nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5. Прыглядаемся да Захаду

Еўразьвяз фінансуе БТ

Снежань 17, 2010 | Каментары (9)

Вы ўсё яшчэ пытаецеся, чаму наш народ ня можа пазбавіцца ад беларусажэрнай дыктатуры? Тады вось чарговая інфармацыя для роздуму …  Калектыў тэлеканалу «Белсат» выступіў з заявай, якую далей зьбіраецца перадаць старшыні Еўрапейскай камісіі ды еўрадэпутатам. Падставай для заявы стала прэм’ернае выданьне праграмы «Акно ў Еўропу», якое паказаў Першы канал “беларускага тэлебачаньня” і за якім павінна пайсьці наступная фінансавая падтрымка БТ… Заява падаецца паводле http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,814,ieurazviaz-finansuie-bt.html

Рэдакцыя.

Далей »

Я.Качыньскі: сьвету патрэбны новы Рэйган, які б узяў Расею за горла… (частка 2 інтэрвю)

Снежань 16, 2010 | Каментары (1)


Другая частка інтэрвю журналіста ўкраінскага агенцтва УНІЯН Рамана Кіселя зь Яраславам Качыньскім – братам загінулага прэзідэнта Польшчы, прысьвечана ўзаемаадносінам Польшчы з Расеяй і Украінай. Узята адсюль http://www.unian.net/rus/news/news-411178.html

Рэдакцыя.

Далей »

Яраслаў Качыньскі: Катастрофа самалёта не была трагічным выпадкам… Дысьпетчары ў Смаленску дэзынфармавалі пілотаў (частка 1 інтэрвю)

Снежань 14, 2010 | Каментары (1)

Пайшоў 9-ы месяц са дня авіякатастрофы пад Смаленскам, у выніку якой загінула 96 польскіх грамадзян, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. З гэтай нагоды яго брат-блізьнюк Яраслаў Качыньскі даў вялікае і даволі сенсацыйнае інтэрвю (якое, між тым, аказалася ў кантэксьце апошніх матэрыялаў сайта) украінскаму агенцтву ЎНІЯН (браў інтэрвю даволі ўедлівы ўкраінскі журналіст Раман Кісель). Былы прэм’ер-міністар, а цяпер лідар самай уплывовай у Польшчы апазіцыйнай партыі “Права і справядлівасьць (PIS) закранае ў сваіх адказах прычыны і абставіны трагедыі, каментуе польска-расейскія і польска-украінскія стасункі. Інтэрвю вялікае, падаем яго ў дзьвюх частках. Даная частка ўзята адсюль http://www.unian.net/rus/news/news-410775.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Аказваецца, НАТА ўсё ж рыхтуецца бараніць Прыбалтыку ад расейскага нападу

Снежань 7, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле http://cripo.com.ua/?sect_id=10&aid=105539)


У амерыканскіх дыпламатычных дэпешах, перададзеных WikiLeaks брытанскай газеце The Guardian, гаворыцца, што НАТА ў пачатку гэтага года ўключыла ў план па вайсковай абароне Польшчы пры надзвычайных абставінах яшчэ і абарону трох прыбалтыйскіх дзяржаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы. На думку газеты, дадзены крок сьведчыць аб існаваньні рэальнай пагрозы нападу на краіны рэгіёну з боку Расеі.

Далей »

Краіна, якая выйграла таргі, кіруецца ашуканцамі, бандытамі, шпіёнамі

Снежань 4, 2010 | Каментары (6)

Эдвард Лукас

З нагоды нядаўняга абнародаваньня праз WikiLeaks сакрэтнай дыпламатычнай перапіскі ў СМІ пачалі зьяўляцца артыкулы тых, хто і раней папярэджваў пра небясьпеку новай хвалі расейскага імперыялізму для цывілізаванага сьвету. Ніжэй падаецца пераклад артыкула аднаго з буйнейшых адмыслоўцаў па Расеі на Захадзе Эдварда Лукаса (гл. фота зьлева), узятага з папулярнага заходняга выданьня Дэйлі Мэйл (гл.  http://www.dailymail.co.uk/debate/article-1335193/World-Cup-2018-Ruled-crooks-thugs-spies—country-won-bid.html). Нашыя ўяўленьні па ўзьнятых пытаньнях шмат у чым супадаюць з пазіцыяй гэтага дасьледчыка, таму гэта ня першы артыкул спадара Эдварда, які выстаўляецца на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Данясеньні, якія абнародаваў сайт WikiLeaks, паказваюць Расею як таталітарную, клептакратычную, мафійную імперыю

Снежань 2, 2010 | Каментары (6)

Яшчэ некалькі дзён таму мы зьбіраліся заканчваць з аналізам сучаснага стану  расейскай імперыякратыі (а яна стала яшчэ больш злачыннай) і пераходзіць да нашых беларускіх праблем. У нас, якія б ні былі, але ўсё ж выбары… Аднак тут зноў заявіў пра сябе сайт WikiLeaks, паабяцаўшы абнародаваць вялікую плынь сенсацыйных матэрыялаў (на гэты раз — данясеньні амбасадараў ЗША з усяго сьвету ў Дзярждэп). Мы вырашылі пачакаць зь пераходам да іншай тэмы і… не памыліліся. Праз некалькі дзён WikiLeaks пачаў падаваць грамадскасьці (праз розныя інфармацыйныя каналы) тэксты данясеньняў амбасадараў ЗША, якія датычылі Расеі й Беларусі. Літаральна ўчора брытанскае выданьне Guardian выдала серыю такіх сенсацыйна-выкрывальных матэрыялаў. Як кажуць — якраз у тэму. Ніжэй мы падаем наш пераклад адпаведнага артыкула з Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/world/2010/dec/01/wikileaks-cables-russia-mafia-kleptocracy). Матэрыял ілюструецца фотакалажом “У якую Расею верыць?”

Рэдакцыя

Далей »

Хто і за што забівае расейскіх перабежчыкаў

Лістапад 23, 2010 | Каментары (4)

Руслан Гаравы (http://versia.ru/articles/2010/oct/04/rossiyskie_shpiony)

Працягваем вывучаць забойчыя ўласьцівасьці расейскай імперыякратыі. Наша цікавасьць да гэтай тэмы зьвязаная з тым, што трэба канчаткова разбурыць міф, што, маўляў, “цяпер Расея не забівае сваіх апанентаў” (забівае і сёньня, ды яшчэ як), а таксама з тым, што размовы пра “інтэграцыю” з гэтай імперыяй усё яшчэ не спыненыя… На гэты раз гаворка пойдзе пра забойствы расейскіх перабежчыкаў на Захад.

Рэдакцыя.

Далей »

600 гадоў беларуска-польскім стасункам. Час падвесьці вынікі

Лістапад 21, 2010 | Каментары (3)

Алесь Астроўскі


Галоўнае, з-за чаго розныя “бенедзікты” могуць заяўляць, што “польскага імпэрыялізму і сусьветнага сіянізму не існуе”, а тыя, хто пра іх кажа – “сьвіньні” (гэты факт прыведзены ў папярэднім матэрыяле), абумоўлена тым, што абсалютная большасьць людзей проста ня ведаюць фактаў ці забыліся пра іх. Так атрымалася, што ў папярэднім матэрыяле мне давялося закранаць праблему сіянізму, апаніруючы ў тым ліку і “бенедзіктам”. Час узгадаць і польскі імперыялізм… 13 лістапада ў Менску, у Палацы мастацтваў адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысьвечаная 600-годдзю Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы і 660-годдзю Вялікага князя Вітаўта. Яе праводзіў аднайменны грамадскі аргкамітэт. На гэтай канферэнцыі адмысловае паведамленьне рабіў і я. Ніжэй падаю яго тэкст.

Далей »

На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёбу (частка 2; Дпр-п 129)

Лістапад 18, 2010 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі




Падам яшчэ некалькі выпадкаў неабгрунтаванага блакаваньня “Свабодай” маіх, і, як высьвятляецца, ня толькі маіх каментароў (неабгрунтаванага з пазіцыі пошуку ісьціны, абароны аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу).

Далей »

На “Свабоде” блакуецца абмен думкамі, пошук ісьціны, затое свабода для ліберастычна-дэгенератыўнага сьцёба (частка 1)

Лістапад 17, 2010 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі

Нечаканым пабочным прадуктам аналізу тэмы магчымага вайсковага перавароту ў Расеі (гл. папярэднія матэрыялы) стала для мяне і сябраў рэдакцыі канчатковае перакананьне ў тым, што радыё “Свабода” (прынамсі, яго беларуская служба) на справе не зацікаўленае ў “пашырэньні інфармацыі й ідэяў”, добрым “інфармаваньні грамадства”, якому даюцца “альтэрнатыўная інфармацыя”,  “незалежныя і прафесійныя” веды, у павелічэньні “ўзаемаразуменьня паміж народамі” – г.зн. усяго таго, пра што гаворыцца ў місіі радыё (гл. http://www.svaboda.org/section/About+us/65.html). Заява пра такую “мі́сію”, фанабэрыстыя спасылкі на яе аказаліся чарговым банальным блефам, так распаўсюджаным сёньня. На справе радыё “Свабода” сярод іншага займаецца нечым супрацьлеглым – накіданьнем беларускім грамадзянам сьветаўяўленьняў, выгадных цьмяным сілам, якія за ім стаяць. Такое больш характэрна не для рэсурса, прызначанага праўдзіва інфармаваць грамадства аб падзеях у сьвеце, а для органа прапаганды – таго, што вядомае многім з нас яшчэ з савецкіх часоў, і ад чаго мы – беларусы-літвіны – хочам адысьці як найдалей. Але спачатку факты.

Далей »

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

Кастрычнік 19, 2010 | Каментары (24)

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 3: адкрытым тэкстам — чаму)

Жнівень 31, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Нечакана адкрыты матэрыял па тэме, якую мы разглядаем, зьявіўся яшчэ тыдзень таму на сайце радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/transcript/2134577.html). Адзін з журналістаў гэтага радыё вырашыў апытаць трох палітолагаў на тэму, ці зьбіраецца Еўразьвяз неяк выкарыстоўваць канфліктную сітуацыю паміж “Беларусьсю” і “Расеяй” у сувязі з будучымі “выбарамі” ў Беларусі. Адказы атрымаліся на дзіва вочараскрывальныя і мозгапрасьвятляльныя літаральна для ўсіх, хто цікавіцца зьместам падзей у Беларусі, а таму асабліва важныя для нас — актывістаў Беларускага дэмакратычнага руху.

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 2: чаму “Захад”)

Жнівень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…

Далей »

Чым нам могуць дапамагчы людзі, якія нічога не жадаюць бачыць і чуць

Жнівень 28, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Адно з важнейшых дасягненьняў нашай працы – гэта вывядзеньне ў ідэалагічную сьферу паняцьця “аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”. Калі стала і ўпарта трымаць у галаве і гэтае выслоўе, і асабліва яго зьмест, калі не дазваляць сабе адуважвацца на інфармацыйныя падзеі, прызначаныя для адцягваньня ўвагі ад правоў й інтарэсаў беларусаў на іх уласнай зямлі (напрыклад: “патрэбна лібералізацыя эканомікі”, “патрэбна прыватызацыя”, “свабода СМІ”, “правы чалавека”, “шлях у Еўропу” і да т.п. – гэта з аднаго боку; “без Расеі мы не пражывем”, “патрэбна моцная ўлада”, “чарка і шкварка”, “тры брацкія славянскія народы”, “інтэграцыя”, “Вялікая Расея”, “Саюзная дзяржава” і да т.п. – гэта з другога боку), можна атрымаць сапраўды істоныя вынікі. Мы вырашылі трохі адхіліцца ад логікі працягу тэмы, каб, скарыстаўшыся з фону, створанага папярэднімі матэрыяламі, прадэманстраваць усё азначанае на сьвежых прыкладах.

Далей »

Сацыяльныя паразіты

Жнівень 15, 2010 | Каментары (12)

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым — абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

Жнівень 4, 2010 | Каментары (15)

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 2)

Жнівень 2, 2010 | Няма каментараў

6. РЫСЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ЭЎРОПЫ

Цывілізацыя Эўропы сфармавалася ў выніку часапрасторавай трансфармацыі міжземнаморскай цывілізацыі пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, дакладней яе заходняй часткі.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 1)

Жнівень 1, 2010 | Каментары (3)

Віталь Куплевіч

УВОДЗІНЫ

Прапанаваная праца ўяўляе хутчэй тэзіснае акрэсьленьне новай кнігі, але недахоп часу і магчымасьцяў не дазваляюць давесьці яе да аб’ёму некалькі сотак старонак. Дыскусіі ў Інстытуце Геаграфіі Польскае Акадэміі Навук, на геаграфічным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэта, а, найперш, у Беларускім дыскусійным клюбе пад кіраўніцтвам філёзафа Пётры Рудкоўскага і гісторыка Насты Ільіной з удзелам вядомага гісторыка й палітоляга Паўла Усава навялі на спробы цывілізацыйнай дыфэрэнцыяцыі заходняй часткі фізыка-геаграфічнае Эўропы (дзе сфарміравалася ўнікальная цывілізацыя Эўропы), а таксама сыстэматызацыі супольнасьцяў цывілізацыі Эўропы. Закранаюцца іншыя праблемы вакол якіх можа быць дыскус у беларускіх інтэлектуальных колах.

Далей »

Нечаканы падарунак: заходнікі самі заявілі, што іх “правы чалавека” супярэчаць сапраўднай дэмакратыі

Ліпень 31, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя

Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.

Далей »

Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!” (Д пр-п 128)

Ліпень 28, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя.


Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51

Далей »

Як літвіны праз 600 год ня трапілі на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць славутых продкаў

Ліпень 25, 2010 | Каментары (11)

Рэдакцыя



Пра тое, што некалькі дзён таму на тэрыторыі Польшчы маштабна адзначалася 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, ведаюць напэўна ўсе чытачы нашага сайта. Але ў гэтай падзеі былі істотныя моманты, інфармацыю пра якія наўрад ці дзе-небудзь можна сустрэць. Між тым, тое, пра што мы паінфармуем ніжэй у сувязі  з арганізацыяй і правядзеньнем гэтага мерапрыемства, на наш погляд, павінны ведаць усе беларусы. Бо мае сэнс ведаць сапраўдную рэчаіснасьць, а ня міфы пра яе…

Далей »

Старонка 10 з 20« Першая...89101112...20...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы