Алесь Астроўскі
1. Папярэдняе тлумачэньне.
Напісаны наркомаўкай тэкст, які пададзены ніжэй – гэта адкрыты ліст генералу Фралову, які быў перададзены яму роўна тры гады таму (канец траўня 2004 году). Тады ж па законах жанру ён быў перададзены і сп-ру Сярэдзічу – галоўнаму рэдактару “Народнай волі” – для друкаваньня ў газеце. Прайшло некалькі тыдняў, Сярэдзіч артыкул не надрукаваў, а, між тым, Фралоў і Скрабец пачалі галадоўку (лета 2004 году). Таму ліст было вырашана не друкаваць. Цяпер жа, у сувязі з тым, што каманда Фралова (разам зь ім Скрабец, Парфяновіч, Сініцын) пачала “інтэгравацца з Расеяй” яшчэ больш актыўна, чым гэта робіць апошнім часам Лукашэнка (гл. фота ўверсе – дакументальнае сьведчаньне нядаўняга, на шчасьце, правальнага мерапрыемства новых інтэграстаў), а таксама ў сувязі з нядаўняй штучнай гістэрыкай вакол тэмы “Вялікай айчыннай” і чарговай спробай прыватызаваць яе ахвяры (усё для таго, каб расейская імперыякратыя магла вярнуць сабе кантроль над Прыбалтыкай, Польшчай, іншымі краінамі), дадзены ліст з аднаго боку зноў стаў актуальным, а з іншага – вярнулася магчымасьць яго абнародаваць. Ліст важны таксама як доказ таго, што сп-ра генерала ўжо даўно папярэджвалі…