як да новай ахвяры дачапіцца (сінонімы: прыдалбацца, дакалупацца і г.д.). Прычына ўсім даўно вядомая – як аднойчы здуру прагаварыўся воўк ягняці: “прычына ў тым, што хочацца мне есьці”. Але такое прызнаньне – рэдкае выключэньне. Расейскія імперцы праўду пра нясьцерпны сьверб свайго імперскага інстынкту ня скажуць ніколі. Будуць прыдумляць любыя зачэпкі, заяўляць абы што, але толькі каб не агаліліся і сталі бачнымі ўсім іх драпежныя імперскія іклы… Зачэпкай для нападу на Грузію ў расейцаў быў “уціск асецін”. Для нападу на Чачню, Малдову, Украіну – “уціск рускіх”. Сёньня тое ж заяўляецца пра Прыбалтыйскія краіны (https://nashaziamlia.org/2016/07/28/8703/#more-8703). Гэты шматкроць паўтораны прыём, зкапіяваны з блатных разборак, выглядаў бы сьмешна, калі б ня быў прадвесьнікам вялікіх праблем для адпаведных народаў… Сёньня зьявіліся першыя прыкметы жаданьня расейскіх імперцаў дачапіцца да беларусаў-літвінаў (два такіх факты выстаўлены ніжэй). Што гэта: сімптомы магчымай бяды на гэты раз для нас?

Далей »

Адкрыты ліст і выклік на дуэль ад Шаміля Басаева

12 ліпеня, 2016 | Каментары (1)

Басаеў 110 гадоў таму (10.07.2006 г.) загінуў герой чачэнскага народу Шаміль Басаеў (гл. фота). За гэты час адбылося тое, што раней здавалася неверагодным – досьвед чачэнскага народу ў змаганьні з расейскімі імперцамі можа спатрэбіцца і нашаму беларуска-літвінскаму народу (грузінам, украінцам ён ужо спатрэбіўся…). У сувязі з гэтымі абедзьвюмя абставінамі падаем ніжэй ліст, які ў 2001 годзе Басаеў напісаў Піціну. Той не адказаў… Хто з гэтых двух асоб сапраўдны тэрарыст, а хто “тэрарыст” уяўны, штучна зьлеплены прапагандай і ўкінуты ў галовы людзей, вырашаць вам (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2016/07/11/112688/dokument–otkrytoe-pismo-vyzov-shamilya-basaeva-v-adres-putina.shtml ; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

22 красавіка, 2016 | 9 каментарыяў

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

Далей »

Да 6-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам : Шлях да праўды працягваецца

10 красавіка, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Полшча 1Мы шматкроць паведамлялі наведвальнікаў нашага сайта, як адбываецца рассьледваньне авіякатастрофы 10.4.10 пад старабеларускім Смаленскам, у якой загінула значная частка тагачаснага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Польшчы на чале зь яе прэзідэнтам Лехам Качыньскім – братам-блізьнюком сёньняшняга кіраўніка ПіСу Яраслава Качыньскага. У сувязі з тым, што з тае падзеі прайшло 6 гадоў, сёньня ў Польшчы прайшлі адпаведныя жалобныя ўрачыстасьці (гл. фота зьлева, а таксама фотадакументы, напрыклад, тут: http://ru.tsn.ua/svit/polsha-vyhodit-na-marsh-pamyati-v-strane-vspominayut-zhertv-smolenskoy-tragedii-611805.html?g=article&m=385384815). Але ўся праўда пра тую падзею і сёньня застаецца нявысьветленай (!). Таму з нагоды ў чарговы раз хочам паінфармаваць нашых чытачоў, што адбываецца вакол высьвятленьня прычын “смаленскай” трагедыі.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

27 сакавіка, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 2)

28 лютага, 2016 | 67 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 75. Старое-новае ў наш час…

У 2014 годзе на піке агрэсіі супраць Украіны ўвесь сьвет пачуў новую для сябе ідэалагему расейскага імперыялізму “рускі мір” (хаця на самай справе гэтая ідэалагема захоўвалася ў заплесьнявелым склепе імперскіх ідэалагем зь ХІХ ст.). Яе раптам узяліся прапагандаваць многія. Але найбольшае значэньне мела тое, што сярод прапагандыстаў былі такія асобы як прэзідэнт РФ Пуцін, патрыярх РПЦ МП Кірыл (гл. фота), міністар замежных спраў Расеі Лаўроў (http://www.svoboda.org/content/article/26855650.html#page=1 ; https://www.youtube.com/watch?v=pZz1wN7BHOg ; http://rg.ru/2015/11/02/lavrov.html ; http://politrussia.com/society/russkiy-mir-918/).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы