Сяргей Высоцкі
Апошні час у Беларусі так пачала складацца сітуацыя, што падзеі Другой сусьветнай вайны на нашай тэрыторыі зноў набываюць актуальнасьць. І гэта нягледзячы на тое, што з тых часоў прайшло ўжо 2/3 стагоддзя. У якой абстаноўцы мусілі знаходзіцца беларусы, у т.л. і лепшыя зь іх? Ці маем мы права асуджаць іх хаця б за нешта? Як ставіцца да ўчынкаў тых, хто выкарыстоўваў любыя магчымасьці, каб ратаваць наш народ, каб вярнуць яму памяць і годнасьць пасьля столькіх гадоў царскага ды бальшавіцкага тэрораў? А як бы кожны з нас паводзіў сябе на іх месцы? У чым прычына, што сапраўдныя героі беларускага народу, ня горшыя за ўкраінскіх ці летувіскіх, у той час былі, а мы – беларусы – так мала пра іх ведаем? Цяпер мы будзем імкнуцца больш надаваць увагі гэтым пытаньням – будзем даваць слова тым, каму ёсьць што сказаць на гэты конт, а таксама тым, хто быў непасрэдным сьведкам тых падзей. Сёньня рэсурсы сайта для абнародаваньня сваёй пазіцыі прадастаўлены вядомаму патрыёту Беларусі, сапраўднаму зьмястоўнаму дэмакрату, лідару Беларускай Партыі Свабоды Сержуку Высоцкаму.
Рэдакцыя.
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.
Акрамя дзейнасьці, скіраванай у Беларусі на тыя ці іншыя сектары ўлады і грамадства, сіянакратыя ўлічвае і чыньнік часу. Яе паразітныя планы грандыёзныя і нават больш за тое – глабальныя, таму посьпех ёй не абавязкова патрэбны менавіта сёньня ці заўтра. Яна дзейнічае з разьлікам на далёкую персьпектыву. Яе задаволяць вынікі, якія будуць і праз дзесяцігоддзі, абы ўсё ішло “ў патрэбным кірунку”. Праўда, каб гэтыя вынікі мець, сіянакратыя ўжо сёньня закладае грунт пад свае будучыя “дасягненьні” ў розных вузлавых кропках беларускага грамадскага арганізму. Таму яе асабліва цікавіць наша моладзь. Давайце і мы зьвернем увагу на гэта. 

Сёньня і ў наступны раз мы пагаворым пра “Алеся Белага” (заклікаем ня блытаць са знакамітым беларусам Анатолем Белым; гэта абсалютна розныя людзі па ўсіх ключавых крытэрах). “Алесь Белы”, ён жа – “Горлівы літвін”, ён жа яшчэ няведама хто, у т.л. у сапраўднасьці, апошнія пару месяцаў на слыху ў многіх у Беларусі. Вылучыўся гэты “таварыш” тым, што абвінаваціў шэраг нацыянальных герояў беларускага народу, якія цяпер асобы гістарычныя, а таксама некалькі сучасных даволі заслужаных беларусаў у… нацызме. Натуральна, мы вырашылі не ігнараваць, а, наадварот, прааналізаваць гэтую на першы погляд нейкую недарэчную падзею. Тым больш, што яна цалкам укладаецца ў пэўны сцэнар, які зьдзяйсьняецца ў Беларусі, які мы ўжо даўно заўважылі й аналізуем. Першае, што нам кінулася ў вочы, калі мы пабачылі “нашага героя” (на фота справа), – гэта неадпаведнасьць экстэр’ера чалавека яго прозьвішчу. Цікавая зьява, некаторыя чорненькія хочуць быць беленькімі. Такіх толькі ў Расеі некалькі. Напрыклад, былы кіраўнік СПС Мікіта Бялых (паказаны на фота ўверсе разам з Яўлінскім і Гайдарам), кіраўнік рускіх ДПНІ-шных фашыстаў Бялоў (зьлева ўнізе), вядомы апазіцыйны антыпуцінскі ідэолаг Бялкоўскі (у цэнтры). “Наш” “Белы” ў гэтым жа шэрагу. Тэндэнцыя, аднак. Комплекс непаўнавартасьці ў пэўнай групы асоб ці што? Але пяройдзем да зьместу. Дык вось, гэты “Алесь Белы”, які прэзентуе сябе ў сваім ЖЧ як “літвін, каталік і манархіст” (гл. gorliwy-litwin.livejournal.com, зьвярніце ўвагу на лагатып: Пагоня, 2009 г., надпісы “Я – літвін! А ты?”) абвінаваціў Міхася Вітушку, Барыса Рагулю, Станіслава Станкевіча, Усевалада Родзьку, Яна Філістовіча, Францішка Кушаля, Сымона Кандыбовіча, а таксама Уладзіміра Арлова, Аляксандра Лукашука, Сяргея Ярша ў… нацызме. Свой галоўны данос ён накіраваў у, ніколі не здагадаецеся – куды,… у Ізраіль. Гэты данос ён суправадзіў наступным тэкстам: “Гэта мой артыкул з сённяшняга (24.12.2008 г.) нумару ізраільскага штотыднёвіка “Мост”. Прашу піярыць і распаўсюджваць. Асаблівы дзякуй – за арганізацыю публікацый у папяровых і он-лайн СМІ”. Што ж, на пачатак мы выканаем гэтую просьбу, падаўшы артыкулы на нармальнай мове…
Мы – беларусы – не жадаем, каб на нашым карку замест расейскага імперыяліста-шавініста ўсеўся заходні ліберал-сіяніст. Гэтая замена нас не задаволіць. Мы маем права на здаровае, самастойнае, паўнавартаснае нацыянальнае жыцьцё. Мы маем на гэта права, зыходзячы з усіх агульнапрынятых прынцыпаў – міжнародна-прававых, маральна-этычных, гістарычных, культурных, іншых. Беларусь – зямля беларускага народу, гэта – наша зямля і наша дзяржава. І кіраваць сваёй будучыняй мы, як народ, павінны самі. Для апошняга ў нас ёсьць уласная нацыянальная эліта. Сэнс нацыянальнай ідэі, як і сэнс дэмакратыі, менавіта ў гэтым і заключаецца. Аднак, відавочна (і гэта патлумачана ў папярэднім артыкуле), што кантроль над беларускім грамадствам у выпадку адступленьня расейскай імперыі наважылася перахапіць глабалісцкая фіналігархія-сіянакратыя. У нашых ранейшых матэрыялах пададзена шмат фактаў, якія сьведчаць пра гэта. Сфармуляваны і адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны. Аднак ёсьць людзі, якія не ўспрымаюць факты з агульнапалітычным кантэкстам, ім трэба больш канкрэтыкі – “яўкі, паролі, імёны”. Таму мы вырашылі ў некалькіх бліжэйшых артыкулах прывесьці прыклады таго, як штучна ня толькі агентамі “Расеі”, а і агентамі г.зв. “Захаду” кантралюецца і разбураецца беларускае апазіцыйнае асяроддзе (менавіта беларускае – тое, якое ў персьпектыве павінна было б замяніць праімперскі этнацыдны рэжым Лукашэнкі), а выпаленыя абшары засяваюцца зярнятамі сіянакратыі. 




































































