nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Як у гестапа

14 студзеня, 2011 | 15 каментарыяў

Аляксандр Астаф’еў

Карэспандэнт расейскай «Новай газеты», вярнуўшыся зь Менску, упершыню апавёў пра падзеі на плошчы Незалежнасьці ў «дзень перамогі» Лукашэнкі і пра норавы, якія пануюць у лукашэнкаўскіх вязьніцах (падаецца паводле http://www.novayagazeta.ru/data/2011/002/06.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Няўжо гэта ня толькі піяр?!

13 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.



Сёньня, 12.01.11г., з Захаду прыйшлі дзьве даволі прыемныя навіны. Падаем ніжэй інфармацыю пра іх.

Далей »

Зварот беларускай грамадзкасьці да Еўрапарлямэнту

12 студзеня, 2011 | 2 каментарыя


Шэраг апазіцыйных палітыкаў, а таксама сваякі арыштаваных за акцыю ў дзень 19 сьнежня 2010 г., прынялі зварот да дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Падаем тэкст гэтага звароту, узяты з www.svaboda.org/content/article/2273303.html. Найбольш істотнае на наш погляд мы выдзелілі тоўстым.

Рэдакцыя.

Далей »

Калядныя пасланьні ад Беларускіх Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў

6 студзеня, 2011 | 11 каментарыяў


Зьлева япіскап Сявятаслаў, справа архіяпіскап Ёван.

Рэдакцыя.

Далей »

Мацкевіч засьвяціўся?

5 студзеня, 2011 | 9 каментарыяў

Некаторыя даўнія чытачы нашага сайта могуць памятаць, што ў свой час з нагоды выхаду кнігі Ўл.МацкевічаНасуперак відавочнаму”, у якой закраналіся пытаньні, для якіх ствараўся і наш сайт, мы аб’явілі, што будзем сачыць за далейшымі паводзінамі гэтага “метадоляга-палітоляга” (і, дадазім, актыўнага каментатара на “Свабодзе”).  З аднаго боку, пытаньні ён падымаў важкія, але яго адказы на гэтыя пытаньні далёка не заўсёды адпавядалі аб’ектыўным інтарэсам беларусаў. У дадатак, некаторыя асобы казалі пра яго рознае нядобрае (гл. https://nashaziamlia.org/2006/09/22/297). Карацей, тады мы ня вызначыліся. І вось учора на сайце “Свабоды” зьявіўся артыкул У.Мацкевіча, які дапамагае вызначыцца. Таму спачатку артыкул (істотнае выдзелена тоўстым), а затым наш каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Кроў на сьнезе

2 студзеня, 2011 | 8 каментарыяў

Міхаіл Падаляк. 20 сьнежня 2010 г. (паводле http://dec19.org/?p=2852)

Аўтар папярэдняга артыкула, Сяргей Абламейка, спаслаўся на артыкул Міхаіла Падаляка, які, як высьветлілася, адразу пасьля падзей Крывавай нядзелі абнародаваў свае эмацыйныя перажываньні й разуменьні. Па некаторых зьвестках, спадар Падаляк – агент уплыву расейскай імперыякратыі (гл. http://news.21.by/society/2010/08/31/143620.html). Можа, гэта і так, а можа, і не (глядзіце іншыя матэрыялы гэтага аўтара, у т.л. на нашым сайце, і самі рабіце свае выстовы). Тым ня менш, яго ацэнкі тых падзей, якія ўжо сталі гісторыяй Вялікай Літвы-Беларусі, таксама ўяўляюць для нас цікавасьць. Таму і падаем іх ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вось усе бы так у Беларусі – журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы…

1 студзеня, 2011 | Каментары (1)

Напярэдадні Новага году адбылася знакавая падзея. Ня тое, каб яна была занадта вялікай і пры гэтым незаўважанай. Не такая ўжо вялікая і заўважаная многімі. Але, на наш погляд, заўважаная і адзначаная недастаткова. Таму гэты матэрыял мы і прысьвячаем ёй. Гаворка пра, фактычна, заяву журналіста радыё “Свабода” (!) Сяргея Абламейкі, якая інсьпіраваная падзеямі Крывавай нядзелі 19 сьнежня (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/2261138.html). Чаму заява гэтага чалавека настолькі важная? А таму, што ён – журналіст (ды яшчэ радыё “Свабода”, якое займаецца прапагандай ліберастызму) – і сказаў пра “Захад” такое, што вельмі набліжана да праўды. Гэта сустракаецца вельмі рэдка ў наш час і таму дорага каштуе. Па-другое, праўда гэтая аказалася той, пра якую мы ўжо шмат гадоў кажам на нашым сайце – нам, беларусам-літвінам, з багны прарасейскай беларусафобскай дыктатуры давядзецца выбірацца… толькі самім. Захад нам не дапамагаў і дапамагаць ня будзе! Эх, калі б усе беларускія журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы дайшлі да разуменьня гэтага ж, мы б ужо пачалі жыць у Новай, значна лепшай Беларусі. Але лёд, як бачна, трэснуў і зрушыўся! Ніжэй падаем аўтарскі тэкст і большасьць каментароў да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Іларыёнаў: 19 сьнежня былі дзьве правакацыі – расейская і “беларуская”

1 студзеня, 2011 | 3 каментарыя



Былы дарадца расейскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў у эфіры Еўрарадыё распавёў сваю версію таго, што адбывалася ў Менску 19 сьнежня. Чалавек яўна мае нейкія дадатковыя крыніцы інфармацыі (падаецца паводле http://euroradio.by/ru/1443/reports/59128/?tpl=208).

Далей »

Яшчэ прапановы і дзеяньні

29 снежня, 2010 | 9 каментарыяў

Як, магчыма, заўважылі нашы чытачы, у апошнія дні мы імкнемся выстаўляць матэрыялы, якія нясуць зарад канструктывізму, арганізаванасьці й аптымізму ў адказ на апошнія падзеі. Сёньня на сайце радыё “Свабода” зьявілася два такіх матэрыялы, падаем іх і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Алег Алкаеў: “Трэба пераходзіць у наступ і патрабаваць прыцягненьня вінаватых, а не прасіць літасьці”

27 снежня, 2010 | 3 каментарыя

Яшчэ адзін падыход да справы, альтэрнатыўны прадэманстраванаму групай “праваслаўных прыхаджан” (гл. перадпапярэдні матэрыял), падае былы начальнік мінскага сьледчага ізалятара Алег Алкаеў (гл. фота). На сайце “Нашай Нівы” ў адаптаванай форме выкладзены яго ліст (гл. http://nn.by/?c=ar&i=48207), у якім спадар Алкаеў зьвяртаецца да праваабаронцаў і сваякоў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Падаем зьмест ліста так, як ён быў пададзены на сайце НН.

Рэдакцыя.

Далей »

“Патрабуем забяспечыць Някляеву неабходную медычную дапамогу і вызваліць яго”

27 снежня, 2010 | Няма каментараў

Падыход, альтэрнатыўны прадэманстраванаму ў папярэднім матэрыяле, прысутнічае ў Патрабаваньні дзеячаў культуры, выстаўленым на сайце “Нашай Нівы” (гл. http://nn.by/index.php?c=ar&i=48008&c2=araddcompa). Пад гэтым патрабаваньнем, якое і мы падаем ніжэй, ужо падпісаліся сотні чалавек. Мы таксама заклікаем падпісвацца пад ім.

Рэдакцыя.


“Мы глыбока абураныя жорсткім зьбіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідара грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ўладзіміра Някляева.

Зараз гаворка ідзе пра захаваньне ягонага жыцьця. Уладзімір Някляеў павінен знаходзіцца не ў сьледчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам медыкаў.

Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзіміру Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна вызваліць яго”.

***

Далей ідуць подпісы сотняў людзей. Спадзяемся, іх будуць тысячы!

Дзіўны зварот групы “праваслаўных прыхаджан” да патрыярха РПЦ МП Кірыла

27 снежня, 2010 | 6 каментарыяў



Больш за тры дзесяткі (на час падтыхтоўкі матэрыяла) праваслаўных актывістаў выступілі зь лістом на адрас патрыярха РПЦ МП Кірыла. Падаем яго тэкст (узята з http://nn.by/?c=ar&i=48165; выдзелена тоўстым намі) і абмяркоўваем ніжэй.

Далей »

“Баязьлівасьць і хлусьня – вялікія грахі”

26 снежня, 2010 | 5 каментарыяў

Цікавую заяву, якая можа служыць сімвалам лукашысцкіх часоў, а таксама псіхічнай дылемы людзей, якія падпадаюць пад рэпрэсіі, зрабіў расейскі фотакарэспандэнт з Санкт-Пецярбургу Аляксандар Астаф’еў. Пасьля трохдзённай адсідкі ў сувязі з падзеямі Крывавай Нядзелі яго выпусьцілі на волю. Пазьней Астаф’еў нечакана напісаў… пакаянны ліст да беларусаў, які быў выстаўлены на сайце “Беларускі партызан” (гл. http://belaruspartizan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=73695&newsPage=0). Падаем гэтую заяву ў перакладзе рэдакцыі радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2259522.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Міністры замежных справаў Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі ў «Нью-Ёрк таймс»: «Лукашэнка — прайграў» (Lukashenko the Loser)

24 снежня, 2010 | 4 каментарыя

Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радак Сікорскі й Карал Шварцэнберг апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка – лузер». Яго сэнс: Лукашэнка горш за Мілошавіча, ніякіх больш размоў зь ім і ні цэнта грошай яму. Выстаўляем гэты артыкул у перакладзе рэдакцыі «Нашай Нівы» (http://nn.by/?c=ar&i=48056).

Рэдакцыя.

Далей »

ЗША і Еўразьвяз: Выбары – крок назад

23 снежня, 2010 | 6 каментарыяў


Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і высокая прадстаўніца Еўразьвязу Кэтрын Эштан (гл. фота) выступілі з сумеснай заявай аб сітуацыі пасьля выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь. Мы вырашылі прадубляваць тэкст гэтай заявы (http://belarusian.minsk.usembassy.gov/clinton_ashton122310.html) і на нашым сайце па прычыне яго палітычнай важнасьці.

Далей »

Сіле кулака супрацьпаставім сілу духу! (слова колішняга партызана-заслонаўца)

23 снежня, 2010 | 5 каментарыяў


Ніжэй пададзены тэкст належыць Мікалаю Крукоўскаму. Ён – доктар філасофскіх, кандыдат філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук “Еўразія”, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі РБ, сябра Саюзу мастакоў Беларусі, былы старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Беларусі, былы прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, былы начштаба атрада 2-й Заслонаўскай партызанскай брыгады, інвалід 2-й сусьветнай вайны.

–  –  –

Далей »

ЗВАРОТ да беларускай грамадскасці

23 снежня, 2010 | 8 каментарыяў

Арганізацыйны Камітэт Беларускай Партыі  Свабоды (АК БПС), арганізацыя  “Самаабарона”, экалагічнае аб’яднанне “Зялёны Гай”, арганізацыя “Поўнач”, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) заклікаюць беларускую грамадскасць да нацыянальнага прымірэння і пошуку  кансалідацыі перад выклікам часу.

Далей »

Сумесная заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) і Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)

21 снежня, 2010 | 10 каментарыяў

Паважанае спадарства!

Сёньня ноччу, 19-20.12.2010 г., дыктатар Лукашэнка зьдзейсьніў сваё чарговае крывавае злачынства. Супраць бяззбройнага беларускага народу былі кінутыя магутныя сілы: міліцыя, АМАП, КДБ, войска. Гэта кваліфікуецца як гвалтоўны захоп улады, бо вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Гвалт над народам завяршыўся крывавай бойняй, зьдзейсьненай дзякуючы правакацыі з боку рэжыму. Сіла і жорсткасьць, зь якой зьбівалі людзей, несуразмерныя зь мірным характарам дэманстрацыі пратэсту. Адзінае, чаго патрабавалі людзі – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта, на якую ён згубіў юрыдычнае і маральнае права. Беларускі народ усьведамляе сваё жабрацкае становішча і ня хоча болей жыць у сталым страху, жадае пераменаў. Беларусы маюць права на ўласны выбар разьвіцьця, і на плошчы яны гэта даказалі.

Далей »

Што рабіць 19-га і пасьля яго

18 снежня, 2010 | 18 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Заўтра апошні й галоўны дзень галасаваньня па выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што вынікі будуць сфальшаваныя, што пераможцам будзе аб’яўлены Лукашэнка. Гэты вынік у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы спрагназавалі першымі, яшчэ летам (гл. кароткую серыю матэрыялаў, якая пачынаецца адсюль: https://nashaziamlia.org/2010/08/30/3580/ – і заканчваецца тут: https://nashaziamlia.org/2010/08/31/3590/#more-3590). Больш за тое, мы ня толькі даўно спрагназавалі гэты вынік, але і патлумачылі, чаму так будзе: таму што і “Расея”, і “Захад” вырашылі пакінуць нам Лукашэнку разам зь яго соцыяпаразітнай зграяй цяперцаў. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Мы паставілі апошняе цьверджаньне ў форме пытаньня і патлумачылі, чаму “Расея” і “Захад” так вырашылі. Адказ: таму што Лукашэнка ім выгадны! Бо ён разам зь цяперцамі, каб захаваць уладу, будзе перадаваць нашы каштоўнасьці (найперш  уласнасьць, але ня толькі) расейскім і заходнім алігархічным кланам. А толькі гэта і цікавіць расейскую імперастыю ды заходнюю ліберастыю! Аказваецца, Лукашэнка – іх паплечнік! Такая вось іх “дэмакратыя”…, сапраўдны сэнс і сімвал якой ужо даўно пададзены ў адным з нашых артыкулаў (гл. https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/).

Далей »

Генерал ФСБ Вячаслаў Ушакоў мог быць датычным да зьнікненьня беларускіх апазіцыянераў

28 лістапада, 2010 | 4 каментарыя


На фоне інфармацыі пра забойчыя ўласьцівасьці расейскай імперыякратыі, якую мы выстаўлялі апошнія пару тыдняў, час паразважаць пра тое, як гэтыя ўласьцівасьці могуць адбівацца на палітычных працэсах у Беларусі. У сувязі з гэтым мы не маглі праігнараваць адзін матэрыял, выстаўлены на сайце радыё “Свабода” 15.11.2010 г. (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2221082.html). Паўтараем гэты матэрыял і на нашым сайце ў трохі падкарэктаваным выглядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Загінуў Іван Нікітчанка

21 лістапада, 2010 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Учора па сеціву распаўсюдзілася сумная, непрыемная навіна. Пасьля аўтакатастрофы загінуў вядомы дзеяч беларускай апазіцыі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар, Іван Нікітчанка. Прадстаўнікі беларускага ДАІ сьцьвярджаюць, што здарэньне адбылося 19 лістапада ў 14.55 на 56-м кіламетры аўтадарогі Менск-Маладзечна-Нарач. Нікітчанка рухаўся ў бок Маладзечна на сваім аўтамабілі “Фольксваген-Бора” (ехаў на лецішча, якое знаходзіцца пад Маладзечнам) і, быццам бы, выехаўшы на сустрэчную паласу, сутыкнуўся зь “ЗІЛам”. Памёр пасьля аварыі 20 лістапада ў 1 гадзіну 50 хвілін ночы.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы