nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Заява і загадка Брэйвіка (частка 1: выступ у судзе)

23 красавіка, 2012 | 11 каментарыяў

17 красавіка 2012 г. нарвежскі тэрарыст Андрэас Берынг Брэйвік, які ў леташніх вядомых падзеях забіў па афіцыйных зьвестках 77 чалавек (8+69), выступіў у судзе з прамовай. У ёй ён патлумачыў прычыны зьдзейсьненых ім тэрарыстычных актаў (http://www.smp.no/nyheter/terrorsaken/article451361.ece). Гэты выступ празь дзень быў перакладзены з нарвежскай мовы на расейскую (http://www.ej.by/news/blogs/2012/04/20/rossiyskie_blogery_opublikovali_opravdatel_noe_zayavlenie_breyvika.html). Нам, натуральна, было цікава даведацца, якімі матывамі кіраваўся Брэйвік, зьдзяйсьняючы свае тэракты. Мы пазнаёміліся з тэкстам яго выступу, зрабілі пераклад на нашу мову, выставілі ніжэй і, як звычайна, выкажам свае меркаваньні. Між іншым, зноў зьвяртаем увагу: ні воднае СМІ ў беларускай і беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы на такі элементарны ўчынак у чарговы раз (і які ўжо) аказалася ня здольнае…

Рэдакцыя.

Далей »

Выступ Антоні Мацэрэвіча ў Кросьне

21 красавіка, 2012 | Няма каментараў

Гледзячы па ўсім, да польскіх патрыётаў, ад якіх заўсёды адчуваецца імперскі  душок, пачало даходзіць, што калі яны і далей будуць корчыць зь сябе вялікіх дыпламатаў, закранаючы праблему 10.04/10 пад старажытным беларускім Смаленскам, іх ціха перадушаць у ложках падушкамі, а памяць дыскрэдытуюць нашмат больш цынічныя і агрэсіўныя ліберасты (ліберальныя фашысты). І вось, праз 2 гады пасьля трагедыі прадстаўнікі PiS-у нарэшце загаварылі так, як, здавалася, павінны былі казаць даўно. У выніку ў Польшчы накал дыскусіі вакол памянёных падзей яўна пачынае выходзіць на істотна больш высокі эмацыйны і грамадска-палітычны ўзровень. Каб нашы чытачы былі ў курсе гэтых падзей, прапануем (асабліва тым, хто хоць трохі разумее польскую мову) праглядзець гадзінны відэазапіс выступу старшыні камісіі польскага Сейму, якая рассьледуе забойства амаль сотні прадстаўнікоў польскай нацыянальнай эліты.     

Думаем, многія атрымаюць каштоўныя веды. Адрас сайта: http://wiadomosci.dziennik.pl/polityka/artykuly/387764,antoni-macierewicz-z-pis-w-krosnie-o-katastrofie-smolenskiej-jako-wypowiedzeniu-wojny-polsce.html

Рэдакцыя.

 

Выбух і замах – адзіная версія

17 красавіка, 2012 | 3 каментарыя

 

10 красавіка г.г. споўнілася два гады пасьля вядомых падзей пад старажытным беларускім Смаленскам. Мы ў рэдакцыі чакалі, што ў сувязі з гадавінай гэтай трагедыі павінна адбыцца нешта істотнае, нейкі прарыў у справе. І дачакаліся. Учора, 16 красавіка, выступаючы па польскім тэлеканале TVP, Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк забітага прэзідэнта Польшчы, нарэшце адкрыта сказаў тое, што, на добрую справу, мусіў быў сказаць яшчэ два гады таму. Мы вырашылі пепапыніць усе іншыя справы, каб падрыхтаваць і падаць гэтую навіну (падаецца паводле http://tvp.info/informacje/polska/jedyna-teoria-jest-teoria-wybuchu-i-zamachu/7075360; па гэтым жа адрасе можна паглядзець усё інтэрвю).

Рэдакцыя.


Далей »

“Нашайзямлі.орг” – 6 гадоў

16 красавіка, 2012 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

 

 

 

Кожны раз у пачатку красавіка мы імкнемся зрабіць справаздачу перад нашымі чытачамі за чарговы год працы рэдакцыі. Летась гэта не атрымалася па суб’ектыўна-аб’ектыўных прычынах, таму сёньня мы даем справаздачу за два апошнія гады. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе пададзены ў табліцы зьлева. Зробім толькі ўдакладненьне. Справа ў тым, што паўтара гады таму адбылася рэканструкцыя сайта (найперш з мэтай пазбаўленьня ад спаму і для атрыманьня магчымасьці для больш аб’ектыўнай ацэнкі вынікаў нашай працы). Таму цяпер трохі інакш выглядае і выніковая табліца. І хаця гэта фармальны бок справы, усё роўна прыемна, што за апошнія 2 гады магчымасьці нашага сайта, як вы бачыце, вырасьлі яшчэ прыблізна ў 2 разы.


Далей »

Сёньня Барысу Кіту 102! Шчыра віншуем спадара Барыса!

6 красавіка, 2012 | 25 каментарыяў

 

Ён быў дырэктарам Віленскай і Наваградскай гімназіяў, арыштоўваўся немцамі ў час Другой сусьветнай вайны і месяц знаходзіўся пад пагрозай расстрэлу, пасьля вайны эміграваў у ЗША, дзе арганізоўваў беларускі асяродак пад Ню-Ёркам і плённа працаваў у НАСА. Сёньня, адказваючы на пытаньні Сяргея Навумчыка, сказаў, што верыць у вольную Беларусь і што Сяргей Каваленка – народны герой, які выказвае жаданьні беларускага народу. Некаторыя сябры рэдакцыі бачылі спадара Барыса ў Гародні ў пачатку 1990-х і шчыра ганарацца гэтым.

Далей »

Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)

29 сакавіка, 2012 | 107 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.


Далей »

Інфармацыйнае паведамленьне Сяргея Высоцкага

27 сакавіка, 2012 | Каментары (1)

 

 

25-га сакавіка 2012 г. а 12-й гадзіне ў Вільні каля памятнага крыжа паўстанцам 1863-64 гг. быў праведзены Ўрачысты сход! Дзеля гэтай імпрэзы, а таксама на нашую нараду што да дзеянняў у такі крытычны для Незалежнасці нашай беларускай дзяржавы час прыехалі сябры БПС з Менску. У імпрэзе таксама прынялі ўдзел латышскія ды літоўскія патрыёты, беларусы Вільні, а таксама такія вядомыя людзі, як Валянцін Стэх – прадстаўнік Віленскага цэнтру генацыду, Валянцін Лучко з Гародні, дэпутат Літоўскага Сейму Казімірас Ўока.


Далей »

ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ

23 сакавіка, 2012 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

З нагоды абвесткі аб чарговым зборы прыхільнікаў стварэньня Беларускага дэмакратычнага руху (БДР); з нагоды таго, што з самага пачатку рэдакцыя сайта nashaziamlia.org узяла на сябе абавязкі па фармаваньні й абгрунтаваньні ўяўленьняў пра будучую Беларускую Дзяржаву як нашу мэту і мару, а таксама ўяўленьняў пра ідэальна ўладкаваную агульналюдскую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца ўсім прыстойным людзям (арыентуючыся на яе, як на ідэальную мэту); з нагоды таго, што рэдакцыя плануе і далей адказваць у ствараемым Руху за ідэалагічны кірунак дзейнасьці, а таксама, каб пазьбегчы непаразуменьняў і паспрыяць большаму канструктывізму сустрэчы  (натуральна, калі цяперцы ці іншыя соцыядэструктыўныя сілы ўвогуле дадуць сабрацца і паразмаўляць – ад іх жа можна чакаць усяго) – мы вырашылі каротка распавесьці пра нашы ідэалагічныя дасягненьні на цяперашні час.

Далей »

АБ’ЯВА РЭДАКЦЫІ

15 сакавіка, 2012 | 35 каментарыяў

З нагоды агульнанацыянальнага Сьвята 25 Сакавіка – Дня першага ў гісторыі адраджэньня дзяржавы беларуска-літвінскага народу (другое адраджэньне адбылося ў жніўні 1991 года, трэцяе і канчатковае – наперадзе) – рэдакцыя сайта nashaziamlia.org аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ (БДР).

У гэтым годзе сустрэча адбудзецца 24 сакавіка (субота) у 1200 перад помнікам Янку Купалу ў аднайменным скверы ў Менску (сквер знаходзіцца па прасьпекце Скарыны-Незалежнасьці, насупраць цырка). Гэта будзе 4-я такая сустрэча. Ад рэдакцыі сайта будзе прысутнічаць Алесь Астроўскі (пра тое, як адбывалася леташняя сустрэча прыхільнікаў стварэньня БДР, мы, на жаль, нашых чытачоў сваечасова не паінфармавалі; кароткая інфармацыя падаецца цяпер ніжэй).

Адначасна нагадваем, што сябрамі ствараемага Руху могуць быць толькі этнічныя беларусы-літвіны, гатовыя ахвярна спрыяць зьдзяйсьненьню аб’ектыўных інтарэсаў уласнага беларуска-літвінскага народу. Тых, хто не адпавядае гэтым двум крытэрам, просім не турбавацца.

Далей »

Радзькоў стаў у чаргу на прысуд. Прычым канкрэтна

13 сакавіка, 2012 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

У распараджэньне газеты «Наша Ніва» трапіў тэкст дакладной запіскі, у якой першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лу-кі Аляксандр Радзькоў (гл. фота) патрабуе ад кіраўнікоў абласных адміністрацый не дапускаць… “прымусовую беларусізацыю” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=69975). Дакумент датаваны 2 сакавіка г.г. Яго копія (з падкрэсьліваньнем найбольш істотнага) выстаўлена ніжэй.

Далей »

Жонка Сяргея Каваленкі: «Сяргей слабне на вачах»

12 сакавіка, 2012 | 3 каментарыя

Сёньня, 12 сакавіка, зь Сяргеем Каваленкам, які галадае ўжо два месяцы, сустрэлася ў ізалятары на Валадарскага ягоная жонка Алена. Яна выйшла з пакоя для спатканьняў «Валадаркі» ў сьлязах. Алена Каваленка кажа, што Сяргей выглядае яшчэ больш слабым. І гэта ня дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён.  Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася (падаецца паводле: http://www.svaboda.org/content/article/24513181.html).

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

8 сакавіка, 2012 | 36 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт – народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс – грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму – быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

6 сакавіка, 2012 | 17 каментарыяў

Зянон Пазьняк – старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі – хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

“Нельга падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на падпарадкаваньне сабе былых савецкіх рэспублік”

1 сакавіка, 2012 | 5 каментарыяў

Даклад Chatham House“ за люты 2012 г.

Напярэдадні самаабраньня Пуціна на чарговы прэзідэнцкі тэрмін праўду пачынаюць казаць ня толькі расейцы, а і прадстаўнікі заходніх аналітычных цэнтраў. Натуральна, ня ўсе і ня ўсю, але тым ня менш… Падаем рэзюмэ даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”, які вядомы таксама як “Каралеўскі інстытут міжнародных зносін”. Аўтары даклада – Філіп Хэнсан, Джэймс Ніксі, Лілія Шаўцова, Эндры Вуд – падаюць у ім сваё бачаньне сёньняшняга стану і будучыні Расеі. Поўны англамоўны тэкст даклада знаходзіцца тут:  www.chathamhouse.org/russia2012, яго расейскамоўнае рэзюмэ ўзята і перакладзена адсюль: http://www.chathamhouse.org/sites/default/files/public/Research/Russia%20and%20Eurasia/r0212_putin_russian_es.pdf

Рэдакцыя.

Далей »

Пуцін: адсячэньне галавы?

29 лютага, 2012 | Каментары (1)

Максім Калашнікаў

У расейскай імперыі напярэдадні пуцінскіх выбараў працягвае нарастаць напружаньне. Рознага роду расейскія імперасты ў паніцы-гістэрыцы. У гэты час яны многае кажуць пра сябе такога, што ў іншы час не сказалі б нізавошта. Ловячы момант, мы вырашылі падаць ніжэй артыкул вядомага расейскага імперца, шавініста й камунякі (зь якім мы салідарныя толькі ў стаўленьні да ліберастызму), каб зафіксаваць стан сьвядомасьці расейскіх шавіністаў-імперыялістаў і некаторыя іншыя моманты як гістарычныя факты. Важнае на наш погляд мы, як заўсёды, выдзелілі, а найважнае пракаментавалі пасьля артыкула. На фота аўтар – Калашнікаў. Яго сапраўднае прозьвішча Ўладзімір Кучарэнка (падаецца паводле http://m-kalashnikov.livejournal.com/1151060.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Гены і нацыянальны характар

25 лютага, 2012 | 8 каментарыяў

Юлія Латыніна

Пра будучыя перамены ў Расеі сярод іншага сьведчаць і перамены ў паводзінах, меркаваньнях людзей. Напрыклад, некаторыя рэакцыянеры могуць пачаць казаць ня толькі прапагандысцкія, але і сэнсоўныя рэчы. Наперадзе невядома што, а жыць хочацца ўсім. Матэрыял, які падаецца ніжэй, належыць вядомай расейскай каментатаршы, якая з выглядам усязнайкі не вылазіць з расейска-габрэйскага тэлеканала RTVi  (яе фота й імя вы бачыце зьлева). Тэкст яе выступу мы падаем ніжэй ня толькі для таго, каб пацьвердзіць толькі што агучаную тэзу. Асноўная прычына ў тым, што многія актывісты беларускай апазіцыі (асабліва тыя, хто сябруе з расейскімі, польскімі ці сіянісцкімі імперыялістамі) сьвядома ці па інэрцыі па-ранейшаму працягваюць абвінавачваць уласны народ у пасіўнасьці, у тым, што “ён гатовы цярпець дыктатару”, што “здае мову” і г.д. Мы ўжо шмат гадоў імкнемся апаніраваць усім такім разумнікам, нядаўна пра тое ж пісаў у сваім артыкуле Сяргей Высоцкі, але па-ранейшаму хор тых, каму беларускі народ нечым не дагадзіў, ня слабне. “А можа, калі людзям тое ж скажуць агенты ліберастыі, да іх хутчэй дойдзе”, – падумалі мы і вырашылі выставіць матэрыял (узята адсюль http://blog.ariru.info/story/1238/?1238).

Рэдакцыя.

Далей »

Расея ў чаканьні “Апакаліпсісу”

23 лютага, 2012 | 6 каментарыяў

У бліжэйшы час мы плануем працягнуць аналіз палітыкі “Захаду” ў дачыненьні да беларускага ды іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Аднак вымушаны перапыніцца і ўдакладніць сваю пазіцыю што да Расеі. Па-першае, каб нашы чытачы не падумалі, што мы забылі пра расейскую імперыякратыю, а, па-другое, там цяпер набліжаюцца лёсавызначальныя падзеі, пра якія мы павінны папярэдзіць нашых чытачоў. Падаем адно з самых нашумелых інтэрвю на тэму магчымых падзей у Расеі ў бліжэйшай будучыні. Яно было дадзена расейскаму часопісу “Весьнік геапалітыкі” доктарам псіхалогіі, аналітыкам ФСБ, адмыслоўцам у галіне “эзатэрыкі й геапалітыкі” Валерыем Розанавым (Разарэнаў; гл. фота). Гэтае інтэрвю зьявілася пасьля Новага году на шматлікіх расейскіх сайтах (гл., напрыклад, http://dymovskiy.name/archives/9493; http://www.newsland.ru/news/detail/id/857211/).

Далей »

Карысьці Крамлю ад замаху

21 лютага, 2012 | 7 каментарыяў

Польскі інфармацыйны партал Niezalezna.pl апублікаваў рэдакцыйны артыкул (“Kremlowskie korzyści z zamachu”; гл. тут: http://niezalezna.pl/23728-kremlowskie-korzysci-z-zamachu). Яго значэньне ня толькі ў тым, што наўпрост выкарыстоўваецца тэрмін “замах” (тэракт) у сувязі з падзеямі 10/04 – такія словы ў Польшчы і за яе межамі цяпер кажуць многія. Артыкул больш цікавы новымі фактамі вакол падзеі, а яшчэ больш тым, чым рэдакцыя занята ў апошні час – доказамі паскоранага загніваньня “Захаду”, якія выяўляюць сябе ў тым ліку і ва ўсё большай колькасьці сьведчаньняў, бачных ўжо ня толькі нам, пэўнай датычнасьці да Катыні-2 “ліберальных колаў сёньняшняга Захаду”. Падаем артыкул ва ўласным перакладзе.  

Рэдакцыя.

Далей »

Баляваньне ў час чумы

20 лютага, 2012 | 31 каментарый

Сяргей Высоцкі

У поўнай інфармацыйнай зацыкленасьці на лёсе церпячых Саньнікава і Бандарэнкі (праўда, за кратамі шмат іншых ня менш годных людзей) адсутнічае ўвага да падрыхтоўкі новай хвалі рэпрэсіяў супраць патрыятычных сіл. Напрыклад, сябраў незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды пачалі выклікаць па справах мінулага стагоддзя – адносна сутычак беларускіх патрыётаў з баявікамі РНЕ. Нечаканы інтарэс да сябе з боку Крымінальнай міліцыі ГУУС адчуў і аўтар гэтых радкоў. Разам зь сябрамі выпрацавалі падыход, як на гэта рэагаваць, бо дапамогі ад апазіцыі й апазіцыйных СМІ чакаць ня варта – у беларускай апазіцыйнай прэсе ўсё больш выразнай становіцца тэндэнцыя татальнага замоўчваньня “няправільных апазіцыянераў”.

Далей »

Латышскі народ выйграў бой, але яшчэ не вайну (+дадатак)

19 лютага, 2012 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя

Учора ў Латвіі адбыўся рэферэндум па пытаньні аб наданьні расейскай мове статусу “другой дзяржаўнай”. Вынікі, якія рэдакцыя мае на цяперашні час – вечар нядзелі 19 лютага – такія (http://news.mail.ru/politics/8137448/?frommail=1): у мерапрыемстве прынялі ўдзел 70, 73% грамадзян Латвіі (у абсалютных лічбах гэта 1.092.908 чалавек); зь іх за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай прагаласавала 273.347 чалавек (24,9%), супраць – 821.722 чалавекі (74,8%). Несапраўднымі прызнаныя 3.524 бюлетэні (0,3%). Куды яшчэ падзелася 5,5 тысяч бюлетэняў, рэдакцыі невядома (лічбы ўзятыя адсюль: http://ria.ru/world/20120219/569665313.html; http://www.izvestia.ru/news/515942).

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 2)

15 лютага, 2012 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

У папярэдняй частцы гэтага матэрыялу мы падалі зьвесткі пра значныя посьпехі ў разьвіцьці эканомікі й нацыянальна-дэмакратычным будаўніцтве ў Грузіі пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 г. Аднак гэтыя рэформы адбываліся на вельмі неспрыяльным фоне. Мела месца вайна расейскай імперыі супраць Грузіі, якая адбылася ў жніўні 2008 году і ў выніку якой была захоплена частка тэрыторыі Грузіі, вядомая пад назвай “Паўднёвая Асеція” (гл. мапу; пра Абхазію мы цяпер весьці гаворку ня будзем – гэта асобнае пытаньне). Акрамя таго, як перад гэтай вайной, так і пасьля яе грузінскі народ жыў і працягвае жыць ва ўмовах няспынных пагроз з боку Расеі чарговай, яшчэ большай вайны, а таксама эканамічнага эмбарга, актыўнай дзейнасьці прарасейскай апазіцыі, правакацый і тэрактаў, якія зьдзяйсьняюцца расейскімі сьпецслужбамі й агентурай… Ну, і як “цывілізаваны” і “дэмакратычны” “Захад” у гэтых умовах, пра якія ён, дарэчы, добра паінфармаваны, дапамагае грузінскаму народу ўтрымаць і ўмацаваць сваю дэмакратычную дзяржаўнасьць? Давайце прыгледземся спачатку да “падтрымкі” з боку Еўразьвязу, а затым – з боку ЗША. А яшчэ пазьней – з боку іншых краін.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы