Рэдакцыя.
Адразу пасьля таго, як расейскім імперцам засьвярбіць на каго-небудзь чарговага напасьці, яны пачынаюць прыдумваць, як да новай ахвяры дачапіцца (сінонімы: прыдалбацца, дакалупацца і г.д.). Прычына ўсім даўно вядомая – як аднойчы здуру прагаварыўся воўк ягняці: “прычына ў тым, што хочацца мне есьці”. Але такое прызнаньне – рэдкае выключэньне. Расейскія імперцы праўду пра нясьцерпны сьверб свайго імперскага інстынкту ня скажуць ніколі. Будуць прыдумляць любыя зачэпкі, заяўляць абы што, але толькі каб не агаліліся і сталі бачнымі ўсім іх драпежныя імперскія іклы… Зачэпкай для нападу на Грузію ў расейцаў быў “уціск асецін”. Для нападу на Чачню, Малдову, Украіну – “уціск рускіх”. Сёньня тое ж заяўляецца пра Прыбалтыйскія краіны (https://nashaziamlia.org/2016/07/28/8703/#more-8703). Гэты шматкроць паўтораны прыём, зкапіяваны з блатных разборак, выглядаў бы сьмешна, калі б ня быў прадвесьнікам вялікіх праблем для адпаведных народаў… Сёньня зьявіліся першыя прыкметы жаданьня расейскіх імперцаў дачапіцца да беларусаў-літвінаў (два такіх факты выстаўлены ніжэй). Што гэта: сімптомы магчымай бяды на гэты раз для нас?